Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Палітычная барацьба ў Італіі ў 1990-я-2000-я гг. Перадвыбарчыя альянсы. Вынікі парламенцкіх выбараў. Урады Р. Продзі і С. Берлусконі



Бурлівыя падзеі італьянскай палітыкі пачатку 1990-х гг. да непазнавальнасці змянілі нацыянальную палітычную арэну, прывялі да моцнага абнаўлення палітычных элітаў, выклікалі значную карэкціроўку палітычнай ідэалогіі, стратэгіі і тактыкі палітычных партыяў. Усё гэта выпукла праявілася ўжо ў сакавіку 1994 г. – на першых парламенцкіх выбарах Другой рэспублікі.

Ва ўмовах пераважна мажарытарнай выбарчай сістэмы найбольш перспектыўнай тактыкай палітычнай барацьбы стала фармаванне буйных выбарчых аб'яднанняў. Галоўная барацьба разгарнулася паміж трыма перадвыбарчымі блокамі: левацэнтрысцкім "Альянсам прагрэсіўных сіл" (ДПЛ, ПКА, "Сетка" і некаторыя іншыя партыі), цэнтрысцкім "Пактам з Італію" (ІНП і партыйна групоўка, згуртаваная вакол кандыдата на пасаду прэм'ер-міністра Марыя Сэньі) і правацэнтрысцкім "Полюсам свабоды" (таксама называецца "Альянс Свабоды";"Наперад, Італія", ЛП і НА).

Перамогу на выбарах у Палату дэпутатаў заваявалі правацэнтрысты, за якіх прагаласавала амаль палова італьянскіх выбаршчыкаў. Найбольшага поспеху дасягнула партыя "Наперад, Італія" (пададзеных за яе партыйны спіс быў пададзены 21% галасоў), а яе лідэр С. Берлусконі стаў новым прэм'ер-міністрам (травень 1994 – студзень 1995 г.). "Альянс прагрэсіўных сіл" набраў на 5 млн. галасоў менш (ДПЛ заняла 2-е месца сярод партыяў – 20,4%), а "Пакт за Італію" – на 12 млн. (ІНП, пераемніца слаўных традыцыяў ХДП, здабыла 11% галасоў і паказала толькі 4-ты вынік сярод партыйных спісаў).

Абнаўленне палітычнай і партыйнай сістэмаў на першых парах было няздольнае вырашыць даўнюю праблему ўрадавай няўстойлівасці. Новыя ўлады аказаліся няздольнымі выканаць свае перадвыбарчыя абяцанні. Больш за тое, у мэтах скарачэння бюджэтных выдаткаў быў нанесены ўдар па пенсійнай сістэме. Гэта выклікала ўсеагульную забастоўку і шматмільённыя маніфестацыі пратэсту. С. Берлусконі быў вымушаны пайсці на саступкі, што яшчэ больш падарвала да яго давер.



Першы ўрад С. Берлусконі аказаўся зусім нядоўгім – Ліга Поўначы пакінула кааліцыю ужо праз сем месяцаў. Неўзабаве пасля адстаўкі з пасады прэм'ер-міністра медыямагнат у чарговы раз патрапіў у поле зроку праваахоўных органаў (першы раз яшчэ па справе масонскай ложы П-2) і паўстаў перад судом. Нягледзячы на сур'ёзныя абвінавачанні ў карупцыі і махінацыях з падаткамі і нават на тры абвінаваўчыя прысуды, С. Берлусконі дзякуючы вынаходлівасці сваіх адвакатаў і асаблівасцям судовай сістэмы Італіі здолеў пазбегнуць турмы. З таго часу яго бесперапынная барацьба з італьянскай Фемідай за свабоду, прычым у самым элементарным сэнсе гэтага слова – адна з найбольш каларытных асаблівасцяў грамадска-палітычнага жыцця краіны.

Новы ўрад пад кіраўніцтвам былога міністра фінансаў Ламберта Дзіні (1995-1996) абапіраўся на шырокі спектр партыяў (супраць яго выступалі толькі ПКА і ЛП), але ад гэтага ён рабіўся яшчэ менш трывалым. Пасля таго, як "Наперад, Італія" адмовіла яму ў падтрымцы, яго адстаўка стала толькі справай часу. Палітычны тупік, у якім зноў апынулася краіна, рабіў неабходным правядзенне датэрміновых выбараў.

Галоўная барацьба на выбарах 1996 г. разгарнулася паміж "Полюсам за свабоду" ("Наперад, Італія", НА і Хрысціянска-Дэмакратычны цэнтр-Аб'яднаныя хрысціянскія дэмакраты) і новым левацэнтрысцкім блокам "Аліўкавае дрэва"(ДПЛ, шэраг сацыял-дэмакратычных партыяў і НФЗ). Гэтым разам з нязначнай перавагай (не атрымалі абсалютнай большасці ні ў адной з палатаў) перамаглі левацэнтрысты і на працягу наступных 5 гадоў краінай кіравалі іх урады: Рамана Продзі (1996-1998), Масіма Д'Алемы (1998-2000) і Джуліана Амата (2000-2001).



Р. Продзі, прафесар эканомікі, раней звязаны з хрысціянскай дэмакратыяй распачаў важныя сацыяльна-эканамічныя рэформы, працягнутыя паплечнікамі па "Аліўкаваму дрэву". За 1996-2001 гг. урад здолеў значна папоўніць дзяржаўную скарбніцу за кошт выручкі ад прыватызацыі прадпрыемстваў дзяржаўнага сектару. Стварэнне 1 млн. новых працоўных месцаў дазволіла скараціць беспрацоўе. Была скасаваная вайсковая павіннасць і ўводзілася кантрактная сістэма камплектавання ўзброеных сіл. Правячая кааліцыя ажыццявіла амністыю нелегальных эмігрантаў: усе іншаземцы, якія падавалі заявы аб легалізацыі, але не атрымалі яе ў папярэднія гады, атрымалі від на жыхарства (каля 250 тыс. чалавек). У 1998 г. вядучая партыя кааліцыі ПДЛ аб'ядналася з шэрагам дробных арганізацыяў, у выніку чаго была ўтворана новая сацыял-дэмакратычная партыя "Левыя дэмакраты".

Ужо на муніцыпальных і рэгіянальных выбарах, што адбыліся ў 2000 г., пашыраны за кошт Лігі Поўначы правацэтрысцкі блок партыяў прадэманстраваў рашучасць і здольнасць вярнуць сабе ўладу ў краіне. Парламенцкія выбары 2001 г таксама засведчылі падзенне папулярнасці левацэнтрысцкай кааліцыі. "Аліўкавае дрэва" (Левыя дэмакраты ды іх саюзнікі) саступіла адносна няшмат галасоў правацэнтрысцкаму "Дому свабоды" ("Наперад, Італія", НА, ЛП), але, тым не менш, дазволіла канкурэнтам заваяваць упэўненую большасць у абедзвюх палатах парламенту. Гэты поспех правацэнтрыстаў быў у значнай ступені дасягнуты дзякуючы партыі новага прэм'ер-міністра С. Берлусконі (2001-2006). "Наперад, Італія" у трэці раз запар першынствавала ў галасаванні за партыйныя спісы і гэтым разам набрала 29,5% галасоў ("Левыя дэмакраты" – толькі 16,5%).



Нягледзячы на пэўны поспех замацаванай у 1993 г. выбарчай сістэмы, частка палітычных сілаў Італіі выступала за вяртанне да прапарцыйнасці. Правячая кааліцыя "Дому свабоды", разлічваючы на перавагі для сябе ад новага выбарчага закону, забяспечыла правядзенне рэформы выбарчага заканадаўства ў 2005 г. У адрозненне ад прапарцыйнай выбарчай сістэмы часоў Першай рэспублікі, новая, больш складаная, змяшчае шэраг механізмаў, якія закліканыя заахвочваць аб'яднанне партыяў у перадвыбарчыя блокі. Напрыклад, пераможная кааліцыя атрымлівае сама меней 55% дэпутацкіх мандатаў у Палаце дэпутатаў.

У выніку напярэдадні новых парламенцкіх выбараў 2006 г. практычна ўсе палітычныя партыі Італіі падзяліліся на два канкурэнтныя блокі: правацэнтрысцкі "Дом свабодаў" ("Наперад, Італія", НА, ЛН ды іншыя) і левацэнтрысцкі "Саюз"("Аліўкавае дрэва", Партыя італьянскіх камуністаў ды інш.). Стракатасць блокавых шэрагаў была неверагоднай. Складвалася ўражанне, што іх лідэры былі гатовыя хапаць усіх, хто падвернецца пад руку, каб здабыць перамогу. Гэтак на баку "Дому свабодаў" выступілі неафашысцкія Сацыяльная альтэрнатыва Аляксандры Мусаліні, унучкі дыктатара, і "Трохкаляровае полымя" Лукі Раманьёлі, які адмаўляў факт халакосту. Сярод кандыдатаў "Саюзу", у сваю чаргу, былі вельмі супярэчлівыя для Італіі асобы: апантаны анархіст і трансвестыт (дарэчы, першы падобны дэпутат Еўрапарламенту ў яго гісторыі).

"Дом свабодаў" у сваёй выбарчай праграме рабіў стаўку на пашырэнне рэгіянальнай аўтаноміі, падтрымку сямейных і дробных кампаніяў і экспарцёраў, скарачэнне падаткаў, абмежаванне іміграцыі, абароне заснаванай на шлюбе традыцыйнай сям'і, умацаванні сяброўскіх адносінаў з ЗША і пацвярджэнні адданасці ЕС. "Саюз", у сваю чаргу, настойваў на прыярытэтнасці рэфармавання прававой сістэмы Італіі і большай эфектыўнасці паліцыі, кантраляванай іміграцыі, прызнанні правоў пазашлюбных параў, паглыблення інтэграцыі ў межах ЕС, неадкладнага вываду італьянскіх войск з Іраку.

Выбары скончыліся мінімальнай перамогай левацэнтрыстаў 49,8% (супраць 49,69% у канкурэнтаў). Новым прэм'ер-міністрам Італіі ў другі раз стаў Р. Продзі (2006-2008). Нягледзячы на аб'яднанне ў 2007 г. дзвюх буйнейшых левацэнтрысцкіх партыяў "Левых дэмакратаў" і "Дэмакратыя – гэта свабода" у адзіную арганізацыю Дэмакратычную партыю, правячая кааліцыя аказалася нежыццяздольнай. У студзені 2008 г. Р. Продзі страціў вотум даверу ў Сенаце і сышоў у адстаўку.

На новых парламенцкіх выбарах 2008 г. перамогу атрымала кааліцыя ў складзе партыі "Народ свабоды" (была арганізаваная ў 2007 г. на базе двух вядучых правацэнтрыскіх сілаў краіны – партыяў "Наперад, Італія" і "Нацыянальны альянс", але афіцыйна яе стварэнне было аформлена толькі ў 2009 г.), "Лігі Поўначы" і яе паўднёваітальянскага аналага "Рух за аўтаномію". У чарговы раз прэм'ер-міністрам Італіі стаў С. Берлусконі (2008 – )


Просмотров 406

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!