Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Эканамічнае развіццё ў 1950-х – пачатку 1970-х гг. Змякчэнне эканамічных праблемаў. Рэцэсіі. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя (НТР)



Развіццё эканомікі краін Заходняй Еўропы ў 1950-я гг. характарызавалася яе бурным ростам. Сярэднегадавыя тэмпы росту эканомікі Германіі і Італіі, напрыклад, узраслі за гэты перыяд ў чатыры разы і выклікалі г.зв. германскае і італьянскае "эканамічныя дзівы", Францыі – больш чым удвая, а Вялікабрытаніі – амаль удвая. Дынамічнае сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну тлумачылася не толькі рэалізацыяй "плану Маршала", але таксама пашырэннем ёмістасці ўнутранага рынку, ростам міжнароднага гандлю, эрай таннай нафты з краін Персідскага заліву (у кастрычніку 1973 г. барэль каштаваў толькі $3), якаснай перабудовай прамысловасці на базе ўкаранення піянерскіх навуковых і тэхнічных распрацовак часоў вайны, мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыкай стымулявання эканамічнага росту. У 1960-х гг., нягледзячы на пэўнае запавольванне тэмпаў эканамічнага развіцця, краіны Заходняй Еўропы і ЗША працягвалі дастаткова ўпэўнена прагрэсіраваць.

Што датычыцца палітыкі актыўнага дзяржаўнага рэгулявання, то да пачатку 1950-х гг. пераважна ажыццяўлялася пасіўнае антыцыклічнае рэгуляванне (сістэма спосабаў і метадаў уздзеяння не гаспадарчую кан'юнктуру і эканамічную дзейнасць, накіраваных на змякчэнне эканамічных ваганняў). У 1950-х гг. яна скіроўвалася на забеспячэнне стабільнага эканамічнага росту праз дэфіцытнае фінансаванне. Асноўныя намаганні прыкладаліся да нарошчвання вытворчых інвестыцыяў ў сферы навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх распрацовак (НДВКР), у транспартнай інфраструктуры, для сродкаў сувязі, развіцця энергасістэмы і навукаёмістых галінаў.

У выніку нацыяналізацыі пад кантроль дзяржавы пераходзілі найменш рэнтабельныя галіны, важныя для гаспадарчага комплексу ў цэлым. Да канца 1960-х гг. дзяржаўны сектар даваў а агульным аб’ёме ВНП 14% у Італіі, 12% у Францыі і Вялікабрытаніі – 12%, 11% у Германіі.

Упэўнены эканамічны рост працягваўся да пачатку 1970-х гг. Амерыканскае лідэрства станавілася ўжо не такім відавочным: у 1955 г. – сукупны ВУП шасці вядучых дзяржаў свету складаў толькі 74% ад амерыканскага, а ў 1970 г. – ужо 114%. Сапраўды, Заходняя Еўропа і Японія зрабілі за два дзесяцігоддзі ўражальны развіццёвы скачок.



Паспяховае выкарыстанне дзяржаўнай палітыкі, дасягненні НТР і станоўчая сусветная кан’юнктура забяспечылі змякчэнне эканамічных праблемаў як у маштабах сусветнай эканомікі, гэтак і ў рамках нацыянальных. На змену перыяду "дзелавых цыклаў", калі развіццё ішло па "хвалістай лініі" (эканамічны рост – крызіс перавытворчасці – эканамічны рост – крызіс перавытворчасці – …), прыйшоў "цыкл эканамічнага росту" (паскарэнне тэмпаў эканамічнага росту – запавольванне тэмпаў эканамічнага росту –паскарэнне тэмпаў эканамічнага росту…). Замест "крызісаў перавытворчасці" са змяншэннем дзеючых вытворчых магутнасцяў і спадам інвестыцыйнай актыўнасці, ростам беспрацоўя і падзеннем попыту прыходзяць "рэцэсіі" – плаўнае зніжэнне асноўных макрэканамічных паказчыкаў пры захаванні агульнага станоўчага вектару развіцця. Гэткім чынам ад урадаў патрабавалася правядзенне не антыкрызіснай палітыкі, а "кропкавага рэгулявання" для стымулявання паскарэння эканамічнага росту і змякчэння рэцэсіі.

Першыя рэцэсіі адбыліся ў 1948-1949 і 1951-52 гг. Яны былі звязаныя з ростам напружанасці міжнародных адносін (Берлінскі крызіс і Карэйская вайна) і бояззю суб’ектаў эканомікі наконт перарастання канфліктаў у новую сусветную вайну. Іх асаблівасцю было тое, што пераважна яны закранулі краіны Заходняй Еўропы і практычна не праявілі сябе ў ЗША. Рэцэсія 1957-1958 гг. была выклікана інфляцыйнай трывогай пасля Суэцкага крызісу. Яе маштабы былі куды большымі, чым дзвюх папярэдніх. Рэцэсія ахапіла і ЗША з Японіяй. Да выхаду з яе Заходняй Еўропы спрычынілася стварэнне ЕЭС. Рэцэсія 1967-1968 гг характарызавалася устойлівым ростам інфляцыі і ўзрастальна слабай эфектыўнасцю традыцыйных метадаў – дэфіцытнага фінансавання і падатковай палітыкі.



Важнейшым фактарам эканамічных поспехаў Заходней Еўропы і ЗША ў пасляваенныя дзесяцігоддзі стала навукова-тэхнічная рэвалюцыя (НТР) – радыкальная перабудова тэхналагічнай базы вытворчасці на глебе фундаментальных навуковых адкрыццяў. Яе падмуркі былі закладзеныя прарывам фундаментальнай навукі першай паловы ХХ ст. (у галіне ядзернай фізікі і квантавай механікі, дасягненнямі кібернетыкі, мікрабіялогіі, біяхіміі і г.д.) і высокім тэхнічным узроўнем развіцця вытворчасці, здольным увасобіць гэтыя дасягненні у жыццё. Другая сусветная вайна з актыўнейшай роляй дзяржавы ў фінансаванні і ўкараненні ў вытворчасць НДВКР паслужыла каталізатарам хуткага пераходу да НТР.

У пачатку першай хвалі навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (сярэдзіна 1940-х – пачатак 1950-х гг.) адбыўся якасны зрух у сферы эканамічнай інфраструктуры. Узніклі новыя навукаёмістыя, праца- і энергазахавальныя галіны эканомікі (авіякасмічная, радыётэлевізійная, робататэхнічная і г.д.). Тады ж складваецца і набывае велізарнае эканамічнае значэнне ваенна-прамысловы комплекс.

Дасягненні НТР моцна паўплывалі на сельскую гаспадарку. У галіне пачынаецца г.зв. "другая аграрная рэвалюцыя" або "зялёная рэвалюцыя". Адбываецца актыўнае вывядзенне больш прадукцыйных і ўстойлівых да складаных прыродна-кліматычных умоў гатункаў раслінаў, лепшых парод хатняй жывёлы, выкарыстанне новых відаў угнаенняў, пестыцыдаў, гербіцыдаў і г.д.). Таму, напрыклад, у перыяд з 1950 па 1985 гг. тэмпы росту аб'ёмаў вытворчасці збожжа сталі апярэджваць тэмпы росту колькасці насельніцтва планеты. Асабліва вялікае значэнне вынікі "зялёнай рэвалюцыі" мелі для краін, якія развіваліся.



Узмацненне нераўнамернасці эканамічнага развіцця ў пачатку 1970‑х гг. Структурныя крызісы 1970‑х – пачатку 1980‑х гг. Неакансерватызм, яго праявы ў краінах Заходняй Еўропы. Эканамічны ўздым у другой палове 1980‑х гг. Вынікі неакансерватыўнай рэвалюцыі.

Яшчэ з 1971 г. ў эканоміцы краін Захаду сталі праяўляцца элементы фінансавага крызісу. Пасля кастрычніка 1973 г. наступіў энергетычны крызіс.

Восенню 1973 г. адбылося чарговае абвастрэнне араба-ізраільскага канфлікту і на Блізкім Усходзе ўспыхнула новая вайна – "Ём Кіпур" ("Вайна суднага дня"). Традыцыйная падтрымка краінамі Заходняй Еўропы (найперш Вялікабрытаніяй і Нідэрландамі) Ізраілю спарадзіла арганізаваную акцыю Арганізацыі краін экспарцёраў нафты (ОПЕК), дзе важнае месца займалі дзяржавы мусульманскага Усходу. Было праведзена падвышэнне цэнаў на нафту удвая, потым яшчэ ўдвая. Кошт нафты за барэль узрос з $3 да $11,65. Нягледзячы на ўрэгуляванне палітычных аспектаў праблемы (Кэмп-Дэвідскія пагадненні 1979 г.), у 1982 г. нафта на сусветным рынку каштавала ўжо $34.

афтавы шок" (энергетычны крызіс) у 1974-1975 гг. выклікаў сапраўдны эканамічны крызіс, а не рэцэсію, як раней. Аб’ём прамысловай вытворчасці ў свеце знізіўся на 5%, а міжнароднага таваразвароту – на 4%. Паколькі многія галіны (машынабудаванне, хімічная і сталеліцейная галіны, металургія і г.д.) засноўваліся на энергастратных тэхналогіях, шматразовы рост цэнаў на паліва меў катастрафічныя наступствы. Эканамічны крызіс прынёс фінансавыя страты, падзенне вытворчасці, скарачэнне інвестыцыяў і цэлы комплекс іншых праблемаў.

Падзенне вытворчасці змянілася крызісам перавытворчасці, што здарылася ўпершыню за ўвесь пасляваенны час. Рост беспрацоўя вёў да далейшага зніжэння плацежаздольнага попыту. Асаблівасцю гэтага крызісу стала тое, што ў адрозненне ад Вялікай дэпрэсіі, дзе найбольш пацярпелі "старыя галіны", зараз асноўны ўдар прыпадае на самыя перадавыя навука- і капіталаёмістыя галіны. Адсюль – агульная доўгачасовая стагнацыя усёй індустрыяльнай сістэмы.

Нягледзячы на пэўны ўздым 1976-1979 гг. (сярэдні рост эканомікі склаў 2,4%), карэнных змен практычна не здарылася. Па-ранейшаму высокімі заставаліся інфляцыя і беспрацоўе, бюджэтны дэфіцыт. Ісламская рэвалюцыя ў Іране і пачатак ірана-іракскай вайны, абвастрэнне Халоднай вайны пасля ўвядзення савецкіх войск у Афганістан спарадзілі новы віток крызісу ў 1980-1981 гг. Гэта таксама была не рэцэсія: зніжэнне вытворчасці складала 7-8%. У адрозненне ад папярэдняга крызісу, цяпер больш пацярпелі краіны, якія развіваліся. Асноўнымі праявамі крызісу было змяншэнне прадукцыйнасці працы, рост выдаткаў вытворчасці і, галоўнае, зніжэнне нормы прыбытку (пэўны час не праяўлялася з-за ўмяшання дзяржавы ў эканоміку). Кампенсаванне зніжэння эфектыўнасці вытворчасці паскораным ростам яго аб’ёму і выклікала гэткія эканамічныя цяжкасці.

Структурныя эканамічныя крызісы сусветнай эканомікі 1970-х – пачатку 1980-х гг. былі таксама абумоўленыя зніжэннем эфектыўнасці "змешанай эканомікі" заснаванай на трыядзе "масавая вытворчасць – манапалістычная канкурэнцыя – кейнсіянскае рэгуляванне". Калі ў час Вялікай дэпрэсіі дзяржаўнае ўмяшанне стала лекам, то зараз пераўтварылася ў адзін з асноўных негатыўных фактараў. Напрыклад, яно спарадзіла стагфляцыю – некласічную эканамічную з’яву, калі стагнацыя вытворчасці спалучалася з высокімі тэмпамі інфляцыі.

Крызіс "змешанай эканомікі" патрабаваў адмовы ад кейнсіянскіх рэцэптаў антыкрызіснага рэгулявання. Іх выкарыстанне прэзідэнтам-сацыялістам Ф. Мітэранам ў Францыі напачатку 1980-х гг. паказала поўную іх неэфектыўнасць. Рухнула таксама і ўся стратная эканамічная мадэль, заснаваная на пастаянным нарошчванні рэсурсавай базы. Гэта быў канец класічнай мадэрнізацыі "па-капіталістычнаму", што паслядоўна прайшла стадыі мануфактурнага капіталізму, фабрычна-завадскога акцыянернага капіталізму, манапалістычнага капіталізму – "змешаная эканоміка"). Структурныя крызісы выпукла выявілі слабасці “дзяржавы дабрабыту”. Абвастрыліся многія міжнароднаэканамічныя праблемы. Распалася міжнародная валютна-фінансавая сістэма (Брэтан-Вудская), заснаваная на "залатым стандарце".

Структурныя крызісы сусветнай эканомікі 1970-х – пачатку 1980-х гг. выявілі банкруцтва панаваўшых эканамічных ідэяў. Пераадоленне крызіснай сітуацыі было звязана з абнаўленнем тэарэтычнай базы эканамічнай палітыкі і актыўнага выкарыстання манетарысцкай тэорыі (манетарызму) і тэорыі прапановы.

Манетарызм быў свайго роду грашовай тэорыяй, спробай макраэканамічнага аналізу на аснове праблемаў грашовага абарачэння. У аснове манетарысцкай тэорыі ляжалі пастулаты пра безумоўную эфектыўнасць рыначнай мадэлі, свабоднай канкурэнцыі і базавым характары прынцыпу рацыянальных паводзін чалавека ва ўмовах рыначнай эканомікі, палажэнне пра вядучую ролю грашовага фактара ў развіцці сучаснай эканомікі. А вось стратнае дзяржаўнае рэгуляванне (бюджэтнае пераразмеркаванне даходаў, падаўленне інфляцыі адміністрацыйнымі метадамі, антыцыклічнае рэгуляванне і г.д.), уласцівае кейнсіянскай мадэлі, і своекарыслівая дзейнасць прафсаюзаў, на думку манетарыстаў, наадварот разбуралі і дэфармавалі рыначную структуру. На думку манетарыстаў, нармальнае становішча эканомікі залежыць ад стабільнасці, прадказальнасці, пераемнасці працэсаў, якія адбываюцца ў грашовай сферы. Забеспячэнне гэтай сітуацыі і ёсць асноўнай задачай доўгатэрміновага дзяржаўнага рэгулявання. Адно з цэнтральных месцаў у тэорыі заняла ідэя "натуральнага беспрацоўя", якое з’яўляецца рэальным адлюстраваннем сапраўднага стану фактараў узнаўлення.

Тэорыя прапановы, у сваю чаргу, забяспечвала комплексную праграму макраэканамічнай палітыкі ва ўмовах крызісу кейнсіянскай сістэмы. Дзяржаўнае рэгуляванне лічылася непазбежным злом, якое дэфармуе натуральныя механізмы рыначнай эканомікі. Галоўная задача дзяржаўнага рэгулявання заключалася ў пераносе акцэнтаў са стымулявання попыту на дзяржаўнае доўгатэрміновае рэгуляванне фактараў сукупнай прапановы (фактараў вытворчасці).

Найбольш эфектыўнымі рэцэптамі прыхільнікі тэорыі прапановы лічылі: скарачэнне падаткаў для стымулявання прыватных інвестыцыяў (адмаўленне ад прагрэсіўнага падаткаабкладання, зніжэнне падатковых ставак на даходы, капітал, дывідэнды, заробкі); ліквідацыя бюджэтнага дэфіцыту (з пэўнымі адрозненнямі ў дэталях ад манетарыстаў); скарачэнне сацыяльных праграм (яны стрымліваюць працоўную актыўнасць насельніцтва і толькі павялічваюць расходную частку бюджэту); шырокая прыватызацыя дзяржаўнага сектара для павелічэння эфектыўнасці вытворчасці і атрымання дадатковых бюджэтных сродкаў.

Манетарызм і тэорыя прапановы леглі ў навукова-тэарэтычны падмурак неакансерватыўнай эканамічнай канцэпцыі. Класічным прыкладам неакансерватыўнай палітыкі сталі рэформы кабінету міністраў Маргарэт Тэтчар у Вялікабрытаніі ("тэтчарызм") і рэспубліканскай адміністрацыі Рональда Рэйгана ў ЗША ("рэйганоміка"). Распачатая гэтымі выдатнымі лідэрамі "неакансерватыўная рэвалюцыя" хутка знайшла прыхільнікаў у іншых краінах Захаду – ФРГ, Францыі, Італіі, Іспаніі.

Цэнтральнае месца ў праграмах неакансерватыўных сілаў занялі устаноўкі на скарачэнне ролі дзяржавы ў эканоміцы, дэнацыяналізацыю, прыватызацыю, адраджэнне прыватнай ініцыятывы, канкурэнцыі, рыначных прынцыпаў у эканамічнай і сацыяльнай сферах. Іх рэалізацыя ў спалучэнні з традыцыйнымі ліберальнымі і кансерватыўнымі каштоўнасцямі (гл. тэму "Палітычнае развіццё краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі пасля другой сусветнай вайны") дазволілі неакансерватарам забяспечыць вывад Захаду з паласы структурных крызісаў і здзейсніць новы сацыяльна-эканамічны рывок. Неакансерватыўная рэвалюцыя спрыяла мабілізацыі стваральнага патэнцыялу рыначнай сістэмы, інтэнсіфікацыі працэсу ўзнаўлення. Праз перагляд прынцыпаў дзяржаўнага рэгулявання эканомікі знізіліся тэмпы інфляцыі, актывізаваўся інвестыцыйны рынак і стабілізаваўся ўзровень занятасці.

Тым не менш, неакансерватыўныя рэформы выклікалі неадназначную рэакцыю грамадства і, выканаўшы сваю "выратавальную" місію, напачатку 1990-х гг. сталі саступаць месца новаму эканамічнаму курсу, параўнальна менш рыначнаму і больш сацыяльна скіраванаму.


Просмотров 688

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!