Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Зараджэнне і развіццё фашысцкага руху, яго сацыяльная база, трансфармацыя праграмных установак. Б. Мусаліні



Але набліжэнне ці наступленне стабільнасці аказалася немагчымым. Па-першае, у 1921 г. сваёй кульмінацыі дасягнуў эканамічны крызіс. Пацярпелі крах буйнейшыя прамысловыя манаполіі Італіі – "Ансальда" ды "Ільва", збанкрутаваў Камерцыйны банк. Зменшыўся рэальны заробак рабочых. Да канца 1921 г. беспрацоўе падскочыла да 0,5 млн. чалавек. Па-другое, палітычная сістэма краіны, расхістаная наступленнем рабочых і цяжкай эканамічнай сітуацыяй, паступова аказваецца пад пагрозай з боку новай радыкальнай сілы – фашысцкага руху.

21 сакавіка 1919 г. у адным з асабнякоў Мілану была створана першая фашысцкая арганізацыя – "Саюзы барацьбы" (итал. – fasci di combatimento; адсюль - "фашызм"). 15 красавіка 1919 г. адбылася першая гвалтоўная акцыя фашыстаў – напад на памяшканні сацыялістычнай газеты "Avanti!" ("Наперад!"), якую да выключэння ў 1914 г. з партыі сацыялістаў у якасці галоўнага рэдактара ўзначальваў лідэр фашыстаў Беніта Мусаліні.

У падмурку фашысцкага руху ляжалі тры галоўныя ідэі: супрацоўніцтва класаў, моцная дзяржаўная ўлада – гарант гэтага супрацоўніцтва, нацыяналізм. Ранні фашызм выкарыстоўваў нямала агульнадэмакратычных лозунгаў (скліканне Устаноўчага сходу; абвяшчэнне рэспублікі; скасаванне Сенату, тытулаў і прывілеяў; абвяшчэнне ўсеагульнага выбарчага права; гарантыі грамадзянскіх свабод), дастаткова радыкальныя сацыяльна-эканамічныя патрабаванні (увядзенне прагрэсіўнага падатку і забарона банкаўскіх спекуляцый; канфіскацыя 85% ваенных прыбыткаў; перадача зямлі сялянам; увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня; забарона выкарыстання працы дзяцей і падлеткаў да 16 гадоў; удзел рабочых у кіраванні вытворчасцю; сацыялізацыя асобных фабрык і заводаў; канфіскацыя ваенных прадпрыемстваў).

З восені 1920 г. фашысцкі рух расце і да канца 1921 г. фашысцкая арганізацыя ўжо налічвала каля 2,2 тысяч секцыяў, у якія ўваходзілі 320 тыс. чалавек. Напачатку 1921 г. фашысты пачалі ствараць свае прафсаюзы. Фашыстаў сталі выкарыстоўваць для разгрому рэвалюцыйных рабочых арганізацыяў, для фізічнага ўздзеяння на рабочых і сацыялістычных актывістаў. Буржуазныя палітыкі не бралі ў разлік магчымасць прыходу фашыстаў да ўлады, а хацелі выкарыстаць іх для ўмацавання буржуазнай дзяржавы і нават для абароны дэмакратычных парадкаў ад небяспекі пралетарскай дыктатуры, а потым уключыць у парламенцкую сістэму.



Першы электаральны вопыт фашыстаў аказаўся правальным (выбары ў Палату дэпутатаў 1919 г.), але на муніцыпальных выбарах 1920 г. іх запрасілі да ўдзелу ў рэспектабельным "Нацыянальным блоку", што аб’яднаў практычна ўсе буржуазныя партыі. Гэтаму спрыяла карэкціроўка праграмных установак фашыстаў. У новай праграме фашыстаў (1920 г.) ідэя стварэння карпарацыяў азначала адмаўленне ад планаў увядзення парламенцкага кантролю над эканомікай і таму збліжала фашызм з буйнымі прамыслоўцамі, адмаўленне ад рэспубліканскіх ідэалаў – з манархіяй, а вырачэнне ад некалі ваяўнічага антыклерыкалізму – з Ватыканам. Правая эвалюцыя фашысцкага руху працягвалася і далей. Аніякія змены не закранулі нацыяналістычныя ўстаноўкі фашыстаў. Карыстаючыся дабротамі недасканалага ліберальнага рэжыму, яны імкнуліся ліквідаваць парламенцкую дэмакратыю ў краіне.

На датэрміновых парламенцкіх выбарах, што адбыліся ў траўні 1921 г., фашысты таксама былі ўключаныя ва ўрадавы выбарчы спіс – "Нацыянальны блок". Гэткім чынам фашысты здолелі ўпершыню патрапіць у парламент, атрымаўшы 35 дэпутацкіх мандатаў.



У лістападзе 1921 г. з’езд італьянскіх фашыстаў ініцыяваў стварэнне Нацыянальнай фашысцкай партыі. Б. Мусаліні быў абвешчаны "дучэ".

Дзеля пашырэння масавай базы фашызму ў студзені 1922 г. ў нацыянальным маштабе аб’ядналіся фашысцкія ("чорныя") прафсаюзы. Вышэйшымі прынцыпамі фашысцкага прафсаюзу былі абвешчаны карпаратывізм і "інтарэсы нацыі". Ідэя інтэрнацыянальнай салідарнасці працоўных трансфармавалася ў ідэю "адзінства і велічы нацыі", а замест першатравеньскага свята фашысты ўвялі сваё свята працы – 21 красавіка – дзень заснавання Рыму.

Прыход фашыстаў да ўлады.

Рост фашысцкага тэрору і яго беспакаранасць прывялі да таго, што увосень 1922 г. у Італіі фактычна ўсталявалася двоеўладдзе. Фашысты не хавалі сваіх планаў на авалоданне ўсёй паўнатой улады ў краіне. 27 верасня Б. Мусаліні заявіў: "Наша праграма вельмі простая. Мы хочам кіраваць Італіяй."

Пачалася падрыхтоўка вайсковага перавароту. Зручная сітуацыя склалася ў кастрычніку, калі Італія была ахоплена ўсеагульнай забастоўкай. 24 кастрычніка 1922 г. у Неапалі пачаўся агульнацыянальны злёт фашыстаў, а па яго заканчэнні была праведзена іх ўсеагульная мабілізацыя. На наступны дзень, 28 кастрычніка, быў прызначаны "паход на Рым" (таксама на іншыя галоўныя цэнтры краіны). Гэтая дэманстрацыя сілы фашыстаў павінна была пераканаць караля Віктара Эмануіла ІІІ у тым, што яны і ёсць той магутны кулак, якія здолее навесці парадак у краіне, і даручыць Б. Мусаліні права сфарміраваць кабінет.

У той жа дзень на сустрэчы караля з прэм’ер-міністрам было вырашана падрыхтаваць праект дэкрэту ўвядзення ў Італіі становішча аблогі. План быў фактычна распрацаваны і нават пачаў дзейнічаць. Дастаткова было атрымаць санкцыю караля, каб па фашыстах быў нанесены вырашальны ўдар.

Кароль, аднак, вырашыў інакш. Хутчэй за ўсё фашысты ўказалі Віктару Эмануілу ІІІ на свае сувязі з герцагам Д’Аоста, які прэтэндаваў на прастол. Баючыся палацавага перавароту, кароль вырашыў пайсці на кампраміс з Б. Мусаліні. Немалаважным фактарам была і боязь караля за будучае самой манархіі, якой сур’ёзна пагражала рэспубліканская па духу СПІ. 28 кастрычніка 1922 г. ён даў даручэнне А. Саландры стварыць новы кабінет з удзелам чатырох фашыстаў. Б. Мусаліні быў запрошаны каралём у Рым.

30 кастрычніка 1922 г. Б. Мусаліні быў прызначаны кіраўніком ураду і з наступнага дня прыступіў да сваіх абавязкаў. "Рэвалюцыя ў спальным вагоне" (будучы прэм’ер-міністр прыбыў у Рым цягніком) не сустрэла аніякага супраціўлення ні з боку парламенту, ні з боку народу. Гэтак пачынаецца новы, фашысцкі перыяд у гісторыі Італіі.

 

 

Тэма 13. Італія ў 1922-1929 гг.

 


Просмотров 459

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!