Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Стварэнне часовага ўрада на чале з Я. Кадарам, яго палітыка. Абвяшчэнне перамогі сацыялістычных вытворчых адносін у эканоміцы



Пасля канчатковага распаду ўраду І. Надзя 4 лістападу 1956 г. быў сфармаваны падтрыманы Савецкім Саюзам рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад на чале з Я. Кадарам. Пасля паражэння Венгерскай рэвалюцыі рабіліся энергічныя захады па аднаўленню сацыяльна-эканамічнай і палітычнай базы рэжыму народнай дэмакратыі.

Была адноўлена дзейнасць дзяржаўнага апарату і адміністратыўных органаў па ўсёй краіне. У правячай ВСРП прайшла чыстка шэрагаў. Асаблівая ўвага надавалася ўзброеным сілам. Ствараліся спецыяльныя рэгулярныя вайсковыя часткі па ахове грамадскага парадку ў краіне, а таксама добраахвотная ўзброеная рабочая ахова. Для разгляду спраў галоўных вінаватых падзей канца кастрычніка – пачатку лістапада былі арганізаваныя спецыяльныя ваенна-палявыя суды.

Разам з тым новае палітычнае кіраўніцтва партыі і дзяржавы не дапусціла разрастання рэпрэсій у духу перыяду лідарства М. Ракашы, а дзейнічала ў духу "хто не супраць нас, той з намі". Акрамя таго, яно заяўляла пра рашучасць ліквідаваць усе праявы сталінізму і дамагчыся больш збалансаванага развіцця Венгрыі.

Кансалідацыі рэжыму народнай дэмакратыі спрыяла амністыя асуджаных за ўдзел у падзеях 1956 г., распачатая ў 1961 г. (у 1963 г., праўда, гэты працэс завяршыўся). У 1966 г. быў прыняты новы, нашмат больш дэмакратычны закон аб выбарах. Замест ранейшай сістэмы, калі дэпутаты абіраліся спісамі па абласцях, уводзіліся індывідуальныя дэпутацкія (аднамандатныя) выбарчыя акругі. Прадугледжвалася магчымасць выбараў на альтэрнатыўнай аснове. Не дзіўна, што кадараўская ВНР была адзінай сацыялістычнай краінай, да якой Захад не меў асаблівых прэтэнзіяў па частцы правоў чалавека.

Новыя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Венгрыі былі вызначаныя VII з'ездам ВСРП (1959 г.). Курс на працяг сацыялістычнага будаўніцтва, узяты Я. Кадарам, прадугледжваў прыпыненне паскоранага развіцця цяжкой індустрыі. Прыярытэт надаваўся развіццю сельскагаспадарчай вытворчасці. На вёсцы пачалося аднаўленне вытворчых кааператываў, якія ў час паўстання амаль паўсюдна спынілі сваё існаванне. У перыяд з канца 1959 г. і да пачатку 1962 г. сацыялістычнае каапераванне сельскай гаспадаркі было скончана. Прычым улады імкнуліся пазбягаць прымусу, а заахвочвалі сялян умацаваннем матэрыяльна-эканамічнай базы кааператываў, іх ільготным крэдытаванне, адмовай ад практыкі абавязковых дзяржаўных паставак і г.д.



Пасля заканчэння кааперавання сельскай гаспадаркі ў Венгрыі канчаткова ўсталявалася панаванне сацыялістычных вытворчых адносін: сацыялістычны сектар эканомікі даваў 96% нацыянальнага даходу, 98% прамысловай прадукцыі, сельгаскааператывы і дзяржгасы апрацоўвалі 96% усёй ворыўнай зямлі. У выніку на VIII з’ездзе ВСРП (1962 г.) было абвешчана аб пабудове асновы сацыялізму і аб пераходзе краіны да будаўніцтва развітога сацыялістычнага грамадства.

Эканамічнае развіццё ВНР у канцы 1960-х – першай палове 1970-х гг. Гаспадарчая рэформа і яе вынікі. Пагаршэнне ўнутраных і знешніх умоў развіцця венгерскай эканомікі ў другой палове 1970‑х гг. Змены ў палітычным жыцці ВНР у 1970-я гг.

Група венгерскіх эканамістаў на чале з Рэжа Н'ершам (рус. – Режё Ньерш) выступіла за рэфармаванне эканомікі краіны шляхам яе абмежаванай лібералізацыі. Рашэнне аб пачатку эканамічнай рэформы было канчаткова вырашана ў 1966-1967 гг. Прадугледжвалася спыненне дырэктыўнага планавання (абавязковага для выканання), пашырэнне самастойнасці прадпрыемстваў, у распараджэнні якіх цяпер пакідаліся значныя сродкі, заахвочвалася іх спаборніцтва на рынку, рэфармаванне сістэмы цэнаў. У перыяд падрыхтоўкі рэформы прапанавалася паступовае стварэнне рынку не толькі тавараў, але таксама нават рынку капіталаў і працоўнай сілы. З 1 студзеня 1968 г. пачалася рэалізацыя рэформы.



Паколькі ў гэты час СССР таксама перажываў эканамічнае абнаўленне ("касыгінская рэформа"), савецкае кіраўніцтва спакойна паставілася да венгерскага эксперыменту. Аднак пасля падзеяў "Пражскай вясны" 1968 г. прыхільнікам эканамічнай лібералізацыі прыйшлося нямала змагацца і з савецкімі, і з венгерскімі кансерватарамі абараняючы неабходнасць распачатых пераўтварэнняў. Яны настойвалі на тым, што сацыялізм – таксама грамадства таварнай вытворчасці, а таму не можа адвольна абмяжоўваць дзеянне закона вартасці.

Цэнтралізаванае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне збольшага саступіла месца гуртавому гандлю. Планаванне набывала індыкатыўны характар, г.зн. урад толькі вызначаў асноўныя прапорцыі ў народнай гаспадарцы і задаваў тэмпы росту жыццёвага ўзроўню, а прадпрыемствы атрымалі магчымасць самастойна прымаць рашэнні адносна структуры і аб’ёмаў выпуску прадукцыі. (Нешта падобнае было і ў некаторых заходніх краінах з даўнімі дырыжысцкімі традыцыямі, напрыклад, у Францыі.) У мэтах росту даходнасці вытворчасці і павышэння прадукцыйнасці працы ствараліся разнастайныя матэрыяльныя стымулы. Многія прадпрыемствы атрымалі адносную свабоду ўсталявання цэнаў на сваю прадукцыю (у вобласці рознічных цэнаў падобная свабода засталася мінімальнай). У сельскагаспадарчым сектары поруч з дамінаваўшымі буйнымі кааператыўнымі гаспадаркамі з’яўляецца дробная вытворчасць. На хвалі палітыкі разрадкі пашыраюцца эканамічныя адносіны з краінамі Захаду. З 1972 г. стала магчымым нават стварэнне сумесных прадпрыемстваў з удзелам заходняга бізнесу.



З пачатку 1970-х гг. на базе ўстойлівага росту дабрабыту насельніцтва у Венгрыі пачаў складвацца т.зв. "гуляшны сацыялізм" (г.зн. "сыты" сацыялізм; гуляш - венгерская нацыянальная страва). Паколькі венгерская эканоміка была пераарыентаваная з назапашвання, на павелічэнне спажывання, у Венгрыі здолелі ліквідаваць перадумовы для вельмі характэрнай для савецкай эканамічнай мадэлі з’явы – дэфіцыту. Нездарма на Захадзе рэжым Я. Кадара характарызавалі як "самы шчаслівы шлюб у лагеры" (тут "шлюб" – адносіны паміж уладай і народам, а "лагер" – сацыялістычны блок). Рэформы далі моцны штуршок для стабільнага эканамічнага росту на наступныя 6-8 гадоў. У перыяд з 1968 па 1975 г. ВУП Венгрыі павялічваўся на 5,4% у год.

Поспехі рэформаў не маглі зняць немалыя ўнутраныя супярэчнасці палітыкі Я. Кадара. Сярод унутраных праблемаў адной з важнейшых была палавінчатая, дзяржаўна-рыначная, сістэма цэнаўтварэння. З пачаткам у сярэдзіне 1970-х гг. сусветнага энергетычнага крызісу рэзка падскочыла цана на нафту. Гэта ўзняло сабекошт прадукцыі, а гэта ў сваю чаргу выклікала яшчэ большыя выдаткі дзяржавы на выроўніванне цэнаў. Рэформы сталі прабуксоўваць, а палітыкі, якія стаялі за імі, страцілі камандныя пазіцыі (як, напрыклад, Р. Ньерш). Сталі прыкметна падаць тэмпы эканамічнага росту. За 1976-1982 гг. ВУП павялічваўся толькі на 2,6% у год. Дзяржава спрабавала змякчыць фінансавыя праблемы за кошт замежных займаў, але ўжо ў 1977 г. знешняя запазычанасць Венгрыі стала выглядаць застрашальнай. Напрыканцы 1970-х гг. сістэма цэнаўтварэння зазнала далейшую лібералізацыю.

У 1972 г. былі прынятыя папраўкі да Канстытуцыі ВНР 1949 г. У новай рэдакцыі Асноўнага закону было запісана, што Венгрыя стала сацыялістычнай дзяржавай, у якім уся ўлада належыць народу, а марксісцка-ленінская партыя з’яўляецца вядучай сілай грамадства.

Пачатак сістэмнага крызісу ў сярэдзіне 1980-х гг. Пачатак радыкальных рэформаў у грамадстве. Пераход да шматпартыйнасці. Надзвычайны з’езд ВСРП (кастрычнік 1989 г.) і стварэнне Венгерскай сацыялістычнай партыі. Абвяшчэнне Венгерскай Рэспублікі. Перамога "аксамітнай рэвалюцыі" ў Венгрыі.

Далейшая карэкціроўка эканамічнага курса была працягнутая і на рубяжы 1970-1980-х гг. Паколькі праца ў сельскіх падсобных гаспадарках і ў сферы ценявога рынку ахоплівала, па некаторых падліках, да 3/4 эканамічна актыўнага насельніцтва краіны, пачалася легалізацыя прыватнага сектару. З 1982 г. прыватныя прадпрыемствы атрымалі права працаваць амаль паўсюль за выключэннем шэрагу "недатыкальных" сфераў (банкаўская дзейнасць і горназдабыча). У перыяд з 1981 па 1984 гг. Венгрыя нават здолела скараціць сваю знешнюю запазычанасць.

Аднак на сярэдзіну 1980-х гг. практычна ўсе ўнутраныя рэсурсы адносна ліберальнай эканомікі "рэальнага сацыялізму" у Венгрыі былі вычарпаныя. (Як адзначаў адказны за эканоміку сакратар ЦК ВСРП Міклаш Немет: "За выключэннем 1956 г., наша пасляваенная эканамічная гісторыя не ведала настолькі цяжкіх гадоў, як 1985-1986…") Сярэднегадавыя тэмпы росту ВУП у 1983-1989 гг. знізіліся да 1,2%. Працягвала ўзрастаць знешняя запазычанасць: з 1984 па 1990 гг. яна патроілася.

Пытанне выжывання краіны і пачатак гарбачоўскіх пераўтварэнняў падштурхнулі да новага этапу эканамічных рэформаў. На змену паступовых зменаў прыходзіць радыкальная трансфармацыя ўсёй эканамічнай сістэмы ў бок рынку. У 1988 г. па лепшых заходніх узорах была праведзена падатковая рэформа. З’явіўся закон аб банкруцтве, прыняты адносна ліберальны закон аб замежных інвестыцыях. Прадпрыемствы атрымалі права знешнегандлёвай дзейнасці, а дэвальвацыя форынта зрабіла венгерскую прадукцыю больш канкурэнтаздольнай. Напрыканцы 1980-х гг. дробныя прыватныя гаспадаркі давалі каля 10% усяго нацыянальнага даходу.

Нягледзячы на маштабныя пераўтварэнні ў кадараўскай Венгрыі, заставаліся і зусім не закранутыя рэформамі сферы. Ужо з 1972 г. з’явілася магчымасць ствараць сумесныя прадпрыемствы, а з 1987 г. – акцыянерныя таварыствы і таварыствы з абмежаванай адказнасцю. Аднак пра прыватызацыю гаворка доўгі час нават не заходзіла – уласнасць на ўсіх асноўных прадпрыемствах краіны заставалася дзяржаўнай. Першыя праграмы прыватызацыі былі агучаныя вельмі позна – толькі ў 1989-1990 гг. Заставалася адноснай самастойнасць прадпрыемстваў у сферы цэнаўтварэння, выкарыстання рэсурсаў, размеркаванні атрыманага даходу. Прызначэнне на кіруючыя пасады ў народнай гаспадарцы па-ранейшаму заставалася выключнай прэрагатывай партыі і дзяржавы.

Па меры нарастання крызісу сістэмы "гуляшнага сацыялізму" ў Венгрыі, узмацнялася размежаванне ўнутры ВСРП. У 1985-1989 гг. сапернічалі тры групоўкі: цвёрдыя сацыялісты на чале з самім Я. Кадарам, камуністы-рэфарматары на чале з Караям Гросам і рэфарматары-сацыялісты, лідэрамі якіх былі Рэжа Ньерш і Імрэ Пожгаі.

Пачынаецца згуртаванне апазіцыйных сіл. У 1987 г. пераважна сіламі творчай інтэлігенцыі быў створаны Венгерскі дэмакратычны форум (ВДФ). У 1988 г. рух аформіўся ў аднайменную нацыянал-кансерватыўную палітычную партыю. У тым жа годзе група маладых юрыстаў стварыла радыкальна-ліберальны, антыкамуністычны Альянс маладых дэмакратаў (АМДальбо "Фідэс"), а прадстаўнікі сталічнай інтэлігенцыі – Саюз свабодных дэмакратаў (ССД). Як правапераемніца ПДСГ была адноўлена Незалежная партыя дробных гаспадароў (НПДГ).

У траўні 1989 г. пакінуў пасаду старшыні партыі Я. Кадар і яго месца заняў прыхільнік самых глыбокіх пераўтварэнняў Р. Ньерш. 18 верасня 1989 г. на перамовах у рамках "круглага стала" паміж правячай ВСРП і апазіцыяй было прынята рашэнне аб увядзенні ў Венгрыі шматпартыйнай сістэмы. А роўна праз месяц (18 кастрычніка) фармальна камуністычны парламент прыняў каля 100 канстытуцыйных паправак, якія забяспечвалі пераход да парламенцкай дэмакратыі. На сваім XIV з’ездзе (каб падкрэсліць разрыў з мінулым ён нават называўся проста "З’езд 89") ВСРП адмовілася ад ідэалогіі марксізму-ленінізму і перайшла на пазіцыі сацыял-дэмакратыі і атрымала новую назву Венгерская сацыялістычная партыя (ВСП).

23 кастрычніка 1989 г. (сімвалічна што для гэтага быў абраны дзень чарговай гадавіны пачатку рэвалюцыі 1956 г.) краіна змяніла сваю афіцыйную назву і стала Венгерскай Рэспублікай – свабоднай, дэмакратычнай, прававой дзяржавай. "Аксамітная рэвалюцыя" ў Венгрыі, мірная і бяскроўная, канчаткова перамагла.

Заканчэнне складвання асноў новай дзяржаўнасці пасля парламенцкіх выбараў 1990 г. Сацыяльна-эканамічныя рэформы, унутрыпалітычнае жыццё і знешняя палітыка Венгрыі ў 1990-2010-я гг.

Першыя шматпартыйныя дэмакратычныя выбары, што адбыліся ў сакавіку 1990 г. прывялі да перамогі апазіцыйных сіл. З 386 месцаў у Дзяржаўным сходзе ВСП атрымала толькі 33. ВДФ заваяваў 165, ліберальны ССД – 92, НПДГ – 43, ХДНП – 21 дэпутацкі мандат. ВДФ, НДПГ і ХДНП стварылі кааліцыйны ўрад на чале з Ёжафам Анталам (1990-1993).

Кааліцыйны ўрад за першыя гады праўлення ажыццявіў прыватызацыю каля чвэрці дзяржаўнай маёмасці, паскорыў прыцягненне замежнага капіталу ў Венгрыю. Аднак захоўваліся эканамічныя цяжкасці: працягваўся спад вытворчасці і рост беспрацоўя, узрастаў дэфіцыт бюджэту. У 1991 г. урад правёў дэвальвацыю венгерскага форынту і атрымаў крэдыт ад МВФ. У чэрвені 1991 г. з краіны былі выведзеныя апошнія савецкія войскі, а ў снежні таго ж году было падпісанае пагадненне аб асацыяваным членстве Венгрыі ў Еўрапейскай Супольнасці.

Сацыяльныя наступствы рэформаў, невысокая кампетэнтнасць першага постсацыялістычнага ўраду і пэўная настальгія па былой сацыяльнай абароненасці прывялі да таго, што на выбарах 1994 г. значная частка насельніцтва (45%) прагаласавала за ВСП. Адраджэнне папулярнасці сацыялістаў тлумачылася і значным абнаўленнем праграмна-ідэалагічнай базы партыі.

Нягледзячы на атрыманне абсалютнай большасці дэпутацкіх мандатаў (54%) ВСП уступіла ў кааліцыю ў ССД. Падобны крок быў невыпадковым, тым самым сацыялісты жадалі запэўніць сваіх праціўнікаў і немалую частку грамадства ў сваёй адданасці палітыцы дэмакратызацыі і рыначных рэформаў. Акрамя таго, кааліцыя атрымлівала большасць у 2/3, неабходную для ўнясення зменаў у важнейшыя законы і канстытуцыю краіны. Новы ўрад на чале з Дзюлай Хорнам (1994-1998) ажыццяўляў жорсткую рыначную праграму рэформаў (абмежаванне даходаў, скарачэнне працоўных месцаў у дзяржаўным сектары эканомікі, падвышэнне камунальных плацяжоў і г.д.) і пачаў падрыхтоўку да ўступлення Венгрыі ў НАТО і ЕС. Дзякуючы рэформам ураду Дз. Хорна, краіна выйшла ў лідары рыначных рэформаў сярод краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. У 1997 г. Венгрыя была запрошана ў Паўночнаатлантычны альянс.

Аднак незадаволенасць насельніцтва толькі нарастала: за 1990-1995 гг. узровень жыцця ўпаў на 40% і працягваў скарачацца. Не дзіўна, што на парламенцкіх выбарах перамога дасталася правацэнтрысцкаму блоку апазіцыйных партыяў на чале Венгерскім грамадзянскім саюзам ("Фідэс"; створаны ў на базе АМД у 1995 г.). Новы прэм'ер-міністр Венгрыі, 35-гадовы Віктар Орбан працягнуў рыначныя рэформы сваіх папярэднікаў. Пры гэтым, эканамічныя дасягненні краіны дазволілі вярнуць некаторыя сацыяльныя заваёвы насельніцтва: была скасаваная плата за навучанне ва ўніверсітэце, адноўленыя ўніверсальныя ільготы для матак. У перыяд прэм'ерства В. Орбана Венгрыя, разам з Польшчай і Чэхіяй, у 1999 г. была афіцыйна прынятая ў НАТО (на рэферэндуме далучэнне да Альянсу падтрымалі 85% узяўшых удзел у галасаванні выбаршчыкаў).

Аднак на парламенцкіх выбарах 2002 г. правячыя партыі ізноў пацярпелі паражэнне. З нязначнай большасцю дэпутацкіх мандатаў першынствавала кааліцыя ВСП-ССД. Дастаткова стабільная эканамічная сітуацыя ў краіне, далучэнне да ЕС (у 2004 г. яго падтрымала 2/3 удзельнікаў усенароднага галасавання) дазволілі дзеючаму ўраду ўпершыню ў навейшай гісторыі дэмакратычнай Венгрыі здабыць у 2006 г. права на яшчэ адзін тэрмін праўлення.

Тым не менш, ужо праз некалькі месяцаў пасля выбараў кааліцыя і яе прэм'ер-міністр Ферэнц Дзюрчань (2004-2009) апынулася ў цэнтры грандыёзнага скандалу. Прэсе сталі вядомыя выказаныя ў прыватнай абстаноўцы словы кіраўніка кабінету міністраў, у якіх ён фактычна распісаўся ў некампетэнтнасці свайго ўраду: эканамічная палітыка Венгрыі, па яго словах, была "самай тупой у Еўропе", для ўтрымання сітуацыі пад кантролем "мы хлусілі – раніцамі, вечарамі і начамі" і г.д. У выніку ў цэнтры Будапешта адбыліся шматтысячныя антыўрадавыя акцыі пратэсту – найбуйнейшыя з часоў восеньскіх падзеяў 1956 г., а мясцовыя выбары скончыліся трыумфам апазіцыйнай партыі "Фідэс". Тым не менш, кааліцыйнаму ўраду ўдалося захаваць уладу.

З пачаткам сусветнага фінансавага крызісу 2008-2009 гг. спатрэбілася неадкладная вонкавая фінансавая дапамога ў памеры $25 млрд. Рэзка знізіліся ўсе асноўныя эканамічныя паказчыкі краіны, упаў дабрабыт насельніцтва. Як вынік, на парламенцкіх выбарах 2010 г. перамаглі "Фідэс" і ХДНП, разам заваяваўшыя звыш 2/3 дэпутацкіх мандатаў. В. Орбан вярнуў сабе прэм'ерскі пост.

Яшчэ адным важным вынікам крызісу стаў нечаканы поспех ультраправай нацыяналістычнай партыі "За лепшую Венгрыю" ("Ёбік" – таксама, як і назва "Фідэс", акронім першапачатковай назвы партыі). Яна актыўна ўжывае антыцыганскую, антысеміцкую і антыімігранцкую рыторыку. Ваенізаванае крыло партыі – "Венгерская гвардыя" (афіцыйна забаронена ў 2009 г.) – выкарыстоўвае элементы ўніформы і сімволіку, што нагадваюць адпаведныя атрыбуты венгерскіх нацыстаў часоў другой сусветнай – нілашыстаў.

Эканамічныя і палітычныя наступствы апошняга фінансавага крызісу пакуль канчаткова не пераадоленыя і Венгрыя, разам з Партугаліяй і Грэцыяй, застаюцца найбольш праблемнымі эканомікамі ЕС.

 

 


Просмотров 381

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!