Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Прычыны паражэння рэспубліканцаў у Іспаніі. Усталяванне дыктатуры Ф. Франка. Сутнасць франкізму



Галоўнымі прычынамі паражэння буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі і рэспубліканскага Народнага фронту ў Іспаніі сталі германа-італьянская ўзброеная інтэрвенцыя, палітыка неўмяшання і "замірэння агрэсара" Вялікабрытаніі і Францыі, непераадольныя рознагалоссі ў рэспубліканскім лагеры і, неабходна прызнаць, непадрыхтаванасць значнай часткі іспанцаў да радыкальнай мадэрнізацыі сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сістэмы, секулярызацыі грамадства, прапанаваных Народным фронтам.

Грамадзянская вайна (у тым ліку "белы" і "чырвоны" тэрор) забрала жыцці амаль 1 млн. іспанцаў, яшчэ паўмільёны чалавек былі вымушаны пакінуць Радзіму. Пасляваенныя рэпрэсіі франкістаў каштавалі яшчэ 200 тыс. жыццяў, амаль 2 млн. іспанцаў прайшлі праз турмы і канцлагеры. Жахлівыя чалавечыя ахвяры і разбурэнні, выкліканыя Грамадзянскай вайной, не пакідалі Ф. Франка выбару. Калі пачалася Другая сусветная вайна, нягледзячы на настойлівыя ўгаворы А. Гітлера, 4 верасня 1939 г. дыктатар падпісаў дэкрэт аб нейтралітэце Іспаніі.

 

 

Тэма 17. Партугалія ў міжваенны перыяд, 1918-1939 гг.

 

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Партугаліі пасля першай сусветнай вайны. Цяжкасці стабілізацыі, пагаршэнне фінансавага становішча краіны ў 1925‑1926 гг. Эканамічнае становішча пасля ўсталявання дыктатуры. Уплыў сусветнага эканамічнага крызісу 1929‑1933 гг. на Партугалію.

Партугалія, маленькая еўрапейская краіна, фармальна працягвала заставацца вялікай каланіяльнай імперыяй. Плошча яе калоніяў, у тым ліку такія вялікія, як Ангола і Мазамбік, ажно ў 23 разы перавышала плошчу метраполіі.

Насельніцтва Партугаліі – 5,5 млн. чалавек пражывала пераважна на вёсцы (у 1930 г. – яшчэ 80%). Працэс урбанізацыі ішоў надзвычай запаволена. Доля гарадскога насельніцтва за перыяд з 1911 г. па 1930 г. узрасла вельмі нязначна – толькі на 3,5%. Вялікіх гарадоў, за выключэннем Лісабону (там пражывала 8% насельніцтва краіны) і Порта, не было. Асаблівасці эканамічнага і, перадусім, палітычнага ладу краіны абумовілі тое, што на працягу 1930-1950-х гг. рост гарадскога насельніцтва фактычна спыніўся. Ужо ў 1960 г. на вёсцы ўсё яшчэ пражывала каля 77% насельніцтва краіны. Характар размяшчэння вытворчых сілаў у краіне вельмі добра адлюстроўваў спецыфіку яе эканамічнага развіцця. Гэта была перыферыя Еўропы ў поўным сэнсе гэтага слова.



Нягледзячы на Буржуазную рэвалюцыю 1910 г. аграрная рэформа так і не была праведзена. Выключную ролю ў сельскай гаспадарцы працягвалі адыгрываць вельмі пашыраныя на поўдні краіны малаэфектыўныя латыфундыяльныя гаспадаркі. На поўначы пераважала кепска ўзброенае тэхнічна і слабапрадуктыўнае дробнае землеўладанне. Увогуле, у сельскай гаспадарчай вытворчасці было занятае каля 60% дарослага насельніцтва Партугаліі. Галоўнымі сельскагаспадарчымі культурамі з'яўляліся прадукты вінаградарства, найперш віно, садавіна, кара пробкавага дубу і некаторыя расліны, што выкарыстоўваліся ў афарбоўцы тканінаў. Даволі значнае месца ў структуры эканомікі Партугаліі займала рыбалоўства. Рыбныя кансервы сталі адным з важнейшых прадметаў экспарту.

Прамысловасць краіны знаходзілася на вельмі нізкім узроўні развіцця. Асноўная частка прамысловых прадпрыемстваў уяўляла сабой паўкустарныя заводзікі. Найбольш значныя вытворчасці кантраляваліся брытанскім капіталам. Тое ж самае датычылася інфрастуктуры – чыгуначнага і камунальнага транспарту – і каланіяльнай эканомікі, асабліва эксплуатацыі прыродных рэсурсаў.



Эканамічнае развіццё Партугаліі ішло вельмі павольнымі тэмпамі. Удзел у першай сусветнай вайне зусім нязначна закрануў эканоміку. У 1910-1926 гг. куды больш разбуральныя вынікі мела нестабільнасць урадаў і бесперапынныя спробы ваенных пераваротаў. Праводзіць ў такіх умовах нейкі асэнсаваны і паслядоўны эканамічны курс проста не выпадала. Узрастала фінансавая залежнасць краіны ад замежных крэдытораў, асабліва Вялікабрытаніі.

Не дзіва, што ў 1925 г. – пачатку 1926 г. бюджэтны дэфіцыт набыў астранамічныя памеры і дзяржава стаяла на мяжы поўнага банкруцтва з прымусовым фінансавым кантролем праз Лігу нацый. У параўнанні з 1913 г. цэны на тавары першай неабходнасці ўзраслі ў 30 разоў, курс нацыянальнай валюты ўпаў у 33 разы ад узроўню 1893 г.

Пасля ўсталявання ў 1926 г. дыктатуры здавалася, што выкарыстоўваючы неабмежаваныя рычагі кіравання аўтарытарны рэжым здолее распачаць настолькі неабходную мадэрнізацыю (так было і ў Італіі, і ў Германіі, і ў некаторых краінах Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы, і ў СССР). Тым не менш, партугальскія ўлады рашуча адмаўляліся ад правядзення рэформаў. Шматгадовы дыктатар краіны А. Салазар, маючы ступень доктара эканамічнага права універсітэта Каімбры і цудоўна разумеючы пільную неабходнасць зменаў у эканамічнай сферы, лічыў, што выпраўленне адсталай сацыяльна-эканамічнай структуры Партугаліі выклікае карэнныя сацыяльна-эканамічныя зрухі і непазбежна прывядзе да краху яго рэжыму. Адзінае, на што наважыўся дыктатар, дык гэта запазычванне з Італіі (сярэдзіна 1930-х гг.) некаторых карпаратыўных механізмаў кіравання эканомікай. Як і ў краіне-узоры эфект ад гэтага эксперыменту быў несуцяшальным. Партугалія з кожным годам усё больш і больш адставала не толькі ад развітых еўрапейскіх краінаў, але і ад звычайных сераднякоў. Напярэдадні другой сусветнай вайны Партугалія – гэта адна з самых адсталых эканомік Еўропы.


Просмотров 458

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!