Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Урады "Картэлю левых" і "Нацыянальнага яднання", іх палітыка



Адначасова з нарастаннем крызісу "Нацыянальнага блоку" адбывалася згуртаванне левацэнтрысцкіх сіл. Набліжэнне парламенцкіх выбараў 1924 г. падштурхоўвала апазіцыю да збліжэння. Летам 1923 г. Партыя радыкалаў і радыкал-сацыялістаў на чале з Эдуардам Эрыо, СФІО і рэспубліканскія сацыялісты стварылі новую выбарчую кааліцыю – "Картэль левых" (выкарыстанне слова "картэль" падкрэслівала намер яго ўдзельнікаў ажыццяўляць шчыльнае супрацоўніцтва і пасля выбараў пры захаванні поўнай аўтаноміі сваіх партый).

Травеньскія выбары 1924 г. прынеслі "Картэлю левых" перамогу, хаця яго партыі і не авалодалі абсалютнай большасцю мандатаў (287 з 582). Правыя партыі здолелі атрымаць толькі 125 месцаў. Затое ўпершыню ў гісторыі была створана парламенцкая фракцыя ФКП – былі абраныя 26 камуністаў.

Новы кіраўнік ураду Э. Эрыо абвясціў пра прынцыповыя змены ва ўнутранай і знешняй палітыцы Францыі. Што датычыцца ўнутрыпалітычнага курсу, то галоўныя намаганні былі скіраваны на дэмакратызацыі палітычнай сістэмы. Яна ўключала палітычную амністыю удзельнікам антыўрадавых выступленняў першых пасляваенных гадоў, пашырэнне выбарчых праў жанчын, паслядоўную барацьбу за далейшае скарачэнне ўплыву касцёлу ў сферы адукацыі і ўмацаванне свецкіх асноў французскай рэспублікі. Сацыяльна-эканамічная дзейнасць урада аказалася не вельмі прадуктыўнай: 4-мільярдны унутраны заём не меў поспеху, спадзяванні на комплексную праграму сацыялізацыі вытворчасці не спраўдзіліся, рост сацыяльных выдаткаў стваралі праблему бюджэтнага дэфіцыту. Выгодная сусветная эканамічная кан’юнктура дазваляла некаторы час заплюшчваць вочы на гэтыя праблемы. Аднак выкарыстанне механізму "схаванай" (г.зн. не санкцыянаванай належным чынам) эмісіі незабяспечаных дзяржавай франкаў і скандал, які разгарэўся вакол гэтага, вымусілі Э. Эрыо пакінуць пасаду прэм’ер-міністра. Новым кіраўніком французскага ўраду стаў лідэр рэспубліканскіх сацыялістаў Поль Пенлеве. Пры ім некалі актыўны рэфармісцкі курс "Картэлю левых" стаў згортвацца, а сама кааліцыя паціху губляла згуртаванасць. Скрайне дарагія для дзяржаўнага бюджэту каланіяльныя войны Францыі ў Марока і Сірыі прывялі да яго канчатковага распаду.



У ліпені 1926 г. была сфарміравана новая ўрадавая кааліцыя – "Нацыянальнае яднанне". У яе склад увайшлі як рэспубліканскія партыі (правацэнтрысты і цэнтрысты), гэтак і радыкалы з рэспубліканскімі сацыялістамі (левацэнтрысты). У параўнанні з "Нацыянальным блокам" і "Картэлем левых" "Нацыянальнае яднанне" вызначалася больш шырокай сацыяльнай базай.

Новым прэм’ер-міністрам стаў Раймон Пуанкарэ. Галоўнай задачай ураду стала фінансавая стабілізацыя. Упершыню пасля вайны адбылося рэзкае павышэнне падаткаў. Было значна скарочана фінансаванне сацыяльных праграм. Важным сродкам фінансавага аздараўлення стала маштабная дэвальвацыя франка (на 4/5 у параўнанні з 1913 г.). Да 1928 г. праблема інфляцыі была вырашана, за што Р. Пуанкарэ атрымаў ганаровую мянушку "выратавальнік франка".

Актывізацыя эканамічнай палітыкі ў гады праўлення "Нацыянальнага яднання" суправаджалася істотнай перабудовай механізму дзяржаўнай улады ў французскай Трэцяй рэспубліцы. Напрыклад, значна пашыраецца практыка "дэлегаванага заканадаўства" - урад карыстаўся правам выдання падзаконных актаў. Гэткім чынам ажыццяўленне асноўных накірункаў сацыяльна-эканамічнай палітыкі адбывалася без парламенцкага абмеркавання. Тым самым значна ўзрастала роля старшыні ўраду (прэм’ер-міністра).



Яшчэ адной важнейшай зменай стала рэформа выбарчага заканадаўства. Францыя адмовілася ад задужа складанай змешанай сістэмы і вярнулася да мажарытарнай. На думку ініцыятараў рэформы, гэта дазволіла б спыніць далейшую фрагментацыю французскага палітычнага спектру і паспрыяць замацаванню пануючага становішча за нямногімі партыямі-лідэрамі.

Умовы эканамічнай і палітычнай стабілізацыі, эфектыўнасць дзейнасці ўраду і высокі асабісты аўтарытэт Р. Пуанкарэ прынеслі перамогу "Нацыянальнаму яднанню" на парламенцкіх выбарах 1928 г. Аднак вельмі хутка стракатая кааліцыя развалілася. Праблемы пачаліся пасля таго, як партыя радыкалаў. Цяжкая хвароба нязменнага лідэра кааліцыі, яго адстаўка, а потым і смерць закрылі і гэтую, адну з самых яркіх старонак ў міжваеннай гісторыі Францыі.

Пасля зыходу Р. Пуанкарэ няўдалую спробу аднавіць адзінства кааліцыі зрабіў Арыстыд Брыян. Але яго кабінет пратрымаўся толькі тры месяцы (ліпень-лістапад 1929 г.). Надыходзіў перыяд "пазапартыйных" урадаў.


Просмотров 425

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!