Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Атлантычная хартыя. Уступленне ЗША у вайну. Ваенныя дзеянні ў зоне Ціхага акіяна. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі



Нарастанне нацысцкай пагрозы падштурхнула Вялікабрытанію і Злучаныя Штаты Амерыкі да далейшага ваенна-палітычнага збліжэння. Яшчэ 11 сакавіка 1941 г. Кангрэсам ЗША быў зацверджаны закон аб ленд-лізе (ад англ. to lend – пазычаць, to lease – здаваць у арэнду, у наём). Ён ўпаўнаважваў прэзідэнта краіны перадаваць у заем або арэнду ўраду любой краіны, абарона якой прызнаецца жыццёва важнай для бяспекі Злучаных Штатаў, ваенную тэхніку, зброю, боепрыпасы, рыштунак, стратэгічную сыравіну, прадукты харчавання і г.д.

14 жніўня 1941 г. па выніках перагавораў на борце ваенных караблёў у атлантычнай бухце Арджэнтыа каля вострава Ньюфаўндленд (г.зв. "Атлантычная канферэнцыя"), брытанскім прэм’ер-міністрам У. Чэрчылям і амерыканскім прэзідэнтам Ф.Д. Рузвельтам была падпісана дэкларацыя, вядомая пад назвай "Атлантычная хартыя". Хаця на той момант ЗША яшчэ афіцыйна заставаліся па-за другой сусветнай, дакумент вызначаў мэты саюзнікаў у барацьбе супраць дыктатарскіх рэжымаў і ў агульных рысах акрэсліваў уладкаванне свету пасля атрымання перамогі. На Лонданскай нарадзе, якая адбылася 24 верасня 1941 г., выказалі згоду з прынцыпамі хартыі і далучыліся да Вялікабрытаніі і ЗША дэлегацыі Савецкага Саюзу, эмігранцкіх ўрадаў Бельгіі, Чэхаславакіі, Грэцыі, Люксембурга, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Югаславіі і прадстаўнікі "Свабоднай Францыі" Шарля дэ Голя.

Падмурак будучай антыгітлераўскай кааліцыі ўмацоўваўся новымі пагадненнямі. Напачатку кастрычніка 1941 г. быў падпісаны 1-шы Маскоўскі пратакол аб амерыканскіх пастаўках на суму $1 млрд. па лініі ленд-лізу у СССР (быў разлічаны на 9 месяцаў). Напачатку лістападу пасля падпісання Ф.Д. Рузвельтам спецыяльнага дакументу ленд-ліз быў афіцыйна распаўсюджаны на Савецкі Саюз. У снежні 1941 г. Вялікабрытанія абвясціла вайну дзяржавам, якія падтрымалі Германію ў яе агрэсіі супраць СССР. Аднак канчаткова ўмовы для стварэння шырокай антыгітлераўскай кааліцыі склаліся пасля поўнамаштабнага ўцягвання ў вайну ЗША.

Экспансіянісцкі курс Японіі на азіяцкім кантыненце, распачаты агрэсіяй супраць Кітаю ў 1931 і 1937 гг., атрымаў новы штуршок напачатку 1940-х гг. Спачатку японскі мілітарысцкі рэжым скарыстаўся аслабленнем пазіцыяў еўрапейскіх каланіяльных дзяржаў і дыпламатычнымі сродкамі дамогся ўмацавання свайго становішча ў Паўднёва-Усходняй Азіі (дагавор аб сяброўстве з Тайландам, атрыманне ад ураду Петэна Французскага Індакітаю і г.д.). Потым пачалася падрыхтоўка да вайны са Злучанымі Штатамі за панаванне ў Ціхаакіянскім рэгіёне.



7 снежня 1941 г. японская палубная авіяцыя нечакана атакавала амерыканскую ваенна-марскую базу ў Пёрл-Харбары (Гавайскія астравы). На наступны дзень японцы нанеслі бомбавы ўдар па амерыканскіх аэрадромах на Філіпінскіх астравах. У адказ на гэтыя акты непрыхаванай і несправакаванай агрэсіі ЗША 8 снежня 1941 г. абвясцілі Японіі вайну. З пачаткам вайсковых дзеянняў паміж яшчэ дзвюма вялікімі дзяржавамі – ЗША і Японіяй – і абвяшчэннем вайны Злучаным Штатам з боку Германіі і Італіі (11 снежня) другая сусветная канчаткова набыла планетарныя маштабы.

У наступныя некалькі месяцаў Японія здолела развіць свой поспех на Ціхаакіянскім тэатры ваенных дзеянняў. Да пачатку 1942 г. яна захапіла Тайланд і Бірму, знішчыла варожыя ваенна-марскія базы на Філіпінах і ў Ганконгу. Перамога ў марской бітве ў Яванскім моры 27-28 лютага дазволіла Японіі авалодаць важнейшымі для ўмацавання яе вайсковага патэнцыялу нафтаноснымі раёнамі Галандскай Індыі (Інданезіі). "Трыумфальнае шэсце" японскага ВМФ было прыпынена амерыкана-брытанскімі ваенна-марскімі сіламі толькі вясной 1942 г. У траўні 1942 г. у сражэнні ў Каралавым моры японцы не здолелі пераадолець супраціўленне амерыканскага флоту. Бітва ў Каралавым моры стала першай, дзе асноўную ролю адыгралі авіяносцы. З гэтага часу марскія сражэнні канчаткова пераўтвараюцца ў бітвы палубнай авіяцыі.



Гэты поспех быў падрыхтаваны канкрэтнымі дамоўленасцямі лідэраў Вялікабрытаніі і ЗША. На іх Вашынгтонскай сустрэчы 1 студзеня 1942 г. была ўзгоднена стратэгія дзяржаў ў вядзенні ваенных дзеянняў ў Ціхім акіяне, а таксама планы дэсантнай аперацыі ў Паўночнай Афрыцы. Акрамя таго, там жа, у Вашынгтоне 26 дзяржаў ("вялікая чацвёрка" – Вялікабрытанія, ЗША, Кітай і СССР; 4 брытанскія дамініёны ды Індыя, 9 лацінаамерыканскіх дзяржаў, урады 8 заходнееўрапейскіх краін у выгнанні) падпісалі Дэкларацыю Аб'яднаных нацый. У тэксце дакумента падкрэслівалася, што для дзяржаў-удзельніц "поўная перамога над агульным ворагам з'яўляецца неабходнай умовай для абароны жыцця, волі, незалежнасці і права на свабоду рэлігіі, а таксама для захавання правоў чалавека і справядлівасці як на роднай зямлі, гэтак і на іншых тэрыторыях, і што яны ў бягучы момант уцягнутыя ў супольную барацьбу супраць варварскі жорсткіх сіл, якія хочуць заняволіць увесь свет". Гэткім чынам, адбылося канчатковае афармленне антыгітлераўскай кааліцыі або "Аб'яднаных Нацый".


Просмотров 653

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!