Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Знешняя палітыка Вялікабрытаніі ў 1945-1960-я гг. Крызіс і распад Брытанскай каланіяльнай імперыі. Пераўтварэнне імперыі ў Брытанскую Садружнасць нацыяў



Насуперак перадвыбарным абяцанням лейбарыстаў працягнуць сяброўскае супрацоўніцтва з СССР і ў Вялікабрытаніі хутка перамагла логіка непрымірымай барацьбы і канфрантацыі з даўнім ідэалагічным праціўнікам. Стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы дзяржавы, якая пазіцыянавала сябе як аплот свабоднага свету і дэмакратыі, дыктавалі кардынальны перагляд знешнепалітычных прыярытэтаў, прадыктаваных падчас вайны тактычнымі меркаваннямі.

Фултанская прамова У. Чэрчыля выклікала неадназначную рэакцыю брытанскага грамадства і парламента. Тым не менш, знешнепалітычны курс лейбарысцкага ўраду стаў вызначаць як раз дух "халоднай вайны". Яго ідэйным падмуркам сталі прынцыпы "атлантычнай салідарнасці" дзеля абароны каштоўнасцяў і ўмацавання адзінства Заходняй цывілізацыі, а таксама "асаблівых адносінаў" са Злучанымі Штатамі Амерыкі – заакеанскі саюзнік лічыўся асноватворнай сілай пасляваеннай светабудовы, а таму прызнаваўся старэйшым партнёрам. Брытанцам нават прышлося ціха змірыцца з тым, што насуперак абяцанням і нягледзячы на непасрэдны ўдзел іх навукоўцаў у рэалізацыі Манхэтанскага праекту (стварэнне ядзернай зброі), амерыканцы адмовіліся дзяліцца з імі сваімі ядзернымі сакрэтамі. У 1946 г. Вялікабрытанія запусціла ўласную праграму стварэння атамнай бомбы.

Вялікабрытанія разам са Злучанымі Штатамі стаяла ля вытокаў стварэння НАТО (1949) і стала іх важнейшым саюзнікам у гэтай арганізацыі. Удзел Вялікабрытаніі ў Карэйскай вайне, праўда, негатыўна адбіўся на эканамічным становішчы краіны і падарваў пазіцыі правячай лейбарысцкай партыі (узважаная палітычная лінія К. Этлі не падабалася ні пацыфістам, ні прыхільнікам рашучых дзеянняў).

У духу "Цюрыхскай прамовы" У. Чэрчыля Вялікабрытанія ўключылася ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы: далучылася да Брусельскага пакту аб стварэнні Заходняга саюзу (1948) і уступіла ў Раду Еўропы (1949). Тым не менш, у далейшым лейбарысцкі ўрад паступова дыстанцыяваўся ад абмеркавання планаў эканамічнай інтэграцыі і аддаў перавагу захавання шчыльных адносінаў з краінамі Брытанскай Садружнасці нацыяў.



Перамога ў другой сусветнай вайне антыгітлераўскай кааліцыі, якая выступалі пад дэмакратычнымі лозунгамі, паспрыяла стварэнню ўмоў для ўздыму нацыянальна-вызваленчага руху народаў калоніяў. Непасрэдны ўдзел у выгнанні чужаземных захопнікаў (перадусім, японскіх) дазволіла ім здабыць каштоўны вопыт узброенай і палітычнай барацьбы, атрымаць узброеныя арміі і неабходнае кадравае забеспячэнне, спрыяў росту нацыянальнай самасвядомасці.

Рух за свабоду заняволеных народаў не мог не закрануць і Брытанскую імперыю. Лондан быў вымушаны прызнаць далейшую немагчымасць падтрымліваць сваё панаванне над Індыяй. У 1947 г. гэтая "перліна" брытанскай кароны атрымала незалежнасць, праўда, распаўшыся пры гэтым на дзве асобныя часткі – пераважна індуісцкую Індыю і мусульманскі Пакістан.

З 1947 г. у афіцыйных дакументах лейбарысцкага ўраду тэрмін "Брытанская імперыя" быў заменены на тэрмін "Брытанская Садружнасць нацыяў", а замест слова "дамініён" стала выкарыстоўвацца паняцце "член Садружнасці". У красавіку 1949 г. канферэнцыя прэм'ер-міністраў краін Садружнасці скасавала формулу Вестмінстэрскага статуту 1931 г. аб "адданасці кароне", што раней аб'ядноўвала яго ўдзельнікаў, і прызнала манарха "сімвалам свабоднай асацыяцыі незалежных нацыяў".

У 1948 г. незалежнасць была дадзена Цэйлону (зараз Шры-Ланка) і Бірме. Індыя, Пакістан і Цэйлон добраахвотна засталіся ў Брытанскай садружнасці. Тым не менш, рэалізаваць цалкам мірны і палюбоўны дэмантаж брытанскай каланіяльнай сістэмы аказалася прынцыпова нерэальнай задачай. Брытанскім урадам прыйшлося тут і там сутыкацца з магутнымі выбухамі нацыянальна-вызваленчага руху.



Перамены на нацыянальным палітычным алімпе пачатку 1950-х гг. не ўнеслі прынцыповых паправак курс Вялікабрытаніі на міжнароднай арэне. Кансерватарамі была сфармуляваная знешнепалітычная канцэпцыя "трох колаў", якая мусіла прыстасаваць глабальныя прэтэнзіі дзяржавы да рэаліяў пасляваеннага парадку. Згодна з яе палажэннямі брытанская знешняя палітыка павінна будавацца ў межах трох асноўных зонаў адказнасці ("колаў") – атлантычнай супольнасці (англасаксонскі свет на чале з ЗША і Вялікабрытаніяй), Еўропы і Брытанскай Садружнасці нацыяў.

Вялікабрытанія неаднойчы даказвала свой уплыў і ў іншых справах. Кансерватыўны ўрад на чале аўтарытэтным у свеце лідэрам У. Чэрчылям і брытанская дыпламатыя адыгралі прыкметную ролю ва ўрэгуляванні карэйскага канфлікту ды індакітайскай праблемы, знайшлі кампраміс з іранскімі ўладамі, якія ў 1951 г. ажыццявілі нацыяналізацыю сваёй нафтавай прамысловасці. У 1955 г. пачалося стварэнне Арганізацыі цэнтральнага дагавору (СЕНТО) або Багдадскага пакту, куды апрача Вялікабрытаніі ўвайшлі Турцыя, Ірак, Іран і Пакістан.

У 1952 г. была паспяхова выканана праграма ядзернага ўзбраення Вялікабрытаніі – у кастрычніку гэтага году адбылося выпрабаванне брытанскай атамнай бомбы ў Ціхім акіяне да поўначы ад Аўстраліі. З 1954 г. была распачата работа па стварэнню ўласнай вадароднай бомбы і ўжо ў 1957 г. яны завяршыліся серыяй тэрмаядзерных выпрабаванняў. Нягледзячы на тое, што Вялікабрытанія стала ядзернай дзяржавай, у 1958 г. ўрад торы заключыў са Злучанымі Штатамі пагадненне аб размяшчэнні на брытанскіх астравах амерыканскіх ракетных сілаў.



Здараліся і няўдачы. Адным з самых балючых палітычных паражэнняў Вялікабрытаніі ў пасляваенныя дзесяцігоддзі стаў Суэцкі крызіс. У ліпені 1956 г. Егіпет нацыяналізаваў Суэцкі канал, што наносіла непасрэдныя страты эканамічным інтарэсам Вялікабрытаніі. Праз гэты канал праходзіла не менш за чвэрць яе экспарту і імпарту, а таксама каля 40% нафты, што здабывалася брытанцамі на Блізкім Усходзе. Сумесная з Францыяй ды Ізраілем агрэсія Вялікабрытаніі пацярпела поўны палітычны крах. СССР выступіў з рашучым асуджэннем вылазкі "неакаланіялістаў і сіяністаў" і прыгразіў выкарыстаннем ядзернай зброі. Паколькі амерыканская адміністрацыя Д. Эйзенхаўэра не была зацікаўленая ў эскалацыі канфлікту і, самае галоўнае, не бачыла ў рэгіёне прамых пагрозаў амерыканскім нацыянальным інтарэсам, Лондану і Парыжу прыйшлося прызнаць status quo.

Пачатак у Заходняй Еўропе інтэграцыйных працэсаў не пакінуў абыякавай і Вялікабрытанію. Спачатку брытанцы не верылі ў перспектывы "Агульнага рынку" у Еўропе. Выступаючы ў Палаце абшчын у кастрычніку 1956 г., тады яшчэ міністр фінансаў Г Макмілан заявіў: "...Што б мы ні думалі з нагоды гэтай праблемы, мы, я мяркую, аднадушныя ў перакананні, што для Злучанага Каралеўства няма аніякага сэнсу ўступаць у гэткі мытны саюз... Я не думаю, што Палата абшчын калі-небудзь пагадзіцца з планамі нашага ўступлення "Агульны рынак".

Потым Вялікабрытанія імкнуліся супрацьпаставіць еўрапейскім супольнасцям уласны інтэграцыйны праект – Еўрапейскую асацыяцыю свабоднага гандлю. Тым не менш, створаная арганізацыя не здолела забяспечыць найбольш спрыяльныя ўмовы для брытанскіх тавараў. Гэта, а таксама аб'ектыўны інтарэс Вялікабрытаніі да рынку ЕЭС абумовілі змену брытанскай пазіцыі. Ужо 1961 г. брытанскі ўрад упершыню заявіў аб намеры Вялікабрытаніі далучыцца да ЕЭС. Аднак Францыя ад самога пачатку разглядала свайго паўночнага суседа толькі як "траянскага каня" Злучаных Штатаў і таму рэалізацыі гэтых планаў прыйшлося чакаць больш за дзесяць гадоў.

У 1950-х гг. працэс распаду брытанскай каланіяльнай імперыі набывае неабарачальны характар. Гэта былі вымушаныя прызнаць і брытанскія ўлады. Упершыню гэта было зроблена адкрыта ў 1960 г. падчас афрыканскага турнэ Г. Макмілана. У прамове, вядомай пад назвай "Вецер пераменаў", брытанскі прэм'ер падкрэсліў: "Вецер пераменаў дзьме на прасторах гэтага [афрыканскага] кантыненту і, падабаецца нам тое ці не, рост нацыянальнай самасвядомасці ёсць палітычным фактам. Мы павінны прыняць яго як факт і палітыка нашай дзяржавы мусіць лічыцца з гэтым". Некалькі пазней брытанскі ўрад абвясціў аб намеры праводзіць у дачыненні афрыканскіх краін палітыку "плаўнага і ліберальнага прагрэсу", што азначала паступовы сыход Вялікабрытаніі з Усходняй і Цэнтральнай Афрыкі. Падобная пазіцыя не ў апошнюю чаргу тлумачылася (гэта рабіў і Г. Макмілан у сваёй прамове) блокавым супрацьстаяннем з Савецкім Саюзам. Брытанскія ўлады ўсведамлялі прынцыповую важнасць захаванне Афрыкі ў лагеры заходняга "вольнага свету".

З вяртаннем лейбарыстаў да ўлады знешнепалітычны курс краіны не зазнаў кардынальных зменаў. Па-ранейшаму яе сутнасць вызначалася "асаблівымі адносінамі" з ЗША. Хаця брытанскія вайскоўцы і не ўзялі непасрэднага ўдзелу ў амерыканскай агрэсіі супраць В'етнаму, Вялікабрытанія аказала свайму "старэйшаму партнёру" поўную палітычную падтрымку.

 

Тэма 5. Вялікабрытанія ў 1970‑1980-я гг.

 


Просмотров 374

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!