Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Цэнтральная і Паўднёва-Ўсходняя Еўропа



Палітычныя аспекты развіцця краін Усходняй Еўропы пасля другой сусветнай вайны. Працэс усталявання дыктатуры пралетарыяту.

Яшчэ напрыканцы другой сусветнай вайны ў краінах Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы адбываецца працэс кансалідацыі апазіцыйных партыяў і рухаў, утварэння шырокіх шматпартыйных кааліцыяў – нацыянальных (айчынных) франтоў. У 1944 г. гэтак адбылося ў Балгарыі, Венгрыі і Румыніі, а ў Чэхаславакіі і Польшчы – у 1945 г. Выключэнне склалі толькі краіны Балтыі, для якіх вызваленне ад нацызму азначала вяртанне савецкай улады, і Югаславія з Албаніяй, дзе пракамуністычныя рухі атрымалі перамогу над унутрыпалітычнымі канкурэнтамі яшчэ ў час вайны.

Першапачатковае адзінства асноўных палітычных сілаў усходнееўрапейскіх краінаў было перадусім звязана з наяўнасцю згоды адносна першачарговых пасляваенных пераўтварэнняў. У палітычнай сферы ў якасці асноўных задачаў разглядаліся: фармаванне падмуркаў новага канстытуцыйнага ладу, ліквідацыя дыскрэдытаваўшых сябе аўтарытарных структураў і правядзенне свабодных выбараў. На іх думку, прыярытэтнае значэнне для краін, большасць насельніцтва якіх па-ранейшаму складалі сяляне, мела правядзенне глыбокіх аграрных пераўтварэнняў. Левыя партыі, сацыял-дэмакраты і камуністы, нягледзячы на разыходжанні па цэламу шэрагу стратэгічных і тактычных пытанняў былі адзіныя ў прызнанні неабходнасці арыентацыі на мадэль "даганяючага развіцця".

У той час яе дэмакратычныя партыі Усходняй Еўропы бачылі ў пасляваенных эканамічных пераўтварэннях толькі запатрабаванае часам узмацненне дзяржаўнага рэгулявання рыначнай эканомікі, камуністы разглядалі іх як этап сацыялістычнага будаўніцтва. Новы палітычны раскол быў непазбежны і шанцы на перамогу ўласнымі сіламі ў радыкалаў выглядалі зусім мізэрнымі. Аднак нарастанне супярэчнасцяў у адносінах паміж СССР і заходнімі дзяржавамі, паступовае пагружэнне свету ў "халодную вайну" не пакінула ўсходнееўрапейскім народам выбару. Савецкі Саюз усё вырашыў за іх сам.

З канца 1946 г. пачынаецца фармаванне левых блокаў з удзелам камуністаў, сацыял-дэмакратаў ды іх саюзнікаў. Іх мэтай абвяшчаўся мірны пераход да сацыялістычнай рэвалюцыі. Пры пэўнай дапамозе СССР левыя дамагліся значных поспехаў на дэмакратычных выбарах. У 1947 г. новыя ўрады пры непрыхаванай падтрымцы савецкай вайсковай адміністрацыі і абапіраючыся на органы дзяржаўнай бяспекі, якія ствараліся і кантраляваліся савецкімі спецыялістамі, справакавалі цэлую серыю ўнутрыпалітычных канфліктаў. Апошнія, у сваю чаргу, былі выкарыстаныя для разгрому сялянскіх і буржуазна-дэмакратычных партыяў і для расправы над іх лідэрамі.



За гэтым паследавала паглынанне камуністычнымі партыямі сацыял-дэмакратычных: 1948 г. адбыліся аб'яднаўчыя з'езды ў Румыніі, Польшчы, Балгарыі, Венгрыі і Чэхаславакіі. У выніку гістарычнага "аднаўлення палітычнага адзінства рабочага класу" камуністы зрабілі рашучы крок да аднаасобнага палітычнага панавання, а значная частка сацыял-дэмакратычных лідэраў чакаў гэткі ж трагічны лёс, як крыху раней іх буржуазных калегаў. Гэткім чынам у 1948-1949 гг. камуністы святкавалі канчатковую перамогу і афіцыйна абвясцілі курс на будаўніцтва асноў сацыялізму. (У ГДР аб пачатку сацыялістычнага будаўніцтва было заяўлена некалькі пазней – ў 1952 г.)

Будаўніцтва камандна-адміністрацыйнага сацыялізму. Замацаванне пануючай ролі камуністычных партый у грамадстве. Сацыяльна-палітычныя крызісы 1950‑х – 1960‑х гг. у краінах Усходняй Еўропы, іх вынікі. Спробы рэфармавання палітычнага жыцця ў 1960‑я гг.



Ва ўсіх краінах "народнай дэмакратыі" ўрады ўзначальвалі камуністы. Адбываўся працэс зрошчвання дзяржаўнага і партыйнага кіраўніцтва. Камуністычныя партыі станавіліся неад'емнай часткай дзяржавы, яго галоўнай кіруючай сілай. Гэтае становішча было неўзабаве юрыдычна замацаванае ў новых канстытуцыях. Усе астатнія партыі, калі асноўны закон увогуле дапускаў іх існаванне, больш не маглі прэтэндаваць на ўладу і былі вымушаныя ісці ў камуністычным фарватэры.

Пераход будаўніцтва сацыялізму ў краінах Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы пад кантроль СССР прывёў да радыкальнай чысткі самога камуністычнага руху ў рэгіёне. У 1949-1952 гг. тут пракацілася хваля палітычных працэсаў і рэпрэсіяў. Яны "выкасілі" найменш падатлівых савецкаму ўплыву і найбольш самастойных палітыкаў, г.зв. "нацыянальнае" крыло, якое выступала за захаванне суверэнітэту сваёй дзяржавы і наважвалася пярэчыць грубаму ўмяшанню сталінскага кіраўніцтва ў яе справы. Усё сацыяльна-эканамічнае, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё стала перабудоўвацца па савецкім узоры без уліку нацыянальных асаблівасцяў і традыцыяў.

У выніку ў краінах Усходняй Еўропы былі ўсталяваныя дыктатуры камуністычных партыяў (а не пралетарыяту, як дэмагагічна заяўлялі іх лідэры), таталітарныя рэжымы савецкага тыпу пры захаванні асобных элементаў фасаду заходнееўрапейскага парламентарызму.

Нягледзячы на немалыя поспехі, дасягнутыя ў ажыццяўленні мадэрнізацыі, ацэнка насельніцтвам Усходняй Еўропы вынікаў сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага будаўніцтва істотна рознілася. Найбольш крытычна пасляваенныя дасягненні ўспрымаліся грамадствамі з параўнальна развітай рыначнай структурай, пэўнымі дэмакратычнымі традыцыямі і адносна высокім адукацыйным і культурным узроўнем. У Польшчы, Венгрыі і Чэхаславакіі сацыялістычныя рэформы суправаджаліся асабліва балючай ломкай сацыяльнай структуры, ліквідацыяй дастаткова шматлікіх і паспяховых прадпрымальніцкіх слаёў, гвалтоўнымі зменамі сацыяльнай псіхалогіі. Са смерцю І.В. Сталіна і пэўным паслабленнем кантролю з боку Масквы ў правячых колах гэтых краінаў стаў узрастаць уплыў палітыкаў, якія заклікалі да больш гнуткай і адпаведнай мясцовым умовам стратэгіі рэформаў, павышэння іх сацыяльнай аддачы.



У чэрвені 1953 г. незадавальненне працоўных пагаршэннем умоваў аплаты працы ўзняло хвалю масавых забастовак і антыўрадавых дэманстрацый у ГДР. Задушыць іх здолелі толькі пры дапамозе савецкіх танкаў, уведзеных на вуліцы сталіцы і некаторых іншых усходненямецкіх гарадоў. Жорсткая расправа, бясспрэчна, аказала выцверажальны эфект – больш адкрытых выступленняў супраць рэжыму ў краіне не было. Аднак людзі выкарыстоўвалі любыя магчымасці для ўцёкаў на Захад. У 1961 г. было перакрытае асноўнае вакно ў свет для ўцекачоў – пабудаваная г.зв. "Берлінская сцяна".Мяжа, што падзяляла Усходнюю і Заходнюю Германію пераўтварылася ў самую ахоўваемую ў свеце.

Развянчанне культу асобы Сталіна ў 1956 г. на ХХ з'ездзе КПСС выклікала крызіс ў сусветным камуністычным руху і скрайне негатыўна адбілася на ўстойлівасці сталінісцкіх рэжымах Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы. У многіх краінах былое кіраўніцтва, моцна павязанае з І.В. Сталіным, было вымушанае пакінуць свае высокія крэслы. Толькі асцярожнасцю новых уладаў, абяцанкамі і рэальнымі саступкамі народу удалося стрымаць хвалю антыўрадавых выступленняў у Польшчы. Сітуацыя ў Венгрыі, справакаваная ў тым ліку і польскім крызісам, зайшла нашмат далей. Адхіленне ад улады мясцовых сталіністаў, разрыў саюзу з СССР і адкрыццё межаў на захадзе на фоне ўзрастальных антысавецкіх і камуністычных настрояў вылілася ў падзеі восені 1956 г.: на ўтаймаванне венграў былі накіраваныя танкавыя карпусы; колькасць ахвяраў ішла на многія тысячы, а ўцекачоў у "вольны свет" – на сотні тысяч. Савецкі Саюз здолеў захаваць кантроль над усходнееўрапейскім сацыялістычнымі краінамі (выключэнне складала Югаславія), але вымушаны быў заплаціць высокую цану – яго маральна-палітычны аўтарытэт аказаўся моцна падарваным.

Ужо напачатку 1960-х гг. у дакументах правячых партыяў Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы было дэклараванае заканчэнне будаўніцтва "асноў сацыялізму". Аднак пры ўсёй арыентацыі на савецкую грамадска-палітычную мадэль з паслабленнем прамога ўплыву Масквы і усходнееўрапейскі сацыялізм паступова набываў спецыфічныя рысы, уласцівыя нацыянальным асаблівасцям асобных краін, рэальнаму ўзроўню іх развіцця.

У Чэхаславакіі з красавіка 1968 г. пачынаюцца спробы рэфармавання не толькі эканамічнай, але таксама сацыяльна-палітычнай сферы з адыходам ад аднапартыйнасці і адмовай ад прызнання пралетарыяту гегемонам грамадства. Размова пайшла аб глыбокай рэформе самой мадэлі сацыялізму – фармаванні сістэмы "сацыялізму з чалавечым тварам". Нягледзячы на падкрэсліванне непарушнасці чэхаславацка-савецкага сяброўства і недатыкальнасці дзяржаўнай уласнасці – базы сацыялізму, дэмакратычны эксперымент у Чэхаславакіі быў расцэнены ў Маскве як недапушчальны. У маленькую краіну былі ўведзеныя звыш паўмільёны салдат СССР і яго саюзнікаў па Арганізацыі Варшаўскага Дагавору, а таксама 7 тыс. танкаў – удвая болей, чым кінуў супраць Савецкага Саюзу ў1941 г. Гітлер.

Перыяд застою ў палітычным развіцці Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы ў 1970‑я гг. Паглыбленне сацыяльна-палітычнага крызісу і спробы частковага рэфармавання палітычных сістэмаў у другой палове 1980‑х гг. Фармаванне апазіцыйных сіл. Крызіс правячых партый. Дэмакратычныя рэвалюцыі 1989 г. і стварэнне новай структуры палітычных сіл.

Неўзабаве ад рэформаў зусім адмовіліся. З аднаго боку, на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў практычна прыпыніўся працэс абнаўлення ўладных элітаў. Дзяржава мела вострую патрэбу ў новых асобах і свежых ідэях. Аднак апаратны механізм кадравай палітыкі, абсалютная фармальнасць выбарчага пачатку ў рэкрутаванні палітыкаў любога ўзроўню і карпаратыўнасць асобных уладных эшалонаў не пакідалі аніякіх шанцаў на яе задавальненне. Па меры старэння вышэйшага эшалону ўлады ўзмацняўся натуральны псіхалагічны кансерватызм правячай эліты. Гэткім чынам тут, як і ў Савецкім Саюзе, складваецца рэжым герантакратыі – улада старых. Энвер Ходжа кіраваў Албаніяй аж да самай смерці сорак адзін год, Нікалаэ Чаўшэску – дваццаць пяць гадоў пакуль не быў расстраляны без суда і следства сваімі ж былымі падначаленымі, Эрых Хонэкер да 77-гадовага ўзросту і г.д. З іншага боку, логіка рэфармавання неэфектыўнай сацыяльна-эканамічнай мадэлі на шляху далейшага пашырэння рыначнага пачатку пагражала сутнасці сацыялістычнай сістэмы і базавым для камуністычнай ідэалогіі прынцыпам роўнасці і салідарнасці, сацыяльным ідэалам эгалітарызму.

Узрастальны разрыў паміж заяўленымі ідэаламі і рэальнымі дасягненнямі рэжымаў "народнай дэмакратыі" не мог не спарадзіць апатыю і недавер да іх ў шырокіх масах насельніцтва. Расчараванню ў існуючых парадках спрыяла відавочнае перараджэнне нязменнай і непадсправаздачнай свайму народу правячай эліты – са славалюбствам (у Албаніі і Румыніі нават захоўваўся культ асобы правадыра), карупцыяй, непатызмам і ды іншымі заганамі. У асяродку найбольш сацыяльна і інтэлектуальна спелай часткі грамадства фармуецца дысідэнцкі рух, які ставіць пытанні аб адсутнасці галоснасці і свабоды асобы як галоўных прычынах няўдач любых пераўтварэнняў і нават аб несумяшчальнасці дэмакратыі і сацыялізму.

Найбольшых памераў незадаволенасць дасягнула ў Польшчы: улады былі бяссільныя зладзіць з незалежным прафсаюзам "Салідарнасць". Баючыся паўтарэння пражскага сцэнарыя 1968 г. з прамым умяшаннем Савецкага Саюзу ва ўнутраныя справы ў 1981 г., яны ўвялі надзвычайнае становішча. Для нармалізацыі сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне прыйшлося пайсці на новыя эканамічныя рэформы.

Аднак польскі крызіс пачатку 1980-х гг. адносна мала паўплываў на палітычныя працэсы ў краінах сацыялістычнага лагеру. Для правячых партыяў і лідэраў Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы СССР па-ранейшаму выглядаў надзейным гарантам непарушнасці існуючых парадкаў. Сітуацыя ў рэгіёне стала імкліва змяняцца ў 1985 г. з прыходам да ўлады ў Савецкім Саюзе М.С. Гарбачова.

Напрыканцы 1980-х гг. увесь рэгіён пагружаецца ў палітычны крызіс. У тых краінах, дзе ў перыяд перабудовы актывізаваліся рэформы, ідэалагічны плюралізм быў найбольшым і камуністычнае кіраўніцтва усведамляла непазбежнасць пераменаў, дэмакратычны працэс разгортваўся больш плаўна і на прававой базе. Гэтак у Польшчы апазіцыя здолела легальна ўзяць удзел у парламенцкіх выбарах 1989 г. і атрымаць права на фармаванне некамуністычнага ўраду. У наступным, 1990 г., лідэр "Салідарнасці" Л. Валенса быў абраны на пасаду прэзідэнта. Яшчэ ў 1988 г. лідэр рэфармісцкай апазіцыі ў Венгерскай сацыялістычнай рабочай партыі (ВСРП) здолеў стаць старшынёй арганізацыі. Непрымірымыя рознагалоссі паміж рэфармісцкай і артадаксальным групоўкамі ВСРП прывялі да расколу партыі ў 1989 г. Гэта расчысціла дарогу да ўлады дэмакратычнай апазіцыі, якая на першых дэмакратычных парламенцкіх выбарах 1990 г. атрымала ўпэўненую перамогу.

У іншых краінах Усходняй Еўропы змена дзяржаўна-палітычнага ладу адбывалася на больш драматычным фоне. Важнейшую ролю ў канчатковым краху камуністычных рэжымаў адыгралі падзеі восені 1989 г. ў ГДР, якія скончыліся падзеннем сумна вядомай "Берлінскай сцяны" і пачаткам працэсу аднаўлення нацыянальнага адзінства Германіі.

Напрыканцы 1989 г. масавыя дэманстрацыі пратэсту і забастоўкі ў Чэхаславакіі і Балгарыі таксама мірным шляхам дазволілі вырваць уладу з нямоглых рук камуністычных партыяў. Толькі ў Румыніі сцэнарый мірных – "аксамітных рэвалюцыяў" – быў парушаны. Народныя выступленні супраць аднаго з найбольш адыёзных рэжымаў Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы перараслі ў крывавыя сутыкненні з сіламі дзяржаўнай бяспекі і каштавалі многіх загубленых жыццяў, у тым ліку самога дыктатара Н. Чаўшэску і яго жонкі. Без асаблівых эксцэсаў, хаця і некалькі пазней, у 1991 г., адбылося падзенне камуністычнага рэжыму ў самай адсталай краіне рэгіёну – Албаніі.

 

 


Просмотров 635

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!