Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін



 

3.1 Тэхніка і выразнасць маўлення
(голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.)

 

Важны крытэрый ацэнкі зместу выступлення — выразнасць і тэхніка маўлення дакладчыка.

Складаемыя тэхнікі маўлення паказаны ў табліцы 2.

Табліца 2 — Крытэрыі ацэнкі маўлення прамоўцы

 

Складаемыя тэхнікі маўлення Крытэрый
станоўчы адмоўны
Дыкцыя Выразнае вымаўленне гукаў і слоў Дэфекты маўлення, «глытанне» гукаў і складоў і інш.
Тэмп 1) Нармальны: 120 слоў у мінуту; 2) уменне замаруджваць ці паскараць тэмп пры неабходнасці 1) Тэмп вельмі хуткі ці вельмі марудны; 2) аднолькавы тэмп на працягу ўсяго выступлення
Інтанацыя Меладычная разнастайнасць маўлення; неабходныя лагічныя акцэнты і паўзы Меладычная аднастайнасць; непрадбачаныя зацягнутыя паўзы
Голас 1) Уменне павышаць ці паніжаць тон; 2) дастаткова ўпэўнены голас; 3) прыемны голас 1) Манатонны голас; 2) ціхі, няўпэўнены голас; 3) непрыемны голас («крыклівы», «хрыплы» і г. д.)

 

Дыкцыя(ад лац. dictio — «вымаўленне») — гэта вымаўленне гукаў. Існуе цэлы шэраг спецыяльных практыкаванняў, якія фарміруюць выразную дыкцыю: вымаўленне ў розным тэмпе хуткагаворак, спецыяльная тэхніка дыхання.

Па тым, як чалавек гаворыць — увасабляе ў жывым слове думкі і пачуцці, — можна вызначыць узровень яго культуры і педагагічнага майстэрства. Вусная мова настаўніка павінна адрознівацца ад бытавой, вызначацца спецыяльнай выразнасцю, адпавядаць нормам літаратурнай мовы.

Мова чалавека можа быць правільная — выразная, чыстая, зразумелая, а таксама няправільная, г. зн. такая, якая мае пэўныя недахопы. Моўныя недахопы даволі разнастайныя. Яны залежаць ад стану цэнтральнай нервовай сістэмы, ад будовы языка, губ, паднябення, сківіц, насаглоткі і падзяляюцца на арганічныя, што звязаны з фізіялагічнымі парушэннямі моўных органаў, і неарганічныя, якія ўзнікаюць з-за механічнага пераймання чужых недахопаў або нядбайнага выхавання вуснай мовы.

Тэмп (ад лац. tempus — «час») — гэта хуткасць маўлення, той час, за які вымаўляецца тэкст. Нармальны тэмп маўлення — 120 слоў у мінуту. Гэта значыць, што адна старонка камп’ютарнага тэксту, надрукаванага праз 1,5 інтэрвала, павіна чытацца за 2—2,5 мінуты.

Важна мяняць тэмп маўлення: калі патрабуецца нешта падкрэсліць, выдзеліць, зрабіць акцэнт, тэмп неабходна замарудзіць; калі паведамленне вымаўляецца з пад’ёмам, унутраным пафасам, тэмп можна паскорыць.



Інтанацыя (ад лац. intonare — «гучна вымаўляць») — важны сэнсаваадрознівальны сродак маўлення.

З дапамогай інтанацыі выражаюцца асноўныя камунікатыўныя значэнні: сцвярджэнне, пытанне, пабуджэнне.

Прамоўца павінен валодаць інтанацыяй: рабіць лагічныя акцэнты, павышаць і паніжаць тон, надаваць маўленню меладычную разнастайансць, а таксама рабіць неабходныя паўзы. Інтанацыя цесна звязана з індывідуальнымі галасавымі характарыстыкамі.

Голас— гэта індывідуальная характарыстыка чалавека. Голас мае акустычныя характарыстыкі, прамоўца павінен валодаць сваім голасам:

1) гаварыць дастаткова гучна для таго, каб яго было добра чуваць;

2) мяняць сілу гука («гучна» — «ціха») для стварэння асаблівага сцэнічнага эфекту маўлення;

3) голас павінен быць прыемным (не крыклівым, не сіплым, без кашлю і інш.).

Распрацоўка моўнага голасу з’яўляецца адзіным псіхафізіялагічным працэсам, які складаецца з трэніроўкі дыхання, выпраўлення недахопаў дыкцыі і развіцця голасу для авалодання мастацтвам жывога вуснага слова. Перш чым займацца трэніроўкай голасу, неабходна пазнаёміцца з працэсам гукаўтварэння, з будовай моўнага апарату, з якасцямі і ўласцівасцямі моўнага голасу.

Тэмбр — афарбоўка голасу, якую яму надаюць абертоны. Неаднолькавае гучанне мовы ў розных людзей залежыць ад многіх асаблівасцей: ад вышыні, на якой гаворыць чалавек, ад мелодыкі мовы, яе тэмпу, багацця інтанацый і індывідуальных якасцей артыкуляцыі, ад дынамічных адрозненняў.

Сіла гукуў значнай ступені залежыць ад актыўнасці работы органаў моўнага апарату. Чым з большым напорам выдыхаецца паветра праз галасавую шчыліну, тым большую сілу набывае гук.

Палётнасць(пасыл) гуку — здольнаспь голасу распаўсюджвацца на пэўную адлегласць. Правільны пасыл гуку забяспечвае добрую чутнасць нават пры невялікай сіле голасу. Кожнаму, хто выступае публічна, неабходна навучыцца інтуітыўна вымяраць адлегласць, на якой знаходзіцца субяседнік або слухач, і ў залежнасці ад гэтага рэгуляваць актыўнасць пасылу.



Дыяпазон — аб’ём голасу, які вызначаецца інтэрвалам паміж даступнымі яму самым нізкім і самым высокім гукамі. Звычайна дыяпазон моўнага голасу складае адну-паўтары актавы. Асноўная нагрузка выпадае на сярэднія ноты моўнага голасу, якімі чалавек часцей карыстаецца ў размове, пры чытанні ўголас.

Голас, тон, уся сукупнасць падобных сродкаў павінны сведчыць пра праўдзівасць думак і пачуццяў прамоўцы. Вось чаму трэба пастаянна трэніраваць свой голас, часцей чытаць уголас тое, што напісана, і выконваць правілы, якія раяць дасведчаныя аратары:

- прыстасоўвайце голас да тых абставін, дзе адбудуцца ўзаемаадносіны;

- часцей рабіць паўзы: на пачатку прамовы — каб сабрацца з думкамі і настроіць аўдыторыю на слуханне; у сярэдзіне прамовы і ў працэсе яе вымаўлення — для абмежавання частак выкладу думкі, для арганізацыі слухачоў і засяроджвання іх увагі;

- павышайце голас, калі пытаецеся, і паніжайце яго тады, калі хочаце кагосьці пераканаць або адказа на пытанне [4, с.79—81].


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2019 год. Все права принадлежат их авторам!