Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця



Эканамічная стабілізацыя ў ЗША характарызавалася прыкметнай своеасаблівасцю. Злучаныя Штаты нашмат раней здолелі пераадолець пасляваенны эканамічны крызіс 1920-1921 гг. Адразу пасля пачаўся хуткі і ўстойлівы рост. ЗША уступілі ў “эру росквіту”.

У папярэдні перыяд эканамічнага ўздыму амерыканскі бізнес валодаў самымі значнымі магчымасцямі для масавага абнаўлення асноўнага капіталу. Бурны рост амерыканскай прамысловай вытворчасці ў гады стабілізацыі быў дасягнуты таксама ў вялікай ступені дзякуючы рацыяналізацыі вытворчасці. З аднаго боку, яна ўключала шырокую механізацыю, а з іншага – выкарыстанне стандартызацыі, масавы выраб гатовых дэталяў і наступную іх зборку на канвеерных лініях. Гэта дазваляла змяншаць колькасць занятых на прадпрыемствах і значна эканоміць на вытворчых выдатках.

У параўнанні з даваенным узроўнем прамысловая вытворчасць павялічылася ў 1929 г. на 70%. Асабліва хуткімі тэмпамі ў 1920-х гг. развіваліся новыя галіны амерыканскай прамысловасці, абсталяваныя па апошняму слову навукі і тэхнікі – авія- і аўтамабілебудаванне, электратэхнічная і хімічная галіны, радыёпрамысловасць. Найлепшай ілюстрацыяй небывалых эканамічных поспехаў можа служыць самая перадавая аўтамабілебудаўнічая галіна. Дзякуючы пераходу на канвеерную зборку вытворчасць аўтамабіляў за лічаныя гады ўзрасла ў разы: у 1913 г. іх было выпушчана 500 тыс., у 1921 г. - 1,6 млн., а ў 1929 г. - 5,5 млн. штук! 83% аўтамабільнай прадукцыі давалі кампаніі г.зв. "вялікай тройкі" – "Форд", "Джэнерал Мотарс" і "Крайслер". Да канца 1920-х гг. у Злучаных Штатах эксплуатаваліся 27 млн. аўтамабіляў, з якіх 23 млн. былі легкавымі (нашмат болей, чым ва ўсіх астатніх краінах разам узятых).

У перыяд з 1922 па 1929 гг. вытворчасць сталі ўзрасла на 70%, а нафты – на 156%. Валавы нацыянальны прадукт за гэты перыяд узрос на 54% і ў 1929 г. нацыянальны даход ЗША складаў амаль 45% ад агульнасусветнай прамысловай вытворчасці. (На долю Германіі ў той час прыпадала 11,6%, Вялікабрытанію – 9,3%, Францыю – 7%, Савецкі Саюз – 6%.)



Важнай рысай эканамічнага развіцця ЗША перыяду стабілізацыі стала значнае павелічэнне канцэнтрацыі вытворчасці. У 1929 г. на долю буйнейшых амерыканскіх вытворчых аб'яднанняў з гадавой прадукцыяй звыш $1 млн. кожнае прыпадала 58% агульнай колькасці занятых рабочых і каля 70% прадукцыі апрацоўваючай галіны ЗША. Узровень цэнтралізацыя капіталаў у Злучаных Штатах саступаў адпаведным заходнееўрапейскім паказчыкам, паколькі на працягу ўсяго ХІХ ст. любыя захады ўраду ў гэтым накірунку традыцыйна выклікалі моцнае супрацьдзеянне. У 1929 г. у буйнейшых амерыканскіх банках з капіталам больш за $5 млн. было засяроджана 43% усіх банкаўскіх унёскаў краіны. У Вялікабрытаніі падобныя банкі акумулявалі 95% унёскаў.

Канцэнтрацыя і цэнтралізацыя прамысловага і банкаўскага капіталу паскаралі працэс зліцця прамысловых і банкаўскіх карпарацыяў. Напрыканцы 1920-х гг. у ЗША налічваліся 23 буйнейшыя прамысловыя, чыгуначныя і фінансавыя карпарацыі з актывамі звыш $1 млрд. кожная. Найбольшай магутнасцю вылучаліся "Юнайтэд Стэйтс Сціл Карпарэйшн" (United States Steel Corporation) Дж.П. Моргана, "Стандард Ойл Кампані" (Standard Oil Company) Дж.Д..Ракфелера і "Джэнерал Мотарс". У 1929 г. кожная з гэтых кампаніяў атрымала звыш $100 млн. прыбыткаў.

Працяглы прамысловы ўздым суправаджаўся небывалым ростам вартасці акцыяў. Менш чым за пяць гадоў, са снежня 1924 г. па верасень 1929 г., акцыі на Нью-йоркскай біржы выраслі ў цане з $27 млрд. да $90 млрд. Напрыканцы 1920-х гг. у ЗША пачынаецца сапраўдная біржавая ліхаманка.



У 1924-1929 гг. паскараецца працэс урбанізацыі ды індустрыялізацыі ЗША. Рост гарадскога насельніцтва нашмат апярэджваў рост сельскага. Асабліва хуткімі тэмпамі урбанізацыя працякала ў важнейшых індустрыяльных раёнах краіны. З кожным годам павялічвалася колькасць буйных гарадскіх агламерацыяў, што ўключалі ў сябе буйныя гарады, абкружаўшыя іх прыгарады і практычна злітыя з імі гарады-сатэліты. Ужо ў 1920 г. колькасць гэткіх агламерацый дасягала 58 і пражывала ў іх больш за 35 млн. чалавек. Але ў 1930 г. іх стала ўжо 97 з амаль 55 млн. чалавек, г.зн. 45% усяго насельніцтва ЗША.

У 1920-х гг. пачынаецца працэс індустрыялізацыі сельскай гаспадаркі ЗША, і яе пераходу з мануфактурнай стадыі ў машынную. Напрыканцы дзесяцігоддзя у Злучаных Штатах выкарыстоўвалася 920 тыс. трактароў і 61 тыс. камбайнаў.

Паступальнае развіццё амерыканскай эканомікі нават у гэты паспяховы перыяд не насіла пастаяннага характару. У 1924 і 1927 гг. яно перарывалася кароткімі спадамі. Захоўваліся і некаторыя іншыя трывожныя сімптомы. Напрыканцы 1920-х гг. запаволілася абнаўленне асноўнага капіталу, асабліва гэта датычылася традыцыйных галін прамысловасці, якія былі больш адчувальнымі да глыбінных рыначных тэндэнцый. Нават на піку эканамічнага росту захоўвалася недагрузка вытворчага апарату і хранічнае беспрацоўе. У перыяд 1924-1929 гг. яно вагалася паміж 1,5 і 2 млн. чалавек.

Яшчэ больш яўнымі былі праблемы сельскай гаспадаркі. Аграрны крызіс, які пачаўся ў 1920 г. не быў да канца пераадолены на працягу ўсіх 1920-х гг. Яго найбольш вострая фаза прыпадала на 1920-1923 гг., але і потым ні сельскагаспадарчыя цэны, ні сельскагаспадарчыя даходы гэтак і не дасягнулі дакрызіснага ўзроўню. У выніку вялікія памеры набыў ад'езд фермераў у гарады. Да канца 1920-х гг. было зафіксавана абсалютнае скарачэнне агульнай колькасці фермерскага насельніцтва і колькасці фермерскіх гаспадарак.

Разам з ростам макраэканамічных паказчыкаў ЗША, рос і дабрабыт яго насельніцтва. У 1929 г. у Злучаных Штатах прадалі больш за 4,5 млн. аўтамабіляў. Новы легкавік можна было набыць прыкладна за $600 млн. (у парытэтных цэнах 2008 г. - $7 тыс.), патрыманы – за $300, а стары – нават менш за $100. З улікам сярэднямесячных заробкаў рабочых на ўзроўні $140-150 і шырокараспаўсюджанай сістэмы продажу ў растэрміноўку аўтамабіль становіцца даступным таксама і для найбольш высокааплатных рабочых і таму ператвараецца ў адзін з галоўных сімвалаў Амерыкі часоў "праспэрыці".

Безумоўна, далёка не ўсе сацыяльныя слаі і групы ў роўнай ступені здолелі адчуць дабратворны ўплыў "эры росквіту". Па некаторых ацэнках і ў 1929 г. больш за палову амерыканцаў працягвалі жыць на даходы, ніжэйшыя за пражытачны ўзровень.


Просмотров 393

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!