Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Зрухі ў эканамічным развіцці краіны ў 1950 – 1960‑я гг. Уздзеянне НТР



На мяжы 1940-1950-х гг. прамысловы ўздым, перарваны ўвосень 1948 г. эканамічным крызісам, ізноў аднавіўся. Маштабы ўздыму рэзка павялічыліся ў гады вайны ў Карэі і ў сувязі з ростам вайсковых выдаткаў і бурным развіццём вайсковай прамысловасці. У 1952 г. агульны аб'ём амерыканскай прамысловай прадукцыі перавысіў найвышэйшы ўзровень, дасягнуты ў гады другой сусветнай вайны. Да канца 1950-х гг. індэкс агульнага аб'ёму прадукцыі ЗША перавысіў яго даваенны ўзровень утрая.

Абстаноўка прамысловага ўздыму, характэрная для ЗША на працягу амаль усяго перыяду 1940-1950-х гг., была вынікам аграмаднага падвышэння эканамічнага патэнцыялу гэтай краіны за гады другой сусветнай. Эканамічнае першынство ЗША давала ім нямала важных перавагаў у сферы міжнародных фінансава-эканамічных адносінаў. Нашмат больш высокі ўзровень тэхнічнага і тэхналагічнага аснашчэння прамысловасці, звязаны з першымі поспехамі працэсаў аўтаматызацыі і камп'ютэрызацыі вытворчасці, забяспечыў значнае падвышэнне ўзроўню эканамічнага развіцця ЗША. У 1950-я гг. у Злучаных Штатах раней, чым у другіх высокаразвітых індустрыяльных краінах, з'явіліся першыя прыкметы навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Ужо напрыканцы 1950-х гг. у ЗША дзейнічала больш за 2 тыс. электронна-вылічальных машын.

Усе гэтыя зрухі ў эканамічным развіцці ЗША пасля другой сусветнай вайны мелі важныя сацыяльныя наступствы. Навукова-тэхнічны прагрэс значна павысіў узровень кваліфікацыі працоўнай сілы, вёў да ўзнікнення прынцыпова новых катэгорыяў кваліфікаваных рабочых (праграмісты, аператары, наладчыкі аўтаматычных паточных лініяў і г.д.).У сувязі з паскораным развіццём сферы паслуг хутка расла і колькасць сярэдніх слаёў насельніцтва.

У Злучаных Штатах назіраўся незвычайны хуткі рост колькасці насельніцтва. За кошт вельмі значнага павелічэння нараджальнасці, "бэйбі-буму", ды іміграцыі колькасць насельніцтва ЗША вырасла з 1940 па 1960 г. з 132 млн. да 178 млн. чалавек, г.зн. на 35%. На мяжы 1940-1950-х гг. пачалося масавае перасяленне прадстаўнікоў сярэдняга класу і часткі кваліфікаваных рабочых з гарадоў у прыгарады.



На працягу 1950-х гг. істотна ўзняўся жыццёвы ўзровень значнай часткі насельніцтва ЗША. Сярэдні ўзровень пагадзіннай аплаты працы вырас за дзесяцігоддзе з $1,4 да $2,2. У большасці галінаў быў уведзены 5-дзённы працоўны тыдзень. Індустрыялізацыя сельскай гаспадаркі падвысіла ўзровень тэхніка-тэхналагічнай аснашчанасці фермаў. Да канца 1950-х гг. каля 80% фермаў былі электрыфікаваныя. Хутка расла колькасць сямей, якія мелі аўтамабілі і навейшую эканамічную бытавую тэхніку.

Тым не менш, сацыяльна-эканамічнае развіццё Злучаны Штатаў гэтага перыяду вызначалася немалой супярэчлівасцю. Далёка не ўсім сацыяльным групам амерыканскага грамадства былі даступныя магчымасці падвышэння матэрыяльнага ўзроўню нават ва ўмовах спрыяльнай эканамічнай кан'юнктуры. Каля 40 млн. амерыканцаў, г.зн. каля чвэрці насельніцтва, знаходзіліся ў нашмат горшым становішчы. Гэта былі масы некваліфікаваных рабочых, жыхары афрыканскіх гета буйных гарадоў, дробныя фермеры, якія выцясняліся з сельгасвытворчасці і ды іншыя малазабяспечаныя слаі насельніцтва. Праблема беднасці і ў гэты перыяд заставалася адной з першачарговых праблемаў ЗША.

Унутраная палітыка рэспубліканскай адміністрацыі Д. Эйзенхаўэра. "Кансерватыўная згода". Пераход да буржуазнага рэфармізму дэмакратычных адміністрацый Дж. Ф. Кенэдзі і Л. Б. Джонсана, іх палітыка. Партыйна-палітычная барацьба ў 1960-я гг.



На прэзідэнцкіх выбарах 1952 г. першую з 1932 г. перамогу атрымаў прадстаўнік рэспубліканскай партыі. Новым прэзідэнтам ЗША стаў папулярны генерал, падчас другой сусветнай вайны камандуючы амерыканскімі войскамі ў Еўропе Дуайт Эйзенхаўэр (1953-1961). Перамога рэспубліканскай партыі стала не толькі вынікам "правага павароту" ва ўнутранай палітыцы ЗША. Рэспубліканскі кандыдат абяцаў пакласці канец скрайне непапулярнай сярод шырокіх слаёў насельніцтва карэйскай вайной.

Першыя крокі адміністрацыі Д. Эйзенхаўэра былі скіраваныя на абмежаванне дзяржаўнага ўмяшання ў справы прыватнага прадпрымальніцтва. Быў скасаваны ўведзены ў гады карэйскай вайны кантроль над цэнамі і заробкамі, федэральны ўрад адмовіўся ад рэгулявання газавых радовішчаў і нафтаноснымі раёнамі марскога шэльфу. У сферы аграрнай палітыкі быў узяты курс на хутчэйшае выцясненне з вытворчасці неэфектыўнага дробнага фермерства.

Тым не менш, напачатку 1950-х гг. ідэі дзяржаўнага рэгулявання эканомікі, асноўныя праграмы "новага курсу" настолькі трывала ўвайшлі ў жыццё амерыканскага грамадства, што магчымасць іх выкарыстання сталі прызнаваць не толькі дэмакраты, але таксама і прадстаўнікі умерана-кансерватыўнага крыла рэспубліканцаў. Адміністрацыя Д. Эйзенхаўэра не адмаўлялася ад дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку, асабліва ў перыяды пагаршэння эканамічнай кан'юнктуры. Яна працягвала распачатае напрыканцы 1940-х гг. масавае будаўніцтва жылля і шашэйных дарог, пачало рэканструкцыю воднага шляху па рацэ Св. Лаўрэнція. Было створана новае федэральнае агенцтва – міністэрства аховы здароўя, адукацыі і сацыяльных паслуг.

Значную ролю ў фармаванні ўнутрыпалітычнага курсу адміністрацыі Д. Эйзенхаўэра адыгралі дэмакраты, асабліва пасля таго, як на выбарах 1954 г. яны вярнулі сабе большасць у абедзвюх палатах Кангрэсу.



Узаемадзеянне рэспубліканскай адміністрацыі з дэмакратычнай большасцю Кангрэсу было аблегчана паправеннем неаліберальнай дактрыны дэмакратаў. У адрозненне ад 1930-х гг., лідары дэмакратаў 1950-х гг. лічылі неабходным дасягненне пазітыўнага супрацоўніцтва паміж дзяржавай і буйным капіталам як "дзвюма краевугольнымі камянямі дэмакратычнага капіталізму". У выніку і рэспубліканцы, і дэмакраты апынуліся на адзінай этатысцкай платформе, адрозніваючыся паміж сабой толькі маштабамі і метадамі дзяржаўнага рэгулявання. На гэтай базе і ўсталяваўся кансенсус паміж дзвюма традыцыйнымі палітычнымі партыямі ЗША – "кансерватыўная згода".

Важным этапам у пасляваеннай гісторыі ЗША стала перамога на прэзідэнцкіх выбарах 1960 г. кандыдата ад дэмакратычнай партыі Джона Фіцджаральда Кенэдзі (1961-1963), які апярэдзіў рэспубліканца Рычарда Ніксана. 43-гадовы прэзідэнт стаў не толькі адным з самых маладых кіраўнікоў амерыканскай дзяржавы, але й першым каталіком ды ірландцам па паходжанні, які здолеў дасягнуць вяршыні палітычнага Алімпу Злучаных Штатаў.

Працягваючы традыцыю сваіх дэмакратычных папярэднікаў, В. Вільсана і Ф. Д. Рузвельта, Дж. Ф. Кенэдзі высунуў рэфармісцкую праграму, якая атрымала назву "новых рубяжоў"(англ. New Frontier). Будучы выхадцам з вельмі багатай сям'і, а таксама высокаадукаваным прадстаўніком інтэлектуальнай і палітычнай эліты, Дж. Ф. Кенэдзі добра ўсведамляў неабходнасць пастаяннага ўдасканальвання палітыкі дзяржавы для паляпшэння становішча шырокіх слаёў насельніцтва і тым самым забеспячэння іх адданасці ідэалам і рыначнай эканомікі і палітычнай дэмакратыі.

Адміністрацыя Дж. Ф. Кенэдзі прыняла і рэалізавала цэлую серыю захадаў па стабілізацыі эканомікі і пашырэнню праграмаў па сацыяльнай дапамозе. У прыватнасці, яна забараніла падвышэнне цэнаў у асобных галінах, напрыклад электратэхнічнай і сталеліцейнай. Былі распрацаваныя праграмы дапамогі заняпалым раёнам (найперш, вуглездабывальным), перакваліфікацыі і пераабучэння рабочых новым прафесіям, ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых.

Важнейшым дасягненнем гэтай дэмакратычнай адміністрацыі з'яўлялася тое, што ў працяг прынятых яшчэ пры рэспубліканцах рашэннях і законаў (гл. далей) яна ўнесла ў Кангрэс законапраект, накіраваных супраць дыскрымінацыі прадстаўнікоў каляровага насельніцтва ў грамадскіх месцах і пры найме на працу. Прычым, федэральныя ўлады атрымлівалі права адмаўляць у падтрымцы мясцовым праграмам тых штатаў, дзе захоўвалася расавая сегрэгацыя.

Пазітыўныя зрухі ва ўнутранай і знешняй палітыцы (гл. далей) былі падтрыманыя большасцю насельніцтва краіны. Але ў другой палове 1963 г. апазіцыя курсу адміністрацыі Дж. Ф. Кенэдзі з боку найбольш кансерватыўных сіл дасягнула свайго апагею. Нарастанне напружанасці ў вышэйшых колах палітычнай улады ЗША прывяло да трагічнай развязкі. 22 лістападу 1963 г. падчас паездкі ў Тэхас у сувязі з хуткім пачаткам чарговай перадвыбарчай кампаніі Дж. Ф. Кенэдзі быў смяротна паранены. Усе абставіны гэтага палітычнага забойства і, тым больш выканаўцы і заказчыкі злачынства, па-ранейшаму застаюцца невысветленымі, а матэрыялы справы – засакрэчанымі.

Прэзідэнтам ЗША стаў віцэ-прэзідэнт Ліндан Джонсан (1963-1969), менш чым праз год абраны на прэзідэнцкіх выбарах (яму супрацьстаяў прадстаўнік скране правых колаў рэспубліканскай партыі Бары Голдуотэр). Працягваючы курс свайго папярэдніка, Л. Джонсан абвясціў праграму "Вялікага грамадства" (англ. Great Society), у межах якой быў распрацаваны і рэалізаваны цэлы комплекс рэформаў. Гэта стала новым этапам у развіцці ідэалогіі неалібералізму, разлічаным на тое, каб палепшыць жыццё мільёнаў белых і чорных беднякоў і ўключыць іх у створаную дзяржаўную сістэму сацыяльнай абароны.

У 1963,1965 і 1969 гг. былі прынятыя новыя законы аб грамадзянскіх правах, закліканыя пакласці канец найбольш відавочным фактам дыскрымінацыі афраамерыканцаў ў галіне адукацыі і найму на працу. У 1964 г. Кангрэс прыняў XXIV папраўку да Канстытуцыі, якая ўводзіла забарону на абмежаванні выбарчых правоў на падставе нявыплаты падатку. Тым самым федэральны ўрад клаў канец палітыцы шэрагу штатаў, якія імкнуліся не дапусціць на выбарчыя ўчасткі беднае насельніцтва, значную частку якога складалі афраамерыканцы ды імігранты.

У межах "Вялікага грамадства" ажыццяўлялася таксама праграма барацьбы з беднасцю. Была істотна пашыраная сацыяльная дапамога немаёмасным слаям насельніцтва. Аднак ва ўмовах вайны ва В'етнаме, маштабы якой ўсё больш і больш разрасталіся, адміністрацыя Л. Джонсана была высушаная скараціць альбо згарнуць некаторыя найбольш дарагія сацыяльныя праграмы.


Просмотров 582

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!