Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Кансалідацыя Румынскай дзяржавы. Канстытуцыя 1923 г. Рэформы сярэдзіны 1920-х гг. Дынастычны крызіс. Стварэнне Нацыянал-цэранісцкай партыі і прыход яе да ўлады



Значнае палявенне грамадства, аслабленне пазіцыяў традыцыйных партыяў, узрастанне нацыяналістычных настрояў і тэрытарыяльны рост Румыніі прывялі да карэнных зменаў у партыйнай сістэме. Найбольшым уплывам у першыя пасляваенныя гады карысталіся Нацыянал-ліберальная партыя (НЛП), Румынская нацыянальная партыя Трансільваніі і Баната (РНП), Цэранісцкая (сялянская) партыя (ЦП). У 1921 г. была створана Камуністычная партыя Румыніі (КПР). Аднак вузкасць яе сацыяльнай базы ў пераважна аграрнай краіне і ўрадавыя рэпрэсіі (напрыклад, "працэс 270-ці" над дэлегатамі яе І з'езду) не дазволілі КПР аказваць колькі-небудзь прыкметны ўплыў на нацыянальную палітыку ў міжваенны час.

У палітычным жыцці краіны практычна ад самога пачатку існавання дамінавала НЛП. Яе звычайныя лідэры – прадстаўнікі сямейства Брэціану – не толькі займалі пануючае становішча ў румынскім палітычным жыцці, але таксама ўвайшлі ў вузкае кола эканамічнай эліты краіны. (Тагачасны кароль Фердынанд І нават казаў, што у Румыніі дзве дынастыі – адна яго, манаршая, Гагенцолерн-Зігмарынген, а другая – дынастыя Брэціану.) Аднак у першыя пасляваенныя гада становішча гэтай партыі пахіснулася. На парламенцкіх выбарах 1919 г. НЛП страціла манапольнае становішча і да ўлады прыйшла кааліцыя маладых партый – РНП і ЦП. Увогуле ў перыяд 1918-1922 гг. захоўвалася значная ўрадавая нестабільнасць. За гэты час паспелі папрацаваць 7 урадаў, а склады кабінетаў міністраў за гэты час мяняліся 50 разоў.

Складаная сацыяльна-эканамічная і грамадска-палітычная сітуацыя ў краіне пасля заканчэння вайны ў Румыніі. Патрабавала правядзення неадкладных рэформаў. У снежні 1918 г. выйшаў дэкрэт аб аграрнай рэформы і прыняты папраўкі да закона аб выбарчым праве, якімі была скасаваная аджылая сістэма выбарчых калегій і ўводзілася ўсеагульнае выбарчае права для мужчын з 21 года.

Фантастычны поспех на Парыжскай канферэнцыі не толькі вывеў Румынію на 8-ае месца ў Еўропе па колькасці насельніцтва, але і спарадзіў цэлы шэраг складаных праблем. Адной з найбольш вострых сталі дасягненне заканадаўчай аднастайнасці і інтэграванне упершыню ўз'яднаных правінцый.



Румынскія палітыкі вагаліся, што рабіць са стракатым заканадаўствам: пакідаць рознае, перанесці законы даваеннай Румыніі – "Старога каралеўства" – на далучаныя землі або распрацоўваць новае. Першапачаткова як найпрасцейшы рэалізоўваўся першы варыянт. Гэткім чынам у Бесарабіі дзейнічала расійскае заканадаўства, у Букавіне – аўстрыйскае, а ў Трансільваніі – венгерскае права і аўстрыйскі грамадзянскі кодэкс! Аднак паступова, цалкам чакана, стала назірацца экспансія заканадаўства "Старога каралеўства". Правінцыі паступова скасоўвалі тое, што яўна не ўпісвалася ў новыя прававыя нормы.

Важная роля ў кансалідацыі маладой дзяржавы належала каралю Фердынанду І (1914-1927). У кастрычніку 1922 г. манарх і яго жонка, каралева Марыя, былі каранаваныя ў якасці гаспадароў аб'яднанай "Вялікай Румыніі".

Важным сведчаннем пачатку палітычнай стабілізацыі Румыніі стала прыняцце ў сакавіку 1923 г. новай Канстытуцыі. Згодна Канстытуцыяй 1923 г. дзяржава абвяшчалася канстытуцыйнай манархіяй дуалістычнага тыпу, г.зн. манарх не толькі караляваў, але і кіраваў. З урадам ён падзяляў выканаўчыя паўнамоцтвы, а з парламентам – заканадаўчыя. Кароль атрымліваў права роспуску парламенту, прызначаў прэм’ер-міністра, які, падобна да ўсяго кабінету, быў цалкам адказны перад ім.



Канстытуцыя ліквідавала ўсе саслоўныя і царкоўныя прывілеі, замацоўвала новае выбарчае заканадаўства – увядзенне ўсеагульнага выбарчага права (права голасу на жанчын і вайскоўцаў па-ранейшаму не распаўсюджвалася) і асноўныя дэмакратычныя правы і свабоды. Важным дасягненнем стала канстытуцыйнае палажэнне аб увядзенні абавязковай пачатковай адукацыі.

Аднак ужо праз год пасля прыняцця канстытуцыі, у 1924 г., былі прынятыя два законы адносна становішча нацыянальных меншасцяў, якія супярэчылі духу і літары асноўнага закона. Фактычна быў узяты курс на хуткую румынізацыю – асіміляцыю нерумынскага насельніцтва. Усім жыхарам далучаных правінцыяў прадпісвалася атрымаць румынскае грамадзянства, а хто не жадаў жадаў гэтага рабіць, павінен быў пакінуць краіну. Пры гэтым саіскальнікі гэтага статусу з ліку служачых дзяржаўнага апарату, грамадскіх установаў, работнікі сферы аховы здароўя, адукацыі павінны былі здаваць экзамены па румынскай мове, гісторыі, геаграфіі і канстытуцыйнаму праву Румыніі.

У 1925 г. для пераадолення рэгіянальнай адасобленасці і уніфікацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу быў прыняты закон аб тэрытарыяльным адзінстве Румыніі. Краіна падзялялася на паветы, паветы – на воласці, а апошнія ў сваю чаргу складаліся з гарадскіх і вясковых камун і вёсак. Як важнейшы акт у справе ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту таксама разглядалася прыняцце спецыяльнага закону аб узвядзенні мітрапаліта Валахіі ў сан патрыярху Румынскай праваслаўнай царквы. Першым патрыярхам стаў Мірон Крысця.

У сакавіку 1926 г. лібералы, кіруючыся прыцягальным заканадаўчым прыкладам фашысцкай Італіі ("закон Ачэрба" 1923 г.), ажыццявілі выбарчую рэформу. Згодна з законам аб "выбарчым бонусе" у парушэнне духу і прынцыпаў канстытуцыі партыя, набраўшая звыш 40% галасоў, атрымлівала палову месцаў у парламенце. Астатняя частка дэпутацкіх мандатаў размяркоўвалася паміж усімі палітычнымі партыямі-ўдзельніцамі выбараў, у т.л. партыяй, што ўжо выйграла "выбарчы бонус". Аднак разлік НЛП на ўмацаванне свайго дамінуючага становішча ў румынскай палітыцы праз недэмакратычнае выбарчае заканадаўства не спраўдзіўся.



У 1925 г. сын Фердынанда І спадчынны прынц Кáраль, які ўжо быў двойчы жанаты і збіраўся зноў пабрацца шлюбам з разведзенай жанчынай яўрэйскага паходжання, адмовіўся да правоў на румынскую карону. Самавырачэнне Караля было ратыфікавана парламентам і новым спадкаемцам быў абвешчаны яго 4-гадовы сын Міхáй. Намаганнямі даўніх палітычных ворагаў Караля – асабліва палітычнага клану Брэціану – экс-кронпрынцу было нават забаронена вяртацца ў краіну. Аднак напачатку 1927 г. Фердынанд І памёр. Рэгенцтва, а потым нечаканая смерць лідэра НЛП Іона Брэціану падарвалі стабільнасць дзеючага палітычнага рэжыму ў Румыніі.

У краіне разгарнулася кампанія ў падтрымку вяртання Караля і перадачы яму кароны. Найбольш арганізаванай сілай, што стаяла за гэтым была Нацыянал-цэранісцкая партыя (НЦП). Яна была створана ў 1926 г. у выніку аб'яднання РНП і ЦП і была заклікана спрыяць больш паспяховаму супрацьстаянню лібералам ва ўмовах новага выбарчага заканадаўства. Парламенцкія выбары 1928 г. прынеслі перамогу НЦП, якая атрымала 79% дэпутацкіх мандатаў.


Просмотров 374

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!