Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Вызваленне краіны. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў другой палове 1940‑х гг



Яшчэ да пачатку другой сусветнай вайныў красавіку 1939 г. манархічная Албанія была захоплена італьянскімі войскамі і як пратэктарат уключана ў склад Італьянскай імперыі. Нягледзячы на страту суверэнітэту, ў гады вайны краіна нават здолела прырасці суседнімі тэрыторыямі: ад Югаславіі ёй дасталася Косава, а ад Грэцыі – заходняя частка Македоніі. У час італьянскай, а потым германскай акупацыі ў Албаніі складваецца некалькі арганізацый супраціўлення. Буйнейшымі з іх былі Рух нацыянальнага вызвалення (РНВ), створаны албанскімі камуністамі па югаслаўскім ўзоры (заснаванне ў лістападзе 1941 г. Албанскай камуністычнай партыі (КПА) таксама прайшло пры актыўнай дапамозе югаславаў), і Нацыянальны Фронт (НФ) – рэспубліканскі, нацыяналістычны і антыкамуністычны рух, які аб'яднаў многіх дзеячаў даакупацыйнай апазіцыі. Важнай асаблівасцю апошняга было імкненне пры агульнай арыентацыі на дзяржавы антыгітлераўскай кааліцыі захаваць далучаныя акупантамі тэрыторыі.

Паміж РНВ і НФ, тэарэтычна саюзнікамі ў вызваленчай барацьбе, пастаянна ўзнікалі ідэалагічныя і ваеннна-стратэгічныя супярэчнасці. З падзеннем рэжыму Б. Мусаліні і выхадам Італіі з вайны канфлікт паміж гэтымі сіламі дасягнуў апагею. Пакінутая італьянцамі зброя стала выкарыстоўвацца для братазабойчай барацьбы.

У Албанію былі ўведзены сілы Вермахту, але столькі, колькі было дастаткова для кантролю над найбольш важнымі гарадамі краіны і марскім узбярэжжам. Германія яшчэ раз пацвердзіла правы Албаніі на далучаныя тэрыторыі. Новыя палітычныя абставіны, і асабліва абяцанні нацыстаў, спакусілі НФ на калабарацыю. РНВ, нават нягледзячы на поўнае разуменне непазбежнасці страты новых албанскіх зямель у выніку перамогі антыгітлераўскай апазіцыі заняў супрацьлеглую пазіцыю. Пры моцнай дапамозе югаслаўскіх партызанаў Ёсіпа Броз Ціта і карыстаючыся вялікай падтрымкай сярод мясцовага насельніцтва РНВ пераўтварыўся ў найбольш магутную ваенна-палітычную сілу ў Албаніі.

На двух з'ездах КПА (травень і кастрычнік 1944 г.) РНВ быў абвешчаны Часовым урадам. Неўзабаве ён паставіў пад свой кантроль большую частку краіны. Калі нацысты ў лістападзе 1944 г. распачалі эвакуацыю, яго сілы здолелі заняць і Тырану. Амбітны партызанскі ўрад пераўтварыўся ў сапраўднага носьбіта дзяржаўнай улады. У 1945 г. РНВ быў перайменаваны ў Дэмакратычны Фронт Албаніі (ДФА).



Пасля вызвалення краіны 29 лістапада 1944 г. пачынаецца фармаванне народна-дэмакратычнага рэжыму і глыбокія эканамічныя пераўтварэнні. У студзені 1945 г. урад ДФА прымае дэкрэт аб увядзенні падатку на прыбыткі, атрыманыя ў гады вайны. Гэты акт насіў непрыхавана канфіскацыйны характар і адчувальна ўдарыў па мясцовай буржуазіі, а таксама прывёў да нацыяналізацыі германскіх і італьянскіх актываў, прамысловасці і транспартнай сістэмы. У жніўні 1945 г. быў прыняты закон аб аграрнай рэформе. Зямля, экспрапрыіраваная ў памешчыкаў (беяў), кулакоў (ага) і манастыроў перадавалася сялянам. Гэта, а таксама шэраг дэкрэтаў, якімі былі скасаваныя сельскагаспадарчыя пазыкі, на 3/4 зменшана зямельная рэнта, нацыяналізаваныя водныя рэсурсы, забяспечылі камуністам падтрымку вёскі. Напачатку 1947 г. быў цалкам ліквідаваны прыватны сектар у прамысловасці, а напрыканцы года – завершана нацыяналізацыя банкаў.

Цяпер камуністам яшчэ не хапала толькі міжнароднага, у тым ліку амерыканскага і брытанскага, прызнання. Для гэтага трэба было арганізаваць, сама меней, парламенцкія выбары. 2 снежня 1945 г. яны адбыліся. Народ выявіў немалую актыўнасць – прагаласавала 89,8% патэнцыйных выбаршчыкаў. 93,2% галасоў атрымаў безальтэрнатыўны партыйны спіс Дэмакратычнага Фронту, дзе запраўлялі камуністы. 11 студзеня 1946 г. Заканадаўчы сход ліквідаваў манархію, дэтранізаваў апошняга караля Зогу І і абвясціў Албанію Народнай Рэспублікай. 14 сакавіка таго ж года была прынятая Канстытуцыя – поўная копія тагачаснай югаслаўскай толькі без яе федэралізму.



Першыя эканамічныя і палітычныя змены ў Албаніі не выклікалі вялікага аптымізму на Захадзе. Адтуль сталі дапускацца ўцечкі інфармацыі аб гатоўнасці задаволіць спадзяванні Грэцыі на анексію Паўднёвай Албаніі, т.зв. Паўночны Эпір. Савецкі Саюз у траўні 1946 г. адмовіўся прыняць высокапастаўленую албанскую ўрадавую дэлегацыю. Адзіным акенцам у свет для Албаніі заставалася Югаславія. Гэтыя краіны звязвала не толькі двухбаковае пагадненне, заключанае ў ліпні 1946 г. Югаслаўскія камуністы прадстаўлялі сваіх албанскіх таварышаў на ўстаноўчым з'ездзе Камінфарма (верасень 1947 г.). Не дзіўна і тое, што яны наваднілі адміністрацыйны апарат і албанскае войска. Інвестыцыі, пазыкі, фінансавыя мерапрыемствы і мытныя правілы Югаславіі фактычна прывялі да эканамічнай інкарпарацыі Албаніі. Албана-югаслаўскія дачыненні сталі да смешнага падобныя на нядаўнія албана-італьянскія адносіны часоў пратэктарату.

Тым не менш, групоўка на чале з Кочы Дзодзэ (сакратар ЦК партыі і міністр унутраных спраў), куды ўваходзілі пераважна выхадцы з рабочага асяродку, не адчувалі аніякай заклапочанасці з нагоды гэтай залежнасці і нават былі гатовыя на ўключэнне Албаніі ў склад Югаславіі на правах яе сёмай рэспублікі.

На іншых пазіцыях стаялі камуністы-прыхільнікі Энвера Ходжы і Сейфулы Малешовы (галоўным чынам інтэлігенцыя). Яны выступалі за больш самастойную унутраную палітыку і больш дыверсіфікаваны знешнепалітычны курс. Узімку 1945-1946 гг. К. Дзодзэ ўдалося ліквідаваць С. Малешову і падабрацца да самога Э. Ходжы. Апошняга выратавала пагаршэнне савецка-югаслаўскіх адносінаў, а потым іх разрыў.



Першым намёкам на змену палітычнай абстаноўкі стаў санкцыяваны Сталінам дзяржаўны візіт Э. Ходжы ў Сафію (снежань 1947 г.), дзе былі ўсталяваныя дыпламатычныя адносіны і падпісана двухбаковае пагадненне. Югаславія была надзвычай незадаволеная падобнай самастойнасцю Албаніі, але нічога зрабіць ужо не здолела. 28 чэрвеня 1948 г. Сталін (фармальна Камінфарм) асудзіў Ціта, а ўжо праз тры дні Ходжа дэнансаваў усе эканамічныя пагадненні з Югаславіяй як несумяшчальныя з дзяржаўным суверэнітэтам сваёй краіны і загадаў югаслаўскім спецыялістам у 48 гадзінаў пакінуць Албанію.

Савецкі Саюз і некалькі яго сатэлітаў шчодра адплацілі Э. Ходжы за яго антыюгаслаўскі дэмарш грашыма, абсталяваннем і ваеннай тэхнікай. Узаемазвязаныя савецка-югаслаўскія і албана-югаслаўскія рознагалоссі выклікалі чыстку ў Албанскай партыі працы (АПП – так з верасня 1948 г. стала называцца КПА). К. Дзодзэ і яго таварышы па працітаўскай групоўцы былі пазбаўленыя сваіх пасадаў, выключаныя з партыі і, нарэшце, прысуджаныя да смерці за дзяржаўную здраду і расстраляныя. Антыцітаўскія чысткі прывялі да ліквідацыі 14 членаў ЦК (з 31) і 32 дэпутатаў парламента (са 109). Усяго ў выніку рэпрэсіяў АПП страціла каля 25% членаў. У адрозненне ад многіх ахвяраў камуністычных чыстак у іншых краінах Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы, К. Дзодзэ і яго паплечнікі у камуністычнай Албаніі так і не былі рэабілітаваныя. "Югаслаўская" Канстытуцыя Албаніі 1946 г. была заменена на іншую, створаную па савецкім узоры – Канстытуцыю 1950 г. Новы Асноўны закон уключыў палажэнні аб будаўніцтве асноў сацыялізму.

Такім чынам, падтрымка Савецкага Саюзу не толькі дазволіла Э. Ходжы расправіцца з унутранай апазіцыяй, але й таксама прыдбаць для сваёй краіны магутнага і далёкага патрона замест блізкай і вельмі пагрозлівай Югаславіі. Сталін у сваю чаргу набываў для Савецкага Саюза ваенна-марскую базу ў Міжземнамор'і (порт Влёра) і забяспечваў амаль поўную ізаляцыю Югаславіі ад краінаў народнай дэмакратыі.

У лютым 1949 г. Албанію прынялі ў Савет Эканамічнай Узаемадапамогі, а ў траўні 1955 г. яна стала сузаснавальніцай Арганізацыі Варшаўскага Дагавору.


Просмотров 403

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!