Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Жыватворная сіла быцця – праца



Ці ведаеце вы, што...

Самыя яркія старонкі беларускай гісторыі, унікальная прырода, самабытная культура і асобы, якія змянілі свет...

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» – адзінае месца на планеце, дзе існуюць першабытныя пойменныя дубровы


У нацыянальным парку практычна ў некранутым стане захаваліся унікальныя пойменныя ландшафты Беларускага Палесся – з дзюнамі, катлавінамі і лагчынамі, дзе сярод дуброў і ясеннікаў размешчана больш як 30 азёр. На Палессі таксама захаваліся самыя вялікія прыродныя балоты ў Еўропе. Найбольш буйныя з іх – Званец (150 кв. км) і Дзікае (80 кв. км).


Белавежская пушча – самы буйны старажытны лес Еўропы


Звесткі пра пушчу сустракаюцца яшчэ ў антычнага гісторыка Герадота (5 ст. да н.э.) і ў Іпацьеўскім летапісе (983 г.). У канцы XIV ст. вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла аб’явіў пушчу запаведнай і ўстанавіў забарону на паляванне. Старажытны лес ахоўваецца ўжо 600 гадоў. У Белавежскай пушчы налічваецца каля 2 тысяч дрэў-веліканаў. Некаторыя з іх з’явіліся яшчэ да адкрыцця Калумбам Амерыкі! Белавежская пушча ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.


Нясвіж належаў роду Радзівілаў - аднаму з самых багатых у Еўропе


Многім у сваім непаўторным абліччы Нясвіж абавязаны творам італьянскага архітэктара Яна Джавані Марыі Бернардоні. Па яго праектах у XVI стагоддзі ўзведзены замак і фарны касцёл Божага Цела – першае на тэрыторыі Рэчы Паспалітай збудаванне ў стылі барока. У храме знаходзіцца адзін з буйнейшых у Еўропе некропаль княжацкага роду, які налічвае 102 саркафагі членаў сям’і Радзівілаў. Нясвіжскі замак уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.


У Беларусі існуе самая вялікая ў свеце папуляцыя зуброў


Гэтыя жывёлы самыя цяжкія і вялікія наземныя млекакормячыя на еўрапейскім кантыненце, апошнія еўрапейскія прадстаўнікі дзікіх быкоў. Мікола Гусоўскі напісаў сваю славутую «Песню пра зубра» па заказе Папы Рымскага Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Найбольшая колькасць зуброў жыве ў Белавежскай пушчы


Адзін з трох усходнеславянскіх сафійскіх сабораў знаходзіцца ў Беларусі


Гэты манументальны помнік архітэктуры пабудаваны ў Полацку паміж 1044–1066 гадамі пры князі Усяславе Брачыславічу, празваным Чарадзеем, як сімвал роўнасці з самымі ўплывовымі старажытнарускімі гарадамі – Кіевам і Ноўгарадам, дзе таксама былі пабудаваны саборы ў гонар святой Сафіі.




Беларусы адны з першых у Еўропе, яшчэ ў 1517 годзе, мелі сваю друкаваную Біблію


Беларускі першадрукар Францыск Скарына сваю выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны «Малая падарожная кніжка» і Апостал. Рэнесансныя выданні Скарыны адметныя высокай якасцю друку, своеасаблівымі ілюстрацыямі і гравюрамі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства.


Чатырнаццаць нобелеўскіх лаўрэатаў маюць беларускія карані


Гэта самая прэстыжная міжнародная прэмія існуе ўжо больш як 100 гадоў і за гэты час была ўручана прадстаўнікам самых розных краін. Імёны многіх нобелеўскіх лаўрэатаў з беларускімі каранямі вядомы цяпер усяму свету. Гэта, у прыватнасці, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы, хіміі і фізіцы – Сайман Кузнец, Аарон Клуг, Жарэс Алфёраў; лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру – Іцхак Рабін, Менахем Бегін і Шымон Перэс.


Ураджэнец Беларусі Тадэвуш Касцюшка – нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША


Тадэвуш Касцюшка за сваю бліскучую кар’еру быў саратнікам бацькі-заснавальніка ЗША Вашынгтона і нацыянальнага героя Францыі Лафаета, атрымліваў прапановы аб супрацоўніцтве ад французскага імператара Напалеона І і рускага цара Аляксандра І, але адмовіў ім. Касцюшка стаў актыўным удзельнікам многіх значных гістарычных падзей: у 1776–83 гадах добраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША; у 1784 годзе ўзначаліў нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Рэчы Паспалітай.


Партызанскі рух у Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны быў самы магутны ў Еўропе


Ужо ў 1943 годзе партызаны кантралявалі каля 60 працэнтаў тэрыторыі рэспублікі. На тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны дзейнічаў самы буйны ў Еўропе яўрэйскі партызанскі атрад, арганізаваны братамі Бельскімі. Пра рэальныя падзеі, звязаныя з дзейнасцю атрада, расказвае фільм амерыканскага рэжысёра Эдварда Цвіка паводле сцэнарыя Клея Формана «Супраціўленне», прэм’ера якога адбылася ў студзені 2009 года.




Рэліквію беларусаў – слуцкія паясы – ткалі толькі мужчыны


І насілі паясы толькі мужчыны, і нават абвязвацца імі ўладальнікам дапамагалі толькі мужчыны. Хадзіла павер’е, што калі жаночая рука дакранецца да каштоўных ніцей, тканіна пацьмянее і пояс можна будзе адразу выкінуць. Славутыя паясы выпускала не толькі слуцкая мануфактура. У Францыі, у Ліёне, паясы рабілі на ўзор слуцкіх і нават ставілі «слуцкую» метку.

 

 

Жыватворная сіла быцця – праца

 

Бы жыватворная тут сіла
Ад сну зямельку абудзіла.
Якуб Колас

Я признаю одну работу, Её - и только - признаю.
Я. Смелякоў

У евангельскай прытчы расказваецца, як строгі гаспадар раздаў сваім рабам таланты - грошы. Першы атрымаў пяць талантаў, пайшоў і памножыў іх; другі атрымаў два і таксама іх памножыў. Трэці атрымаў адзін і, спалохаўшыся строгага гаспадара, закапаў талант, каб не згубіць.
Праз некаторы час усе трое прынеслі гаспадару свае таланты: першы і другі - памножаныя, трэці - толькі адзін, чым выклікаў вялікі гнеў строгага гаспадара. I загадаў ён, каб трэці аддаў і гэты адзіны, непамножаны, першаму, бо «кожнаму, хто мае, дадзена будзе, а ў таго, хто не мае, адымецца і тое, што мае».
I кожнаму з нас строгім гаспадаром дадзены талент, які мы павінны не закапаць, а вярнуць памножаным. Толькі пры такой умове - «дадзена будзе». Каб «усё зацвіло, загаманіла», неабходна жыватворная сіла - нястомная праца кожнага на сваёй ніве, сваім полі, дзе можна рэалізаваць сябе, памножыць свой талент.
Нельга не пагадзіцца з высновай вучоных, якія даводзяць, што працавітасць - катэгорыя не столькі маральная, колькі біялагічная, бо яна - сведчанне моцнага інстынкту самазахавання. Лянота, нядбайнасць і гультайства - праграма на самавынішчэнне. З працавітасцю цесна звязана і вынікае з яе яшчэ адна якасць, што ў ментальнасці нашага народа наогул, - імкненне быць гаспадаром на сваёй зямлі, закласці надзейны падмурак для годнага жыцця сваіх дзядей, клопат пра іх. «Дык трэба грунт мець пад нагамі, каб не бадзяцца батракамі» -такая жыццёвая выснова коласаўскага героя, якую ён стараецца перадаць сваім дзецям.
Усведамленне працы як грунту пад нагамі, умовы годнага людскага жыцця характэрна для ўсіх эстэтычных вобразаў нашай нацыянальнай літаратуры. Некаторыя пісьменнікі адкрыта выяўляюць у творах свае адносіны, захап- ленне сваімі героямі - працаўнікамі. З непрыхаванай сімпатыяй і захапленнем апісвае I. Мележ свайго любімага героя ў час касьбы, прычым апісвае сапраўды «фарбамі паэта», а не празаіка. Менавіта старонкі, прысвечаныя Васілю-працаўніку і куранёўскай прыгажуні Ганне, - старонкі, у якіх Мележ-празаік уступае месца Мележу-паэту.
Як «зямля - аснова ўсёй айчыне», так праца на ёй - аснова жыцця. У працы выяўляецца ўся сіла і прыгажосць чалавека, рэалізуюцца лепшыя яго якасці і талент, бо працавітасць - сама па сабе ёсць талент чалавека і сведчанне яго жыццястойкасці, нязломнасці, цягавітасці.
Праца і справа, якой служыш, ёсць выяўленне любові да людзей, Радзімы. Няма іншага шляху слугавання Айчыне і народу ў мірны час, як сумленна і аддана працаваць, бо любоў таксама з'яўляецца жыватворнай сілай, калі яна дзейсная. Крах чалавека і паступовая яго дэградацыя пачынаюцца тады, калі чалавек перастае служыць канкрэтнай справе (вучыць дзяцей, лячыць людзей, біць студні, касіць, араць), а нібы ў вір галавой кідаецца служыць нейкай абстрактнай ідэі. Радавалася сэрца быкаўскага героя Хведара Роўбы, што яго сынок Міколка надта прыхільна памкнуўся да зямлі і гаспадаркі, рана пачаў рабіць плячо ў плячо з бацькам. Ажно люба было глядзець, як ён гнаў баразну ці на касьбе ішоў у радзе дарослых мужчын. Але як стварылі ячэйку і прызначылі яго сакратаром, стала не да гаспадаркі. I ўсё - сходы, мітынгі, спрэчкі. А як перабраўся ў раён, стаў начальнікам, зусім забыўся дарогу ў Нядолішча, у бацькоўскую хату.
Адметнасць творчай манеры М. Зарэцкага ў тым, што ён адкрыта не выяўляе, як, да прыкладу, Іван Мележ, адносін да сваіх герояў: хай чытач разважае і ацэньвае сам. I ўдумлівы чытач не можа не заўважыць той акалічнасці, што галоўны герой рамана «Вязьмо» Сымон Карызна, будучы дырэктарам мясцовай сямігодкі, не працуе, не вучыць дзяцей, не рыхтуецца да ўрокаў. Толькі арганізуе сходы, толькі выступае, толвкі ваюе і ненавідзіць. Усведамляючы сябе тым, хто здольны ўсіх ашчаслівіць, усіх сляпых зрабіць відушчымі, ён адмаўляецца дапамагчы самым блізкім людзям, якія папрасілі ў яго парады, падтрымкі, паратунку. Да пары яму і яго каханая - «рамантычная асоба» Вера Засуліч, дзеля якой ён разбурыў сям'ю. Але як толькі змяніліся абставіны, Вера пераступіла цераз Карызну, як ён пераступіў цераз родных. Толькі зрабіла гэта «чысценька і прыгожанька», яшчэ і парадавалася, «што ўсё скончылася для яе найлепшым чынам».
I гераіня Коласа Вольга Віктараўна Андросава настолькі захапілася рэвалюцыяй, што зусім закінула школу: «Ну яе к чорту!» Яна толькі «збірала дарослых і чытала ім усялякую нелегальшчыну». У страшэнным запусценні былі і школа, і кватэра папярэдніка Лабановіча, з якім некалі вучыліся ў семінарыі. Стрэтун-Сурчык такую разруху растлумачыў рэвалюцыяй, на што Лабановіч адказаў: «Рэвалюцыя крышыць і ломіць усё на сваёй дарозе, але гэта не значыць, што вакол нас павінна быць гразь і бруд». Хто не хоча працаваць, заўсёды знойдзе і апраўданне сабе, і прычыну, каб не працаваць. Намнога прасцей закапаць свой талент, чым пашукаць спосаб яго памнажэння.
Той памножыў талент, атрыманы ад строгага гаспадара, хто дасягнуў у сваёй справе прафесіяналізму і здольны, як шамякінскі доктар Яраш, трымаць сэрца на далонях. Усе прывабныя, высакародныя героі беларускай літаратуры - прафесіяналы сваёй справы: настаўнікі Лабановіч і Мароз Алесь Іванавіч, доктар Яраш і журналіст Шыковіч, хлебаробы Васіль Дзяцел і Хведар Роўба, рэфарматар Алесь Загорскі і старшыня валвыканкома Апейка. У розныя часы яны жылі і ў розных абставінах дзейнічалі, але ўсіх іх аб'ядноўвае адно: яны добра рабілі сваю справу, умелі і любілі працаваць. Любілі людзей і зямлю, на якой жылі. У іхніх справах - іхні і талент, і розум, і пачуцці, і сумленне, і адносіны да іншых людзей, да грамадства, да будучыні...
Рамантычнымі сродкамі славіць Пімен Панчанка Чалавека і яго Справу ў вершы «Сэрца і крыж»:

Жыў доктар у нашай мясціне -
Няма ўжо такіх дактароў:
Паставіць ён банкі ці п 'яўкі -
I заутра ты жыў і здароў.


Катэгарычнае сцверджанне «няма ўжо такіх дактароў» мастацкі прыём, гіпербала з мэтай узвысіць героя, узняць яго на п'едэстал, каб кожны змог убачыць прыгажосць сапраўдную. Адвеку нашым народам усведамлялася працавітасць як самая вызначальная якасць чалавека, як сведчанне яго жыццястойкасці і выключнага таленту. А талентамі наша зямля вядома ўсяму свету. «Зямля бацькоўская, святая» не збяднела на таленты. Яны ёсць, пра іх складаюць легенды, на іх трымаецца наша зямля, за іх «людзі просяць Бога».
Ментальнасць чалавека і нацыі вызначаецца каштоўнаснымі арыенцірамі і шляхам, якім яны ідуць да акрэсленай каштоўнасці. Беларускі шлях - праца, нястомная праца, часам нечалавечыя высілкі - і ўсё ў імя жыцця на зямлі-карміцельцы, якая адна «не зменіць і не здрадзіць», і «дзяцей тваіх не кіне». I кожнаму, хто мае такое ўсведамленне, дадзена будзе.

 

 

Радзіма для кожнага чалавека — гэта не толькі тое месца, адкуль бярэ пачатак яго род, але і тое, што было да нас: яго гісторыя, культура, традыцыі. Радзіма — гэта і тое, што ёсць сёння: нашы вёскі і гарады, рэкі і азёры. Радзіма – гэта і наша цяперашняе і будучае. Наша з вамі Радзіма носіць цудоўнае імя – Беларусь, тут мы з вамі пачынаем першыя крокі ў жыццё,

Як дрэва не можа жыць без каранёў, так і народ не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры, сваіх сімвалаў памяці. В.Ляшковіч

Чалавек можа жыць шчасліва і багата толькі ў міры, калі няма вайны. Бусел – птушка мірная. Буслянка над хатаю – сімвал дабра, спакою і міру. Гісторыю нельга перапісаць, перайначыць, гэта наша памяць, яе павінен ведаць кожны беларус, бо чалавек без памяці – нішто. Нам не давялося бачыць жахаў вайны, чуць узрывы бомб і снарадаў, крыкі і стогн параненых, плач дзяцей. Мы можам толькі ўбачыць у фільмах, пачуць пра гэта ад ветэранаў вайны. 65 год прайшло з дня вызвалення Беларусі, але падзеі таго суровага часу застаюцца назаўсёды ў нашых сэрцах.

У сэрцах нашчадкаў жыць будзе вякамі
Пра тых успамін, што ў легенду ўвайшлі.
Народная памяць адважных запомніць-
Іх ворагі волю зламаць не змаглі.

Кожная незалежная дзяржава мае свае сімвалы. Якія сімвалы мае наша краіна? (Герб, сцяг, гімн) Сярод прапанаваных сцягоў адшукайце сцяг нашай дзяржавы. Колькі колераў ён мае? Што яны абазначаюць? Чаму герб нашай Рэспублікі мае такі выгляд? (Адказы вучняў)

Сімвалам сучаснай Беларусі стала Нацыянальная бібліятэка ў Мінску. Над стварэннем гэтага цуду архітэктурнай задумкі працаваў увесь народ Беларусі. Той, хто непасрэдна не ўдзельнічаў у будоўлі, дапамагаў грашовымі сродкамі. За кароткі час існавання бібліятэка стала любімым месцам культурнага адпачынку беларусаў і гасцей нашай краіны. З 2006 года тут праходзяць сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, дыпламатаў, вядомых дзеячаў палітыкі і культуры, сюды прыходзяць, каб знайсці цікавыя і старажытныя кнігі і дакументы, і проста адчуць сябе прыналежным да гісторыі і культуры нашай краіны.

Я нарадзіўся беларусам,
Беларусам буду жыць!
Мову родную вучуся
Шанаваць, цаніць, любіць! (В.Швед)

Шмат выдатных людзей нарадзіла беларуская зямля. Мы павінны ведаць і шанаваць іх. Вось толькі некалькі гістарычных асоб: Ефрасіння Полацкая, Усяслаў Чарадзей, Францыск Скарына. Але не толькі імі ганарыцца Беларусь. Мы ганарымся і простымі людзьмі, якія ўносяць свой уклад у развіццё краіны.

 

5.Людзі зямлі беларускай

Галоýны скарб маёй краіны — ЛЮДЗI! Яны ýслаýляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае iмя беларусаý.

«Ці задумваліся, які ён, беларус?... Што гэта за народ? Беларус якраз адрозніваецца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Калі раней у каго на вёсцы здараўся пажар — вёска талакою ішла красці панскі лес, калі не было свайго, за пару дзен ставілі пагарэльцу новую хату, дзялілася з ім жытам … . Потым з кожнай хаты неслі рэчы: хто посцілку, хто палатно, хто гаршкі. Галоўнае ў нашым характары — гасціннасць добрага да добрых». (Уладзімір Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі.)

Лёс нам даў мірны характар, чулае сэрца, шчырую душу, бязмерную шчодрасць і гасціннасць. Беларусы славяцца сваімі рамёствамі.

(Настаўнік можа паказаць вырабы народнай творчасці, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадметаў быту і працы беларусаў.)

Нельга сёння не ўспомніць нашых продкаў, якія ўслаўлялі родную краіну. Полацк даў Беларусі і ўсяму свету шмат выдатных людзей. Наш народ заўсёды будзе памятаць імёны асветніцы Еўфрасінні, першадрукара Францыска Скарыны і славутага паэта Сімяона Полацкага...

 

Францыск Скарына

Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую яны пакінулі сваім нашчадкам. І наш славуты зямляк Францыск Скарына — у гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Ён з'яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Адраджэння.У асобе Францыска Скарыны талент даследчага вучонага, мудрага асветніка і вялікага патрыёта роднай зямлі шчасліва спалучаўсяз талентам выдатнага паэта і мастака. Скарына — першы, хто адкрыў ва Ўсходняй Еўропе кнігадрукаванне і зрабіў кнігу даступнай вялікаму колу людзей. Скарына — наш гонар і слава, бо яго нарадзіла і ўскарміла менавіта наша беларуская зямля.

Еўфрасіння Полацкая

Свецкае імя Прадслава. Першая жанчына ва ўсходнеславянскім рэгіёне, прылічаная да святых. Дачка князя Георгія Усяславіча, унучка полацкага князя Усяслава Брачыславіча (Чарадзея). Еўфрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў. І ўсё сваё жыццё прысвяціла служэнню Богу і людзям: перапісвала ўласнаручна кнігі і будавала ў родным краі храмы, вучыла грамаце дзяцей і лячыла хворых.

Еўфрасіння заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры. Па заказе Еўфрасінні полацкі майстар Лазар Богша зрабіў для царквы Святога Спаса надзвычай прыгожы шасціканцовы крыж. Крыж Еўфрасінні Полацкай для беларусаў з’яўляецца святыняй. Паданне сведчыць: крыж свяціўся ў самай непрагляднай цемені, хворым вяртаў здароўе, знявераным і знясіленым — надзею на лепшае жыццё.

 

Куток, дзе ты нарадзіўся, дзе прайшло тваё дзяцінства, - мілы і любы для кожнага з нас. Пра гэта і песня на верш Якуба Коласа, якую мы праслухалі. У нашай Беларусі сапраўды шмат вельмі прыгожых, чароўных мясцінаў. Яны апеты ў шматлікіх літаратурных творах, апісаны у палотнах мастакоў з выключнай цеплынёй і задушэўнасцю.

 


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2019 год. Все права принадлежат их авторам!