Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне



 

Функцыя любога дакумента патрабуе таго, каб ён быў выкладзены зразумелай мовай. У дакументах адсутнічаюць дыялектызмы, жарганізмы, аргатызмы, стылістычна-афарбаваныя словы.

Дакументы павінны афармляцца акуратна, без памылак, памарак, разборлівым почыркам. У дакументах, якія размешчаны на двух ціболей лістах (старонках), другі i наступныя лісты павінны быць пранумараваны арабскімі лічбамі без скрачэнняў «стар.» Тэксты дакументаў могуць падзяляцца на часткі: раздзелы, падраздзелы, пункты, падпункты, якія нумараюцца арабскімі лічбамі.

Фармулёўкі дакумента павінны быць правільнымі ў юрыдычных адносінах. Асноўнымі рысамі дзелавой мовы з’яўляюцца прастата, лаканічнасць, зразумеласць, дакладнасць. Пры складанні дакументаў неабходна пазбягаць доўгіх фармулёвак.

Дакументы друкуюцца на адным баку старонкі; на абодвух баках старонкі дапускаецца друкаваць толькі дакументы з тэрмінам захоўвання да трох гадоў.

Бланкі дакументаў павінны мець палі: левае поле павінна складаць 20 мм, правае і ніжняе — не менш 8 мм, верхняе — не менш 10 мм.

У дакументах павінныўжывацца толькі агульнапрынятыя скарачэнні.Kaлі скарачэнне ствараецца па першых літарах поўнай назвы ўстановы, тады складанаскарочанае слова пішацца вялікімілітарамі, напрыклад: РБ, БДУ, ААН. Агульнапрынятыя намінатыўныя назоўнікі пішуць малымі літарамі,напрыклад: вну — вышэйшая навучальная ўстанова, райана — раённы аддзел народнай адукацыі. Ужываюцца i скарачэнні, якіяствораны па пачатковых складах слоў, што ўваходзяць у складаныя назвы, напрыклад: галоўбух, дзяржнагляд; словы-ўсячэнні, напрыклад: спец., нам., заг., пам., дац., праф. i інш.

Дапускаюцца скарачэнні: i г. д. (гэтак далей), i інш.(іншае), г. зн. (гэта значыць).

Не дапускаюцца скарачэнні слоў праз касую рыску, напрыклад: н/заводзе (на заводзе) i інш. Назвы геаграфічных паняццяў скарачаюць толькі перад словам, да якога яны адносяцца, напрыклад: г. Мінск, воз. Нарач. Слова горад скарачаюць да адной літары — г. (з кропкай). Пры ўжыванні слова «горад»ў множным ліку ставяць дзве літары без кропкі паміж імі.

Пасля некалькіх дат пішуць дзве літары «г» з кропкай пасля другой «г». Пры гэтым другi год пішацца цалкам, а не дзвюма апошнімі лічбамі (2007—2008 гг.).

Афіцыйнаму стылю ўласцівы неасабовы характар выказвання.

У сучасным беларускім справаводстве назіраецца актыўнае перайманне моўных сродкаў з рускай мовы. Адсюль назіраецца ўжыванне варыянтаў, сінонімаў: дагавор — дамова, спонсар — фундатар.



Заявагэта пісьмовая просьба адной асобы (ці групы асоб) ва ўстанову, арганізацыю альбо да службовай асобы. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, у члены арганізацыі, на работу, просяць вырашыць якое-небудзь пытанне (рыс. 5).

  Дырэктару Мастоўскай сярэдняй школы № 5 Хватаву А. І. Несцяровіча Ігара Мікалаевіча, настаўніка матэматыкі   заява. Прашу дазволіць мне чарговы адпачынак з 5 ліпеня 2007 года.   28 чэрвеня 2007 г. Несцяровіч  
а)    
Дэкану інжынернага факультэта дацэнту Базылеву С. Я. студэнта трэцяга курса Mipaнoўcкага Сяргея Іванавіча   заява. Прашу перавесці мяне на індывідуальны графік заняткаў. Усе папярэднія экзаменацыйныя cecii я здаў на «выдатна», цяпер буду адначасова вучыцца i працаваць лабарантам кафедры інжынернай графікі.   16 верасня 2008 г. Міраноўскі

б)

  Дырэктару Інстытута філасофіі акадэміку Пятрову А. М. доктара філасофскіх навук Жабрака Васіля Рыгоравіча   заява. Прашу дапусціць мяне да ўдзелу ў конкурсе на замяшчэнне вакантнай пасады галоўнага навуковага супрацоўніка па спецыяльнасці «Гісторыя філасофіі». Дадатак: 1. Асабісты лісток па ўліку кадраў. 2. Аўтабіяграфія. 3. Копія дыплома аб заканчэнні Белдзяржуніверсітэта. 4. Копія дыплома кандыдата навук. 5. Копія атэстата прафесара. 6. Характарыстыка з апошняга месца працы. 7. Спіс навуковых прац.   13 мая 1998 г. Подпіс  

в)

Рысунак 5 — Узор напісання заявы[7, с. 103—104]

 

Структура напісання:

1) зверху пішацца назва арганізацыі, установы ці пасады, прозвішча, імя, імя па бацьку (ініцыялы) службовай асобы;

2) з правага боку на трэцюю частку радка ў слупок пішацца прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто падае заяву; калі трэба, называецца яго пасада і адрас (дамашні адрас не пішацца ў заяве, калі заяўнік адрасуе яе кіраўніку свае ўстановы (там яго адрас вядомы));



3) праз адзін-два радкі пасярэдзіне ліста пішацца слова заява і ставіцца кропка;

4) з чырвонага радка пачынаецца тэкст заявы (дакладна i проста);

5) калі да заявы прыкладаецца якія-небудзь дакументы, то з чырвонага радка пішацца Дадатак: і з наступнага радка пад нумарамі пералічваюцца дакументы;

6) унізе злева ставяць дату (назва месяца звычайна пішацца словам), а справа — асабісты подпіс.

Аўтабіяграфія — дакумент, у якім змешчаны афіцыйныя звесткі пра жыццёвы шлях (год і месца нараджэння, сацыяльнае становішча, адзначаюцца важныя вехі жыццёвага шляху чалавека), напісаныя ад першай асобы (рыс. 6).

Структура напісання аўтабіяграфіі:

1) прозвішча, імя, імя па бацьку;

2) час і месца нараджэння;

3) заняткі бацькоў;

4) гады вучобы (службы ў арміі);

5) асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці;

6) кароткія звесткі пра сваё сямейнае становішча:

7) дата і подпіс.

  Аўтабіяграфія Я, Бярозкіна Алена Іванаўна, нарадзілася 12 красавіка 1965 года ў вёсцы Каліны Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька мой, Іван Аляксеевіч, працуе шафёрам у калгасе, маці, Валянціна Міхайлаўна, — даяркай. У 1972 годзе я пайшла ў Дружылавіцкую сярэднюю школу. У 1982 годзе паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт, які скончыла ў 1987 годзе па спецыяльнасці настаўнік матэматыкі. Атрымала накіраванне на працу ў Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці, дзе і працую зараз. Замужам, маю сына і дачку.   10 сакавіка 2004 г. Бярозкіна  

Рысунак 6 — Узор напісання аўтабіяграфіі [7, с. 102]:

 

 

Даручэнне (даверанасць) — дагавор, у адпаведнасці з якім адзін бок (давярыцель) даручае другому боку (даверанаму) здзяйсняць ад яго імя і за яго кошт пэўнае (азначанае) юрыдычнае дзеянне.

Даверанасці могуць завярацца ці на месцы працы, ці ў натарыяльнай канторы.

Даверанасці на атрыманне зарплаты і іншых плацяжоў, звязаных з працоўнымі адносінамі, пенсій, грошай у збербанках і карэспандэнцыі завяраюцца па месцы працы ці жыхарства, але могуць завярацца і ў натарыяльнай канторы.

Даверанасць лічыцца несапраўднай, калі на ёй не ўказана дата і тэрмін дзеяння. Аднак тэрмін дзеяння можа не ўказвацца, калі з самаго тэксту вынікае, што яна мае разавы характар, напрыклад, атрыманне зарплаты за які-небудзь канкрэтны месяц. У іншых выпадках адсутнасць тэрміна дзеяння можа значыць, што яна дзейнічае на працягу года.

Даверанасць павінна ўтрымліваць наступныя звесткі:

1) на які тэрмін выдадзена;

2) указанне ўстановы, якая давярае, або прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто давярае;

3) пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку таго, каму давяраецца;

4) што давяраецца (якія дзеянні павінен выканаць давераны);

5) дата і подпіс давяраючага (давярыцеля);

6) засведчанне подпісу.

Прадпрыемствы карыстаюцца тыпавой міжведамаснай формай.

Адрозніваюць даверанасці двух тыпаў: даверанасці, выдадзеныя афіцыйнымі асобамі, і даверанасці, выдадзеныя асобнымі грамадзянамі (рыс. 7).

 

  Даверанасць Я, Мельнікаў Ігар Пятровіч, пражываю ў г. Мінск па вул. Магілёўскай, д. 6, кв. 43, давяраю Паўлаву Юрыю Максімавічу, які пражывае па вул. Магілёўскай, д.4, кв. 40, пашпарт серыя ____ _______ № _______, кім выдадзены, атрымаць заработную плату за сакавік 2008 года.   10 студзеня 2008 г. подпіс   Подпіс Мельнікава Ігара Пятровіча сведчу: Справавод ЖЭС № 276   Дата Подпіс М.П.  

а)

 

Даверанасць Я, Карпава Вольга Іванаўна, студэнтка V курса фінансава-прававога факультэта дзённай формы навучання Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта, давяраю студэнтцы IV курса педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка атрымаць на пошце пасылку, дасланую на маё імя. 19 красавіка 2008 г. Карпава   Подпіс студэнткі Карпавай В. І. сведчу: Дэкан фінансава-прававога факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта Подпіс 19.04.2008 М.П.  

б)

Рысунак 7 — Узор напісання даверанасці

Распіска— гэта дакумент з подпісам, які пацвярджае факт атрымання ад прыватнай асобы або ўстановы чаго-небудзь у часовае карыстанне (рэчы, дакументы, грошы), а можа і на пастаяннае карыстанне. У юрыдычным праве з’яўляецца адным з відаў пісьмовага доказу. Яна — сродак уліку матэрыяльных каштоўнасцей або сведчанне таго, што пэўны дакумент уручаны ў тэрмін і па прызначэнні. Распіска складаецца ў адным экзэмпляры і захоўваецца як каштоўны дакумент (рыс. 8).

Структура напісання распіскі:

1) прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто атрымаў нешта;

2) ад каго атрымаў;

3) што менавіта атрымаў;

4) на які тэрмін;

5) можа ўказвацца, для якіх мэт атрымаў;

6) злева ўзнізе ставіцца дата, справа — асабісты подпіс [7, с. 106].

  Распіска Я, Карлоўская Марына Сяргееўна, стараста трэцяй групы матэматчынага факультэта Гродзенскага дзяржуніверсітэта, атрымала ад выкладчыка кафедры фізічнага выхавання Іванова Алега Васільевіча 25 (дваццаць пяць) пар лыж з чаравікамі. Абавязуюся вярнуць лыжы да 12 лютага 2008 года. 10 лютага 2008 г. Карлоўская  

а)

  Распіска Я, Фёдараў Іван Васільевіч, атрымаў ад Шалевіча Ігара Алегавіча 2 (дзве) тысячы долараў на набыццё аўтамабіля. Абавязуюся вярнуць пазначаную суму да 10 мая 2008 г. 10 лістапада 2007 г. Фёдараў  

б)

 

Рысунак 8 — Узор напісання распіскі

 

 


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2019 год. Все права принадлежат их авторам!