Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Змяненне фінансава-эканамічнага і міжнароднага статусу ЗША пасля Першай сусветнай вайны



Першая сусветная вайна не закранула Амерыканскі кантынент, і Злучаныя Штаты не зведалі разбурэнняў, што напаткалі Еўропу. Амерыканскія ўзброеныя сілы бралі ўдзел у баявых дзеяннях толькі з лета 1918 г. (да восені 1918 г. іх колькасць дасягнула амаль 1,2 млн. чалавек), таму людскія страты ЗША ў параўнанні з іншымі краінамі-удзельніцамі былі нязначнымі: каля 50 тыс. забітых (з улікам загінуўшых ад раненняў і хвароб – каля 120 тыс.) і каля 230 тыс. параненых.

Злучаныя Штаты ўдала выкарысталі абстаноўку, што склалася ў гады сусветнай вайны, для свайго далейшага ўзбагачэння. Агульны прыбытак буйнога капіталу за 1914-1919 гг. перавысіў $33 млрд. Гэта дазволіла ажыццявіць новыя буйныя капіталаўкладанні ў прамысловасць. Прамысловы ўздым, які распачаўся на гэтай базе, яшчэ больш павялічыў удзельную вагу ЗША ў сусветнай прамысловай вытворчасці. У 1920 г. на долю Злучаных Штатаў прыпадала каля паловы сусветнай здабычы каменнага вугалю, 3/5 вытворчасці чыгуна і сталі, 2/3 здабытай у свеце нафты, 85% выпуску аўтамабіляў. Гэткім чынам эканамічнае развіццё ЗША часоў вайны замацавала за імі становішча найбольш магутнай у эканамічных адносінах дзяржавы свету.

Карэнным чынам змянілася і фінансавае становішча краіны. Да вайны ЗША моцна адставалі ад іншых буйнейшых капіталістычных эканомік па памерах экспарту капіталу. Агульная сума амерыканскіх інвестыцый за мяжой складала на 1913 г. толькі $2,6 млрд. У гэты ж час еўрапейскі інвестыцыі ў амерыканскую эканоміку дасягалі $7,2 млрд. Нягледзячы на свой велізарны прамысловы патэнцыял, ЗША да самага пачатку першай сусветнай вайны працягвалі заставацца ў ролі даўжніка еўрапейскіх краін. Аплата аграмадных вайсковых заказаў, размешчаных у Злучаных Штатах краінамі Антанты, скараціла запазычанасць ЗША. Да 1919 г. еўрапейскія доўгатэрміновыя інвестыцыі ў Злучаных Штатах зменшыліся да $3,3 млрд. Амерыканцы, наадварот, павялічылі экспарт капіталу. Галоўнай яго формай былі вайсковыя заёмы. Агульная іх сума на пачатку 1920-х гг. дасягнула $11 млрд. Акрамя таго за гады вайны больш чым удвая павялічылася сума амерыканскіх прыватных інвестыцый: на 1919 г. яна складала каля $7 млрд. Гэткім чынам за гады вайны ЗША пераўтварыліся з даўжніка ў асноўнага сусветнага крэдытора.



Бурны эканамічны рост часоў вайны абумовіў далейшую эвалюцыю сацыяльна-эканамічнай сістэмы ЗША. Да пачатку 1920-х гг. яны пераўтварыліся ў высокаразвітую індустрыяльную дзяржаву. Адбывалася хуткая мадэрнізацыя сацыяльнай структуры амерыканскага грамадства. Па дадзеных перапісу 1920 г. упершыню ў гісторыі краіны яе насельніцтва (105,7 млн. чал.) ўжо больш як на палову (54,2 млн.) складалася з гарадскіх жыхароў.

Эканамічны ўздым ваенных гадоў яшчэ больш паскорыў працэс канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу ў краіне. Да пачатку 1920-х гг. больш паловы прамысловых рабочых і больш за 2/3 прамысловай вытворчасці ЗША былі сканцэнтраваныя ў руках буйнейшых манаполіяў.

Акрамя таго патрэбы сацыяльна-эканамічнага развіцця і логіка эвалюцыі манапалістычнага капіталізму спрыялі небывалай экспансіі дзяржавы ў справы капіталістычнай вытворчасці і ў сацыяльныя адносіны. Напрыклад, напрыканцы 1917 г. адміністрацыя Вудра Вільсана (1913-1921) прыняла рашэнне аб перадачы ўсіх чыгунак пад часовае кіраванне дзяржавы. Для рэгулявання адносін паміж працай і капіталам напачатку 1918 г. з прадстаўнікоў прадпрымальнікаў і прафсаюзаў было створана Ваеннае ўпраўленне працы. Пераход да прамога дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і сацыяльных адносінаў, што адбыўся пад час першай сусветнай, выявіў тэндэнцыю да перарастання манапалістычнага капіталізму ў дзяржаўна-манапалістычны.



Рэзкае ўзрастанне удзельнай вагі ў міжнародных эканамічных адносінах стварала ўмовы для яшчэ больш актыўнага ўварвання Злучаных Штатаў у сферу сусветнай палітыкі. Нездарма кіраўніцтва дэмакратычнай партыі на чале з прэзідэнтам В. Вільсанам у 1917 г. узяло курс на заваяванне сусветнага лідэрства.

Праграма новага знешнепалітычнага курсу ЗША была выкладзена прэзідэнтам ў пасланні Кангрэсу ад 8 студзеня 1918 г. – у г.зв."14 пунктах" В. Вільсана. Выступаючы за скасаванне таемных дагавораў, заключаных краінамі Антанты ў гады вайны, аб прызнанні права народаў каланіяльных краін на самавызначэнне, гаворачы аб ліквідацыі мытных бар’ераў, Злучаныя Штаты не столькі імкнуліся наблізіцца да нейкага дэмакратычнага ідэалу ў свеце сусветнай палітыкі, а стварыць гэткі новы сусветны парадак, у якім першынство будзе належаць ім, а не старым еўрапейскім дзяржавам-лідэрам (Вялікабрытаніі і Францыі).

Аднак нават узросшая фінансава-эканамічная магутнасць Амерыкі, не здолела пахіснуць супольныя пазіцыі Вялікабрытаніі і Францыі. На фоне па-ранейшаму немалых дыпламатычных, геапалітычных і вайсковых рэсурсаў гэтых дзяржаў знешнепалітычныя пазіцыі эканамічнай супердзяржавы аказаліся недастаткова падрыхтаванымі. Вынікі Парыжскай мірнай канферэнцыі аказаліся для ЗША нездавальняючымі. Галоўныя аб’екты перадзелу свету былі размеркаваны паміж Вялікабрытаніяй, Францыяй і Японіяй. Не былі пачутыя амерыканскія прапановы па пытанні статусу Германіі ў пасляваеннай Еўропе. Перавагі ў Лізе Нацый Злучаныя Штаты дасягнуць таксама не здолелі.

Знешнепалітычная паражэнне дэлегацыі на чале з В. Вільсанам на Парыжскай канферэнцыі выклікала незадавальненне амерыканскіх фінансава-прамысловых колаў. Рэспубліканская апазіцыя, выступаючы пад сцягам традыцыйнага ізаляцыянізму выступіла супраць ратыфікацыі Версальскага дагавора і ў траўні 1920 г. дагавор быў правалены ў Кангрэсе.

Адмова ЗША ад ратыфікацыі Версальскага дагавору (разам за статутам Лігі Нацый) азначала паражэнне ўсяго знешнепалітычнага курсу В. Вільсана. Аднак агульная тэндэнцыя да ператварэння Злучаных Штатаў у дзяржаву з сусветнымі амбіцыямі і магчымасцямі зламана не была і здолела праявіць сябе ўжо ў самы бліжэйшы час.


Просмотров 473

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!