Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Умацаванне міжнароднага становішча ГДР. Дагавор з СССР 1955 г. Уваходжанне ГДР у АВД. Стварэнне мяжы з Заходнім Берлінам. Нармалізацыя адносінаў паміж ГДР і ФРГ. Дагавор 1972 г



Як і ФРГ, ГДР пасля свайго ўтварэння не валодала магчымасцю праводзіць самастойную знешнюю палітыку. Да чэрвеня 1953 г. яна знаходзілася ў кампетэнцыі вайсковага органу – Савецкай кантрольнай камісіі, а пасля падзеяў 17 ліпеня перайшла пад кантроль цывільнай інстытуцыі – Вярхоўнага камісара СССР.

Пасля канчатковага правалу спробаў не дапусціць падзелу Германіі, а потым – уступлення ФРГ у НАТО адбываецца канчатковая інтэграцыя Усходняй Германіі ў савецкі блок. У сакавіку 1954 г. Савецкі ўрад заявіў пра скасаванне акупацыйнага рэжыму ва Ўсходняй Германіі. У траўні 1955 г. ГДР уступіла ў Арганізацыю Варшаўскага Дагавора. У верасні таго ж года яна падпісала Дагавор з СССР: Савецкі Саюз прызнаў яе "поўны" суверэнітэт. Напачатку 1956 г. адбылося стварэнне Нацыянальнай народнай арміі колькасцю ў 120 тыс. чалавек. Размяшчэнне савецкіх войск у ГДР было аформлена на базе спецыяльнага дагавору, а не права пераможцы.

Ва ўмовах абвастрэння знешнепалітычнай сітуацыі вакол германскага пытання напачатку 1960-х гг. і масавага зыходу кваліфікаваных кадраў з ГДР у Заходні Берлін у ноч з 13 на 14 жніўня 1961 г. пачынаецца ўзвядзенне сістэмы загараджальных збудаванняў паміж ГДР і Заходнім Берлінам – сумна вядомая "Берлінская сцяна", сімвал халоднай вайны ў Еўропе.

Нягледзячы на заходнегерманскую "дактрыну Хальштэйна" да 1970 г., ГДР здолела ўсталяваць дыпламатычныя адносіны з шэрагам дзяржаў Азіі, Афрыкі і Амерыкі (Егіпет, Інданезія, Куба). Напачатку 1970-х гг. ва ўмовах разрадкі міжнароднай напружанасці пачынаецца паступовая нармалізацыя адносін паміж дзвюма германскімі дзяржавамі. У чэрвені 1973 г. набывае моц Дагавор аб асновах адносін паміж ГДР і ФРГ, заключаны ў снежні 1972 г. У верасні 1973 г. ГДР стала паўнапраўным членам ААН ды іншых міжнародных арганізацыяў. У лістападзе таго ж году ГДР афіцыйна прызнала ФРГ і ўсталявала з ёй дыпламатычныя адносіны.

Кіраўніцтва ГДР было занепакоенае тым, што нармалізацыя адносінаў з ФРГ адчыняла новыя магчымасці для ўплыву Захаду на ўсходнегерманскіх грамадзян. У сярэдзіне 1970-х гг. ім была сфармулявана і ўзята на ўзбраенне тэарэтычнае палажэнне аб існаванні дзвюх нацыяў – "канцэпцыя двухнацыянальнасці нямецкага народу" – сацыялістычнай і капіталістычнай, у якіх было агульнае мінулае, ёсць рознае цяперашняе і няма агульнай будучыні. Выключалася ўсялякая магчымасць германскага аб'яднання. З Канстытуцыі ГДР 1974 г. было прыбрана паняцце "адзіная германская нацыя", як і любая згадка пра аднаўленне адзінства Германіі як мэты дзяржаўнай палітыкі.



У далейшым міжгерманскія адносіны сталі грунтавацца на чыста прагматычных падыходах з абодвух бакоў. ГДР была зацікаўленая ў заходнегерманскіх крэдытах, а ФРГ імкнулася актывізаваць кантакты грамадзян дзвюх краін і гуманітарнае супрацоўніцтва паміж імі. Узаемныя саступкі дазвалялі падтрымліваць дастаткова высокі ўзровень міждзяржаўных адносін. Гэта ўжо ў сярэднетэрміновай перспектыве падрывала ідэалагічную базу афіцыйнай палітыкі ГДР ў германскім пытанні, арыентаванай на "адгароджванне" (ням. - Abgrenzung) ад іншай германскай дзяржавы і стала самазабойчым для рэжыму ГДР.

Адносіны да перабудовы ў СССР. Палітычны крызіс восені 1989 г. Актывізацыя апазіцыйных сіл. Стварэнне новых палітычных партый і рухаў. Пытанне аб аб’яднанні Германіі. Сакавіцкія выбары 1990 г. і падрыхтоўка да аб’яднання Германіі.

Дастаткова паспяховы усходнегерманскі рэжым мог яшчэ доўга цешыцца адсутнасцю любых масавых выступленняў немцаў. Прыход да ўлады М.С. Гарбачова кардынальна змяніў сітуацыю. Пераўтварэнні ў СССР і найбольш прагрэсіўных краінах Усходняй Еўропы падрабязна асвятляліся тэлебачаннем ФРГ, шырока даступным усходнім немцам. Пачалося стварэнне першых незалежных партый. Але, нягледзячы на гатоўнасць грамадства на самыя карэнныя змены, кансерватыўная вярхушка ГДР на чале з Э. Хонэкерам разглядала любыя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя рэформы як здачу сацыялістычных заваёваў. Наадварот, найбольш актыўных крытыкаў рэжыму чакала выгнанне з краіны.



Пасля таго, як 9 верасня 1989 г. Венгрыя цалкам адчыніла свае межы для грамадзян ГДР, праз яе і Аўстрыю ў ФРГ перабралася каля 25 тыс. усходніх немцаў. Звычайнай з’явай сталі дэманстрацыі праціўнікаў рэжыму. Паказальна, як узрастала іх масавасць: 25 верасня ў Лейпцыгу на вуліцы выйшла толькі 5 тыс. чалавек, праз тыдзень – 20 тыс., а 6 кастрычніка – ужо 70 тыс. пад лозунгам "Мы – адзін народ".

Аграмадны ўплыў на лёс Германіі рабіла пазіцыя савецкага лідэра. М.С, Гарбачоў, які прыбыў на святкаванне 40-х угодкаў утварэння ГДР, на ўрачыстым паседжанні ў Палацы Рэспублікі папярэдзіў кіраўніцтва ГДР і САПГ, што "жыццё яго пакарае, калі яно будзе спазняцца". Унутрыпартыйная апазіцыя на чале з Эганам Крэнцам выкарыстала сітуацыю і павяла наступленне на кансерватараў. 18 кастрычніка 1989 г. галава ГДР і САПГ Э. Хонэкер падаў у адстаўку. Э. Крэнц стаў новым генеральным сакратаром САПГ, старшынёй народнай палаты ГДР і Нацыянальнай рады абароны.

Аднак на выпраўленне памылак мінулага новаму рэфармісцкаму кіраўніцтву было адпушчана занадта мала гістарычнага часу. Народ звязваў сваё будучае і спадзяванне на лепшае жыццё не з САПГ і ГДР. Сімвалам краху сацыялістычнага эксперыменту ў ГДР і, шырэй, ва ўсім сацыялістычным лагеры стала падзенне 9 лістапада 1989 г. Берлінскай сцяны.



У снежні 1989 г. САПГ страціла манаполію на палітычную ўладу – з канстытуцыі быў выключаны адпаведны артыкул. На кіруючыя пазіцыі ў партыі выйшлі прыхільнікі яшчэ больш радыкальных пераўтварэнняў. САПГ была перайменавана ў Партыю дэмакратычнага сацыялізму (ПДС), а яе старшынёй (пасада генеральнага сакратара і Палітбюро увогуле скасоўваліся) быў абраны дэмакрат Грэгар Гізі.

З лістапада 1989 г. узнікаюць грамадзянскія рухі – "Новы форум", "Дэмакратычны прарыў" і інш. Як правіла, пры падтрымцы заходнегерманскіх партнёраў арганізуюцца новыя палітычныя партыі Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (пры ўдзеле аднайменнай партыі), Нямецкі сацыяльны саюз (ННС; арыентаваўся на баварскую ХСС). Даўно існаваўшыя ў краіне партыі – ХДС, ЛДПГ, НДПГ і НСПГ выйшлі з блоку з камуністамі.

Адзіным лозунгам апазіцыі на выбарах, што прайшлі 18 сакавіка 1990 г., стала аб’яднанне дзвюх германскіх дзяржаў. Перамаглі блок "Альянс за Германію", які набраў 48,14% (ХДС - 40,9%, НСС – 6,32%, "Дэмакратычны прарыў" - 0,92%), і СДПГ – 21,8%. ПДС чакала фіяска – толькі 16,4%. Па выніках выбараў была створана вялікая дэмакратычная кааліцыя, лідэрства ў якой належала "Альянсу за Германію" і СДПГ. Новаабраная Народная палата аднагалосна прагаласавала за скасаванне прэамбулы да канстытуцыі ГДР, дзе гаварылася аб "сацыялістычнай дзяржаве рабочых і сялян". Урад было даручана ўзначаліць Лотару дэ Мезьеру, лідэру ХДС. Падчас перамоваў наконт фармавання ўраду было прынятае ключавое рашэнне аб уступленні ГДР у склад ФРГ

Пасля заключэння Дагавора аб эканамічным, валютным і сацыяльным саюзе ГДР і ФРГ (травень) і прызначэння на 2 снежня 1990 г. агульнагерманскіх парламенцкіх выбараў 12 верасня 1990 г. быў падпісаны "Дагавор аб канчатковым урэгуляванні у дачыненні Германіі". 3 кастрычніка 1990 г. "Дагавор аб аб’яднанні Германіі" набывае моц і ГДР спыніла сваё існаванне.

 

Тэма 20. Албанія ў 1945-2010-я гг.


Просмотров 454

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!