Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Quot;Дзіўная вайна". Пачатак наступлення Германіі на Захадзе. Капітуляцыя Францыі. "Бітва за Брытанію"



Боязь паўтарэння кровапраліцця часоў першай сусветнай вайны, вера ў надзейнасць свайго абарончага патэнцыялу і спадзяванне не ўмеранасць тэрытарыяльна-палітычных амбіцый Гітлера рабілі дэмакратычныя ўрады Вялікабрытаніі і Францыі вельмі асцярожнымі. У выніку падчас польскай кампаніі і савецка-фінляндскай вайны на заходнім фронце, ў зоне супрацьстаяння франка-брытанскіх і германскіх войск панавала амаль поўнае зацішша – г.зв. "дзіўная вайна" (верасень 1939 г. – травень 1940 г.).

Пасіўнасцю заходніх дзяржаў скарысталася нацысцкая Германія. Спачатку, 9 красавіка 1940 г. яна пачала Дацка-нарвежскую аперацыю (кодавая назва "Везерскія манеўры") і неўзабаве акупіравала Данію і Нарвегію. Для капітуляцыі першай хапіла сутак і двух забітых салдат рэйхсверу,а другая пры пэўнай падтрымцы брытанцаў яшчэ супраціўлялася амаль два месяцы.

10 траўня 1940 г. гітлераўскія войскі перайшлі ў наступленне на шырокай паласе ад берагоў Паўночнага мора да "лініі Мажыно". Згодна з "планам Гельб" (ад ням Gelb - "жоўты") груба парушыўшы нейтралітэт Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга і свае двухбаковыя пагадненні з імі, Германія хутка акупіравала гэтыя краіны і ў абыход французскага ўмацаванага раёну прарвалася на тэрыторыю Францыі. 10 чэрвеня 1940 г., чакаючы хуткага падзення Парыжу і імкнучыся да ўсталявання свайго панавання ў Міжземным моры, вайну франка-брытанскай кааліцыі абвясціла Італія. Нерашучасць палітычнага кіраўніцтва Францыі і яго дыпламатычныя пралікі, непадрыхтаванасць дзяржавы да вайны з моцным агрэсіўным праціўнікам і, як вынік, разгубленасць французаў, прадвызначылі сумны для яе зыход вайны.

22 чэрвеня 1940 г. Францыя капітулявала. Перамір'е было падпісана ў Кампьенскім лесе, тым самым месцы, дзе была пастаўлена кропка ў першай сусветнай вайне. У адпаведнасці з ім Францыя падзялялася на дзве часткі. Паўночная і Цэнтральная часткі краіны падлягалі нацысцкай акупацыі, а на неакупаваным Поўдні была ўсталявана марыянетачная (пакорлівая і залежная ад нацыстаў) "французская" дзяржава маршала Петэна з цэнтрам у гарадку Вішы – "рэжым Вішы" або "вішысцкі рэжым".



Нягледзячы на бясслаўнае паражэнне сваёй дзяржавы ў вайне, французскія патрыёты не скарыліся ворагу і працягнулі змаганне з нацыстамі. На тэрыторыі Францыі стаў разгортвацца рух Супраціўлення, а на эміграцыі, у Лондане генерал Шарль дэ Голь стварыў і ўзначаліў арганізацыю "Свабодная Францыя", што фактычна стаў французскім урадам у выгнанні.

Упэўненая перамога над Францыяй, на думку гітлераўскага кіраўніцтва, павінна была дазволіць хутка дамовіцца аб міры з Вялікабрытаніяй. Аднак 10 траўня 1940 г. там быў рэарганізаваны кааліцыйны ўрад і на яго чале стаў даўні прыхільнік бескампраміснага палітыкі адносна нацысцкай Германіі – Уінстан Чэрчыль. Новае кіраўніцтва адкінула германскую прапанову пра заключэнне міру і зрабіла серыю рашучых захадаў па ўмацаванні абароназдольнасці Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі.

У выніку гэтых прыгатаванняў і з прычыны яўнай ваенна-марской перавагі Вялікабрытаніі, план высадкі гітлераўскіх войск на Брытанскіх астравах – аперацыя "Зэелёвэ" (ням. Seelöwe – "Марскі леў") – быў прызнаны нямецкім камандаваннем нерэалістычным. Перамогу, на яго думку, павінны былі прынесці ваенна-паветраныя сілы Германіі – люфтвафэ (ням. Lüftwaffe). Са жніўня па кастрычнік 1940 г. ў паветры над Вялікабрытаніяй разгарнулася адна з найбуйнейшых ваенна-паветраных сражэнняў другой сусветнай вайны – "Бітва за Брытанію".



Нягледзячы на адчайныя спробы гітлераўцаў здабыць перавагу ў паветры, ужо ў кастрычніку 1940 г стала ясна, што гэтак адолець свайго астраўнога праціўніка Германія не ў стане. Не дапамог нават пераход нацыстаў да застрашальнай тактыкі паветраных атак на грамадзянскія аб’екты і мірныя гарады. Адзін з іх – Ковентры – быў амаль цалкам зруйнаваны. Гітлераўская прапаганда з гэтай нагоды нават запусціла ў зварот цынічныя неалагізмы накшталт сoventrieren – "кавентрыраваць", г.зн. сцерці з твару зямлі.

Германія прайграла "Бітву за Брытанію", але сістэматычныя авіяналёты люфтвафэ працягваліся да траўня 1941 г. Раз-пораз нацысцкая авіяцыя пагражала мірным брытанцам і пазней. У 1943 г., напрыклад, у выніку бамбёжкі ледзьве не быў забіты ў калысцы будучы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Джон Мэйджар.

Тым часам, у самы вырашальны момант "Бітвы за Брытанію" 27 верасня 1940 г. для ўмацавання свайго ваенна-палітычнага саюзу Германія, Італія і Японія падпісаліТраісты (Берлінскі) пакт аб палітычным і ваенна-эканамічным саюзе – склалася стратэгічная "вось Берлін-Рым-Токіа". У прэамбуле дагавору удзельнікі выказалі імкненне да супрацоўніцтва ў мэтах усталявання "новага парадку" ў Еўропе і Азіі і распаўсюджвання яго на іншыя рэгіёны свету. Дагавор насіў адкрыты характар і ўжо ў лістападзе 1940 г. да яго далучыліся Венгрыя, Румынія, Славакія, а потым – Балгарыя, Фінляндыя, Іспанія, Маньчжоў-Го.


Просмотров 650

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!