Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Палітычнае жыццё ў другой палове 1940-х - 1970-х гг



У Швецыі, як і амаль паўсюдна ў Еўропе, напрыканцы вайны і ў першыя пасляваенныя гады адзначалася значнае палявенне. Пры гэтым тут гэта быў працяг ужо дастаткова ўстойлівай тэндэнцыі. Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Швецыі (СДРПШ) працягвала захоўваць бясспрэчнае пануючае становішча да сярэдзіны 1970-х гг. Шведская шматпартыйнасць па-ранейшаму рабіла праблематычнай задачу заваявання партыяй абсалютнай большасці галасоў выбаршчыкаў і, адпаведна, месцаў ніжняй палаце парламенту. Гэтая высокая планка скарылася СДРПШ у гэты перыяд толькі аднойчы – у 1968 г. партыя набрала 50,1% галасоў, затое ў сярэднім сацыял-дэмакраты набіралі каля 46%.

Не дзіўна, што сацыял-дэмакраты ўпэўнена кантралявалі крэсла прэм'ер-міністра, а іх лідары абнаўлялі нацыянальныя рэкорды палітычнага доўгажыхарства. Следам за 18-гадовым прэм'ерствам А. Хансана пачалося беспрэцэдэнтна працяглае ўрадавае лідэрства Таге Эрландэра (1946-1969), якога змяніў самы знакаміты палітык пасляваеннай Швецыі – Улаф Пальмэ (1969-1976). Сацыял-дэмакраты часам фармавалі ўрад з Партыяй цэнтру (былая партыя аграрыяў – Сялянскі саюз), а ў рыксдагу яны маглі абаперціся яшчэ й на падтрымку камуністаў (з 1967 г. яны выступалі пад назвай Левая партыя – Камуністы, ЛПК).

Яшчэ напачатку 1950-х гг. было прынята рашэнне аб распрацоўцы новай канстытуцыі (у Швецыі традыцыйна яна складаецца з некалькіх канстытуцыйных актаў). Праца ў гэтым накірунку была скончана напрыканцы 1960-х гг. У 1969 г. пачалася парламенцкая рэформа, якая прадугледжвала пераход ад двухпалатнага да аднапалатнага рыксдагу. Яго дэпутаты абіраліся на 3-гадовы тэрмін усімі грамадзянамі, якія дасягнулі 19-гадовага ўзросту. Уводзіліся прамыя і строга прапарцыйныя выбары. Мінімальныя 12% пададзеных галасоў у адной акрузе альбо 4% па ўсёй краіне станавіліся ўмовай доступу палітычнай партыі ў рыксдаг.

У 1974 г. была прынята, а з 1 студзеня 1975 г. набыла моц новая Форма праўлення – ключавы дакумент канстытуцыйнага характару дзяржавы. У ім падкрэслівалася, што "дзяржаўная ўлада ў Швецыі зыходзіць ад народу". Самым прынцыповым палажэннем стала тое, што ўжо не кароль, а старшыня рыксдагу, вырашае, хто будзе фармаваць урад і прызначае прэм'ер-міністра. Пасяджэнні ўраду павінны адбывацца не пад фармальным старшынствам манарха, а прэм'ер-міністра. Згодна новай Форме праўлення манарх больш не з'яўляўся галоўнакамандуючым. Паступова яго функцыі былі цалкам зведзены да прадстаўнічых. Аднак нягледзячы на тое, што былыя палітычныя абавязкі караля ўскладваліся на іншыя інстытуты, ён захаваў статус галавы дзяржавы. Першым манархам Швецыі, які ўжо проста каралюе, а не кіруе стаў Карл XIV Густаў Бернадот (1973 – ). Канстытуцыйная рэформа была завершаная напрыканцы 1970-х гг. Пасля ўнясення зменаў у Акт аб спадкаванні (1979 г.) жанчыны атрымлівалі аднолькавыя правы з мужчынамі на шведскі прастол. (Гэта азначае, што трон будзе спадкаваць цяпер крон-прынцэса Вікторыя, а не яе малодшы брат Карл Філіп.)



У першай палове 1970-х гг. нарастанне сацыяльна-эканамічных праблем абумовіла аслабленне пазіцыяў правячай партыі. На выбарах у рыксдаг 1970 г., якія адбыліся датэрмінова ў сувязі з парламенцкай рэформай, СДРПШ страціла абсалютную большасць, але, дзякуючы падтрымцы ЛПК, захавала аднапартыйны ўрад. А ў 1973 г. на наступных выбарах згубіўшы яшчэ некалькі месцаў несацыялістычныя партыі зраўняліся па колькасці дэпутатаў з левымі – 175 на 175. Сацыял-дэмакратам і гэтым разам удалося застацца пры ўладзе, але цяпер ім прыходзілася шукаць кампрамісу з больш шырокім колам палітычных сіл у рыксдагу. (Для таго, каб у будучым пазбегнуць сітуацыяў падобных на тую, што склалася ў 1973 г., колькасць дэпутатаў рыксдагу з наступных выбараў змяншалася з 350 да 349).



Сусветны энергетычны, а потым і агульны эканамічны крызіс сярэдзіны 1970-х гг. яшчэ больш паслабіў пазіцыі СДРПШ. У 1976 г. яна набрала рэкордна нізкія 42,7% галасоў (горшы вынік за ўвесь пасляваенны час) і страціла ўладу. Скончыўся 44-гадовы перыяд сацыял-дэмакратычнага праўлення. Быў сфармаваны кааліцыйны ўрад буржуазных партыяў у складзе Умеранай кааліцыйнай партыі (УМП; ліберальна-кансерватыўная), Народнай партыі (НП; ліберальная) і Партыі цэнтру, лідэр якой, Турб'ёрн Фельдзін (1976-1982), стаў новым прэм'ер-міністрам.

Палітычнае жыццё Нарвегіі вызначалася некалькі меншай стабільнасцю. Аднак і тут дамінавалі сацыял-дэмакраты – Нарвежская рабочая партыя (НРП). Да 1961 г. партыя захоўвала абсалютную большасць у аднапалатным сторцінгу пры гэтым стабільна атрымліваючы ад 41% да 48,3% галасоў. Найбольш яркім нарвежскіх палітыкаў першых пасляваенных дзесяцігоддзяў быў лідар сацыял-дэмакратаў і галава трох урадаў Эйнар Герхардсен (1945-1949, 1955-1963, 1963-1965).

Напярэдадні парламенцкіх выбараў 1961 г. ад НРП адкалолася левая групоўка, якая патрабавала выхаду краіны з НАТО, і ўтварыла самастойную Сацыялістычную народную партыю. Набраных галасоў і заваяваных мандатаў акурат і не хапіла для захавання мінімальнай парламенцкай большасці за сацыял-дэмакратамі. НРП здолела захаваць аднапартыйны ўрад, але страціла свабоду палітычнага манеўру. Жадаючы вярнуць страчаную большасць, НРП імкнулася праводзіць папулярную палітыку: быў збольшага здзейснены пераход да роўнай аплаты працы паміж жанчынамі і мужчынамі, у перыяд 1961-1961 гг. былі на 60% падвышаныя сацыяльныя выдаткі, быў усталяваны месячны аплатны адпачынак для рабочых і служачых.



Тым не менш, пасля чарговых парламенцкіх выбараў 1965 г. 30-гадовы перыяд праўлення НРП скончыўся. Буржуазныя партыі – Кансерватыўная партыя (хёйрэ), Ліберальная партыя (венстрэ), Партыя цэнтру (аграрная), Хрысціянская народная партыя(хрысціянскія дэмакраты) – здабылі нязначную большасць і атрымалі магчымасць стварыць кааліцыйны ўрад. Новым прэм'ер-міністрам стаў аграрый Пэр Бротэн (1965-1971).

Міжпартыйныя супярэчнасці ў краінах Паўночнай Еўропы ў пасляваенныя дзесяцігоддзі змякчаліся, узрастала пераемнасць у сферы ўнутранай палітыкі, а таму буржуазная кааліцыя працягнула многія рэформы сваіх папярэднікаў. У 1967 г. была ўведзена новая адзіная сістэма сацыяльнага забеспячэння (галоўнае яе новаўвядзенне – распаўсюджванне пенсійнага забеспячэння па выслузе гадоў на ўсіх грамадзян). З 1970 г. дзяржава стала выплачвацца дапамогі на кожнае дзіця да 16 гадоў. Пры гэтым у інтарэсах буржуазных слаёў грамадства была праведзена падатковая рэформа.

Напрыканцы 1960-х гг. вастрэйшай праблемай нарвежскай палітыкі становіцца магчымы ўдзел краіны ў "Агульным рынку". Рознагалоссі ў правячай кааліцыі па гэтаму пытанню яшчэ не перашкодзілі правячым партыям адстаяць права на ўладу на парламенцкіх выбарах у 1969 г. Аднак ужо ў 1971 г. выбухнуў скандал. Прэм'ер-міністр – адкрыты праціўнік інтэграцыі – наўмысна раскрыў змест перамоў наконт уступлення краіны ў ЕЭС, чым справакаваў урадавы крызіс і распад буржуазнай кааліцыі.

Сацыял-дэмакраты вярнулі ўладу, але наступны прэм'ер-міністр, Тругве Братэлі (1971-1972), стаў ячшэ адной ахвярай інтэграцыйнай эпапеі Нарвегіі. НРП заняла актыўную праеўрапейскую пазіцыю, таму вынікі дарадчага рэферэндуму 1972 г. аб далучэнні да ЕЭС – 53,5% нарвежскіх выбаршчыкаў прагаласавала супраць – былі расцэненыя як страта даверу да правячай партыі. Урад НРП зышоў у адстаўку, а сама партыя перажыла чарговы раскол – яе пакінулі праціўнікі НАТО і "Агульнага рынку". Толькі чарговая перамога на парламенцкіх выбарах 1973 г. дазволіла Т. Братэлі (1973-1975) і НРП вярнуцца да ўлады.

Яшчэ меншым пастаянствам вызначалася ўнутрыпалітычнае жыццё Даніі. Сацыял-дэмакратычная партыя Даніі (СДПД) ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі нязменна фармавала буйнейшую фракцыю ў парламенце, але часта адноснай большасці не хапала для перамогі над канкурэнтамі. Найбольшую сілу ўяўлялі Ліберальная партыя(венстрэ;аграрыі) і Кансерватыўная партыя. Урады як правіла былі не вельмі ўстойлівымі (за 1945-1975 гг. іх было 15) і часта – кааліцыйнымі (7).

Палітычнае жыццё першых пасляваенных гадоў у Даніі ўскладнялася вельмі няпростай акупацыйнай спадчынай. Большасць партыяў, нават сацыял-дэмакраты, аказаліся заплямленыя калабарацыяй з нацыстамі і страцілі давер часткі датчан. Нездарма на парламенцкіх выбарах 1945 г. СДПД атрымала амаль на 12% меней, чым на выбарах 1943 г. (ладзіліся са згоды акупантаў), і ўпершыню з 1929 г. з-за няўдачы на выбарах страціла ўладу. Улада перайшла да венстрэ.

У 1947 г. СДПД адваявала ўладу, але з нарастаннем "халоднай вайны" пазіцыі буржуазных партыяў ізноў узмацніліся і пасля выбараў 1950 г. да ўлады вярнулася венстрэ. Важнейшым вынікам яе непрацяглага перыяду іх праўлення стала прыняцце Канстытуцыі 1953 г. Згодна з новым асноўным законам ствараўся мадэрнізаваны парламент – аднапалатны фолькецінг, быў скасаваны каланіяльны статус Грэнландыі і зацверджана аўтаномія Фарэрскіх астравоў.

У перыяд з 1953 па 1968 г. сацыял-дэмакраты здолелі захоўваць пануючае становішча. На шасці парламенцкіх выбарах, што праходзілі ў гэты час, СДПД заваёўвала ад 38 да 42%, а таму лідары сацыял-дэмакратаў атрымлівалі права фармаваць аднапартыйны альбо кааліцыйны ўрад. Даўжэй за іншых гэта рабіў Енс Ота Краг – з 1962 па 1968 гг.

Абвастрэнне сацыял-эканамічных праблемаў напрыканцы 1960-х гг. паставілі СДПД ў цяжкае становішча. На выбарах 1968 г. сацыял-дэмакраты набралі толькі 34% галасоў выбаршчыкаў і былі вымушаныя ненадоўга (да 1971 г.) выйсці ў апазіцыю. Да ўлады ўпершыню ў гісторыі краіны прыйшла трохпартыйная кааліцыя буржуазных партыяў (кансерватары, венстрэ і радыкалы – Дацкая сацыял-ліберальная партыя ці радыкальная венстрэ). Але ёй не ўдалося выправіць сітуацыю і ўлада вярнулася да сацыял-дэмакратаў.

Парламенцкія выбары 1973 г., што адбыліся ўжо пасля "нафтавага шоку" скончыліся катастрафічна не толькі для СДПД (25%), але і для ўсіх традыцыйных лідараў дацкай палітыкі – сведчанне крызіснага стану партыйнай сістэмы краіны. Венстрэ, радыкалы і кансерватары набралі адпаведна 12%, 11% і 9%. Чатыры мацнейшыя партыі разам здабылі толькі 57% галасоў выбаршчыкаў (у 1958 г. яны мелі 89%!). Венстрэ атрымала права сфармаваць урад. Ён аказаўся самым эфемерным урадам меншасці ў дацкай гісторыі, бо абапіраўся на смехатворныя 22 дэпутацкія мандаты!

Другое месца на гэтых выбарах сенсацыйна заваявала створаная толькі ў 1972 г. Партыя прагрэсу. Арганізацыя, якая рашуча выступала з пазіцыяў эканамічнага лібералізму за радыкальнае скарачэнне падаткаў (у т.л. за поўнае скасаванне падаходнага падатку) і за рэзкае скарачэнне ўрадавых выдаткаў, заваявала 15% галасоў выбаршчыкаў. Крызіс дацкай "дзяржавы дабрабыту" і наступленне крызісу абяцалі гэтай партыі добрую будучыню.

Унутрыпалітычнае становішча Фінляндыі вызначалася значнай спецыфікай. Па-першае краіна пацярпела паражэнне ў вайне і магла разлічваць толькі на літасць пераможцы. Цяжкі лёс, калі гэтым пераможцам быў вялікі і небяспечны сусед – Савецкі Саюз на чале з І.В. Сталіным.

У адпаведнасці з Маскоўскім перамір'ем 1944 г. Фінляндыя патрапіла пад кантроль Саюзнай кантрольнай камісіі (СКК). Але на справе сітуацыю ў краіне кантралявала толькі Масква. Старшынёй СКК быў прызначаны генерал-палкоўнік А.А. Жданаў, які ў той час лічыўся "правай рукой" Сталіна. Акупацыйны орган дзейнічаў да 1947 г.

Кіраўніцтва Фінляндыі выдатна разумела, што, калі СССР захоча ўсталяваць на фінскай зямлі камуністычны рэжым, як гэта адбывалася ва Ўсходняй Еўропе, ці нават захапіць і далучыць краіну да Савецкага Саюзу, як гэта было з Літвой Латвіяй і Эстоніяй, то нічога супрацьпаставіць яму будзе немагчыма. (Апошні сцэнарый не выглядаў фантастычна, нездарма ж з 1940 па 1956 гг. існавала ў СССР 16-я савецкая сацыялістычная рэспубліка – Карэла-Фінская.) А таму пакуль існаваў Савецкі Саюз эліты Фінляндыі дзеля захавання суверэнітэту сваёй дзяржавы імкнуліся ва ўнутранай і знешняй палітыцы дзейнічаць настолькі асцярожна, каб не даць усходняму суседу аніводнай зачэпкі для агрэсіі. З часам у заходнегерманскай прэсе нават з'явіўся, а потым прыжыўся ў заходняй гістарыяграфіі тэрмін "фінляндызацыя", якім пазначалася сітуацыя, пры якой больш слабая дзяржава вымушаная ісці на саступкі свайму больш моцнаму суседу для захавання нацыянальнага суверэнітэту. Абачлівая тактыка фінляндскага кіраўніцтва аказалася вельмі эфектыўнай і дазволіла маленькай дзяржаве не дапусціць страты незалежнасці і нават перажыць СССР.

Яшчэ адным спецыфічным момантам было тое, што ў адрозненне ад Швецыі, Нарвегіі і Даніі Фінляндыя з'яўляецца рэспублікай, улада ў якой належыць прэзідэнту з дастаткова шырокімі паўнамоцтвамі. З 1946 па 1956 гг. прэзідэнцкую пасаду займаў Юха Кусці Паасіківі, а з 1956 па 1982 гг. – Урха Калева Кеканен. Працягласць знаходжання пры ўладзе апошняга тлумачылася падвойнай зацікаўленасцю ў стабільнасці як саміх фінаў, гэтак і савецкага кіраўніцтва. Напрыклад, у 1973 г. прэзідэнцкі тэрмін У.К. Кеканена быў працягнуты на чатыры гады (на 1974-1978 гг.) спецыяльным парламенцкім законам. Другой прычынай палітычнага доўгажыхарства была сама сістэма абрання прэзідэнта. Да 1994 г. прэзідэнт Фінляндыі абіраўся не на прамых усенародных выбарах, а спецыяльнай калегіяй выбаршчыкаў. Выбар палітычных элітаў заўжды вызначаецца большым кансерватызмам, чым выбар народу. Менавіта пад кіраўніцтвам гэтых лідараў была выпрацаваная асцярожная і прагматычная палітыка у дачыненні СССР – "лінія Паасіківі-Кеканена".

Па-трэцяе, змякчэнне міжпартыйнага супрацьстаяння ва ўнутрыпалітычным жыцці Фінляндыі тлумачылася не толькі паслабленнем ідэалагічнай канфрантацыі паміж буйнейшымі палітычнымі сіламі, перадусім сацыял-дэмакратамі і буржуазнымі партыямі, але таксама кансенсусам адносна неабходнасці захавання прынцыповага адзінства фінляндскага грамадства і яго элітаў перад савецкай пагрозай.

Гэта зусім не адмяняла сапраўднай палітычнай барацьбы. У перыяд з 1945 па 1975 гг. у Фінляндыі змяніўся 31 урад. У краіне існавала развітая шматпартыйная сістэма з шэрагам моцных і папулярных партыяў. Аднапартыйны ўрад меншасці ўдалося стварыць толькі тройчы, астатнія былі кааліцыйнымі. Найбольшым уплывам карысталася Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі (СДПФ), якая на 10 выбарах пасляваеннага 30-годдзя ў сярэднім набірала 24,8% галасоў выбаршчыкаў. Гэты вынік, аднак, на парадак саступаў даваенным паказчыкам партыі, калі яе электаральная падтрымка нават перасягала 40%. Галоўная прычына адноснага аслаблення СДПФ тлумачылася тым, што 1944 г. на базе камуністычнай партыі, левых груповак самой СДПФ і шэрагу грамадска-палітычных арганізацыяў быў створаны Дэмакратычны саюз народу Фінляндыі (ДСНФ). Больш левая (і больш прасавецкая) рабочая партыя адцягнула ў СДПФ нямала выбаршчыкаў і ў пасляваенныя дзесяцігоддзі ў сярэднім здабывала 20,5% галасоў.

Галоўным несацыялістычным канкурэнтам СДПФ была партыя Аграрны саюз (АС; яе прадстаўніком, напрыклад, быў і У.К. Кеканен). У сярэднім на парламенцкіх выбарах яна набірала 21,1%. Упэўнена выглядала на выбарах і ліберальна-кансерватыўная Нацыянальная кааліцыйная партыя (НКП) – 15,8%. Стабільна выступала і Шведская нацыянальная партыя (ШНП), што абапіралася на свой вельмі ўстойлівы электарат – шведскую меншасць (каля 10%).

Палітычнае жыццё Ісландыі было дастаткова спакойным і прадказальным. Партыя незалежнасці, створаная ў 1929 г. у выніку зліцця Кансерватыўнай і Ліберальнай партыяў, не ведала паражэнняў на выбарах, атрымліваючы ад 36% да 43%. Праўда, і абсалютную большасць атрымаць ёй ніводнага разу не ўдалося. Таму час ад часу права на формаванне ўраду даставалася яе апанентам – Прагрэсіўнай партыі (тройчы) і Сацыял-дэмакратычнай партыі Ісландыі (двойчы).


Просмотров 578

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!