Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Тэма 2. Палітычнае развіццё краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі



Другой палове ХХ‑пачатку ХХІ ст.

 

Еўропа і Паўночная Амерыка.

Уплыў вынікаў другой сусветнай вайны на палітычнае жыццё краін Заходняй Еўропы. Пасляваенны дэмакратычны ўздым, дэмакратызацыя дзяржаўнага ладу і палітычнага жыцця. Рост уплыву левых партый і рухаў, крызіс традыцыйных кансерватыўных партый.

Другая сусветная вайна ўнесла істотныя карэктывы ў палітычнае развіццё Заходняй Еўропы. Пацярпелі паражэнне ў вайне і поўны гістарычны крах антыдэмакратычныя таталітарныя і аўтарытарныя рэжымы. Былі дыскрэдытаваныя правыя палітычныя партыі, якія заплямілі сябе супрацоўніцтвам з нацызмам і фашызмам і не бралі ўдзелу ў руху Супраціўлення. Наадварот, заваявалі нямала новых прыхільнікаў палітычныя сілы, што адыгралі важную ролю ў вызваленчай барацьбе і прапанавалі сваім суайчыннікам праграмы глыбокага абнаўлення грамадства – камуністы, сацыял-дэмакраты і хрысціянскія дэмакраты. Падобная логіка выклікáла неабходнасць значнага абнаўлення ці нават поўнай замены, як у Германіі і Італіі, палітычнай эліты.

Палітычныя зрухі знайшлі сваё юрыдычна-інстытуцынае ўвасабленне ў пасляваенных канстытуцыях – Францыі (1946), Італіі (1947), ФРГ (1949), Даніі (папраўкі 1953 г. да арыгінальнай канстытуцыі, прынятай у 1848 г.). Французская канстытуцыя аднавіла ліквідаваныя падчас вайны палітычныя свабоды, а італьянская – зафіксавала факт скасавання манархіі і абвясціла рэспубліку. У гэтых дакументах поруч з палітычнымі свабодамі былі зафіксаваныя і сацыяльныя правы – права на працу, на адпачынак, на сацыяльнае забеспячэнне і адукацыю. Канстытуцыя ФРГ абвясціла ФРГ "дэмакратычнай і сацыяльнай федэратыўнай дзяржавай".

Усе новыя канстытуцыі прызнавалі роўнасць грамадзян перад законам, роўнасць правоў мужчын і жанчын, свабоды палітычнай і прафсаюзнай дзейнасці, права на стачку. Органы ўлады фармаваліся шляхам свабодных выбараў на шматпартыйнай аснове з усеагульным тайным галасаваннем. Прадугледжвалася магчымасць абмежавання прыватнай уласнасці ў грамадскіх інтарэсах, у тым ліку нацыяналізацыя крыніц сыравіны, энергіі і буйных прадпрыемстваў. Канстытуцыі Італіі, Францыі і ФРГ абвяшчалі адмову ад вайны як спосабу вырашэння міжнародных канфліктаў.



Важная роля ў палітычнай сістэме прадстаўнічай дэмакратыі належала парламенту і палітычным партыям. У паўночнаамерыканскіх дзяржавах і шэрагу краін Заходняй Еўропы – ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстрыі – па-ранейшаму захоўвалася ўстойлівая двухпартыйная сістэма. Прычым толькі ў ЗША (дэмакраты і рэспубліканцы) і Канадзе абодва яе кампаненты былі буржуазнымі партыямі. Што ж датычыцца Вялікабрытаніі і Аўстрыі, то там адным з важнейшых удзельнікаў партыйнай сістэмы з'яўляліся сацыял-дэмакраты (адпаведна, Лейбарысцкая і Сацыялістычная партыі). Блізкая да падобнай сітуацыя склалася і ў ФРГ. Аднак дзве вядучыя палітычныя партыі гэтай краіны (Хрысціянска-дэмакратычны саюз/Хрысціянска-сацыяльны саюз і Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі) звычайна не дасягалі парламенцкай большасці і для стварэння ўраду былі вымушаныя абапірацца на падтрымку малодшага партнёру (Партыі свабодных дэмакратаў, СвДП). У літаратуры падобная партыйная сістэма (або варыянт двухпартыйнай) атрымала назву "двухспалавіннай". У Скандынаўскіх краінах, краінах Бенілюксу (Бельгія, Нідэрланды і Люксембург), у Швейцарыі і Ірландыі дзейнічала ўстойлівая шматпартыйная сістэма. Менш трывалая шматпартыйнасць мела месца ў Італіі, Францыі і Грэцыі.



Асноўныя ідэалагічныя плыні ў палітычным жыцці еўрапейскіх краін пасля другой сусветнай вайны. Стварэнне новых палітычных сіл, заснаваных на ідэях буржуазнага рэфармізму. Неалібералізм і неакансерватызм у палітычным жыцці Заходняй Еўропы. Еўракамунізм. Крызіс і крах дыктатарскіх рэжымаў у Іспаніі, Партугаліі і Грэцыі ў канцы 1960‑х – сярэдзіне 1970‑х гг.

У першыя пасляваенныя гады дэмакратычны ўздым і настойлівая неабходнасць пашырэння ролі дзяржавы ў важнейшых сферах жыццядзейнасці грамадства вывялі на лідарскія пазіцыі ў палітычным жыцці Заходняй Еўропы сацыял-дэмакратычныя партыі. Практычна паўсюдна яны стварылі моцныя парламенцкія фракцыі, а ў цэлым шэрагу краін нават прыйшлі да ўлады аднаасобна ці ў кааліцыі.

Адначасова пад уздзеяннем вопыту палітычнага развіцця Захаду ў міжваенны перыяд і пачатку "халоднай вайны" адбываецца прынцыповы перагляд праграмных установак еўрапейскай сацыял-дэмакратыі ў накірунку да прызнання безумоўнай каштоўнасці прававой дзяржаўнасці. У 1951 г. Сацыялістычны інтэрнацыянал прыняў сваю праграму прынцыпаў – Франкфурцкую дэкларацыю, у якой была сфармуляваная сутнасць ідэй дэмакратычнага сацыялізму. Важнейшае значэнне ў справе абнаўлення сацыял-дэмакратычных каштоўнасцяў мела прыняцце Венскай праграмы Сацыялістычнай партыі Аўстрыі (1958 г.) і Годэсбергскай праграмы Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (1959 г.), якія адкінулі асноватворныя пастулаты марксізму аб дыктатуры пралетарыяту, класавай барацьбы, ліквідацыі прыватнай уласнасці, абагульнення сродкаў вытворчасці і г.д. Сацыял-дэмакратычныя партыі сталі прэтэндаваць не толькі на прадстаўніцтва інтарэсаў рабочых, але і ўсяго грамадства (Годэсбергская праграма, напрыклад, ставіла задачу пераўтварыць СДПГ з пралетарскай у "народную партыю"). Паступова гэтым шляхам пайшлі ўсе сацыял-дэмакратычныя партыі Заходняй Еўропы.



У першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі ў палітычным жыцці развітых капіталістычных дзяржаў, асабліва у Італіі і Францыі, немалаважную ролю таксама адыгрывалі камуністычныя партыі. У 1950-1960-я гг. іх дзейнасць моцна паўплывала на прыняцця сацыяльнага заканадаўства, ажыццяўленне нацыяналізацыі, пашырэнне рэгулюючых і кантралюючых функцыяў дзяржавы.

Тым не менш, для значнай часткі грамадства па-ранейшаму захоўвалі сваю прыцягальнасць неаліберальныя ідэі. Яшчэ напачатку ХХ ст. сацыяльны лібералізм засведчыў абмежаванасць індывідуалісцкай трактоўкі свабоды і святасці прыватнай уласнасці. Была прызнаная адказнасць грамадства за дабрабыт сваіх членаў і права дзяржавы, як прадстаўніка грамадскіх інтарэсаў, на ўмяшанне ў сферу уласніцкіх адносін дзеля забеспячэння кансенсусу паміж асобнымі сацыяльнымі групамі. Пасля другой сусветнай вайны на базе сацыяльнага лібералізму была распрацаваная канцэпцыя дзяржавы дабрабыту. Важнейшым механізмам забеспячэння паспяховасці сацыяльна-эканамічнага развіцця лічылася стварэнне сацыяльна арыентаванай змешанай эканомікі. Яе прынцыпы, што прадугледжвалі эфектыўнае спалучэнне рыначных механізмаў і сістэмы дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, стымуляванне спажывання і рост занятасці, інтэнсіўнае выкарыстанне дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу, сталі арыенцірам для палітыкі вядучых краін Захаду ў 1950-1960-х гг.

Тым не менш, палітычны ўплыў традыцыйных ліберальных партыяў пасля вайны стаў скарачацца. Вельмі паказальны прыклад Ліберальнай партыі Вялікабрытаніі, якая ўжо так ніколі і не здолела вярнуцца ва ўладу, а ў 1988 г. спыніла сваё існаванне. Дэмакратычная партыя ЗША ва ўмовах амерыканскай двухпартыйнасці і адсутнасці ўплывовай рабочай партыі з часоў "новага курсу" становіцца носьбітам ідэяў і рэалізатарам сацыяльнага рэфармізму ў краіне.

Большая частка кансерватыўных сілаў (памяркоўныя правыя) таксама прызнала неабходнасць сацыяльных рэформаў. У некаторых выпадках яны не проста працягвалі курс левых і цэнтрысцкіх сілаў на стварэнне дзяржавы дабрабыту, а нават ішлі на пашырэнне праграмаў дзяржаўнага ўмяшання і сацыяльнай дапамогі.

Пасля другой сусветнай адной з найбольш уплывовых сілаў у Заходняй Еўропе становіцца хрысціянская дэмакратыя. Яе ідэйнай базай становіцца сінтэз традыцыйных хрысціянскіх гуманістычных каштоўнасцяў, ідэяў салідарызму і субсідыярнасці, палітычныя ідэалы ліберальнай дэмакратыі. Найбольш паспяховымі партыямі сталі заходнегерманскія ХДС і ХСС, італьянская Хрысціянска-дэмакратычная партыя, французскі Народна-рэспубліканскі рух (МРП), бельгійская Сацыяльна-хрысціянская партыя. Хаця гэтыя партыі захоўвалі шчыльныя сувязі з каталіцкім касцёлам, па сутнасці яны з'яўляліся міжканфесійнымі партыямі. Іх праграмы грунтаваліся на свецкіх ідэях і каштоўнасцях, былі арыентаваныя на сістэму прадстаўнічай дэмакратыі і канстытуцыйную мадэль прававой дзяржавы.

Гэткім чынам, на фоне відавочных эканамічных поспехаў, зніжэння сацыяльнай напружанасці і "халоднай вайны" напрыканцы 1940-х – 1960-х гг. у краінах Захаду склаўся прынцыповы кансенсус паміж сацыял-дэмакратамі, лібераламі і памяркоўнымі правымі адносна прынцыпаў дзяржаўна-палітычнага ўладкавання і дзяржаўнага ўмяшання. Менавіта ў гэты час дасягае росквіту дзяржава дабрабыту. Яўнаму зніжэнню градусу ідэалагічнага супрацьстаяння на Захадзе таксама спрыяла разрадка напружанасці міжнародных адносін у перыяд з канца 1950-х да канца 1970-х гг.

Сярод заходніх інтэлектуалаў набываюць папулярнасць ідэі "канца ідэалогіі" як паступовага адмірання традыцыйных ідэалогіяў, што зарадзіліся ў ХІХ ст. на хвалі станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі, і "канвергенцыі" як працэсу сыходжання, набліжэння падабенства паміж рознымі грамадствамі (напрыклад, капіталістычным і сацыялістычным), якія стаяць на адной стадыяльнай прыступцы гістарычнага развіцця. Гэтак Дэніэл Бэл, выдатны амерыканскі сацыёлаг і публіцыст, аўтар праграмнай працы "Канец ідэалогіі: аб вычэрпванні палітычных ідэяў у пяцідзясятых" (1960 г.) (ён таксама набыў славу як стваральнік тэорыі постіндустрыяльнага (інфармацыйнага) грамадства), напрыклад, вызначаў сябе "як сацыяліста ў эканоміцы, ліберала ў палітыцы і кансерватара ў культуры".

Тым не менш, падобная ідылія захоўвалася нядоўга. Узрастанне сацыяльна-эканамічных праблемаў, якія асабліва выпукла сталі праяўляць сябе з сярэдзіны 1970-х гг., рост палітычнага радыкалізму і экстрэмізму, а таксама крах палітыкі разрадкі спрыялі значнаму ідэйна-палітычнаму абнаўленню на Захадзе. Адным з яго вынікаў стала "неакансерватыўная рэвалюцыя". Цэнтральнае месца ў праграмах правых і неакансерватыўных сілаў занялі традыцыйныя ліберальныя каштоўнасці (дэмакратыя, свабода, рынак, прававыя прынцыпы сацыяльнага рэгулявання, а не сацыяльны лібералізм неалібералаў), сямейныя і рэлігійныя каштоўнасці, прызнанне неабходнасці ўліку нацыянальнай адметнасці, тонкае спалучэнне індывідуалізму і этатызму, сацыяльнай адказнасці асобы і дзяржаўнага ўмяшання ў сацыяльна-эканамічную сферу. Статус адной з асноўных праблемаў нацыянальнай і міжнароднай палітыкі набывае абарона правоў чалавека.

Электаральны поспех неакансерватараў Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў, ФРГ, Італіі і Францыі ў 1980-х гг. сведчыў пра сугучнасць гэтых ідэяў спадзяванням значнай часткі грамадства, а таму аказаў магутнае ўздзеянне на абнаўленне ідэйна-палітычнага арсеналу іх канкурэнтаў, у тым ліку сацыял-дэмакратычных, сацыялістычных і нават камуністычных партыяў.

Еўрапейскія левыя і самі добра разумелі неабходнасць перагляду сваіх ідэалагічных прыярытэтаў. На фоне абвастрэння крызісных з'яў у сусветнай сацыялістычнай сістэме напрыканцы 1970-х – напачатку 1980-х гг. у Заходняй Еўропе складваецца новая ідэйна-палітычная плынь – еўракамунізм. Рэпрэзентуючы сябе як новую мадэль "трэцяй ідэалогіі", альтэрнатыўнай як у дачыненні заходняга варыянту мадэрнізацыйнага развіцця, гэтак і савецкаму вопыту сацыялістычнага будаўніцтва, еўракамуністы адмаўлялі неабходнасць вядучай ролі правячай камуністычнай партыі і універсальнасць савецкага вопыту, прызнавалі эфектыўнасць нацыянальных мадэляў будаўніцтва сацыялізму, шматпартыйнай дэмакратыі і сацыяльнага плюралізму. У палітычных адносінах еўракамунізм абапіраўся на стратэгію рэфармізму ва ўмовах капіталістычнай сістэмы, адмову ад рэвалюцыйных гвалтоўных метадаў абнаўлення грамадства. Гэткім чынам, функцыянальна ён заняў ідэйна-палітычную нішу рэфармісцкага пралетарскага руху, якая утварылася эвалюцыі сацыял-дэмакратычных партыяў у накірунку ліберальнага прагрэсізму.

Важнай асаблівасцю палітычнага развіцця Еўропы ў канцы 1960-х – сярэдзіне 1970-х гг. стаў крызіс дыктатарскіх рэжымаў Паўднёвай Еўропы – у Іспаніі, Партугаліі і Грэцыі. У красавіку 1974 г. партугальская рэвалюцыя "чырвоных гваздзікоў" паклала канец рэжыму А. Салазара і яго пераемніка М. Каэтану. Канстытуцыя 1976 г. замацавала дэмакратычныя заваёвы, а таксама цэлы шэраг сацыяльных правоў працоўных. Неўзабаве, у тым жа 1974 г., быў ліквідаваны антыдэмакратычны рэжым "чорных палкоўнікаў" у Грэцыі. Ухваленая на рэферэндуме Канстытуцыя 1975 г. замацавала ў краіне дэмакратычную прэзідэнцкую рэспубліку. Смерць у 1975 г. шматгадовага дыктатара Іспаніі Ф. Франка адкрыла гэтай краіне, дзе лібералізацыя ў эканамічнай сферы ажыццяўлялася ўжо напрыканцы жыцця дыктатара, выдатныя перспектывы пераходу да дэмакратыі. Відавочная бесперспектыўнасць захавання франкісцкага рэжыму, схільнасць асноўных палітычных сілаў краіны да кампрамісу і выразна прадэмакратычная пазіцыя караля Хуана Карласа І дазволілі хутка рэалізаваць гэты патэнцыял. Гібель дыктатарскіх аўтарытарных рэжымаў на Поўдні Еўропы стаў праявай доўгачасовай тэндэнцыі – у свеце пачалася новая хваля дэмакратызацыі, якая трыумфальна скончылася падзеннем Берлінскай сцяны і крахам Савецкага Саюзу.

З’яўленне новых палітычных сіл (экалагічныя, рэгіянальныя партыі). Абвастрэнне нацыянальна-этнічных праблемаў. Праварадыкальныя партыі і рухі ў Заходняй Еўропе. Фармаванне сучаснай партыйна-палітычнай сістэмы.

На фоне пачатку сістэмнага крызісу індустрыяльнага грамадства ўзрастальная плюралізацыя грамадскага жыцця, з'яўленне субкультураў з уласнымі каштоўнаснымі і светапогляднымі ўстаноўкамі на працягу 1960-х гг. спрыяюць фармаванню ў краінах Захаду пратэстных рухаў. Адным з найбольш уплывовых і паспяховых аказаўся экалагічны ("зялёны") рух. Практычна ад пачатку арганізацыйнага афармлення "зялёныя" распадаюцца на дзве плыні. Увасабленнем першай, больш радыкальнай, стаў "Грынпіс" (Green Peace, "Зялёны мір", 1971 г.). Актывісты арганізацыі аддавалі перавагу адчайным, часам эксцэнтрычным, разлічаным на грамадскі і медыйны розгалас, дзеянням. Другую, больш памяркоўную плынь, рэпрэзентавалі экалагічныя партыі. Яны рабілі стаўку на парламенцкія метады барацьбы.

Першыя партыі зялёных з'явіліся у Аўстраліі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі напачатку 1970-х гг. Заснаваныя на г.зв. "зялёных прынцыпах", якія ўключаюць: сацыяльную справядлівасць, дэмакратыю знізу (палітычны працэс, у межах якога прыняцце рашэнняў максімальна "апускаецца" на мясцовы ўзровень, англ. grassroot democracy), негвалтоўнасць і акцэнтаванне інвайранменталізму (і. – тэорыя кіравання сацыяльна-эканамічным развіццём і навакольным асяроддзем, якая лічыць чалавецтва неад'емнай часткай біясферы і сцвярджае неабходнасць пераўтварэння прыроды на карысць чалавека пры яе максімальным захаванні). У 1979 г. была заснаваная "партыя зялёных" ФРГ – самая паспяховая сярод экалагічных партыяў. Да сярэдзіны 1980-х гг. партыі "зялёных" сфармаваліся ў большасці краін Заходняй Еўропы і Паўночнай Еўропы.

Тэндэнцыі да рэгіяналізацыі ў Бельгіі, Канадзе, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Італіі выклікалі да жыцця рэгіянальная партыі: ХСС у Баварыі, амаль усе бельгійскія партыі, Паўночнай Лігі ў Італіі, брытанскіх незалежніцкіх партыяў – ШНП (Шатландыя), Плайд Кімру (Уэльс), партыі Рэспубліканскія левыя Каталоніі і г.д.

Новай з'явай палітычнага жыцця Заходняй Еўропы стаў пачатак кансалідацыі асобных палітычных плыняў у межах усяго рэгіёну. Базай гэтага працэсу стала развіццё палітычнай надбудовы еўрапейскай эканамічнай інтэграцыі – Еўрапейскага парламенту. У яго сценах склалася Еўрапейская народная партыя (хрысціянскія дэмакраты), Федэрацыя ліберальных і дэмакратычных партыяў, Саюз сацыял-дэмакратычных партыяў і г.д.

Крах рэжымаў "народнай дэмакратыі" і сацыялістычнага блоку, распад СССР моцна падарвалі аўтарытэт левых партый. Найбольш пацярпелі камуністычныя партыі. Да ідэйнага крызісу дадаліся неабвержныя факты, што сведчылі пра іх шматгадовую фінансавую падтрымку з боку Савецкага Саюзу. Як вынік, некаторыя партыі камуністаў, у першую чаргу варта прыгадаць Італьянскую камуністычную партыю, зведалі цэлую серыю скандалаў і ўрэшце рэшт распаліся. Аслабленне левых партыяў стала адным з важных фактараў, якія выклікалі значныя змены ў партыйных сістэмах заходнееўрапейскіх дзяржаў.

На працягу 1970-1980-х гг. склаўся і кансерватыўны пратэстны рух – "новыя правыя". З'явіліся і праварадыкальныя нацыяналістычныя тэрарыстычныя групоўкі – Ірландская рэспубліканская армія (ІРА), арганізацыі баскаў у Іспаніі (напрыклад, ЭТА) і г.д.


Просмотров 491

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!