Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Эканамічнае развіццё. Рост цэнтралізацыі і мілітарызацыі эканомікі Італіі. Палітыка аўтаркіі



Актыўнае ўмяшанне фашысцкай дзяржавы ў эканамічнае жыццё на працягу 1920-х гг. дазволіла паслабіць некаторыя важнейшыя перадумовы для разрастання сусветнага эканамічнага крызісу 1929-1933 гг. у Італіі. Урад, безумоўна, не мог прадухіліць яго надыход, але яго наступствы аказаліся нашмат слабейшымі, чым у большасці іншых еўрапейскіх дзяржаў.

Пачатак эканамічнага крызісу ў Італіі кладзе пачатак новаму этапу развіцця фашысцкага рэжыму. Спасылаючыся на неабходнасць прыняцця антыкрызісных захадаў, фашысцкая дзяржава паставіла пад свой кантроль асноўныя галіны эканомікі. Узмацніўся працэс канцэнтрацыі фінансавага і прамысловага капіталу, манапалізацыя эканомікі краіны. Урад Мусаліні аддаваў прыярытэт манапалістам (асаблівая ўвага надавалася прадпрыемствам ваеннай скіраванасці): сума ўрадавых субсідый для іх дасягнула 10 млрд. ліраў, дзяржава набывала многія тысячы акцый і аблігацый прамысловых прадпрыемстваў. Вынікам шматлікіх захадаў, скіраваных на падтрымку айчыннай прамысловасці, стала стварэнне ў 1933 г. буйнога прыватна-дзяржаўнага аб'яднання – Інстытуту прамысловай рэканструкцыі (ІРІ; італ. Istituto per la Ricostruzione Industriale).

Эканамічная палітыка фашысцкай дзяржавы спрыяла росту аўтарытэту Мусаліні ў колах буйных прадпрымальнікаў. Вядучыя прадстаўнікі фінансава-прамысловага капіталу – Данегані, Пірэлі, Вольпі і г.д. – сталі адначасова і кіраўнікамі карпарацый адпаведных галін (пра карпарацыі размова пойдзе ніжэй). Фактычна склалася сістэма дзяржаўна-манапалістычнага капіталізму. Асобныя канцэрны цалкам панавалі ў італьянскай эканоміцы. Буйнейшымі сярод іх былі хімічны і горнарудны трэст "Монтэкаціні", электраэнергетычны "Эдзісан", гумовы "Пірэлі", у галіне металургіі і ўзбраенняў "Тэрні" і некаторыя іншыя.

Разам з тым, у гады крызісу істотна скараціўся сектар дробных прадпрыемстваў. У перыяд 1929-1932 гг. пацярпелі фінансавы крах, разарылася ці былі паглынутыя канкурэнтамі звыш 12,5 тыс. прадпрыемстваў.

Дзяржава забрала ў свае рукі поўны кантроль над цэнамі, тарыфамі, нормамі вытворчасці і заробкамі. Гэта дазволіла ў мэтах эканоміі бесперашкодна ўводзіць больш інтэнсіўныя формы працы, зніжаць заробкі і г.д. Высокія і не вельмі справядлівыя з сацыяльнага пункту гледжання падаткі падтрымліваліся на дакрызісным узроўні.



Фашысцкая дзяржава імкнулася ажыццяўляць эканамічнае рэгуляванне і ў сельскай гаспадарцы, галоўным чынам у мэтах стварэння харчовых запасаў на выпадак вайны. У 1928 г. выйшаў закон, які абавязваў прэфектаў забараняць сялянам пакідаць зямлю без спецыяльнага дазволу. Найбольшая ўвага звярталася на вырошчванне збожжа. Буйныя аграрыі і латыфундысты атрымлівалі вялікія дзяржаўныя сродкі. На поўдні краіны праводзілася засваенне цалінных і абложных зямель – "Бітва за хлеб". Дзякуючы шумнай кампаніі (каб падтрымаць дух працаўнікоў вёскі, за трактар або камбайн сядаў сам "дучэ"), па збожжавых удалося дасягнуць поўнага самазабеспячэння, але гэта аказалася магчымым толькі дзякуючы далейшаму занядбанню іншых галінаў сельскай гаспадаркі.

Цэнтралізацыя кіравання эканомікай вяла да бюракратызацыі эканамічнай сістэмы і спрыяла бурнаму росквіту карупцыі сярод чыноўнікаў. Разам з тым, у параўнанні з эканомікай Германіі, узровень манапалізацыі ў Італіі быў значна ніжэйшым. Італьянскія фашысты не здолелі цалкам падпарадкаваць сабе эканоміку, захоўваўся сектар цалкам прыватных прадпрыемстваў, у тым ліку буйных. Дзеянне рыначных механізмаў моцна абмяжоўвалася, але яны не былі дарэшты ліквідаваныя.



Найбольш цяжкім для Італіі быў 1932 г., калі ў параўнанні з 1928 г. аб'ём валавой прамысловай прадукцыі знізіўся на 26%. Асабліва значныя страты перажывала тэкстыльная галіна (яе прадукцыя ўпала на 33%) і сельская гаспадарка (аграрны крызіс быў асабліва працяглым). Па афіцыйных дадзеных беспрацоўе ў гады крызісу дасягала 1 млн. чалавек.

У 1932 г. апагею дасягнуў фінансавы крызіс. Пасля банкруцтва аўстрыйскага банку "Крэдытантштальт" збанкрутавалі звязаныя з ім Міланскі банк, Італьянскі крэдытны банк, Камерцыйны банк. Дзяржава была вымушана праводзіць масіраваная ўмяшанне для недапушчэння поўнага фінансавага калапсу краіны.

У 1933 г. італьянская эканоміка пераадолела кульмінацыйны перыяд крызісу і ўступіла ў перыяд зацяжной дэпрэсіі. Аб'ём прамысловай вытворчасці за наступныя пяць гадоў павялічыўся толькі на 4%. Яшчэ ў 1935 г. нацыянальны даход і паказчыкі у гэткіх галінах, як тэкстыльная, чыгуна- і сталеліцейная, заставаліся ніжэйшымі за адпаведныя паказчыкі 1929 г. Беспрацоўе змяншалася вельмі марудна і да пачатку другой сусветнай вайны засталося на паўмільённым рубяжы.

Сусветны эканамічны крызіс дазволіў паскорыць завяршэнне фармавання ў Італіі дзяржаўна-манапалістычнага капіталізму. Гэтаму спрыяла і правядзенне эканамічнай палітыкі, скіраванай на дасягненне аўтаркіі. Праводзілася яна з меркаванняў нацыянальнай бяспекі – на выпадак вайны. Дзяржава цалкам манапалізавала ўвоз імпартнай сыравіны і яе размеркаванне паміж прадпрыемствамі; праводзілася жорсткая пратэкцыянісцкая палітыка.

У 1936-1940 гг. эканамічная сітуацыя некалькі палепшылася. Менавіта ў гэты час аб'ём прадукцыі прамысловасці ўпершыню перавысіў аб'ём сельскагаспадарчай прадукцыі. Тым не менш, тэмпы прамысловага росту па-ранейшаму заставаліся невысокімі (у параўнанні з 1929 г. павелічэнне складала толькі 15%) і ўпершыню з 1900 г. яны аказаліся ніжэйшымі за сярэднія тэмпы развіцця прамысловасці аграрна-індустрыяльных краінаў Заходняй Еўропы. Прамысловая прадукцыя ў агульнай вартасці тавараў і паслуг у Італіі займала толькі адну трэць. У 1936 г. сельскай гаспадарцы па-ранейшаму былі занятыя 48% насельніцтва (у 1921 г. – 56%).



Палітыка аўтаркіі, якая актывізавалася па меры набліжэння Еўропы да вайны, каштавала каласальных сродкаў. Напрыклад, вялікіх матэрыяльных выдаткаў патрабавала распрацоўка бедных радовішчаў і стварэнне новых галін прамысловасці. Паліва, якое здабывалася ў Італіі, было ў пяць разоў даражэйшае за імпартнае, айчынны замяняльнік бавоўны – утрая даражэй за натуральную.

Ваенныя выдаткі у другой палове 1930-х гг. паглыналі каля паловы дзяржаўнага бюджэту. Асноўныя сродкі дзяржава атрымлівала за кошт палітыкі інфляцыі і павелічэння падаткаў на насельніцтва. З 1934 г. па 1939 г. падаткі ўзраслі на 67%, а грашовая маса ў перыяд 1937-1939 гг. – на 50%.

Затое ад мілітарызацыі італьянскай эканомікі выйгравалі манаполіі. З 1934 г. па 1939 г. прыбыткі гэткіх кампаніяў, як "Пірэлі", ФІАТ, "Монтэкаціні" і інш. узраслі ў сярэднім на 80%.

Нягледзячы на шматлікія абяцанні фашысцкіх правадыроў, і асабіста Б. Мусаліні, Італія так і не здолела дасягнуць узроўню прамысловага развіцця перадавых капіталістычных краінаў, а палітыка аўтаркія і ўвогуле аказалася контрпрадуктыўнай.


Просмотров 441

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!