Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча скандынаўскіх краін у першыя пасляваенныя гады



Напачатку першай сусветнай вайны эканоміка Даніі, Нарвегіі і Швецыі зведала сапраўдны бум. Нейтральны статус і выгодная знешнеэканамічная кан’юнктура дазволілі скандынаўскім краінам акумуляваць значныя фінансавыя сродкі. Аднак нарастанне эканамічных праблем у ваюючых дзяржавах і зніжэнне попыту на скандынаўскую прадукцыю прывялі да таго, што ў 1917-1918 гг. хуткі рост змяніўся застоем і затаварваннем. З імі прыйшлі інфляцыя, беспрацоўе і "чорны рынак".

З наступленнем міра і да восені 1920 г. вытворчасць і абароты знешняга гандлю зноў сталі вельмі хутка набіраць тэмп. Напрыклад, у Даніі прамысловая вытворчасць у 1920 г. на 40% перавысіла паказчык 1914 г. Гаспадарчы бум і ўзмоцненая індустрыялізацыя першых ваенных гадоў у спалучэнні з дзяржаўна-капіталістычным рэгуляваннем эканомікі ваеннага часу спрыялі канцэнтрацыі вытворчасці, утварэнню новых акцыянерных таварыстваў і манапалістычных аб’яднанняў, у т.л. трэстаў. Асабліва паспяхова гэты працэс ішоў у Швецыі. Узрастаў дабрабыт насельніцтва. Напрыклад, у 1919 г. рэальны заробак у дацкай прамысловасці на 40% перавысіў узровень 1914 г. Аднак паўсюдна, асабліва ў Нарвегіі, з’явілася праблема знешнегандлёвага дэфіцыту. Восенню 1920 г. Скандынавію ахапіў сусветны эканамічны крызіс. Настолькі рэзкага спаду, як у 1920-1922 гг. скандынаўскія краіны яшчэ не ведалі. Шведскі экспарт упаў на 1/3, колькасць беспрацоўных у Даніі павялічылася ўтрая. Але найбольш за іншых пацярпела Нарвегія.

Агульнае палявенне грамадскіх настрояў, якое назіралася ў сувязі з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі і рэвалюцыйнымі падзеямі ў Еўропе, наблізіла правядзенне цэлага шэрагу прагрэсіўных сацыяльна-эканамічных і палітычных пераўтварэнняў.

Глыбокія палітычныя змены адбыліся ў самай кансерватыўнай на той час краіне рэгіёну – Швецыі. Законы 1918-1919 гг. – "трэцяя парламенцкая рэформа" – дэмакратызавалі выбарчую сістэму (пасіўнае і актыўнае выбарчае права было распаўсюджана на жанчын з 23 гадоў).

У Даніі, дзе важныя палітычныя рэформы адбыліся раней (новы выбарчы закон 1907 г. і Канстытуцыя 1915 г.), у 1919 г. пачалася аграрная рэформа. Дзяржава давала бясплатна зямлю беззямельным для стварэння невялікіх гаспадарак на ўмовах арэнды. Зямельны фонд ствараўся за кошт канфіскацыі часткі старасвецкіх радавых маёнткаў. Судовая рэформа ў Даніі адасобіла судовую ўладу ад выканаўчай (паліцэйскай), увяла галоснасць судавытворчасці і суд прысяжных для цяжкіх злачынстваў. Было дэмакратызаванае ўнутранае дзяржаўнае ўладкаванне Дацкага каралеўства. 1 снежня 1918 г. Ісландыя была абвешчана незалежным (фактычна – аўтаномным) каралеўствам у асабістай уніі з Даніяй. Дагавор аб уніі быў разлічаны на 25 гадоў. Хаця самастойнасці ў знешнепалітычнай і абарончай сферах Ісландыя і не атрымала, гэта быў важны крок на яе шляху да сапраўднага суверэнітэту. Саступкі былі зробленыя і нацыянальным патрабаванням жыхароў прыналежных Даніі Фарэрскіх астравоў – уведзена выкладанне на фарэрскай мове ў школах.



У Нарвегіі выбарчая рэформа 1919-1921 гг. азначала змену мажарытарнай выбарчай сістэмы прапарцыйнай і зніжэнне выбарчых цэнзаў. Ва ўсіх трох краінах быў дасягнуты прагрэс у сферы працоўнага заканадаўства, напрыклад, уведзены 8-гадзінны працоўны дзень.

У самыя першыя пасляваенныя гады назіраўся рост уплыву скандынаўскіх сацыял-дэмакратаў – Дацкай сацыял-дэмакратычнай партыі Даніі (СДПД), Нарвежскай рабочай партыі (НРП) і Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі (СДРПШ). У 1919 г. па выніках выбараў шведскія сацыял-дэмакраты нават сфармавалі буйнейшую ў фракцыю парламенце і стварылі аднапартыйны ўрад. Гэтая першая спроба, як і часовы поспех дацкіх сацыял-дэмакратаў, тым не менш, не здолеў пахіснуць лідэрства буржуазных партыяў, пераважна, лібералаў і кансерватараў.



Самая гучная палітычная падзея першых пасляваенных гадоў у Скандынавіі – "велікодны крызіс" 1920 г. у Даніі. Згодна з рашэннем Версальскай мірнай канферэнцыі ў Паўночным і Цэнтральным Шлезвігу адбыліся плебісцыты. У першым 75% жыхароў выказалася за пераход пад уладу Даніі, а ў другім 80% за тое, каб застацца ў складзе Германіі. Дацкія нацыяналісты выступілі з патрабаваннем да ўраду абвясціць Цэнтральны Шлезвіг насуперак народнаму волевыяўленню сваім.

Дэмарш правых быў падтрыманы каралём Крысціянам Х (1912-1947). Адданы прынцыпам пасляваеннага тэрытарыяльнага ўладкавання Еўропы, але"непатрыятычны" ўрад быў адпраўлены манархам у адстаўку. Аднак з 1901 г. Данія функцыянавала як парламенцкая манархія і прэм’ер-міністр К. Цале не лічыў патрэбным падпарадкоўвацца каралю. Гэта выклікала магутнейшы палітычны крызіс. Зрэшты, К. Цале прыйшлося змірыцца з адстаўкай. Але шквал пратэсту супраць ўмяшання Крысціяна Х у палітыку быў настолькі моцным, што кароль, баючыся за захаванне самой манархічнай формы праўлення ў Даніі, быў вымушаны адступіць. Акрамя таго ён паабяцаў не прадпрымаць самастойных палітычных акцыяў насуперак волі парламенту. З таго часу дацкія манархі задавольваюцца сімвалічнай роляй галавы дзяржавы.


Просмотров 472

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!