Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






СССР узмоцнена рыхтуецца да вайны



Адметным рубяжом у вызначэнні палітыкі ў эканамічнай, сацыяльнай, культурнай галінах і умацаванні абароназдольнасці СССР з’явіўся XVIII з’езд УКП(б), які праходзіў у Маскве з 10 па 21 сакавіка 1939 г. У надзвычай пампезнай абстаноўцы, характэрнай для партыйных форумаў, з бясконцымі здравіцамі ў адрас мудрага правадыра І.В. Сталіна з’езд канстатаваў, што сацыялізм у СССР у асноўным пабудаваны. З’езд прыняў статут УКП(б) у новай рэдакцыі. Была створана камісія на чале з І.В.Сталіным, для падрыхтоўкі новай рэдакцыі Праграмы партыі – праграмы пабудовы камуністычнага грамадства. Трэба адзначыць, што для такіх надзвычай аптымістычных вывадаў былі пэўныя падставы. У выніку гераічнай працы савецкіх людзей, якія шчыра верылі, што ствараюць светлую будучыню для сябе, сваіх дзяцей і ўнукаў, карэнным чынам змяніласяя аблічча савецкай дзяржавы. Калі царская Расія была краінай з сярэднім узроўнем эканамічнага развіцця, то СССР стаў магутнай дзяржавай, якая па эканамічнаму патэнцыялу выйшла на першае месца ў Еўропе і на другое ў свеце пасля ЗША, а па ваеннаму патэнцыялу з’яўлялася бясспрэчным сусветным лідэрам.

Хоць да лічбавых паказчыкаў выканання і перавыканання заданняў міжваенных пяцігодак трэба адносіцца крытычна, бо статыстыка ў гэты час ужо стала “палітычнай і партыйнай” навукай, бясспрэчна, што СССР пераўтварыўся з дзяржавы аграрна-індустрыяльнай у індустрыяльную. Шляхам выкарыстання добраахвотнай працы, а таксама працы соцен тысяч вязняў ГУЛАГа была карэнным чынам зменена структура прамысловасці. Дальнабачнай эканамічнай і абароннай палітыкай з’явілася стварэнне другой вугальна-металургічнай базы СССР – Урала-Кузбаса і асваенне нафтаносных раёнаў паміж Волгай і Уралам (“Другое Баку”). За тры з паловай гады трэцяй пяцігодкі было ўведзена прыкладна 3 тысячы новых прадпрыемстваў, ў тым ліку такія магутныя заводы, як Новатагільскі і Пятроўск-Забайкальскі металургічныя, Сярэднеўральскі і Балханскі медзеплавільныя, Уфімскі нафтаперапрацоўчы, Сегежскі і Марыйскі цалюлозна-папяровыя камбінаты і іншыя, якія мелі не толькі важнае народнагаспадарчае, але і абароннае значэнне. Будаваліся новыя авіяцыйныя, авіяматорныя, танкавыя заводы, заводы па вытворчасці боепрыпасаў. Нарошчвалі магутнасці Тульскія і Іжэўскія абаронныя заводы. Гонар савецкай індустрыі Кіраўскі завод у Ленінградзе, Сталінградскі і Харкаўскі трактарныя заводы фактычна поўнасцю пераводзіліся на выпуск танкаў і артылерыйскіх гармат. Калі выпуск прадукцыі ўсей прамысловасці за тры з паловай перадваенныя гады павялічыўся на 16%, то ваеннай – на 46,5%. Капітальныя ўкладанні ў народную гаспадарку склалі 20,4 млрд. рублёў.



Была праведзена рэарганізацыя Народных камісарыятаў (наркаматаў) і перш за ўсё тых, якія адыгрывалі першаступеннае значэнне ў абароне краіны. Наркамат абароннай прамысловасці падзяляўся на 4 новыя – авіяцыйнай, судабудаўнічай прамысловасці, боепрыпасаў, узбраення. Наркамат машынабудавання – на наркаматы цяжкага, сярэдняга і агульнага машынабудавання. Іх узначалілі таленавітыя і валявыя кіраўнікі І.Ф.Тэвасян, В.А.Малышаў, А.І.Шахурын, І.А.Ліхачоў, Д.Ф.Усцінаў, Б.Л.Ваннікаў і інш. Вылучэнцы І.Сталіна, яны, як і сам правадыр сусветнага пралетарыяту, кіраваліся прынцыпам, сфармуліраваным яшчэ Напалеонам: “Ставіць нерэальныя задачы, каб дасягнуць максімальнага выніку”. Гэта быў той стыль кіраўніцтва, які сфарміравала таталітарная сістэма, калі “людзі нішто, вынік усё”.

У выніку прымусовай калектывізацыі істотныя змены адбыліся ў сельскай гаспадарцы. У 1940 г. у СССР існавалі 237 тыс. калгасаў, якія аб’ядноўвалі 96,9% сялянскіх двароў, было больш за 4,2 тыс. саўгасаў. Пашырыліся пасяўныя плошчы, павысілася механізацыя сельскай гаспадаркі. За 1938 – 1940 гг. было створана больш за 1 200 новых МТС. ѕ усяго ворыва і больш за Ѕ пасеваў ажыццяўлялася пры дапамозе трактараў. 43% пасяўных плошчаў зернавых культур убіраліся камбайнамі. Павялічылася валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі і нарыхтоўкі збожжа, што дазволіла стварыць неабходныя дзяржаўныя рэзервы. Аднак ураджаі былі нізкімі. Вылучаны ў 1930-я гады лозунг дабіцца 100 пудовых ураджаяў збожжа (16 цэнтнераў з 1 га) не быў выкананы нават на Украіне. У сярэднім збіралі на 6—7 ц. З га. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы не дасягнула даваеннага узроўню.



Разам з тым неабходна адзначыць, што калектывізацыя і звязаныя з ёй рэпрэсіі супраць сялянства прывялі да фактычнай ліквідацыі найбольш ініцыятыўнай і працавітай яго часткі. Сяляне не мелі пашпартоў і маглі выехаць з вёскі толькі ў выпадзе прызыву на вайсковую службу, паступленні на вучобу, па вярбоўцы на прамысловыя прадпрыемствы і толькі з дазволу мясцовых улад. Фактычна селянін прымацоўваўся да калгаса ці саўгаса. Нават такія паняцці рыначнай эканомікі, як “прадажа”, “пакупка” зніклі і былі заменены тэрмінамі “здача”, “пастаўка”, “хлеба нарыхтоўка”.

Колькасць і якасць працы калгаснікаў улічвалася ў працаднях, а аплата вялася ў асноўным натуральнай прадукцыяй. Паколькі большасць калгасаў з-за нізкіх нарыхтоўчых цэн і вялікіх абавязковых паставак прадукцыі ў дзяржаўны фонд прыбыткаў не мелі, то яны, як гаварылі ў той час, атрымлівалі на працадні “крыжыкі і нолікі”. Многія калгаснікі галоўную ўвагу надавалі працы на сваіх прысядзібных ўчастках, якія ў шматлікіх выпадках былі адзінай крыніцай забеспячэння іх харчаваннем. Каб “заахвоціць” іх да працы ў калгасах, на аснове рашэнняў майскага 1939 г. Пленума ЦК УКП(б) быў уведзены мінімум выпрацоўкі працадзён у калгасах. Ён быў дыферэнцыраваным у розных рэгіёнах СССР, а у БССР складаў 80 працадзён.

Бясспрэчным дасягненнем Савецкай улады ў міжваенныя гады з’яўляецца развіццё навукі, адукацыі і культуры. Буйнейшымі навуковымі ўстановамі з’яўляліся Акадэмія навук СССР і Акадэміі навук саюзных рэспублік. Да 1940 г. у СССР было створана 817 ВНУ, ў якіх вучыліся 812 тыс. студэнтаў, і 3773 тэхнікумы з 975 тыс. навучэнцаў. Па перапісу 1939 г. колькасць работнікаў разумовай працы была большай за 13 млн. чалавек.

Была ліквідавана непісьменнасць сярод дзяцей школьнага ўзросту, аднак абсалютная большасць дарослага насельніцтва заставалася малапісьменнай, а ў многіх рэспубліках Сярэдняй Азіі, рэгіёнах Поўначы і Далёкага Усходу па-ранейшаму непісьменнай. Хуткімі тэмпамі развівалася і культура. Аднак пабудова культуры нацыянальнай па форме, сацыялістычнай па зместу прывяла да амаль поўнага выкаранення іншадумства, да стварэння савецка-партыйнай культуры як правадніка сталінскай ідэалогіі і абаронцы таталітарнай сістэмы.

Праз разгалінаваную сістэму палітычных і культурна-масавых мерапрыемстваў, літаратуру, тэатр, кіно, перыядычны друк, савецкіх людзей пераконвалі, што яны жывуць у дэмакратычным, самым справядлівым грамадстве, знаходзяцца на пярэднім краі барацьбы з імперыялізмам, з’яўляюцца найбольш паслядоўнымі інтэрнацыяналістамі.

У перадваенныя гады асноўная ўвага ідэалагічнай прапагандысцкай і культурнай работы канцэнтравалася на неабходнасці аб’яднання намаганняў усяго народа для адпору імперыялістам, якія рыхтуюць новую сусветную вайну. Таму неабходна ўмацоўваць абарону ўдарнай працай, удзельнічаць у рабоце абароннага таварыства “Асавіяхім”, рэгулярна падпісвацца на дзяржаўныя займы і г.д. Але самае галоўнае – быць пільнымі і пастаянна выкрываць ворагаў народа не толькі сярод сваіх калег па працы ці вучобе, але і сярод сваіх знаёмых і нават родзічаў. І гэта, на жаль, стала амаль нормай маральных паводзін не толькі мільёнаў простых грамадзян, але і кіраўнікоў самага высокага рангу. Так, член Палітбюро ЦК УКП(б) і наркам замежных спраў В. Молатаў з “разуменнем” адносіўся да таго, што яго жонка Паліна Жамчужнікава была выведзена са складу кандыдатаў у члены ЦК УКП(б), асуджана як “вораг народа”. Сам ён заставаўся верным ленінцам і надзейным паплечнікам І.Сталіна. Дарэчы, так паступаў і сам І.Сталін, са згоды якога органамі НКУС была знішчана большасць яго сваякоў, і сваякі па сямейнай лініі яго жонкі Святланы Алілуевай.

Варта адзначыць і тое, што лозунг барацьбы з “ворагамі народа” меў не толькі ідэалагічнае і палітычнае, але і эканамічнае значэнне, выкарыстоўваўся для павелічэння аб’ёму прамысловай вытворчасці, паляпшэння яе якасці, умацавання працоўнай дысцыпліны.

У 1940 г. былі выдадзены Указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР “Аб пераходзе на васьмігадзінны рабочы дзень, на сямідзённы рабочы тыдзень і аб забароне самавольнага ўходу рабочых і служачых з прадпрыемстваў і ўстаноў” (26 чэрвеня 1940 г.), “Аб адказнасці за выпуск нядобраякаснай або некамплектнай прадукцыі і за невыкананне абавязковых стандартаў прамысловымі прадпрыемствамі” (10 ліпеня 1940 г.). Гэта фактычна былі ўказы ваенага часу І.Сталін, савецкае партыйнае кіраўніцтва разумелі, што, нягледзячы на заключэнне 23 жніўня 1939 г. савецка-германскага дагавора і дадатковых сакрэтных пагадненняў, пагроза для СССР з боку Германіі ўсё больш узрастае і неабходна максімальна фарсіраваць дзейнасць па ўмацаванні абароны краіны.

Важным паказчыкам узроўню эканамічнага развіцця, сацыяльна-палітычнага становішча краіны з’яўляецца жыццёвы ўзровень насельніцтва. Нягледзячы на ўсе цяжкасці развіцця савецкага грамадства, тут таксама адбыліся значныя перамены. У лістападзе 1935 г. была адменена картачная сістэма. Былі ліквідаваны беспрацоўе, жабрацтва, дзіцячая беспрытульнасць, значна палепшыліся ахова здароўя і ахова працы. У перадваенныя гады некалькі сцішыліся палітычныя рэпрэсіі, некалькі дзесяткаў тысяч асуджаных былі вызвалены з папраўча-працоўных лагераў ГУЛАГа. Аднак сацыяльная і культурная сферы фінансаваліся па рэшткаваму прынцыпу, гэта значыць, што застанецца пасля фінансавання на капітальнае будаўніцтва, цяжкую прамысловасць, затрат на абарону.

Хоць у канцы 1930-х гадоў працоўныя сталі больш купляць прамысловых тавараў, некалькі павялічылася спажыванне прадуктаў харчавання, аднак у большасці рабочых і служачых заработнай платы ледзь хапала на самыя неабходныя рэчы. Самай нізкай катэгорыяй насельніцтва па аплаце працы былі калгаснікі. Яны маглі разлічваць толькі на ўраджай на сваіх прысядзібных участках.

Абсалютная большасць савецкіх людзей разумела ваенную небяспеку і таму мірылася з тым, што ваенныя затраты на абарону павялічваюцца з кожным годам. Калі ў 1938 г. яны складалі 18,7% ад агульнага бюджэта, то ў 1940 г. павялічыліся да 32,6%, гэта значыць кожны трэці рубель бюджэта аддаваўся на абарону.

Змяніўся прынцып камплектавання кадравага складу Чырвонай Арміі і падрыхтоўкі ваеннаабучанага рэзерву. Калі пасля ваеннай рэформы 1924 г. кадравая армія налічвала прыкладна 362 тыс. чалавек, у асноўным каманднага складу і тэхнічных часцей, а асноўныя людскія рэзервы рыхтаваліся праз тэрытарыяльна-міліцыённую сістэму (тэрытарыяльныя вайсковыя часці) шляхам правядзення кароткатэрміновых ваенных збораў прызыўнікоў агульнай працягласцю 8 – 12 месяцаў за 5 гадоў (у залежнасці ад рода войск), то ў 1934 г. узброеныя сілы СССР перайшлі на кадравую сістэму. У 1934 г. замест штаба Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі (РСЧА) быў створаны Генеральны штаб, які галоўную ўвагу засяродзіў па распрацоўцы ваенна-стратэгічных плёнаў і баявой падрыхтоўкі войск. У студзені 1939 г. быў прыняты новы тэкст воінскай прысягі, а 1 верасня 1939 г. новы закон “Аб усеагульным воінскім абавязку”. У армію прызываліся асобы, якім споўнілася 19 гадоў, а тыя, хто закончылі сярэднюю школу, у 18 гадоў. Працягласць вайсковай службы ў сухапутных войсках вызначалася ў 1,5 гады, а затым 6 гадоў у рэзерве (тэрытарыяльнай арміі). Для малодшых камандзіраў сухапутных войск і Ваенна-паветраных сіл (ВПС) ён быў павялічаны з 2 да 3 гадоў, для ўсяго радавога складу ВПС, а таксама радавых і малодшых камандзіраў пагранічных войск — да 4 гадоў, у ваенна-марскіх сілах — да 5 гадоў.

З’явіліся новыя роды войск: паветрана-дэсантныя і супрацьпаветранай абароны. Хуткімі тэмпамі расла колькасць асабовага складу РСЧА. Калі ў 1928 г. у яе радах налічвалася 586 тыс. чалавек, то ў 1937 г. – 1,5 млн., а ў чэрвені 1941 г. каля 5 млн. чалавек. Толькі за 1939 г. і да чэрвеня 1941 г. было сфарміравана 125 новых дывізій. У красавіку 1941 г. для стралковых войск былі ўведзены штаты ваеннага часу, дывізія павінна была мець да 12 тыс. чалавек асабовага складу. Аднак вырашыць гэту праблему да пачатку вайны не ўдалося. Напярэдадні вайны з 174 дывізій і 2 брыгад, якія размяшчаліся ў Кіеўскай, Беларускай, Прыбалтыйскай асобых ваенных акругах 144 дывізіі мелі па 8–9 тыс. чалавек, 19 дывізіі – 5–6 тыс., а 7 кавалерыйскіх дывізій у сярэднім па 6 тыс. чалавек.

Яшчэ ў 1920-х гадах ваенныя тэарэтыкі даказалі, што будучая вайна будзе “вайной матораў”. У сярэдзіне 1930-х гадоў савецкія бронетанкавыя войскі былі мацнейшымі ў Еўропе. Аб’яднаныя ў буйныя механізаваныя злучэнні, карпусы і брыгады мелі вялікую ўдарную сілу. Аднак на аснове няправільнага ўліку вопыту скарыстання танкавых сіл падчас вайны ў Іспаніі буйныя танкавыя злучэнні былі расфарміраваны, у той час як Германія скарыстала наш вопыт і стварыла моцныя і мабільныя бронетанкавыя дывізіі і арміі, якія з’явіліся галоўнай ударнай сілай у першы перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

У 1940 г. пачалося фарміраванне танкавых і механізаваных карпусоў і новых дывізій. Але час быў упушчаны, і бронетанкавыя сілы РСЧА прыгранічных акругоў былі практычна знішчаны ў першыя тыдні вайны.

Разам з тым неабходна адзначыць, што канструктарскае бюро пад кіраўніцтвам Ж.Я.Коціна стварыла цяжкі танк КВ (Клімент Варашылаў), а канструктарскае бюро М.І.Кошкіна, А.А.Марозава, Н.А.Кучарэнкі – знакаміты сярэдні танк Т-34. Аднак да пачатку вайны заводы паспелі выпусціць толькі 1861 танк гэтых тыпаў, што было вельмі мала. Канструктарскія бюро В.Г.Грабіна, П.І.Іванова, Ф.І.Пятрова і інш. стваралі новыя арыгінальныя тыпы гармат і мінамётаў. Канструктары Ю.А.Пабеданосцаў, І.І.Гвай, В.А.Арцем’еў, Ф.І.Пойда і іншыя стварылі рэактыўную артылерыйскую ўстаноўку для залпавага агню па плошчах М-13, якая ў гады вайны атрымала назву “Кацюша”. Яе агонь наводзіў жах салдат праціўніка.

З другой паловы 1930-х гадоў пачаўся новы этап развіцця авіяцыі. Як паказала вайна ў Іспаніі, самалёты, якія былі на ўзбраенні Чырвонай Арміі, па сваіх баявых якасцям уступалі нямецкім “юнкерсам” і “месершмітам”. Намаганнямі таленавітых канструктараў С.В.Ільюшына, А.І.Мікаяна, С.А.Лавачкіна, В.М.Петлякова, А.С.Якаўлева ў надзвычай кароткія тэрміны былі распрацаваны знішчальнікі ЯК-1, МІГ-3, ЛАГГ-3, штурмавік ІЛ-2, пікіруючы бамбардзіроўшчык ПЕ-2, а ўсяго каля 20 тыпаў ваенных самалётаў рознага прызначэння. Але напярэдадні вайны яны толькі запускаліся ў серыйную вытворчасць. З 1 студзеня 1939 г. па 22 чэрвеня 1941 г. Чырвоная Армія атрымала ад прамысловасці 17 745 баявых самалётаў, з іх новых тыпаў 3719. Новыя самалёты толькі асвойваліся ў войсках. Вялікай была колькасць аварый з гібеллю лётчыкаў.

Адбываліся змены і ў Ваенна-марскіх сілах. Былі створаны два новыя флоты – Паўночны і Ціхаакеанскі. На ўзбраенне паступалі новыя караблі, тарпедныя катэры, падводныя лодкі, самалёты марской авіяцыі, новыя артылерыйскія сістэмы. Павялічылася колькасць марской пяхоты.

Аднак самай балючай праблемай, самым слабым звяном у ваенным будаўніцтве напярэдадні вайны было кадравае. З мая 1937 г. па верасень 1938 г. у арміі былі рэпрэсіраваны або звольнены з радоў РККА 36761 чалавек, а на флоце больш за 3 тысячы.

У чэрвені 1937 г. былі расстраляны 3 з 5 першых Маршалаў Савецкага Саюза: М.М.Тухачэўскі, І.Э.Якір, І.П.Убарэвіч. Засталіся ў жывых толькі верныя паплечнікі І.Сталіна К.Я.Варашылаў і С.М.Будзённы.

У 1937–1940 гг. змяніліся ўсе камандзіры акруг, амаль усе камандзіры карпусоў, дывізій, умацаваных раёнаў, на 80 – 90 % камандзіраў брыгад і палкоў, начальнікаў штабоў гэтых воінскіх адзінак. Гэта прывяло да рэзкага зніжэння інтэлектуальнага патэнцыялу камандных кадраў. Да пачатку 1941 г. толькі 7,1% вышэйшага каманднага складу РСЧА мелі вышэйшую ваенную адукацыю, 55,8% – сярэднюю, 24,6% – паскораныя курсы і 12,4% камандзіраў і палітработнікаў не мелі ваеннай адукацыі.

У пачатку 1939 г. хваля пошукаў “ворагаў народа” і адзінадумцаў Тухачэўскага, Якіра, Убарэвіча пачала спадаць. Некаторыя рэпрэсіраваныя камандзіры пачалі вяртацца ў армію і на флот. Яшчэ 22 верасня 1935 г. былі уведзены персанальныя воінскія званні, а 7 мая 1940 г. – генеральскія і адміральскія званні.

У 1939 г. камандныя кадры рыхтавалі 14 ваенных акадэмій, 63 ваенныя вучылішчы сухапутных войск і 14 ваенна-марскіх вучылішчаў, 32 лётныя і лётнатэхнічныя школы.

Велізарны дэфіцыт ваенных спецыялістаў можна было ліквідаваць не менш чым за 5 – 7 гадоў. Кадравыя “дзіркі” прыходзілася ліквідоўваць за кошт кароткатэрміновых курсаў.

Да лета 1941 г. каля 75% камандзіраў і 70% палітработнікаў знаходзіліся на сваіх пасадах менш аднаго года. Нізкі ўзровень прафесійнай адукацыі, надзвычай хуткае прасоўванне па службовай лесвіцы азначала, што асноўны касцяк арміі – афіцэрскі корпус – не валодаў неабходным вопытам камандавання тымі падраздзяленнямі, часцямі і злучэннямі, якія яны ўзначальвалі. За гэта прыйшлося расплочвацца многімі мільёнамі чалавечых жыццяў.


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2019 год. Все права принадлежат их авторам!