Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Тэма 19. Усходняя Германія і ГДР у 1945-1990 гг. Асаблівасці эканамічнага і палітычнага становішча Усходняй Германіі пасля вайны



 

Асаблівасці эканамічнага і палітычнага становішча Усходняй Германіі пасля вайны. СВАГ і яе дзейнасць. Стварэнне партыйна-палітычнай сістэмы Усходняй Германіі.

Згодна з рашэннямі Ялцінскай канферэнцыі, потым пацверджанымі ў Патсдаме, тэрыторыя Германіі падзялялася на чатыры зоны акупацыі. СССР атрымліваў пад свой кантроль 40% плошчы, 30% насельніцтва і 33% вытворчага патэнцыялу краіны.

6 чэрвеня 1945 г. на занятай савецкімі войскамі тэрыторыі Германіі (да захаду лініі Одэр-Нэйсе) пастановай СНК СССР была арганізаваная Савецкая ваенная адміністрацыя ў Германіі (СВАГ) на чале з Г.К. Жукавым (неўзабаве яго замяніў В.Д. Васілеўскі). Камандуючыя арміямі былі прызначаны начальнікамі ваеннай адміністрацыі зямель (па месцы дыслакацыі арміяў). Нацысты выдаляліся з адміністрацыйных і гаспадарчых устаноў, ствараліся новыя органы ўлады. Г.К. Жукаў разгледзеў і зацвердзіў кандыдатуры прэзідэнтаў і віцэ-прэзідэнтаў зямель. Таксама пад кіраўніцтвам СВАГ былі падрыхтаваныя мясцовыя і зямельныя выбары.

Справа аднаўлення эканомікі Усходняй Германіі выглядала нашмат цяжэйшай, чым у Заходняй Германіі. На Ўсходнім фронце другой сусветнай вайны вяліся больш жорсткія баі, што выклікалі моцныя разбурэнні, на Захадзе засталася значная доля радовішчаў карысных выкапняў і прадпрыемстваў цяжкой прамысловасці. У параўнанні з Заходняй Германіяй, большым цяжарам на Ўсходнюю Германію леглі рэпарацыйныя выплаты на карысць СССР. (Як казаў першы кіраўнік СВАГ: "Нам трэба хутка вывезці ўсё, што трэба ў кошт пакрыцця выдаткаў вайны" пакуль немцы "прыгаломшаныя фіналам вайны".)

Першыя палітычныя партыі ў савецкай акупацыйнай зоне – Камуністычная партыя Германіі і Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі былі легалізаваныя яшчэ ў чэрвені 1945 г. Савецкія акупацыйныя ўлады ўскладалі галоўныя спадзяванні камуністаў, асабліва на тых, хто добра зарэкамендаваў сябе працай у міжнародных камуністычных органах у Савецкім Саюзе. 21 красавіка 1946 г. КПГ і СДПГ аб’ядналіся на базе марксісцка-ленінскай ідэалогіі у Сацыялістычную адзіную партыю Германіі (САПГ). Узначалілі партыю адразу двое – Вільгельм Пік і Ота Гротэволь, былыя лідары КПГ і СДПГ, адпаведна. Пры гэтым значная частка СДПГ, асабліва заходнегерманскія сацыял-дэмакраты, выступіла супраць аб’яднання і заявіла аб намеры працягнуць самастойную дзейнасць пад старой назвай. Раскол арганізаванага рабочага руху стаў адным з першых крокаў да падзелу краіны. На тэрыторыі акупацыйных зон заходніх дзяржаў дзейнасць любых палітычных партый была яшчэ забароненая, таму САПГ стала дзейнічаць толькі ў савецкай акупацыйнай зоне.



На працягу 1945-1948 гг. былі створаныя чатыры іншыя партыі: Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), Ліберальна-дэмакратычная партыя Германіі (ЛДПГ), Нацыянальна-дэмакратычная партыя Германіі (НДПГ) і Дэмакратычная сялянская партыя Германіі (ДСПГ). Дзве апошнія партыі былі мэтанакіравана створаны намаганнямі САПГ для пашырэння сацыяльнай базы рэжыму – у першым выпадку за кошт былых членаў НСДАП і вермахту, а ў другім – за кошт сялянства. Нягледзячы на поўнае дамінаванне ў палітычным жыцці САПГ, фармальная шматпартыйнасць існавала ў ГДР столькі, колькі існавала сама ўсходнегерманская сацыялістычная дзяржава.

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў другой палове 1940‑х гг. Пытанне аб адзінстве Германіі. Абвяшчэнне ГДР. Канстытуцыя 1949 г. Пераход да “дыктатуры пралетарыяту”.



У верасні 1945 г. па ініцыятыве кіраўніцтва зямель і правінцый (паколькі органы ўлады зацвярджаліся СВАГ, там панавалі цалкам лаяльныя да СССР сілы) пачалося правядзенне аграрнай рэформы. Як і ў астатніх краінах Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы, падлягалі канфіскацыі зямельныя ўладанні нацыстаў і ваенных злачынцаў з усёй сельскагаспадарчай маёмасцю. Тое самае датычылася буйных зямельных уладанняў звыш 100 га. 2/3 атрыманай у выніку рэформы зямлі перадалі за невялікую плату беззямельным і малазямельным сялянам (атрымальнікамі сталі каля паўмільёны чалавек), а астатняе пайшло на стварэнне т.зв. "народных маёнткаў", навукова-даследчых інстытутаў і г.д. Правядзенне рэформы спрашчала тое, што большая частка буйных землеўласнікаў яшчэ да гэтага з’ехала ў Заходнюю Германію.

Хаця палітыка дэкартэлізацыі прадугледжвала толькі драбненне нямецкіх манаполіяў, СВАГ пайшла нашмат далей гэтага, пераўтварыўшы дэкартэлізацыю ў нацыяналізацыю. У кастрычніку 1945 г. СВАГ наклала секвестр на ўсю маёмасць, якая належала гітлераўскай дзяржаве, ваенным злачынцам, актыўным нацыстам, а таксама манаполіям, што ўдзельнічалі ў развязванні вайны. Большасць секвестраваных прадпрыемстваў СВАГ перадаў усходнегерманскай адміністрацыі, астатнія былі вывезеныя ў СССР у кошт рэпарацыяў. Летам 1946 г. у савецкай акупацыйнай зоне быў праведзены рэферэндум, на базе рашэнняў якога быў прыняты закон "Аб перадачы прадпрыемстваў нацысцкіх злачынцаў народу". Да пачатку 1948 г., калі гэтыя мерапрыемствы былі завершаны, у грамадскую ўласнасць перайшлі звыш 9 тыс. прамысловых прадпрыемстваў. Яны заклалі аснову для дзяржаўнага сектару эканомікі. Гэткім чынам, у савецкай акупацыйнай зоне пад выглядам дэкартэлізацыі была нацыяналізаваная большасць буйных прадпрыемстваў, банкаў і страхавых таварыстваў. Таксама была праведзеная школьная рэформа. Школа адасаблялася ад царквы, уводзілася ўсеагульнае абавязковае і бясплатнае навучанне. Больш даступнай рабілася вышэйшая школа.



Задача пабудовы дэмакратычнай міралюбівай Германіі была непарыўна звязана з пытаннем яе нацыянальнага адзінства. Са спаўзаннем свету да "халоднай вайны" магчымасць знаходжання былымі саюзнікамі па антыгітлераўскай кааліцыі нейкай палітычнай "агульнай роўніцы" для Германіі ўжо напачатку 1947 г. стала выглядаць нерэальнай. Нежаданне СССР адмовіцца ад аграмадных рэпарацыйных выплатаў, абвяшчэнне Злучанымі Штатамі "дактрыны Трумэна", рознаскіраваныя эканамічныя рэформы саюзнікаў у сваіх акупацыйных зонах і г.д. толькі паглыблялі праблему.

Масавыя форумы лаяльных да Савецкага Саюзу сілаў, што ладзіліся ва Усходняй Германіі (1-шы, 2-гі і 3-ці Нямецкія народныя кангрэсы, 1947-1949 гг.), былі няздольныя сваімі лозунгамі і маніфестамі прадухіліць раскол краіны. Акрамя таго, у той час, калі яшчэ і сталінскае палітычнае кіраўніцтва канчаткова не вырашыла, якой быць Германіі, асобныя лідэры САПГ зрабілі стаўку на раскол краіны – "лепей чвэрць Германіі кантраляваць цалкам, чым усю Германію на чвэрць". (К Адэнаўэр, у сваю чаргу, любіў паўтараць словы ліберальнага германскага гісторыка К. Ротэка: "Лепей свабода без адзінства, чым адзінства без свабоды".)

Вясной-летам 1949г. працэс выхаду дзвюх частак Германіі на адрозныя палітычныя арбіты стаў непазбежным. Следам за прыняццем у Заходняй Германіі Асноўнага закону 3-ці Нямецкі народны кангрэс прыняў праект Канстытуцыі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ГДР). У яе падмурак была закладзеная сталінская Канстытуцыя СССР 1936 г. Праз 5 месяцаў, 7 кастрычніка 1949 г., адбылося абвяшчэнне ГДР, якое завяршыла раскол Германіі.

Тады ж набыла моц Канстытуцыя 1949 г., якая абвяшчала, што ва Усходняй Германіі ствараецца "дзяржава дыктатуры пралетарыяту", дэкларавала прынцыпы народаўладдзя, дэмакратычнай арганізацыі дзяржавы, яе антыфашысцкі характар. Прызнавалася права ўласнасці з магчымасцю яго абмежавання дзеля грамадскай карысці.

Неўзабаве О. Гротэволь быў абраны прэм’ер-міністрам новай дзяржавы, а В. Пік – яе прэзідэнтам. З канчатковым афармленнем дзяржаўна-палітычнай структуры ГДР СВАГ перадаў яе кіраўніцтву ўсе свае адміністратыўныя функцыі. Пры гэтым замест СВАГ стваралася Савецкая кантрольная камісія (СКК), якая захоўвала некаторыя рычагі ўплыву на сітуацыю ў краіне. 15 кастрычніка 1949 г. былі ўсталяваныя дыпламатычныя адносіны паміж ГДР і СССР.


Просмотров 492

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!