Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць



 

Словазлучэнне «культура маўлення» ўжываецца ў трох асноўных значэннях:

1. Культура маўлення — гэта раздзел мовазнаўства, які вывучае маўленчае жыццё грамадства ў вызначаную эпоху і ўсталёўвае на навуковай аснове правілы карыстання мовай як асноўным сродкам зносін людзей, прыладай фарміравання і выразу думак. Іншымі словамі, словазлучэнне «культура маўлення» ў гэтым значэнні — вучэнне аб сукупнасці і сістэме камунікатыўных якасцяў маўлення.

2. Культура маўлення — гэта нейкія яго прыметы і ўласцівасці, сукупнасць і сістэмы якіх кажуць аб маўленчай камунікатыўнай дасканаласці.

3. Культура маўлення — гэта сукупнасць навыкаў і ведаў чалавека, якія забяспечваюць мэтазгоднае і лёгкае ўжыванне мовы ў любых мэтах зносін, валоданне нормамі вуснай і пісьмовай літаратурнай мовы (правіламі вымаўлення, націску, словаўжывання, граматыкі, стылістыкі), а таксама ўменне выкарыстаць выразныя сродкі мовы ў розных умовах зносін у адпаведнасці з мэтамі і зместам маўлення.

Культура маўлення — гэта не толькі уменне правільна, прыгожа, пераканаўча гаварыць, але і агульная культура чалавека, яго знешні выгляд, адзенне, манеры, уменне лагічна і дакладна мысліць і аптымальна выражаць думкі, адэкватна апісваць моўнымі сродкамі любыя жыццёвыя і вытворчыя сітуацыі, правільна, без памылак складаць і афармляць разнастайныя пісьмовыя дакументы, дарэчна і ўмела выкарыстоўваць усе стылістычныя рэсурсы мовы.

Галоўныя кампаненты культуры маўлення — правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чыстата, багацце, або разнастайнасць, выразнасць, дарэчнасць і сцісласць [3, с. 72—73; 76—79].

Правільнасцьмаўлення заснавана на прытрымліванні літаратурных норм пры ўжыванні мовы, якія выпрацаваны грамадствам і кадыфікаваны (замацаваны афіцыйна як абавязковыя для выканання) у граматыках і слоўніках (звычайна акадэмічных выданняў). Літаратурная норма забяспечвае сацыяльнае адзінства мовы, узаемаразуменне паміж усімі носьбітамі ўсіх разнавіднасцяў (дыялекты, жаргоны і інш.) мовы.

Важнасць, істотнасць, аўтарытэтнасць літаратурных норм і правіл у змененым выглядзе падмацоўваецца ўрадавымі пастановамі, якім папярэднічаюць разнастайныя абмеркаванні неабходнасці такіх змен моўных правіл з улікам думак спецыялістаў, усіх, хто мае дачыненне да працы са словам.

Толькі ў ХХ ст. прыняты дзве ўрадавыя пастановы (1933, 1957), у якіх афіцыйна зацверджаны пэўныя змены ў літаратурных нормах беларускай мовы.



Дакладнасць маўлення заключаецца ў сэнсавай адпаведнасці яе асобных слоў, выказванняў знешнім рэаліям, сітуацыям або паняццям аб іх, а таксама ў выкарыстанні адзінак маўлення ў тых значэннях, што замацаваны за імі моўнай практыкай і прадстаўлены ў адпаведных кадыфікаваных лінгвістычных даведніках.

Дакладнасць служыць абавязковым кампанентам лагічнасці, з дапамогай якой устанаўліваюцца несупярэчлівыя, паслядоўныя, адпаведныя рэчаіснасці сэнсавыя сувязі паміж часткамі выказвання. Такім чынам, лагічнасць выходзіць за межы слова і праяўляецца ў сказе, у галіне сінтаксіса. Лагічныя сувязі рэалізуюцца адпаведнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, у якіх значную ролю адыгрываюць складаныя злучнікі тыпу,таму …, што, калі …, то, раз …, так, як толькі …, дык і інш., парадкам слоў. Лагічнасць праяўляецца таксама ў адпаведнасці выказвання тым або іншым падзеям, з’явам, фактам знешняй рэчаіснасці, у адэкватнасці думкам, паняццям, суджэнням. Лагічнасць павінна прымяняцца і па-за межамі сказа да выступленняў, дакладаў, артыкулаў і г. д., якія звычайна будуюцца па лагічнай схеме, маюць устойлівую кампазіцыю: уводзіны (уступ) — асноўная частка — заключэнне. Да таго ж асноўныя палажэнні кожнай такой часткі павінны арганічна і лагічна звязвацца паміж сабой.

Дарэчнасць маўлення звязана з дакладнасцю і лагічнасцю і яе сутнасць заключаецца ў выкарыстанні моўных сродкаў з поўнай адпаведнасцю тэме гаворкі, сітуацыі, або кантэксту, мэце выказвання, колькаснаму і якаснаму складу аўдыторыі (слухачоў, чытачоў, іх узросту, прафесіі, адукаванасці, полу, настрою, месцу жыхарства і іншым асаблівасцям), выбранаму стылю маўлення, часу і ўмовам зносін. Недарэчна ўжываць у сяброўскай размове кніжныя, афіцыйна-дзелавыя выразы, і наадварот, у афіцыйна-дзелавым, навуковым сты-лях — гутарковыя ці прастамоўныя словы, бо гэта можа сведчыць не толькі пра нізкую культуру маўлення, але і выклікаць недавер у слухача (слухачоў) да выказанай інфармацыі.



Адной з якасцяў добрага маўлення з’яўляецца яго чысціня. Чысціня мае на ўвазе адсутнасць у маўленні элементаў, якія з’яўляюцца чужымі літаратурнай мове. Вылучаюцца наступныя адзінкі, якія парушаюць чысціню маўлення чалавека:

1. Дыялектызмы парушаюць чысціню літаратурнага маўлення, асабліва афіцыйнага, аднак варта памятаць, што дыялектызмы — словы, уласцівыя пэўнай сістэме. Гэта азначае, што ў народнай мове вузкай тэрыторыі яны не з’яўляюцца няправільнымі.

2. Засмечваюць маўленне і так званыя словы-паразіты. Гэта словы, якія ў ізаляваным выглядзе не выклікаюць ніякага асуджэння. Ужытыя без неабходнасці, па звычцы, для запаўнення паўзаў, яны з’яўляюцца «смеццем» у маўленні. Часта такімі словамі становяцца: значыць, вось, ці бачыце, уласна кажучы, так сказаць і г. д.

3. У літаратурнай прамове не дапушчаюцца прастамоўныя словы. Звычайна гэта грубаватыя словы адмоўнага зместу, уласцівыя простаму, нязмушанаму або нават грубаватаму вусноваму маўленню. Да прастамоўных блізкія словы вульгарныя, якія не павінны ўжывацца ў літаратурным маўленні.

4. Засмечваюць літаратурнае маўленне жаргонныя словы, г. зн. словы, характэрныя для пэўнай групы людзей (сацыяльнай, прафесійнай і інш.). Гэта звычайна скажоныя, няправільныя словы.

5. Варта пазбягаць ужыванне так званых канцылярызмаў— слоў, словазлучэнняў і нават цэлых выказванняў, якія ўжываюцца ў справавых («канцылярскіх») дакументах як устойлівы штамп, шаблон. У справавых паперах такія штампы неабходныя, бо дакументы патрабуюць устойлівай формы. У штамп рызыкуе ператварыцца любое слова, нават вельмі каштоўнае, калі яго стануць ужываць вельмі часта, механічна. Гэта адбылося, напрыклад, са словамі спыніцца, пытанне і інш. (напрыклад, спынюся на пытанні, спынюся на недахопах, на паспяховасці; прадумаць пытанне, падняць пытанне, паставіць пытанне).

6. Варта пазбягаць празмернага ўжывання пазычаных слоў.

Багацце маўлення залежыць ад разнастайнасці ўжытых моўных сродкаў. Выказванне адной і той жа думкі рознымі і разнастайнымі моўнымі сродкамі, як правіла, з‘яўляецца вынікам яе многааспектнай і глыбокай асэнсаванасці, добрай засвоенасці, служыць надзейнай падставай для таго, каб вытлумачыць яе ясна, зразумела.

Выразнасць маўлення звязана з нагляднасцю, вобразнасцю, малюнкавасцю вербальнага афармлення думак і забяспечваецца дарэчным, умелым ужываннем такіх стылістычных сродкаў, як эпітэты, метафары, параўнанні, фразеалагізмы, парэміі (прыказкі, прымаўкі), перыфразы і інш., каб аптымальна і яскрава данесці да адрасатаў неабходную думку. Фанетычныя і сінтаксічныя сродкі выразнасці вызначаюцца выкарыстаннем усіх інтанацыйных характарыстык маўлення, адпаведнай яснай дыкцыі, рэкамендаваных літаратурных норм вымаўлення і асобных гукаў, і іх спалучэнняў, ужываннем правільных канструкцый спалучэння слоў і канструкцый сказаў.


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2019 год. Все права принадлежат их авторам!