Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Кансалідацыя ўлады фашыстаў. Надзвычайныя законы 1926 г. і канчатковае афармленне таталітарнага фашысцкага рэжыму



Разлад і пасіўнасць у лагеры апазіцыі натхніла на радыкальныя дзеянні фашыстаў. 3 студзеня 1925 г. Б. Мусаліні з парламенцкай трыбуны агучыў лозунг "Усю ўладу фашызму". "Авенцінскі блок" быў забаронены, яго друкаваныя органы – зачыненыя, а многія актыўныя дзеячы – арыштаваныя.

Па закону ад 24 снежня 1925 г. парламент страціў кантроль над дзейнасцю галавы ўраду. Ён прызначаўся каралём і нёс адказнасць толькі перад ім. Урад атрымаў права прымаць законы без парламенцкай санкцыі. Мясцовыя органы ўлады распускаліся, а на іх месца прыходзіла фашысцкая адміністрацыя. Суд над забойцамі Дж. Матэоці, які адбыўся ў сакавіку 1926 г., стаў фарсам. Максімальным пакараннем аказалася турэмнае зняволенне тэрмінам на адзін год.

2 кастрычніка 1925 г. Канфедэрацыя прамыслоўцаў і фашысцкія прафсаюзы заключылі т.зв. "Пакт Палаца Відоні". У адпаведнасці з тэкстам гэтага дакументу за фашысцкімі прафсаюзамі прызнавалася манапольнае права заключаць працоўныя дамовы паміж рабочымі і наймальнікамі. 3 красавіка 1926 г. "закон Рока" наклаў забарону на забастоўкі. У выніку фармальна-юрыдычна не забароненыя прафсаюзы страцілі хаця б мінімальнае легальнае поле дзейнасці.

На фоне ўзмацнення фашыстаў асабліва відавочнымі быў заняпад антыфашысцкага руху. Многія апазіцыйныя дзеячы перабраліся на эміграцыю, многія апазіцыйныя партыі самараспусціліся. Паступова адбываецца адкат да адчайных і бясплённых гвалтоўных метадаў барацьбы. На працягу 1925-1926 гг. на Б. Мусаліні было зроблена 4 замахі. Яны толькі выклікалі больш моцную і больш прафесійна арганізаваную хвалю тэрору ў адказ. Апошні замах, які адбыўся 31 кастрычніка 1926 г. паслужыў падставай для канчатковай ліквідацыі рэшткаў буржуазна-парламенцкага ладу.

Спачатку былі праведзены павальныя арышты падазроных у Балонні (звыш 2 тыс. чалавек). Напачатку лістапада 1926 г. былі прынятыя "надзвычайныя фашысцкія законы", распрацаваныя міністрам юстыцыі Альфрэда Рока. Палата дэпутатаў зацвердзіла законапраекты пра роспуск ўсіх варожых рэжыму партыяў і арганізацыяў і закрыцці ўсіх апазіцыйных газет; пра ўсталяванне "Асобага трыбуналу па абароне бяспекі дзяржавы"; пра наданне дзяржаўнага статусу існаваўшай з 1921 г. фашысцкай службе бяспекі "ОВРА"; пра ўвядзенне смяротнай кары. Гэтак пачалося ўсталяванне таталітарнай фашысцкай дыктатуры. Асобы трыбунал асудзіў да турэмнага зняволення больш за 4,5 тыс. антыфашыстаў, каля 10 тыс. былі апраўданыя ў высылку на астравы і лагеры заключэння.



Значныя змены закранулі фашысцкую партыю. Паводле новага статуту 1926 г. партыя пераўтваралася ў ваенізаваную арганізацыю, са строгай субардынацыяй і поўнай адсутнасцю выбарнага пачатку. Вярхоўным і нязменным правадыром партыі – дучэ – быў Б. Мусаліні. З 1927 г. прыём у партыю быў абмежаваны. Выключэнне рабілася для найбольш перспектыўных катэгорый грамадзян, напрыклад, для буржуазіі і аграрыяў. Новымі членамі партыя ў асноўным папаўнялася за кошт моладзі, якая прайшла праз маладзёжныя арганізацыі і добра сябе там зарэкамендавала. Фашысцкая партыя стала адыгрываць кіруючую ролю ў дзяржаве. Кіруючыя пасады ў дзяржаве маглі займаць толькі яе члены. Для дзяржаўных служачых і настаўнікаў была ўведзена асаблівая прысяга на адданасць фашысцкаму рэжыму, а фашысцкае вітанне шляхам узняцця рукі стала абавязковым ва ўсіх установах.

17 траўня 1928 г. быў выданы "Закон аб рэформе палітычнага прадстаўніцтва", які ўводзіў новыя карпаратыўныя прынцыпы абрання парламенту. Фашысцкія карпаратыўныя арганізацыі, прафсаюзы, арганізацыі прадпрымальнікаў і іншыя фашысцкія асацыяцыі нацыянальнага значэння высоўвалі кандыдатаў у дэпутаты колькасцю 800 чалавек, а ВФР з іх складала свой спіс з 400 чалавек. Потым выбарчы спіс публікаваўся ў друку. На выбарах італьянцы павінны былі адказаць на пытанне бюлетэню: "Ці ўхваляеце вы спіс дэпутатаў, ухвалены Вялікай фашысцкай радай?" Спіс лічыўся абраным, калі за яго прагаласавала 50% плюс адзін голас. Падобная сістэма канчаткова ліквідавала прадстаўнічую парламенцкую сістэму. У сакавіку 1929 г. новая выбарчая сістэма была паспяхова выпрабавана.



Палата дэпутатаў не толькі страчвае сваю натуральную прадстаўнічую прыроду, але і статус галоўнага заканадаўчага інстытуту дзяржаўнай улады. Спецыяльным законам ад 9 снежня 1928 г. за ВФР (па-ранейшаму вышэйшым органам партыі) прызнаваліся заканадаўчыя функцыі і фактычна статус галоўнага органа дзяржаўнай улады ў краіне.


Просмотров 433

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!