Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Крызіс палітыкі мультыкультуралізму. "Вайна прадмесцяў" 2005 г. Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары 2007 г. Палітычнае жыццё Францыі на сучасным этапе



Пасля распаду Французскай каланіяльнай імперыі ў 1950-1960-я гг. частка лаяльных мітраполіі жыхароў калоніяў перабралася з Азіі (галоўным чынам з Індакітаю) і Афрыкі (найперш Паўночнай Афрыкі) на тэрыторыю Францыі. Падаўляючая большасць з іх атрымала французскае грамадзянства, а ўжо іх дзеці сталі французскімі грамадзянамі па нараджэнні. Акрамя таго ў перыяд эканамічнага ўздыму ў 1960-х гг. у краіну прыехала нямала жыхароў былых калоніяў у якасці таннай працоўнай сілы. Частка іх таксама атрымала грамадзянства. Ужо ў 2005 г. удзельнікі гэтых перасяленчых хваляў ды іх патомкі налічвалі ўжо каля 5,5 млн. чалавек, што складала без малога 10% насельніцтва Францыі.

У адрозненне ад ЗША, дзе інтэграцыя імігрантаў ажыццяўлялася на базе канцэпцыі "плавільнага катла" (англ. melting pot), г.зн. зліцця усіх культураў у адну, у Францыі і шэрагу іншых заходніх дзяржаў (Канада, Германія) была абраная палітыка мультыкультуралізму.Мультыкультуралізм прадугледжваў прызнанне правоў не толькі за індывідамі (палітычны лібералізм), але таксама за калектыўнымі суб'ектамі: этнічнымі і культурнымі групамі. Гэта азначала прызнанне нармальнасці паралельнага існавання культураў у мэтах і узаемнага пранікнення, узбагачэння і развіцця ў агульначалавечым рэчышчы масавай культуры.

Да пары да часу ізаляванасць імігранцкіх супольнасцяў ды іх праблемы заставаліся на перыферыі грамадскага інтарэсу і выклікалі толькі нездаровую заклапочанасць экстрэмістаў з Нацыянальнага фронту. Аднак ужо напачатку 2000-х гг. нарастанне маргіналізацыі расавых і канфесійных меншасцяў стала вельмі сур'ёзна пагражаць парадку і стабільнасці ў Францыі. У прадмесцях французскіх гарадоў, дзе, як правіла, пражывалі імігранты ды іх патомкі, лютавалі беспрацоўе і злачыннасць. У сацыяльна няшчасным асяроддзі ўзмацніліся пазіцыі радыкальных ісламісцкіх арганізацыяў і груповак: адасобленасць дзяржавы і рэлігіі ў Францыі не дазваляла афіцыйным уладам аказваць падтрымку мусульманскім супольнасцям і гэтым карысталіся экстрэмісты. Узрастальна напружанымі становяцца адносіны паміж моладдзю з "каляровых ускраінаў", з аднаго боку, і паліцыяй і прадстаўнікамі сярэдняга класу, з другога.



Напрыканцы кастрычніка-лістападзе 2005 г. гэтыя праблемы вырваліся вонкі. Гібель двух падлеткаў паўночнаафрыканскага паходжання ў трансфарматарнай будцы, дзе яны хаваліся да паліцыі, выклікала масавыя беспарадкі – г.зв. "вайну прадмесцяў". На ўскраінах Парыжу, цэлым шэрагу іншых гарадоў і мястэчак Францыі раз'юшаная моладзь паліла аўтамашыны і аўтобусы, нават нападала на паліцэйскія ўчасткі. Толькі рашучыя дзеянні міністра ўнутраных спраў Нікаля Сарказі і ўвядзенне прэзідэнтам надзвычайнага становішча здолелі ізаляваць,а потым і загасіць гэтыя выступленні. Аднак самі праблемы неінстытуцыялізаванай дыскрымінацыі і няроўнасці, слабай інтэграванасці французаў нееўрапейскага паходжання ў тканіну французскага соцыуму засталіся далёкімі ад вырашэння. Праз 2 гады, у лістападзе 2007 г. падобныя, хаця меншыя маштабам беспарадкі, успыхнулі ізноў.

Незадоўга да заканчэння другога прэзідэнцкага тэрміну Ж. Шырак выступіў з чаканым зваротам, у якім абвясціў аб сваім рашэнні не змагацца за чарговае пераабранне. Прыходзіла пара палітыкаў новай генерацыі – тых, хто быў народжаны пасля заканчэння другой сусветнай вайны і не браў удзел у палітычным жыцці Францыі галісцкай эпохі. Галоўнымі прэтэндэнтамі на перамогу сталі 52-гадовы Нікаля Сарказі (ЮМП) і 53-гадовая Сегален Руаяль (ФСП). (С. Руаяль не была першай жанчынай, якая ўдзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах. Але да яе ніводная жанчына не прэтэндавала на сур'ёзны поспех. Увогуле, выбары 2007 г. прайшлі пад знакам небывалай актыўнасці жанчын-лідэраў: з 12 кандыдатаў у прэзідэнты іх было 4.) Н. Сарказі, як вядома, былы міністр ўнутраных спраў ва ўрадах Ж-П. Рафарэна і Д. дэ Вільпэна, галоўны акцэнт у сваіх праграмных выступленнях рабіў на пытаннях грамадскага парадку і бяспекі. Цэнтральнае месца ў праграме С. Руаяль займала сацыяльна-эканамічная праблематыка.



У адрозненне ад прэзідэнцкіх выбараў 1997 г. фаварыты даказалі ў першым туры свае прэтэнзіі на прэзідэнцкае крэсла. Н.Сарказі набраў 31%, а С. Руаяль – 26%, Р. Байру – 19%, Ж-М. Ле Пэн – толькі 10%. Лідэр ФСП магла выступіць яшчэ больш паспяхова. Але падтрымка яе з боку роднай партыі была далёка не аднадушнай, а іншыя левыя партыі высунулі сваіх кандыдатаў. У другім туры перамога дасталася кандыдату ЮМП. Н. Сарказі стаў шостым прэзідэнтам Пятай рэспублікі (2007- ). На наступны дзень пасля свайго абрання ён прызначыў новага кіраўніка ў раду – блізкага паплечніка па партыі – Франсуа Фіёна (2007- ). Прэм'ер-міністру было даручана павесці ЮМП на парламенцкія выбары.

Як і ў 2002 г., прэзідэнцкая партыя атрымала даволі ўпэўненую перамогу. Нават страціўшы каля чатырох дзясяткаў мандатаў, ЮМП ізноў заваявала абсалютную большасць дэпутацкіх мандатаў. Сацыялісты, наадварот выступілі больш паспяхова. У другім туры яны далі партыі-лідэру сапраўдны бой, набраўшы 42% галасоў супраць 46% у ЮМП.

Неўзабаве пасля першага туру прэзідэнцкіх выбараў спыніла сваё існаванне ЮДФ. Яе лідэр, Р. Байру, набраўшы вартыя павагі 19%, планаваў развіць поспех праз рэарганізацыю партыі і адмову ад традыцыйнага блакіравання на парламенцкіх выбарах з ЮМП. Але гэта выклікала раскол партыі на палітычныя арганізацыі яго прыхільнікаў – Дэмакратычны рух і яго праціўнікаў, якія выступалі за захаванне саюзу з прэзідэнцкай партыяй і памяркоўнымі правымі – Новы цэнтр. Першая партыя пацярпела поўны крах – заваявала толькі некалькі мандатаў, другая, дзякуючы супрацоўніцтву з ЮМП, здолела паказаць трэці вынік па колькасці дэпутатаў і далучылася да прэзідэнцкай большасці ў Нацыянальным сходзе.



З прыходам на пасаду прэзідэнта Н. Сарказі істотна змяніўся парадак узаемадзеяння галавы дзяржавы і прэм'ер-міністра, які на пэўны час быў пазбаўлены сваіх традыцыйных функцыяў і ўплыву. Фактычным прэм'ерам становіцца кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта Францыі. Пры гэтым у 2008 г. з ініцыятывы Н. Сарказі быў прыняты спецыяльны канстытуцыйны закон, якім забаранялася абірацца на пасаду прэзідэнта два разы запар (г.зн., што максімальная працягласць прэзідэнцтва абмяжоўвалася 10 гадамі). З канца 2010 г., калі Ф. Фіён быў перапрызначаны прэм'ер-міністрам, яго асабісты ўплыў і роля значна ўзрастаюць і зараз імя прэм'ера нават называецца сярод верагодных кандыдатаў ад памяркоўных правых для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2012.


Просмотров 412

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!