Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Становішча насельніцтва. Антыфранкісцкі, рабочы, прафсаюзны рухі. Антываенны рух, студэнцкія хваляванні, нацыянальныя рухі ў Каталоніі, Галісіі, Басконіі. Кансалідацыя апазіцыі



Уражальныя эканамічныя зрухі абумовілі ломку і адміранне традыцыйнага стэрэатыпу паводзін, заснаванага на аграрным укладзе жыцця. Паступова выяснялася традыцыйная сялянская культура з яе моцнай каталіцкай традыцыяй. Актыўнае развіццё замежнага турызму ды эміграцыя іспанскіх беспрацоўных у іншыя еўрапейскія краіны спрыяла распаўсюджванню сярод іспанцаў заходніх стандартаў жыцця, а таксама прынцыпаў і каштоўнасцяў буржуазнай дэмакратыі. Гэтыя змены падрывалі сацыяльны падмурак франкісцкага рэжыму станоўча ўплывалі на рост рухаў, апазіцыйных існаваўшай уладзе.

Паражэнне ў грамадзянскай вайне і жорсткія рэпрэсіі моцна абяскровілі і дэмаралізавалі апазіцыю франкізму. Антыдэмакратычнае заканадаўства таксама тармазіла апазіцыйную дзейнасць. Тым не менш, на працягу 1950-х – першай паловы 1970-х гг. антыфранкісцкія выступленні набіралі моц. Апазіцыйныя ідэі пранікалі нават у традыцыйна прафранкісцкае асяроддзе – каталіцкія і манархічныя колы.

У каталіцкім асяроддзі аформіўся хрысціянска-дэмакратычны апазіцыйны рух, які складаўся з некалькіх партыяў і арганізацыяў памяркоўнага і левага кірункаў. Хрысціянскія дэмакраты падтрымлівалі ідэю пераходу ад дыктатуры да манархіі, заяўлялі аб неабходнасці пераходу да дэмакратыі і правядзення справядлівай сацыяльнай палітыкі, адстойваючы пры гэтым маральна-этычныя прынцыпы і традыцыі. Большасць манархістаў, аб'яднаных у шэрагу палітычных партыяў, выступалі за канстытуцыйную манархію, шматпартыйнасць, дэмакратычныя свабоды і эканамічны прагрэс.

Традыцыйна крытычна да франкізму была настроеная большасць іспанскай інтэлігенцыі, асабліва яе маладзейшая генерацыя, і студэнцтва. Іспанская моладзь, эмацыйна слаба звязаная з крывавымі падзеямі грамадзянскай вайны і франкісцкай ідэалогіяй, была закранутая нонканфармсцкімі абнаўленчымі ідэямі і лозунгамі канца 1960-х гг. і жадала жыць у новай, свабоднай краіне. Выступленні іспанскіх студэнтаў, безумоўна, не маглі дасягнуць накалу тых, што ўзарвалі стабільнасць галісцкай Францыі, але таксама расхіствалі трываласць рэжыму Ф. Франка. Масавыя выступленні працоўных паступова падрывалі адно з апірышчаў рэжыму – "вертыкальныя сіндыкаты", афіцыйныя прафсаюзныя арганізацыі прадпрымальнікаў і працоўных, куды ў прымусовым парадку ўваходзіла практычна ўсё эканамічна актыўнае насельніцтва краіны. З канца 1950-х гг. з'яўляюцца прафсаюзы новага тыпу, больш самастойныя "рабочыя камісіі", якія паступова заваёўваюць усё большыя аўтарытэт і папулярнасць. Левы фланг апазіцыі франкізму складалі ўсё яшчэ нелегальныя палітычныя партыі рабочых – ІСРП, КПІ, а таксама анарха-сіндыкалісцкая Федэрацыя анархістаў Іберыі (ФАІ).



Нацыяналістычны рух каталонцаў і баскаў, аформлены ў адпаведныя партыі, выступаў за палітычную аўтаномію сваіх правінцыяў і ў абарону сваіх моваў і нацыянальнай культуры, актыўна ўдзельнічаў у барацьбе супраць дыктатуры. Бескампраміснасць уладаў, што цвёрда стаялі на пазіцыях прызнання "адзінства іспанскай нацыі" (таксама нацыяналістычных па прыродзе), і рэпрэсіі падрывалі веру асобных арганізацый ды іх лідэраў у мэтазгоднасць выкарыстання мірных сродкаў змагання і падштурхоўвалі іх, асабліва баскскіх нацыяналістаў, да тэрарыстычных метадаў барацьбы. Рух за аўтаномію і нацыянальныя правы ў адносна адсталай Галісіі быў значна слабейшым, але і ён валодаў немалымі рэсурсамі і патэнцыялам.

У першай палове 1970-х гг. нягледзячы на сур'ёзныя ідэйныя і палітычныя адрозненні, існуючыя ў шэрагах апазіцыі, паступова прабівала сабе дарогу тэндэнцыя да адзінства ўсіх антыфранкісцкіх сіл краіны. У жніўні 1974 г. было абвешчана аб стварэнні Дэмакратычнай рады, куды разам з КПІ увайшлі прадстаўнікі рабочых камісіяў, Народная сацыялістычная партыя і ліберальна-манархічныя колы. Тады ж апазіцыйныя каталіцкія і цэнтрысцкія партыі, а таксама ІСРП стварылі Платформу дэмакратычнай згоды. У кастрычніку 1975 г. гэтыя арганізацыі дасягнулі пагаднення аб сумеснай барацьбе з дыктатурай. Упершыню з часу ўсталявання франкісцкага рэжыму апазіцыйныя сілы Іспаніі дамагліся згоды адносна шляхоў ліквідацыі рэжыму і будучага краіны.



20 лістападу 1975 г. каўдыльё Ф. Франка памёр. Іспанія апынулася на гістарычным раздарожжы.


Просмотров 460

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!