Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Заходняя Еўропа і Паўночная Амерыка



Аднаўленне эканомікі пасля другой сусветнай вайны. Асаблівасці дзяржаўна-манапалістычнага капіталізму ў розных краінах. Эканамічныя рэформы ў 1940‑я – пачатку 1950‑х гг. Нацыяналізацыя, яе характар і вынікі. Роля плана Маршала ў аднаўленні эканомікі Заходняй Еўропы.

Другая сусветная вайна мела беспрэцэдэнтныя маштабы і наступствы. Дзяржавы-ўдзельніцы (звыш 60) панеслі аграмадныя чалавечыя страты – загінула каля 60 млн. чалавек. Яшчэ прыкладна столькі ж па розных прычынах былі вымушаныя развітацца з радзімай. Вайна, якая вялася на тэрыторыі 40 дзяржаў, выклікала катастрафічныя разбурэнні жыллёвага фонду, прамысловай інфраструктуры і транспартнай сеткі. Вельмі моцна пацярпеў сельскагаспадарчы сектар. Неабходнасць вялікіх вайсковых выдаткаў і рост унутранага доўгу падчас вайны правакавалі некантраляваную грашовую эмісію, што спарадзіла небывалую інфляцыю. Агульныя матэрыяльныя страты набліжаліся да $316 млрд.

Амаль паўсюдна адбылося значнае падзенне вытворчасці. На пачатак 1946 г. выпуск прамысловай прадукцыі ў еўрапейскіх краінах складаў каля 70% ад даваеннай, а ў Германіі і Італіі нават менш за 50%. Шмат дзе складвалася крытычная сацыяльна-эканамічная сітуацыя.

У асаблівым становішчы апынуліся ЗША. Рост ВНП за перыяд з 1939 па 1945 гг. склаў 65%! Нацыянальны даход за гады вайны ўзрос удвая. У 1945 г. на долю Злучаных Штатаў прыпадала 60% прамысловай прадукцыі, 2/3 залатога запасу і 1/3 экспарту капіталістычнага свету. Гэта, а таксама эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне, праграмы рэканверсіі для дэмабілізаваных салдат, хуткі рост прыватнага спажывання і г.д., дазволіла ЗША хутка перавесці эканоміку на мірныя рэйкі.

Паспяхова ішлі справы Канады і дзяржаў-нейтралаў – Швецыі і Швейцарыі. Гэтыя дзве малыя еўрапейскія краіны па росту ВНП за перыяд 1938-1948 гг. выйшлі на 2-е і 3-е месцы ў свеце (адпаведна 33% і 25%). Гэткім чынам, другая сусветная вайна паглыбіла дыспрапорцыі ў эканамічным развіцці дзяржаў Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

У пасляваенны перыяд умяшанне дзяржавы ў эканоміку і сацыяльныя адносіны, якое ў даваенны перыяд насіла надзвычайны характар і ажыццяўлялася галоўным чынам у перыяды крызісаў і войнаў, стала пастаянным элементам функцыянавання капіталістычнай вытворчасці. У краінах Захаду замацавалася сацыяльна эканамічная сістэма, якая спалучала рыначную эканоміку з дзяржаўным рэгуляваннем, – дзяржаўна-манапалістычны капіталізм (ДМК; у гістарыяграфіі таксама сустракаюцца альтэрнатыўныя гэтаму марксісцкаму тэрміну – дзяржаўна-карпаратыўна-канкурэнтны капіталізм і "змешаная эканоміка").



Ступені і формы дзяржаўнага рэгулявання ў розных краінах былі адрознымі. У некаторых краінах Заходняй Еўропы пасля вайны правялі частковую нацыяналізацыю прамысловасці і банкаў. Найбольшы размах яна набыла ў Аўстрыі, Вялікабрытаніі і Францыі. У канчатковым выніку частковая нацыяналізацыя прывяла да пашырэння дзяржаўнага сектару і стварэння "змешанай эканомікі", што спалучае дзяржаўную і прыватную ўласнасць на сродкі вытворчасці.

У Злучаных Штатах Амерыкі, дзе пазіцыі прыватнага прадпрымальніцтва былі больш трывалымі, чым у Еўропе, нацыяналізацыя не праводзілася, і дзяржаўная ўласнасць заставалася невялікай (дарогі, парты, аэрадромы). Дзяржаўнае рэгуляванне амерыканскай эканомікі ажыццяўлялася пераважна ўскоснымі метадамі: шляхам пераразмеркавання нацыянальнага даходу праз бюджэт, пры дапамозе дзяржаўных кантрактаў, заказаў і закупак, крэдытнай і падатковай палітыкі. Важную ролю адыгрывала паўдзяржаўная банкаўская арганізацыя – Федэральная рэзервовая сістэма.



У Заходняй Германіі (ФРГ) і Японіі, дзе былі скасаваныя ўсталяваныя падчас вайны формы ваенна-бюракратычнага рэгулявання эканомікі, дзяржава кантралявала частку банкаў і ўдзельнічала ў прадпрыемствах са змешаным (дзяржаўным і прыватным) капіталам. У эканоміцы ФРГ панавала канцэпцыя "сацыяльнай рыначнай гаспадаркі", якая прадугледжвала абмежаванае ўмяшанне дзяржавы ў эканоміку і прадастаўленне сацыяльных гарантыяў маламаёмасным слаям насельніцтва.

Важнейшым складовым элементам палітыкі аднаўлення эканомікі у большасці краін Заходняй Еўропы сталі грашовыя рэформы 1946-1948 гг. Іх галоўнымі задачамі былі: поўнае канверсаванне нацыянальнай валюты, яе частковая дэвальвацыя і аздараўленне банкаўскага сектару. Адным з найбольш паспяховых узораў пераўтварэнняў у грашова-фінансавай сферы стала грашовая рэформа Людвіга Эрхарда ў Заходняй Германіі.

Пасляваенныя рэформы прадугледжвалі далейшае пашырэнне сацыяльных гарантыяў насельніцтву. Лейбарысцкія пераўтварэнні ў Вялікабрытаніі, напрыклад, забяспечылі ўніверсальнае пенсійнае забеспячэнне, стварэнні адзінай сістэмы аховы здароўя, маштабныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі і жыллёвага будаўніцтва. Падобны ж характар насіла стварэнне сістэмы дзяржаўнага страхавання ў Францыі.

Яшчэ адной характэрнай рысай аднаўленчай дзейнасці ўрадаў з’яўлялася палітыка нацыяналізацыі. Гэтак на працягу 1945-1947 гг. была нацыяналізаваная 1/5 французскай прамысловасці. Яна не закранула ўсіх асноўных галінаў прамысловасці, але спрыяла абмежаванню панавання манаполіяў і павелічэнню прытоку капіталаў у нацыянальную прамысловасць.

Магчымасць правядзення настолькі "дарагой" палітыкі тлумачылася ўдзелам заходнееўрапейскіх краінаў у рэалізацыі "плана Маршала" – "праграмы адраджэння Еўропы", заснаванай не толькі на чыста эканамічнай, але і ваенна-палітычнай логіцы.



План дапамогі ЗША Еўропе быў упершыню агучаны 5 чэрвеня 1947 г. ў прамове дзяржаўнага сакратара Джорджа Мáршала ў Гарвардзе. Юрыдычна-прававой базай для яго рэалізацыі стала прыняцце Кангрэсам "Закону аб дапамозе замежным дзяржавам". Згодна яму ў перыяд з 1948 па 1952 гг. Злучаныя Штаты выдаткавалі $17 млрд. (Прычым 2/3 гэтай сумы патрапілі Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі і Італіі). Для ажыццяўлення плану – падтрымкі заходнееўрапейскага капіталізму і замацавання ў рэгіёне амерыканскага ўплыву – была створана Арганізацыя еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЕЭС; з 1961 г. – Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця - АЭСР).

У выніку ўжо ў 1949 г. у Заходняй Еўропе наступіла фінансавая стабілізацыя, у 1951-1952 гг. быў дасягнуты даваенны ўзровень прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, а на сярэдзіну 1950-х гг. перавышэнне даваенных паказчыкаў дасягнула ўзроўню 60-70% у прамысловасці, а ў сельскай гаспадарцы – 20-30%.


Просмотров 592

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!