Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Падрыхтоўка да публічнага выступлення



 

Характэрнай асаблівасцю публічных выступленняў з’яўляецца тое, што яны аб’ядноўваюць рысы пісьмовай і вуснай формы маўлення. З аднаго боку, гэта папярэдне падрыхтаваная навуковая або дзелавая папера, з другога — прызначаны для вуснага паведамлення тэкст.

Як дакумент, паведамленне ўтрымлівае значны аб’ём інфармацыі для абазначанай аўдыторыі, паднімае новыя праблемы, што патрабуюць вырашэння і маюць характар вострай публічнай або навуковай злабадзённасці. У той жа час, як жанр публічнага выступлення, паведамленне будуецца на эмацыянальным перакананні, шырокім выкарыстанні ўсіх тэхнічных сродкаў вуснай формы маўлення (жэсты, міміка, паўзы, інтанацыя), непасрэдным кантаце і ўстанаўленні зносін з людзьмі.

Дакладчык павінен аб’яднаць у адно цэлае тры найважнейшыя складаемыя публічнага выступлення: падрыхтоўка тэксту, папярэдняя работа над агучваннем тэксту, выступленне перад аўдыторыяй.

На першым этапе патрэбна вызначыць тэму, мэту, прадмет і задачы выступлення нават у тым выпадку, калі іх вызначылі самі арганізатары. Зыходзячы з гэтага, пачынаецца адбор навейшай інфармацыі, фактаў, прыкладаў з розных крыніц: тэарэтычных і перыядычных выданняў (прафесійных часопісаў, манаграфій, слоўнікаў, кніг, газет і інш.), а таксама размовы з людзьмі. Гэта дазваляе вызначыць уласнае бачанне праблемы, яе прыхільнікаў і апанентаў і сфармуляваць асноўныя пункты плана выступлення.

Пры напісанні першага варыянту не варта спыняцца на дэталях і да беззаганнасці адточваць кожны сказ. Галоўнае — скласці аснову выступлення і не адступаць ад мэты і плана, які б аб’яднаў уступ, асноўную частку і вывады дакладнай сістэмаю выкладу матэрыялу.

Пачатак павінен дакладна і пераканаўча адлюстроўваць прычыну і мэту выступлення, раскрываць сутнасць канкрэтнага пытання, змяшчаць доказы. Першапачатковая задача дакладчыка на гэтым эта-
пе — прыцягнуць і ўтрымаць увагу аўдыторыі, таму паведамленне павінна быць кароткім і адпавядаць сутнасці пытання. Ва ўступе варта інтанацыйна выдзяляць важныя моманты і выражаць свае адносіны да прадмета выступлення.

У асноўнай частцы выкладаецца сутнасць праблемы, прыводзяцца доказы, тлумачэнні, меркаванні. Пры гэтым неабходна падбіраць пераканаўчыя факты, цытаты, але ілюстрацыйны матэрыял не павінен падмяняць змест паведамлення.

У заключнай частцы тэксту неабходна падвесці вынікі, якія павінны адпавядаць выступленню і не выпадаць з агульнага стылю выкладу.



На другім этапе работа з тэкстам зводзіцца да «прымервання» вусных узаемаадносін з канкрэтнай аўдыторыяй. Па-першае, варта некалькі разоў прачытаць тэкст уголас перад уяўнай публікай і перад сваімі блізкімі калегамі, якія ўспрымуць тэкст па-сяброўску, але крытычна. Не будзе лішнім праслухаць сваё выступленне ў запісе. Пры гэтым ва ўсіх сітуацыях трэба рабіць запісы заўваг і крытычных ацэнак, што дазваляе паступова «адшліфаваць» тэкст, «ужыцца» ў вобраз аж да асэнсавання ролі жэстаў, мімікі, паўз, інтанацыі, дадатковай інфармацыі, практычных і жыццёвых сітуацый і інш.

Лагічным завяршэннем другога этапу з’яўляецца падрыхтоўка тэксту паведамлення і вуснага яго варыянту, прызначанага для агучвання аўдыторыі. Ён будзе адрознівацца ад поўнага тэксту тым, што тут будуць зафіксаваны толькі найважнейшыя крокі прамоўцы ў вусным выказванні. Тэзісы і запісы трэба падрыхтаваць такім чынам, каб пры неабходнасці іх можна было хутка выкарыстаць. Найбольш важныя факты і цытаты неабходна фіксаваць.

Прамоўца павінен не чытаць тэкст у прысутнасці аўдыторыі, а размаўляць з аўдыторыяй. Для чаго ў тэксце варта рабіць папраўкі на вусную форму маўлення, а гэта:

- доўгія і складаныя сказы замяняць на кароткія, простыя (або падзяліць іх);

- увесці ўстаўныя канструкцыі тыпу можна сказаць, як кажуць; звароты, заклікі, якія актывізуюць увагу слухачоў (калегі, таварышы, Як вы ведаеце... і інш.);

- не абцяжарваць тэкст незразумелай тэрміналогіяй, выдзеліць інфармацыю, прызначаную для абавязковага агучвання;

- акцэнтаваць час ад часу ўвагу слухачоў на асноўным прадмеце размовы;

- для наладжвання кантакту з аўдыторыяй перабудаваць тэкст такім чынам, каб у ім былі пытанні, якія фармуляваць можа і сам прамоўца: Што адрознівае дадзеную праблему ад папярэдняй? Сапраўды тое, што...; Ці правільна гэта? Не, няправільна; Як Вы думаеце... ; Чаго не хапае ў прапанаванай аўтарам канцэпцыі? і інш.



Трэці этап пачынаецца з агучвання тэксту перад аўдыторыяй. Ён з’яўляецца абагульненнем усёй папярэдняй работы, ад якой залежыць публічны поспех прамоўцы, азначае пачатак новага асэнсавання праблемы, звязанага з пастаяннай рэакцыяй слухачоў, а таксама з яе пастаяннай рэакцыяй і ўдасканаленнем выказанай пазіцыі. Вось чаму выступленне — не маналог, а напружаны і складаны дыялог. Прамоўца кожны раз больш дасканала прагназуе сітуацыю, што прымушае слухачоў (і гледачоў!) поўнасцю даверыцца логіцы яго выступлення і засяродзіць увагу толькі на прапанаваным матэрыяле, прыкладах і фактах.

Гласарый

Дыкцыя(ад лац. dictio — «вымаўленне») — гэта вымаўленне гукаў.

Дыяпазон — аб’ём голасу, які вызначаецца інтэрвалам паміж даступнымі яму самым нізкім і самым высокім гукамі.

Інтанацыя (ад лац. intonare — «гучна вымаўляць») — важны сэнсаваадрознівальны сродак маўлення.

Палётнасць (пасыл) гуку— здольнаспь голасу распаўсюджвацца на пэўную адлегласць.

Тэмбр — афарбоўка голасу, якую яму надаюць абертоны.

Тэмп (ад лац. tempus — «час») — гэта хуткасць маўлення, той час, за які вымаўляецца тэкст.

Пытанні для самападрыхтоўкі

1. Ахарактарызуйце месца невербальных сродкаў маўлення ў мове службовай асобы.

2. Пералічыце асноўныя патрабаванні да маналагічнага выступлення. Ад чаго залежыць поспех аратара?

3. Раскрыйце паняцце маўленчага службовага этыкету. Якія існуюць асаблівасці дзелавых або службовых зносін?

4. Што такое ветлівасць? Хто павінен быць больш ветлівым: начальнік або падначалены?

5. Назавіце асноўныя правілы культуры кіравання з характарыстыкаю невербальных сродкаў дзелавога маўлення.

6. Ахарактарызуйце мову і этыкет выступлення, гутаркі.

Трэнінг уменняў

 

Заданне 1 *.Дапоўніце табліцу, выкарыстоўваючы выразы для даведак.

 

Культура кіравання
Стварэнне дружнага калектыву Добразычлівыя і паважныя ўзаемаадносіны Выкананне знешняй культуры паводзін Патрабаванні тэхнічнай эстэтыкі

 

Выразы для даведак:увага да форм звяртання ў розных сітуацыях (Ты, Вы, Пятровіч, Галачка); кароткае азнаямленне падначаленага з сутнасцю размовы перад выклікам да сябе; культура маўлення; недапушчэнне праяўлення якой-небудзь непавагі да падначаленага; вызначэнне ролі і месца кожнага супрацоўніка ў калектыве; уменне даражыць сваім і чужым часам; форма, інтэр’ер кабінета, абсталяванне і прадметы павінны адпавядаць стылю і культуры кіравання, этыцы службовага моўнага этыкету; культура рабочага месца; асабістая культура; крытычная самаацэнка і пабудова на гэтай аснове правільных узаемаадносін з калектывам.

 

 

Заданне 2 *.Перакладзіце на беларускую мову, растлумачце асаблівасці кіравання ў сферы прафесійных зносін.

 

В полной мере, предупреждать о (об), обратиться по (адресу), по указанию, речь по вопросу, по закону, по многим причинам, по требованию, по ошибке, вызывать по служебному вопросу, по его желанию, исследования по экономике, согласно приказу, по всем правилам, несмотря на, благодарить кого?, подражать кому?, снабжать чем?

 

 

Заданне 3 *.Запішыце этыкетныя формы вітання. Якія з іх можна выкарыстаць падчас сустрэчы з чалавекам старэйшага ўзросту?

 

 

Заданне 4 *.Змадэліруйце сітуацыю і складзіце дыялог, у якім выказваецца незадаволенасць учынкам калегі, з магчымымі адказамі на выказаныя заўвагі.

 

 

Заданне 5 *.Адрэдагуйце тэлефонную размову.

 

- Ало. Гэта хто?

- Пятроў. А хто Вам патрэбен?

- Іван Пятровіч. Я не ведаю, як яго прозвішча.

- А хто гэта тэлефануе?

- Якая розніца? Я хацеў бы пагутарыць з Іванам Пятровічам.

- Зараз ён не мае часу з Вамі гаварыць.

 

 

Заданне 6 *.Змадэліруйце сітуацыю віншавання з днём нараджэння Вашага калегі. Выкарыстайце трафарэтныя этыкетныя канструкцыі.

 

 

Заданне 7 *.Ваш калега паведамляе пра сітуацыю, якая, на вашу думку, апісана няправільна. Запішыце этыкетныя формы для выражэння сумнення ў праўдзівасці паведамлення.

 

 

Заданне 8 *.Змадэліруйце пачатковую фразу наступных сітуацый: а) прыёму наведвальнікаў; б) запрашэння падначаленых на дзелавую нараду; в) запрашэння высокапастаўленых асоб ці членаў дэлегацыі на паседжанне.

 

Выразы для даведак:запрашаю Вас...; дазвольце запрасіць Вас...; маю гонар запрасіць Вас...; ласкава прашу...; прашу, сядайце, будзьце ласкавы, калі ласка; праходзьце (заходзьце), будзьце ласкавы.

Заданне 9.Перакладзіце тэкст на беларускую мову і падрыхтуйцеся да яго пераказу.

 


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2019 год. Все права принадлежат их авторам!