Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Карэны пералом у вайне. Сталінградская бітва і бітва на Курскай дузе. Наступленне саюзнікаў у Афрыцы і Міжземнамор’і. Капітуляцыя Італіі



Пасля правалу спроб дамагчыся поспеху на каўказскім участку гітлераўцы зрабілі акцэнт на сталінградскім напрамку. У ходзе Сталінградскай бітвы(17 ліпеня 1942 г. – 2 лютага 1943 г.) вырашаўся вынік не толькі савецка-германскага супрацьстаяння, але, у вялікай ступені і ўсёй другой сусветнай вайны. Цаною аграмадных ахвяр усіх сіл нямецкае наступленне ўдалося запаволіць. 19 лістапада 1943 г. пад Сталінградам пачалося савецкае контрнаступленне, 30 лістапада яно скончылася абкружэннем арміі Фрыдрыха Паўлюса. Гэта было буйнейшае паражэнне вермахту ад самага пачатку другой сусветнай вайны. Усяго за 200 дзён Сталінградскай бітвы гітлераўцы страцілі забітымі, параненымі і палоннымі каля 1,5 млн. чалавек. Гэтак пачаўся карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай і другой сусветнай войнаў. Поспех пад Сталінградам быў падмацаваны на іншых участках савецка-гарманскага фронту.

Неўзабаве пачалося яшчэ адно вырашальнае сражэнне вайны – Курская бітва (бітва на Курска дузе; 5 ліпеня – 23 жніўня 1943 г.). Імкнучыся ўзяць рэванш за паражэнне пад Сталінградам, гітлераўскае камандаванне распрацавала наступальную аперацыю "Цытадэль" пад Курскам. Пасля цяжкіх абарончых баёў, у тым ліку вытрымаўшы спробу прарыву германскіх танкавых армій (бітва пад Прохараўкай – буйнейшае танкавае сражэнне ў сусветнай гісторыі), 13 ліпеня савецкія войскі перайшлі ў наступленне. Неўзабаве былі вызвалены Арол, Харкаў і сотні іншых савецкіх гарадоў. Па сваіх маштабах, задзейнічаных сілах і сродках, напружанасці, выніках і ваенна-палітычных наступстваў гэтая бітва стала адным з ключавых сражэнняў Вялікай Айчыннай і ўсёй другой сусветнай вайны. Спроба наступлення пад Курскам стала апошняй сур'ёзнай спробай перахапіць стратэгічную ініцыятыву ў вайне, а яе правал стаў адной з найбольш відавочных праяў заканчэння карэннага пералому ў ходзе другой сусветнай.

Нягледзячы на паражэнні на ўсходнім фронце, гітлераўскае камандаванне намагалася не выпусціць з рук ініцыятыву на іншых тэатрах ваенных дзеянняў. Актыўнасць нямецкіх падводных лодак у Міжземным моры дазволіла аднавіць забеспячэнне італа-нямецкіх войск у Трыпалітаніі (Лівія). Вырашальныя падзеі, якія ўнеслі канчатковы пералом у ход вайны на Афрыканскім тэатры баявых дзеянняў, адбыліся летам-восенню 1942 г. пры Эль-Аламейне. Германа-італьянскія войскі былі выбітыя на тэрыторыю Тунісу, дзе ў траўні 1943 г. былі цалкам разбітыя. Гэтая перамога ўмацавала стратэгічныя пазіцыі амерыкана-брытанскіх войск у Афрыцы і на Міжземным моры.



10 ліпеня 1943 г. пачалася высадка амерыкана-брытанскіх войск на Сіцыліі. Ужо ў жніўні саюзнікі захапілі востраў і стварылі ўмовы для ўварвання на кантынентальную частку Італіі. Ва ўрадавых колах гэтай краіны нарастаў крызіс. 25 ліпеня кароль Італіі Віктар Эмануіл ІІІ, разумеючы ўсю крытычнасць сітуацыі, даў загад аб арышце Б. Мусаліні. Італія выйшла з вайны. У верасні 1943 г. нямецкі дэсант вызваліў італьянскага дыктатара і той па даручэнні Гітлера стварыў на кантраляванай гітлераўскімі войскамі тэрыторыі Паўночнай Італіі ўрад т.зв. "Італьянскай сацыяльнай рэспублікі" або "рэспублікі Салó" (Салó – маленькі гарадок у Ламбардыі, сталіца гэтай марыянетачнай дзяржавы). У Паўночную Італію былі ўведзены нямецкія войскі. 13 кастрычніка 1943 г. італьянскі ўрад абвясціў вайну Германіі. Але нанесці паражэнне нямецкай групоўцы саюзнікам пакуль не ўдалося. Фронт стабілізаваўся да поўдню ад Рыму.



Заканчэнне "Бітвы за Атлантыку". Вайна на Ціхім акіяне і ў Азіі ў 1942‑1943 гг. Маскоўская канферэнцыя міністраў замежных спраў СССР, Вялікабрытаніі і ЗША. Тэгеранская канферэнцыя.

З вясны 1943 г. тэхнічнае ўдасканаленне супрацьлодачнай абароны і ўзмацненне ваеннага эскорту канвояў дазволілі рэзка зменшыць страты амерыканскіх і брытанскіх гандлёвых суднаў у Атлантыцы. Пасля таго, як у верасні 1943 г. ударным групоўкам брытанскага флоту ўдалося знішчыць лінкор "Шарнхорст" і сур'ёзна пашкодзіць лінкор "Цірпіц", арктычныя камунікацыі сталі адносна бяспечнымі. Немцы сталі губляць усё больш і больш лодак. "Бітва з Атлантыку" скончылася.

Пераломныя падзеі на Ціхім акіяне сталі адбывацца яшчэ раней. Імкнучыся захаваць ініцыятыву, японскі флот паспрабаваў нанесці ўдар па амерыканскай ваеннай базе на атоле Мідуэй у накірунку Гавайскіх астравоў. Аднак яшчэ да падыходу да архіпелагу японскія авіяносцы былі знішчаны амерыканскімі ваенна-паветранымі сіламі (4-6 чэрвеня 1942 г.). Настолькі ж няўдалымі аказаліся і спробы японцаў замацавацца ў архіпелагу Саламонавых астравоў на падыходзе да Аўстраліі. Асноўныя баі разгарнуліся са жніўня 1942 г. ля вострава Гуадалканал. Абодва бакі неслі каласальныя страты. З гэтага часу Японія ўжо не здолела аднавіць парытэт па ўзбраеннях і была вымушана перайсці да стратэгічнай абароны па радыусе Курыльскіх астравоў, раёну Паўднёвых мораў, Новай Гвінеі і Бірмы; галоўны ўпор быў зроблены на авіяцыю. З зыходам у лютым 1943 г. японскага флоту з архіпелагу Саламонавых астравоў карэнны пералом у вайне на Ціхім акіяне быў скончаны.

У кастрычніку 1943 г. у Маскве адбылася канферэнцыя міністраў замежных спраў Вялікабрытаніі, ЗША і СССР, якая падрыхтавала першую сустрэчу лідэраў галоўных дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі.

Савецкі Саюз настойваў на паскарэнні высадкі саюзнікаў на захадзе Еўропы. 28 кастрычніка – 1 лістапада 1943 г. адбылася Тэгеранская канферэнцыя з удзелам "вялікай тройкі" – Ф.Д. Рузвельта, І.В. Сталіна і У. Чэрчыля. На канферэнцыі былі прыняты Дэкларацыі пра сумесныя дзеянні у вайне супраць Германіі і пра пасляваеннае супрацоўніцтва трох дзяржаў, і важнейшае рашэнне пра адкрыццё не пазней за 1 траўня 1944 г. другога фронту ў Заходняй Еўропе, пра пасляваенныя межы Польшчы і інш. Апрача таго, СССР даў абяцанне ў мэтах хутчэйшай ліквідацыі ачагу вайны на Далёкім Усходзе пасля перамогі над Германіяй абвясціць вайну Японіі.


Просмотров 938

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!