Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Расстаноўка палітычных сіл пасля вайны. Рабочы рух. Барацьба плыняў у Сацыялістычнай партыі. Стварэнне Народнай партыі



Знешнепалітычныя няўдачы і цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча краіны абвастрылі палітычную барацьбу і прывялі да сур’ёзнай карэкціроўкі партыйнай сістэмы Італіі.

Адбываецца аслабленне Ліберальнай партыі – старэйшай палітычнай партыі краіны, якая амаль на працягу паўстагоддзя валодала большасцю ў парламенце, а яе лідэры ўзначальвалі ўрад. Перыяд адносна стабільных кабінетаў на чале з лібераламі (урады А. Саландры 1914-1916 гг. і В. Арланда 1916-1919 гг.) змяніўся перыядам урадавай нестабільнасці: у 1919-1922 гг. дзейнічалі ажно 5 урадаў. Ліберальная партыя – астатнія буржуазна-дэмакратычныя партыі таксама – аказаліся непадрыхтаванымі да вельмі моцнага палявення італьянскага грамадства і радыкалізацыі палітыкі і таму захаванне ўлады лібералы забяспечвалі хутчэй па інерцыі. Хуткая індустрыялізацыя, якая асабліва паскараецца ў гады першай сусветнай, і звязаная з ёй пралетарызацыя выводзяць на палітычную авансцэну новую, пануючую колькасна і эмацыйна сілу – масы.

Існаваўшыя ў Італіі да гэтага палітычныя партыі ўяўлялі сабой нешматлікія групы буржуазных дзеячаў, якія падтрымлівалі таго ці іншага дэпутата ў парламенце. І калі за Ліберальнай партыяй яшчэ стаялі досыць значныя сілы і ўплывовыя колы, то нязначна прадстаўленыя ў парламенце астатнія буржуазныя групоўкі – рэспубліканцы, радыкалы і дэмакраты ні да вайны, ні ў час вайны, ні пасля яе не ўяўлялі рэальнай палітычнай сілы і нічым акрамя традыцыйных прыхільнасцяў з масамі звязаныя не былі.

Новыя тэндэнцыі – выкарыстанне шырокай прапаганды, прэтэнзія на прадстаўніцтва вялікіх груп народу і актывізацыя дзейнасці на рэгіянальным і лакальным узроўнях увасаблялі больш маладыя партыі, асабліва Сацыялістычная партыя Італіі (СПІ). Колькасць яе членаў у кастрычніку 1919 г. ужо складала каля 70 тыс. чалавек і пастаянна ўзрастала. Рост радыкальных настрояў, прыклад бальшавіцкай Расіі дазваляў сацыялістам разлічваць на хуткі прыход да ўлады. Аднак СПІ не магла прэтэндаваць нават на адноснае адзінства. Неаднароднасць партыі праяўлялася ў вострай унутрыпартыйнай барацьбе трох асноўных плыняў: рэфармістаў, максімалістаў (цэнтрыстаў) і прадстаўнікоў рэвалюцыйнай плыні (камуністаў).



У першыя пасляваенныя гады палітычны твар партыі вызначалі максімалісты (К. Ладзары і Д. Сераці), якія выступалі за рэалізацыю праграмы-максімуму (адсюль і іх назва) – за ўзяцце ўлады гвалтоўным шляхам і ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту ў форме саветаў. Аднак, імкнучыся да захавання адзінства ў партыі, яны адмаўляліся ад ідэі неадкладнай рэалізацыі сваіх планаў.

Рэфармісцкая плынь была найстарэйшай у партыі і карысталася значным уплывам у масах (адлюстроўваючы настроі высокааплатных рабочых Паўночнай Італіі), у парламенце і прафсаюзах (амаль 2-мільённая Усеагульная канфедэрацыя працы (УКП) кантралявалася рэфармісцкімі дзеячамі). Рэфармісты, а асабліва сярод іх трэба вылучыць Філіпа Тураці, падкрэслівалі выключнасць кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі і непрыймальнасць савецкага вопыту для Італіі. На іх думку, шлях да сацыялізму ляжыць праз парламенцкую барацьбу, парламенцкія рэформы і, на тагачасны момант, праз супрацоўніцтва з буржуазна-дэмакратычнымі партыямі і дзеячамі.

Рэвалюцыйная плынь (Антоніа Грамшы і Пальміра Тальяці) выступала за рэвалюцыйнае вырашэнне барацьбы пралетарыяту за сваё вызваленне і ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту. Сярод прывабных лозунгаў, якія выкарыстоўвалі радыкалы, быў лозунг вырашэння праблемы адсталасці Поўдню і змаганне з шырока распаўсюджанай у той час псеўданавуковай тэорыяй біялагічнай непаўнавартаснасць насельнікаў Паўднёвай Італіі.



Узмацненне пазіцыяў сацыялістаў і павышэнне іх аўтарытэту, узрастанне палітычнай актыўнасці насельніцтва, усеагульнае патрабаванне пашырэння выбарчага права, крызіс ліберальнай партыі вымагалі ад буржуазных колаў стварэння партыі зусім іншага тыпу – партыю з шырокай сацыяльнай праграмай і масавай сацыяльнай базай, якая б была здольнай і ў рыторыцы, і ў практычнай дзейнасці паспяхова змагацца з сацыялістамі.

Ініцыятыва належала Ватыкану. Сувязі рымска-каталіцкага касцёлу з рознымі слаямі грамадства ўзмацніліся дзякуючы дзейнасці масавай арганізацыі "Каталіцкае дзеянне" і каталіцкіх (г.зв. "белых") прафсаюзаў – Італьянскай канфедэрацыі працы (ІКП), якія аб’ядноўвалі каля 1 млн. чалавек. Абапіраючыся на гэтую сацыяльную базы і пры ўдзеле Рымскага банку ў студзені 1919 г. каталікі стварылі сваю масавую палітычную арганізацыю – Народную партыю або "папаляры" (ад італ. – Partito Popolare Italiano). Заснавальнікам і яе першым кіраўніком быў сіцылійскі святар дон Луіджы Стурца. Па яго словам партыя жадала "даць адпор манаполіі сацыялістаў, якія пад сцягам чырвонай дэмакратыі імкнуцца аб’яднаць усіх пралетарыяў" і "быць выразнікамі іх інтарэсаў і прадстаўнікамі народу".

Праграма папаляры на самой справе магла скласці канкурэнцыю праграмным устаноўкам сацыялістаў. У ёй абвяшчалася права на працу, сацыяльнае страхаванне, прапанавалася вызначыць мінімум заробкаў і абмежаваць працягласць працы. У адпаведнасці з лозунгам "Зямля тым, хто яе апрацоўвае" ўжо на першым з’ездзе партыі была запланаваная экспрапрыяцыя латыфундыяльных зямель, якія не апрацоўваліся, і размеркаванне іх сярод сялян. Сярод агульнадэмакратычных патрабаванняў былі ўвядзенне мясцовай аўтаноміі і ўсеагульнага выбарчага права. Выступаючы ў абарону прыватнай уласнасці і не прызнаючы сацыялістычнай перспектывы, папаляры абвяшчалі сваім асноўным прынцыпам "карпаратывізм", г.зн. класавае супрацоўніцтва і салідарнасць. Як і практычна ўсе палітычныя партыі Італіі, папаляры не вызначалася маналітнасцю. Існавалі дзве фракцыі: "каталіцкіх дэмакратаў", якія дапускалі супрацоўніцтва з сацыялістамі, і "памяркоўных клерыкалаў", якія арыентаваліся на саюз з ліберальнымі сіламі.

Стварэнне Народнай партыі, папярэдніцы пасляваеннай Хрысціянска-дэмакратычнай партыі, з’яўлялася важным паваротным момантам у гісторыі Італіі: каталіцкія масы ўпершыню ў гісторыі настолькі актыўна ўключаліся ў палітычнае жыццё.


Просмотров 427

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!