Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Вайна ў Афрыцы. Агрэсія Германіі і яе саюзнікаў у Паўднёва-Усходняй Еўропе. Сітуацыя на Блізкім і Сярэднім Усходзе. Баявыя дзеянні ў Атлантыцы



У сувязі з падзеннем Францыі і занятасцю Вялікабрытаніі ўласнай абаронай перад Італіяй адкрыліся выдатныя магчымасці для авалодання Паўночнай і Усходняй Афрыкай (Алжыр, Егіпет, Лівія, Самалі, Судан, Туніс). Летам 1940 г. быў адчынены Афрыканскі тэатр ваенных дзеянняў. Значная перавага 350-тысячнай італьянскай групоўкі над 100-тысячным брытанскім корпусам у Паўночнай і Усходняй Афрыцы дазволіла фашыстам на першых парах дамагчыся немалых поспехаў. Брытанцам удалося арганізаваць контрнаступленне і ў студзені 1941 г. захапіць магутную крэпасць Тобрук у Кірэнаіцы (Лівія). Італьянцаў выратавала толькі перавод ў Паўночную Афрыку нямецкага танкавага корпусу генерала Э. Ромеля. У лютым 1941 г .у гэты рэгіён эвакуіраваных з Грэцыі і Крыту брытанскіх сухапутных войск становішча італьянцаў рэзка пагоршылася. У лютым-сакавіку 1941 г. пачалося агульнае наступленне англічан у Кеніі, Судане, Эрытрэі, Абісініі. Італьянская групоўка была разбіта. Аднак корпус Э. Ромеля працягваў актыўныя дзеянні і пасля заканчэння крыцкай кампаніі пачаў атрымліваць значныя падмацаванні. Брытанскія войскі былі вымушаны адысці да межаў Егіпту.

На сярэдзіну 1940 г. пад кантролем Германіі апынулася значная частка Еўропы. Але яе экспансіянісцкія апетыты былі яшчэ вельмі далёкія ад задавальнення. Наступнай мэтай нацысцкай агрэсіі сталі багатыя стратэгічнымі прыродна-сыравіннымі рэсурсамі і важныя з геапалітычнага пункту гледжання Балканы.

Гэты ж накірунак быў адным з прыярытэтных і для фашысцкай Італіі. Следам за Албаніяй (далучана ў 1938 г.) наступнай яе ахвярай мусіла стаць Грэцыя. Авалоданне паўднёвай часткай Балканскага паўвострава адкрывала для італьянскіх фашыстаў новыя магчымасці для ўсталявання кантролю над Міжземнамор'ем і Паўночнай Афрыкай. Пасля адмовы грэчаскага ўраду дапусціць войскі Італіі на сваю тэрыторыю, што фактычна азначала б прызнанне італьянскага пратэктарату, 28 кастрычніка 1940 г. Б. Мусаліні развязвае вайну супраць незгаворлівага суседа. Недастатковая падрыхтаванасць фашысцкай дзяржавы да буйнамаштабных баявых дзеянняў і гераічная барацьба грэчаскага народу за незалежнасць сарвала планы фашыстаў. Ужо праз два тыдні італьянскія войскі былі выбітыя з тэрыторыі Грэцыі назад ў Албанію.



Восенню 1940 г. – вясной 1941 г. у альянс агрэсіўных дзяржаў удалося ўцягнуць Венгрыю, Балгарыю і Румынію. Падобная перспектыва чакала і Югаславію, чыё кіраўніцтва ў сакавіку 1941 г. падпісала саюзніцкі пакт з Германіяй. Аднак дзяржаўны пераварот і прыход да ўлады ў гэтай паўднёваславянскай краіне патрыятычна настроеных вайскоўцаў прывёў да разрыву ранейшых югаслаўска-германскіх пагадненняў. Неўзабаве быў заключаны савецка-югаслаўскі дагавор аб сяброўстве і супрацоўніцтве. Але ў той жа дзень, 6 сакавіка 1941 г. пачалося ўварванне нямецкіх, італьянскіх і венгерскіх войск на тэрыторыю Югаславіі. У ходзе імклівай аперацыі ужо 13 красавіка 1941 г. агрэсары здолелі захапіць Белград. 17 красавіка армія Югаславіі капітулявала, а югаслаўская дзяржаўнасць была ліквідавана.

Падобнага ж поспеху агрэсары здолелі дасягнуць і ў Грэцыі. Аграмадная перавага ў жывой сіле і тэхніцы дазволіла сілам вермахту спачатку разбіць грэчаскія сілы ва Ўсходняй Македоніі, а потым выцесніць грэчаскія і брытанскія часткі на Пелапанескі паўвостраў. 27 красавіка 1941 г. нямецкія войскі ўступілі ў Афіны. Тэрыторыя Балканскага паўвострава была падзелена на акупацыйныя зоны краін германскага блоку. (Выключэнне склалі Харватыя, якая была "абвешчана незалежнай дзяржавай" і стала саюзніцай А. Гітлера, і Албанія, што на аснове "асабістай уніі" была ўключана непасрэдна ў склад Італіі.) Балканская кампанія скончылася бітвай за востраў Крыт – буйнейшай паветрана-дэсантнай аперацыяй другой сусветнай вайны. Напрыканцы траўня 1941 г. востраў быў захоплены гітлераўцамі.



Страта Крыту ускладніла становішча брытанцаў у Паўночнай Афрыцы. Корпус Э. Ромеля працягваў актыўныя дзеянні і пасля заканчэння крыцкай кампаніі пачаў атрымліваць значныя падмацаванні. Брытанскія войскі летам 1941 г. былі вымушаны адысці да межаў Егіпту.

Кампенсуючы страту стратэгічнай ініцыятывы ў Паўночнай Афрыцы, англічане актывізаваліся ў рэгіёне Блізкага і Сярэдняга Ўсходу, важнага геапалітычна і як крыніца багацейшых сыравінных рэсурсаў (нафта). У чэрвені 1941 г. ўвайшлі ў Сірыю і Ліван (падмандатныя тэрыторыі Францыі). У Іраку пры падтрымцы англійскай агентуры адбылося паўстанне супраць мясцовага прагерманскага ўраду. А ў жніўні 1941 г. савецкія і брытанскія войскі ўвайшлі ў Іран і падзялілі краіну на дзе акупацыйныя зоны.

Узяўшы пад кантроль Заходняе Міжземнамор'е, Германія ды Італія атрымалі магчымасць актывізаваць свае дзеянні на марскіх камунікацыях Атлантыкі. Блакада Брытанскіх астравоў была асноўнай задачай германскага ВМФ. Са жніўня 1940 г. пачалася "татальная марская вайна". Вялікабрытанія была абвешчана марской крэпасцю, а марская прастора вакол Брытанскіх астравоў – зонай баявых дзеянняў, што азначала адмову ад пільнавання нормаў міжнароднага права. Вясной 1941 г. у свой адзіны паход выступіў нямецкі лінкор "Бісмарк" – буйнейшы ваенны карабель свайго часу (паводле рашэнняў Вашынгтонскай канферэнцыі судны падобнага класу не будаваліся ні ў Вялікабрытаніі, ні ў Злучаных Штатах). "Бісмарку" прыйшлося ў ступіць у барацьбу ледзьве не з паловай атлантычнага флоту Вялікабрытаніі. Толькі цаной вялікіх стратаў брытанцы здолелі патапіць гэтую марскую крэпасць.


Просмотров 467

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!