Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Тэма 3. Еўрапейская інтэграцыя ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя



 

Першы вопыт заходнееўрапейскай інтэграцыі. Арганізацыя еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва і яе дзейнасць."План Шумана" і стварэнне Еўрапейскай супольнасці вугалю і сталі. Стварэнне Агульнага рынку. Узнікненне Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю.

Ідэя згуртавання еўрапейскіх краін не была новай. Першы яго праект адносіўся яшчэ да XVI ст. Пасля першай сусветнай вайны нараджаецца даволі ўплывовы пан'еўрапейскі рух, які выступаў пераважна з пацыфісцкіх пазіцый. Аднак рознагалоссі на кантыненце былі яшчэ нагэтулькі непераадольнымі, нацыяналістычнае асляпленне і няздольнасць дзяржаў да кампрамісаў настолькі моцнымі, што рэальных поспехаў, а не дэкларацый, на гэтым шляху так і не было дасягнута.

Заканчэнне другой сусветнай вайны паставіла заходнееўрапейскія краіны перад падобнымі праблемамі. Цяпер прыйшло разуменне таго, што разам пераадолець цяжкую спадчыну мінулага і распачаць новае жыццё будзе прасцей.

У 1946 г. у сваім выступленні ў Цюрыхскім універсітэце (“Цюрыхская прамова”) У. Чэрчыль заклікаў заходнеўрапейцаў з "мэтай уз’яднання еўрапейскай сям’і і надання ёй такой структуры, якая дазволіць ёй жыць і развівацца у мірных, бяспечных і свабодных умовах" стварыць Злучаныя Штаты Еўропы. На першых парах галоўнай перашкодай для пачатку збліжэння дзяржаў і народаў Заходняй Еўропы была падзел Германіі на акупацыйныя зоны. Абвяшчэнне ФРГ (1.10.1949 г.) дазволіла зрушыць справу з мёртвай кропкі.

З’яўляюцца канкрэтныя ініцыятывы і аб’яднанні, што выступалі ў іх падтрымку – Еўрапейскі саюз федэралістаў, Сацыялістычны рух за Злучаныя Штаты Еўропы, Еўрапейскі парламенцкі саюз. У 1948 г. скліканы імі Кангрэс у Гаазе скаардынаваў дзеянні многіх падобных структур, а яго рашэнні заклалі базу пад стварэнне Рады Еўропы.

Галоўнымі мэтамі еўрапейскай інтэграцыі на першапачатковым этапе былі: усталяванне трывалай бяспекі на кантыненце і прадухіленне канфліктаў і войнаў паміж еўрапейскімі народамі, а таксама эканамічнае адраджэнне Еўропы і паглыбленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне.



Эканамічнаму збліжэнню заходнееўрапейскіх краін спрыяла супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амерыкі ў рамках “плана Маршала". У ліпні 1947 г. з удзелам 16 краін, якім ЗША аказвалі эканамічную дапамогу, быў арганізаваны Камітэт еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва. У красавіку 1948 г. на яго базе была створана Арганізацыя еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЕЭС). АЕЭС апынулася ў цэнтры еўрапейскага руху эканамічнага супрацоўніцтва і адыграла жыццёва важную ролю ў аднаўленні эканомікі Заходняй Еўропы Станоўчае ўздзеянне аказалі агульныя правілы па лібералізацыі гандлю, што скарацілі гандлёвыя абмежаванні паміж членамі арганізацыі. У 1950 г. краіны АЕЭС арганізавалі Еўрапейскі плацежны саюз. Найбольш актыўныя ўдзельнікі арганізацыі выступалі за яшчэ больш шчыльнае эканамічнае супрацоўніцтва.

У 1949 г. у мэтах паскарэння інтэграцыйнага працэсу была створана Рада Еўропы, якая аб'яднала прадстаўнікоў парламентаў заходніх дэмакратый.

Рашэнні Рады Еўропы насілі толькі кансультацыйны характар і да стварэння агульнага еўрапейскага парламента было яшчэ вельмі далёка. Ідэйныя натхняльнікі Еўрапейскага Саюза – французы Жан Манэ і Рабер Шуман, італьянец Альчыдэ дэ Гаспэры, бельгіец Поль-Хенры Спаак і інш. – лічылі неабходным перайсці да больш прадметных крокаў.

9 траўня 1950 г. міністр замежных спраў Францыі Рабэр Шуман агучыў мемарандум – г.зв. "План Шумана", у якім змяшчалася уся палітычная і эканамічная філасофія "бацькоў-заснавальнікаў" еўрапейскіх супольнасцяў: усталяванне фактычнай салідарнасці, адмова ад неадкладнага федэратыўнага ўладкавання, але канкрэтныя дзеянні (г.зв. функцыянальны падыход). Як гаварылася ў дакуменце: "Еўропа не паўстане за адзін момант і ў якасці пабудовы зверху, яна паўстане ў выніку канкрэтных дзеянняў, што створаць пачуццё "салідарнасці спраў"… Французскі ўрад прапануе перадаць усю сукупнасць франка-нямецкай вытворчасці вугалю і сталі пад агульнае Вярхоўнае Кіраўніцтва арганізацыі, адчыненай да ўдзелу іншых краін Еўропы. Салідарнасць праз вытворчасць, якая паўстане такім чынам, створыць сітуацыю, калі вайна паміж Францыяй і Германіяй будзе не толькі немажлівай, але і матэрыяльна немагчымай. [праз гэта] адбудзецца рэалізацыя першых канкрэтных крокаў у кірунку да еўрапейскай федэрацыі, без якой немагчыма захаваць мір."



Пачатак рэалізацыі ідэй, агучаных у "Плане Шумана", адкрыў першы этап еўрапейскай інтэграцыі і прывёў да заключэння ў 1951 г. Парыжскай дамовы. Згодна з гэтым дакументам краіны Бенілюксу (Бельгія, Нідэрланды і Люксембург), ФРГ, Францыя і Італія стварылі Еўрапейскую супольнасць вугалю і сталі (ЕСВС). Так паўстала першая еўрапейская арганізацыя, што валодала рэальнай уладай і мела наднацыянальныя інстытуты кіравання (Вярхоўная Кіраўніцтва, а з 1967 г. Камісія Еўрапейскіх Супольнасцяў).

У 1952-1954 гг. рабіліся няўдалыя спробы стварэння Еўрапейскай абарончай супольнасці. Але ізноў праявіліся старыя боязі: не жадаючы страчваць свабоду рук у распараджэнні сваімі узброенымі сіламі, французскі заканадаўчы сход адмовіўся ратыфікаваць дамову. Тым самым быў нанесены першы адчувальны ўдар па інтэграцыі.



25 сакавіка 1957 г. тая ж шасцёрка дзяржаў заключыла Рымскія пагадненні. Прадугледжвалася стварэнне Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС, каб аб’яднаць вытворчасць і перамяшчэнне тавараў) і Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі (Еўратам, каб збудаваць "ядзерную" Еўропу і забяспечыць яе энергарэсурсамі). ЕСВС, ЕЭС і Еўратам сталі неафіцыйна называцца Еўрапейскімі Супольнасцямі. На долю ЕЭС прыпадала каля 1/3 тэрыторыі і больш за 50% насельніцтва Заходняй Еўропы.

У межах ЕЭС узнік буйны рынак, паступова здымаліся мытныя перашкоды, узмацнілася каардынацыя эканамічнай палітыкі. Ствараліся сумесныя фінансава-эканамічныя інстытуты. Былі зробленыя крокі па ўзгадненні гаспадарчага заканадаўства, бюджэтнай, падатковай і сацыяльнай палітыкі, па фармаванні агульнага рынку працоўнай сілы. Тым не менш, барацьба стыхійна-рыначнага і дзяржаўна-рэгулюючага пачаткаў, міжманапалістычная канкурэнцыя і міждзяржаўныя супярэчнасці ўнутры ЕЭС ускладнялі і тармазілі інтэграцыйны працэс.

У 1968 г. у рамках ЕЭС быў створаны Мытны саюз (скасаваныя мытныя пошліны і ўведзены агульныя мытныя тарыфы ў адносінах да трэціх краінаў). Аднак мытныя праблемы яшчэ доўга заставаліся з-за недастатковай гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў краін-удзельніц.

Поспехі Еўрапейскіх Супольнасцяў павялічылі прывабнасць інтэграцыі і ўжо Вялікабрытанія двойчы спрабуе далучыцца да шасцёркі (1963 і 1967), але абодва разы з-за вета Францыі беспаспяхова.

Амаль адначасова са з’яўленнем ЕЭС намаганнямі Вялікабрытаніі была ўтворана яшчэ адна еўрапейская інтэграцыйная арганізацыя. У альтэрнатыўная арганізацыя ўвайшлі еўрапейскія дзяржавы, якія лічылі планы стваральнікаў ЕЭС занадта амбітнымі і не жадалі ці не здолелі далучыцца да "Агульнага рынку". У 1960 г. была заключана Стакгольмская канвенцыя, на аснове якой сем дзяржаў – Аўстрыя, Вялікабрытанія, Данія, Нарвегія, Партугалія, Швейцарыя і Швецыя – стварылі Еўрапейскую асацыяцыю свабоднага гандлю (ЕАСГ). У наступным годзе асацыяваным членам арганізацыі стала Фінляндыя, а праз дзесяць гадоў у ЕАСГ уступіла Ісландыя.

У параўнанні з ЕЭС ЕАСГ абмежавалася вырашэннем больш сціплых задач. Адзіная мытная палітыка распаўсюджвалася толькі на мытныя тавары, краіны-удзельніцы не ўводзілі адзіную тарыфную палітыку на прадукты, імпартаваныя з трэціх краін, захоўвалі нацыянальныя мытныя пошліны і г.д.

Да пачатку 1970-х гг. працэс стварэння зоны свабоднага гандлю быў завершаны. Нават намеціліся тэндэнцыі да перарастання ЕАСГ у больш развітую інтэграцыйную форму – эканамічны саюз. Аднак недастактова шчыльныя эканамічныя сувязі краін-удзельніц, далучэнне Вялікабрытаніі і Даніі да ЕЭС не дазволілі рэалізаваць гэтыя магчымасці. Хаця ЕАСГ існуе і сёння, у ёй удзельнічае ўжо толькі чатыры дзяржавы – Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Швейцарыя.

Другі этап эканамічнай інтэграцыі ў Заходняй Еўропе. Прыняцце Адзінага еўрапейскага акту. Фармаванне ідэі аб’яднанай Еўропы. Маастрыхцкія пагадненні 1992 г. Прыняцце агульнаеўрапейскай валюты. Уваходжанне ў Еўрапейскі саюз новых членаў. Паглыбленне еўрапейскай інтэграцыі. Правал Канстытуцыі ЕС. Лісабонскі дагавор і яго ратыфікацыя.

Напачатку 1970-х гг. пачынаецца пераадоленне пэўнага застою 1960-х гг. у інтэграцыйных працэсах, да Еўрапейскіх Супольнасцяў далучыліся новыя члены. З 1973 г. у Супольнасці ўвайшлі Вялікабрытанія, Данія ды Ірландская Рэспубліка. Адначасова з тэрытарыяльным ростам было вырашана пашырыць сферу адказнасці агульнаеўрапейскіх органаў. З гэтага часу яны пачалі займацца, поруч з нацыянальнымі інстытутамі, сацыяльнай палітыкай, палітыкай рэгіянальнага развіцця і аховай навакольнага асяроддзя. Дадатковым крокам у гэтым накірунку было і стварэнне Еўрапейскага фонду рэгіянальнага развіцця (1975 г.).

У 1979 г. пачала дзейнічаць Еўрапейская Грашовая Сістэма (ЕГС), якая хаця яшчэ й не прадугледжвала агульную валюту, але закладала базу для стварэння зоны грашовай стабільнасці. Таксама ў безнаяўны разлік была уведзена грашовая адзінка – ЭКЮ (ад англ. European Currеncy Unit – Еўрапейская валютная адзінка).

Важнай вяхой у гісторыі еўрапейскага інтэграцыйнага працэсу сталі першыя непасрэдныя выбары Еўрапейскага парламенту, якія адбыліся ў 1979 г. Хаця першы правобраз гэтага інтэграцыйнага інстытута пачаў сваю дзейнасць у 1952 г., доўгі час ён не валодаў дастатковымі паўнамоцтвамі. (Усведамленне грамадствам малой выніковасці, калі не бессэнсоўнасці, дзейнасці Еўрапарламенту ў 1970-х гг. нават спарадзіла дасціпны жарт: "Пайшлі свайго дзядзечку засядаць у Еўрапарламент!")

Сусветны структурны эканамічны крызіс 1970-х – пачатку 1980-х гг. і яго наступствы не маглі не адбіцца на ходзе еўрапейскай інтэграцыі. Але ў 1981 г. да Еўрапейскіх Супольнасцяў далучаецца Грэцыя, а ў 1986 г. - яшчэ й Іспанія з Партугаліяй. Ад гэтага часу краін-удзельніц стала 12. (Колькасць удзельнікаў ЕАСГ, наадварот, скарацілася.)

Тым не менш, у 1985 г. Еўрапейская Эканамічная Супольнасць была вымушана прызнаць, што намечаная Рымскімі пагадненнямі мэта стварэння агульнага рынку яшчэ не дасягнута і трэба прыняць энергічныя захады для пераадолення эканамічных цяжкасцяў і для прыстасавання да новай эканамічна сітуацыі.

У мэтах пераадолення масавага беспрацоўя, нізкіх тэмпаў развіцця і падзення канкурэнтаздольнасці на вонкавых рынках 1986 г. была прынятая абноўленая версія Рымскіх пагадненняў ў Адзіны Еўрапейскі Акт (АЕА), які ахапіў усе Еўрапейскія Супольнасці (ЕЭС, ЕСВС, Еўраатам). Ён паклаў пачатак прарыву ў стварэнні Адзінай Еўропы і, тым самым, адкрыў трэці этап еўрапейскай інтэграцыі.

Дакумент вызначыў тэрмін заканчэння стварэння Агульнага Рынку - 1.1.1993. Да гэтага часу трэба было забяспечыць існаванне агульнага рынку тавараў, працы, капіталаў і паслуг. Паводле палажэнняў АЕА узмацнялася роля Еўрапарламенту, спрашчалася працэдура прыняцця рашэнняў на агульнаеўрапейскім узроўні, аднародныя еўрапейскія арганізацыі зліваліся ў адну структуру.

З 1 чэрвеня 1990 г. пачаўся новы этап стварэння валютна-фінансавага і эканамічнага саюзу краін ЕЭС. У васьмі найбольш развітых краінах (Бельгіі, Вялікабрытаніі, Даніі, Італіі, Люксембургу, Нідэрландах, Францыі і ФРГ) быў уведзены рэжым вольнага пераліву капіталаў і адкрыцця любых валютных рахункаў грамадзянамі гэтых краін (астатнія ўдзельнікі – Грэцыя, Ірландыя, Іспанія і Партугалія – яшчэ не былі гатовыя да гэткай адкрытай эканомікі).

У лютым 1992 г. у горадзе Маастрыхце (Нідэрланды) быў падпісаны Маастрыхцкі дагавор (Маастрыхцкія пагадненні), які паклаў пачатак еўрапейскай палітычнай інтэграцыі. Прадугледжвалася стварэнне Еўрапейскага Саюзу (Еўрасаюзу, ЕС). У кампетэнцыю еўрапейскіх органаў увайшло вызначэнне прынцыпаў агульнай палітыкі ў галіне адукацыі, аховы здароўя, культуры, трансеўрапейскіх сетак камунікацый і абароны правоў спажыўцоў. Дзяржавы ўдзельніцы ЕС узялі на сябе абавязак праводзіць супольную знешнюю палітыку і палітыку бяспекі. Былі пашыраны і ўзмоцнены паўнамоцтвы Еўрапарламенту і ўведзена грамадзянства ЕС. Назва "Еўрапейскі Саюз" замяніла назву "Еўрапейскія супольнасці".Адказнасць за грашова-крэдытную палітыку Еўрасаюзу ўскладалася на Еўрапейскую сістэму нацыянальных банкаў, у складзе Еўрапейскага цэнтральнага банку і нацыянальных цэнтральных банкаў дзяржаў ЕС. Наступствам Маастрыхцкіх пагадненняў стала стварэнне Еўрапейскага валютнага саюзу (ЕВС) і ўвядзенне у якасці еўрапейскай валюты еўра. 1 студзеня 1993 г. у адпаведнасці з Адзіным Еўрапейскім актам стаў дзейнічаць паўнавартасны Агульны Рынак, а 1 лістапада пасля ратыфікацыі краінамі ўдзельніцамі набылі моц Маастрыхцкія пагадненні. Гэткім чынам быў створаны адзіны рынак, што ахапіў амаль 4000 млн. чалавек. Магутны імпульс атрымала зрошчванне нацыянальных гаспадарак кран-членаў ЕС.

Заканчэнне Халоднай вайны дало новы штуршок інтэграцыйным працэсам у Еўропе. З 1995 г. да ЕС далучыліся Аўстрыя, Фінляндыя і Швецыя. Еўрапейская інтэграцыя ўзяла новы рубеж – колькасць членаў Еўрасаюзу дасягнула 15. У тым жа годзе набыло моц Шэнгенскае пагадненне, заключанае яшчэ ў далёкім 1985 г. Гэта азначала з’яўленне празрыстыя межаў у рамках ЕС, правядзенне адзінай візавай палітыкі і больш актыўнае супрацоўніцтва паліцыі краін-удзельніц.

У 1995 г. на паседжанні Еўрапейскай Рады ў Мадрыдзе было прынята рашэнне аб стварэнні Гаспадарчага і Валютнага Саюзу ЕС, што азначала пачатак паступовага пераходу на адзіную валюту - еўра. Праз два гады Амстэрдамскім дагаворам (1997) былі ўведзеныя больш жорсткія патрабаванні для ўваходжання ў валютны і эканамічны саюз, вызначалася тэрміны звядзення адзінай еўрапейскай валюты – 1 студзеня 1999 г. Акрамя таго было уведзена адзінае еўрапейскае грамадзянства, якое дапаўняла, але не скасоўвала інстытут нацыянальнага грамадзянства.

Мэтанакіраваная рэалізацыя гэтых рашэнняў дазволіла ў 1999 г. увесці адзіную валюту – еўра – для разліковых аперацыяў (пакуль толькі безнаяўных плацяжоў). Праўда, да валютнага саюзу тады далучыліся толькі 11 краін. (Вялікабрытанія адмовілася ад удзелу ў ім, бо не жадала "здаваць" сваю ўласную валюту, Данія – з прычыны шэрагу чыста палітычных меркаванняў, Швецыя вырашыла прыгледзецца, як у еўра пойдуць справы, а Грэцыя як далёка не самая развітая краіна ЕС не здолела задаволіць патрабаванні да эканамічных умоваў уваходжання ў валютны саюз.

З пачатку 2002 г. нацыянальныя валюты саступілі месца еўра: манеты і банкноты канчаткова увайшлі ў абарачэнне ў Аўстрыі, Бельгіі, Германіі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Люксембургу, Нідэрландах, Партугаліі, Фінляндыі і Францыі. (На пачатак 2011 г. у "зоне еўра" ужо налічваецца 17 краін. На адзіную еўрапейскую валюту з 2001 г. перайшла Грэцыя, з 2007 г. – Славенія, з 2008 г. – Кіпр і Мальта, з 2009 г. – Славакія, а з 2011 г. – Эстонія.)

У 2003 г. ЕС даў згоду на сваё самае значнае пашырэнне ў гісторыі. З 1 траўня 2004 г. да Адзінай Еўропы далучыліся ажно 10 краін – Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія. З 2007 г. у ЕС уступілі яшчэ дзве усходнееўрапейскія краіны – Балгарыя і Румынія.

У Еўрапейскім Саюзе здаўна няпростымі праблемамі з’яўляліся: вызначэнне глыбіні інтэграцыі (напрыклад, асцярожная пазіцыя Вялікабрытаніі ў пытаннях палітычнай інтэграцыі і ўвядзення адзінай еўрапейскай валюты); празмерная, на думку многіх, бюракратызацыя кіраўніцтва ЕС і карупцыя ў еўраустановах; традыцыйныя эканамічныя супярэчнасці (напрыклад, барацьба за сельскагаспадарчыя, рыбалавецкія ды інш. квоты); недастатковая згуртаванасць, калі не сказаць кволасць і бязвольнасць, у вайсковай сферы (можна прыгадаць бездапаможнасць еўрапейскіх структур падчас Баснійскага і Косаўскага крызісаў) і г.д. З ледзьве не двухразовым пашырэннем ЕС узніклі і новыя цяжкасці. Узрастаюць супярэчнасці паміж заможнымі краінамі "старой" Еўропы і небагатымі/беднымі маладымі ўдзельнікамі Еўрапейскага Саюзу – першыя вымушаны "карміць" другіх. Пры гэтым адны лічаць, што празмерна, іншыя – недастаткова.

Доўгі час трывогу выклікалатрывогу і рыхласць палітычнай арганізацыі Еўрасаюзу.Пытанне неабходнасці прынцыповых зменаў прынцыпаў кіравання і структуры кіруючых органаў ЕС паўстала ў 1990-х гг., калі ўзнікла відавочная перспектыва яго хуткага пашырэння. Прынцып кансенсусу, які выкарыстоўваўся пры прыняцці рашэнняў у Еўрасаюзе, быў адначасова і вельмі дэмакратычным, і вельмі эфектыўным пры яго аднароднасці і нешматлікасці арганізацыі. Мала, хто верыў у тое, што пасля прыёму 10 новых членаў, пераважна небагатых краін былога сацыялістычнага лагера, сістэма будзе настолькі ж добра працаваць. У 2001 г. пачалася праца над агульнаеўрапейскай канстытуцыяй.

Канстытуцыя ЕС была падрыхтаваная і ў Рыме ў 2004 г. прадстаўнікі ўсіх 25 краін Адзінай Еўропы падпісалі яе. Аднак на стадыі ратыфікацыі дакумент праваліўся. Пасля адмоўных вынікаў рэферэндумаў у Францыі і Нідэрландах ад агульнаеўрапейскай канстытуцыі вырашылі адмовіцца.

Правал Канстытуцыі ЕС стаў праявай узрастальных супярэчнасцяў па пытаннях будучага ЕС. Яе быў закліканы замяніць Лісабонскі дагавор 2007 г., канчаткова ратыфікаваны ў лістападзе 2009 г. Дакумент прадугледжвае далейшае паглыбленне палітычнай інтэграцыі краін-удзельніц (напрыклад, увядзенне пастаяннай пасады Старшыні Еўрапейскай Рады ("прэзідэнта ЕС"), якую ў лістападзе 2009 г. заняў прэм’ер-міністр Бельгіі Херман ван Рампёй), пашырэнне функцый ЕС у сферы абароны, аховы правоў чалавека і г.д.

 

 


Просмотров 625

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!