Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя вынікі другой сусветнай вайны для ЗША. Пераўтварэнне ЗША ў фінансава-эканамічнага і ваенна-палітычнага лідэра заходняга свету



У параўнанні з іншымі краінамі ЗША падчас другой сусветнай вайны панеслі нязначныя людскія і матэрыяльныя страты: загінулі альбо прапалі без вестак каля 300 тыс. чалавек. Больш за тое, вайна стала фактарам, які спрыяў прыкметнаму росту амерыканскай эканомікі. За гады вайны вытворчыя магутнасці ЗША павялічыліся ўдвая, а экспарт – у пяць разоў. Злучаныя Штаты выйшлі з вайны самай магутнай эканамічнай і ваенна-палітычнай дзяржавай свету. У 1948 г. доля ЗША ў вытворчасці капіталістычнага свету складала 54,6%, а залаты запас 53,3% сусветнага. Напрыканцы вайны Злучаныя Штаты валодалі самай шматлікай і магутнай арміяй ва ўсім капіталістычным свеце, а да 1949 г. яшчэ й карысталася манаполіяй на атамную зброю. Не дзіўна, што Злучаныя Штаты абвясцілі сябе абаронцамі інтарэсаў "свабоднага свету", да якога залічваліся ўсе капіталістычныя краіны.

Барацьба тэндэнцый ва ўнутрыпалітычным жыцці. Узмацненне пазіцый правых і кансерватыўных сіл. Выбары 1948 г. "Справядлівы курс" Г. Трумэна. Закон Тафта – Хартлі. Прычыны зруху ўправа, наступленне рэакцыі. Макартызм.

У пасляваенны перыяд у эканамічнай і сацыяльнай сферах працягваліся рэформы, пачатыя ў межах праграмы "новага курсу" прэзідэнтам Ф. Д. Рузвельтам. У 1944-1946 гг. была прынятая цэлая серыя законаў, закліканых аблегчыць становішча ваеннаслужачых, якія падлягалі дэмабілізацыі, а таксама бяднейшай часткі насельніцтва. Да гэтых законаў, у прыватнасці адносіцца г.зв. "салдацкі біль", які прадугледжваў значныя ільготы ветэранам вайны; закон аб занятасці, што меў на мэце скарачэнне беспрацоўя; акты аб падвышэнні пенсіяў і дапамогаў. Нездарма Гары Трумэн (1945-1953), які стаў прэзідэнтам ЗША пасля смерці Ф. д. Рузвельта 12 красавіка 1945 г., назваў сваю палітыку "справядлівым курсам"(англ. Fair Deal ).

Разам з тым у адрозненне ад большасці краін Еўропы, дзе пасляваенная сітуацыя характарызавалася паваротам у настроях шырокіх мас насельніцтва ўлева, у ЗША адбывалася наступленне правых і кансерватыўных сіл. Гэта, у прыватнасці, знайшло сваё адлюстраванне ў спробах перагледзець сацыяльнае заканадаўства 1930-х гг. Найбольш яркай праявай тых зменаў, якія адбыліся ў пазіцыях амерыканскіх заканадаўцаў, з'явілася прыняцце ў 1947 г. антырабочага па сваёй сутнасці закона Тафта-Хартлі (названы па прозвішчах яго ініцыятараў у Кангрэсе). Галоўная яго мэта палягала ў тым, каб абмяжоўваць і кантраляваць дзейнасць прафсаюзаў. Закон, у прыватнасці забараняў забастоўкі дзяржаўных служачых і ўсе забастоўкі палітычнай скіраванасці, байкоты і пікеты. Урад атрымліваў права прыпыняць легальныя забастоўкі і стачкі на 80 дзён.



Адной з прыкметных праяваў павароту ўправа з'явілася нагнятанне ў грамадскай думцы антысавецкіх і антыкамуністычных настрояў. У 1947 г. пачаліся г.зв. "праверкі лаяльнасці" дзяржаўных служачых, якія па сутнасці выліліся ў кампанію чысткі дзяржаўнага апарату ад іншадумцаў і недабранадзейных, да якіх адносілі ўсіх, хто падазраваўся ў сімпатыях да камунізму і СССР. У студзені 1949 г. распачаўся судовы працэс супраць кіраўніцтва малалікай Камуністычнай партыі ЗША, абвінавачанага ў нелаяльнасці амерыканскаму ўраду і ледзьве не ў шпіянажы на карысць Савецкага Саюзу. У выніку працэсу, які цягнуўся каля дзевяці месяцаў, адзінаццаць чалавек нацыянальнага камітэту кампартыі былі асуджаныя да штрафаў і турэмнага зняволення.

Але найбольш завершаныя і скрайнія формы правакансерватыўны паварот набывае ў 1950-1953 гг. ў макартызму. Гэтак была названая шырокамаштабная антыкамуністычная і антысавецкая кампанія на чале з сенатарам Джозэфам Макарці. Гэтая кампанія, цалкам справядліва названая "паляваннем на вядзьмарак", была заснаваная на нагнятанні боязяў адносна змоў, якія, нібыта, выношвае супраць ЗША сусветны камунізм на чале з СССР. У прыватнасці, перыяд праўлення праўлення прэзідэнта-рэфарматара Ф. Д. Рузвельта быў названы "дваццаццю гадамі здрады". Супраць дзяржаўных чыноўнікаў высокага рангу прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі (напрыклад, Чарлі Чапліна), выбітных навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў высоўваліся абсурдныя абвінавачванні, а некаторыя з іх нават паўсталі перад судом. Былі прынятыя законы супраць г.зв. "падрыўных элементаў" ды імігрантаў. Гэтак закон аб кантролі над камуністамі прадугледжваў штогадовую рэгістрацыю ў міністэрстве юстыцыі членаў камуністычнай партыі як "замежных агентаў".



Аднак неўзабаве правячыя колы Злучаных Штатаў пераканаліся ў шкоднасці для прэстыжу краіны макартысцкай істэрыі ды дзейнасці яе ідэолагаў. У 1954 г. Сенат быў вымушаны прыцягнуць Дж. Макарці да адказнасці за абразу вышэйшага заканадаўчага органа краіны і за незаконную трату дзяржаўных сродкаў, выдаткаваных на "барацьбу з камунізмам". Сенатару быў абвешчаны імпічмент (палітычнае асуджэнне) і ён быў вымушаны назаўжды пакінуць палітычную арэну.

Роля ЗША ў міжнародных адносінах. Пачатак "халоднай вайны". План Маршала. Дактрына Трумэна. Стварэнне НАТА. Палітыка ЗША ў Лацінскай Амерыцы.

Асабліва яўна правы паварот у курсе пасляваенных адміністрацый Злучаных Штатаў праявіўся ў сферы знешняй палітыкі. Ужо напрыканцы вайны сталі нарастаць супярэчнасці паміж саюзнікамі па антыгітлераўскай кааліцыі. З яе заканчэннем яны набылі прынцыповы характар: спачатку прывялі да развалу антыгітлераўскай кааліцыі, а потым да развязвання "халоднай вайны". Ініцыятыва ў гэтым пытанні належала ЗША. "Халодная вайна" і народжаныя ёю знешнепалітычныя дактрыны, гэткія, як палітыка "з пазіцыі сілы", "балансаванне на мяжы вайны" ды інш. прывялі да ўзрастання міжнароднай напружанасці і нарастанню пагрозы новай сусветнай вайны.



Замацаваўшы эканамічнае першынство і павялічыўшы ваенны патэнцыял краіны, кіруючыя колы ЗША імкнуліся выкарыстаць свой аграмадны уплыў для стабілізацыі сусветнай сістэмы капіталізму і ўсталявання амерыканскай гегемоніі ў пасляваенным свеце. Спробы рэалізацыі гэтых глабальных планаў наткнуліся на супраціўленне Савецкага Саюзу, міжнародныя пазіцыі якога пасля вайны таксама значна ўзмацніліся. Савецкае кіраўніцтва спрабавала ажыццявіць свае ўласныя глабальныя планы. Гэткім чынам на міжнароднай арэне знікла супрацьстаянне дзвюх супердзяржаў.

З гэтай прычыны выпрацоўка пасляваеннага курса адносна СССР стала адной з цэнтральных задач знешняй палітыкі ЗША. У кіруючых колах краіны ўсё больш браў верх непрымірымы антысавецкі курс. З асаблівай сілай гэта праявілася ў сакавіку 1946 г., калі ў місурыйскім мястэчку Фултан у прысутнасці амерыканскага прэзідэнта Г. Трумэна Ўінстан Чэрчыль зрабіў прамову, у якой абвінаваціў СССР ва ўсталяванні "жалезнай заслоны" і заклікаў усе сілы заходняй дэмакратыі разгарнуць барацьбу супраць "сусветнага камунізму". З мэтай аказання ціску на Савецкі Саюз, прыхільнікі жорсткага курсу выкарыстоўвалі тагачасную манаполію ЗША на валоданне ядзернай зброяй.

У 1947 г. была распрацаваная стратэгічная лінія знешняя палітыкі ЗША, разлічаная на аслабленне Савецкага Саюзу. Для гэтага была высунутая "дактрына стрымлівання"(англ. Containment), прапанаваная супрацоўнікам дзяржаўнага дэпартаменту Джорджам Кэнанам. Галоўным элементам палітыкі Злучаных Штатаў адносна СССР павінна было стаць "працяглае, цярплівае, але цвёрдае і пільнае стрымліванне рускіх экспансіянісцкіх тэндэнцыяў".

Канкрэтным увасабленнем гэтага знешнепалітычнага курсу стала дактрына Трумэна, абвешчаная прэзідэнтам 12 сакавіка 1947 г. Заявіўшы пра неабходнасць аказання неадкладнай дапамогі Грэцыі і Турцыі ў барацьбе супраць "камуністычнай пагрозы", Злучаныя Штаты абвясцілі галоўнай задачай сваёй знешняй палітыкі усямерную абарону дэмакратычных інстытутаў "свабоднага свету" супраць любых замахаў на яго фундаментальныя асновы.

У сваю чаргу гэтая знешнепалітычная дэкларацыя знайшла сваё практычнае ўвасабленне ў плане эканамічнай дапамогі еўрапейскім краінам, з якой у чэрвені 1947 г. выступіў дзяржаўны сакратар ЗША Джордж Маршал. Пры дапамозе плана Маршала Злучаныя Штаты імкнуліся паспрыяць аднаўленню разбуранай вайной эканомікі еўрапейскіх краін з мэтай умацавання ў іх капіталістычных устояў, падрыву ўзрастальнага ўплыву СССР і зацвярджэнню ўласнай палітычнай гегемоніі.

Праграму эканамічнай дапамогі правячыя колы ЗША імкнуліся дапоўніць заключэннем ваенна-палітычных саюзаў. Першым крокам у гэтым накірунку стала падпісанне ў верасні 1947 г. Міжамерыканскага дагавору ба узаемнай бяспецы альбо "пакту Рыў-дэ-Жанэйру", выкарыстанага Злучанымі Штатамі для далейшага ўзмацнення свайго ўплыву ў краінах Лацінскай Амерыкі. 4 красавіка 1949 г. дзяржаўны сакратар ЗША Дзін Ачэсан і прадстаўнікі шэрагу краін Заходняй Еўропы падпісалі пагадненне аб стварэнні Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТО).Фактычна, галоўнай мэтай НАТО станавілася "сумесная абарона свабоднага свету" супраць "камуністычнай агрэсіі".


Просмотров 439

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!