Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Фашызм у Вялікабрытаніі. О. Мослі. Антыфашысцкі і рабочы рухі



На чале брытанскага руху фашыстаў стаяў Освальд Мослі. У адрозненне ад Гітлера і Мусаліні і падобна да Франка і Салазара, ён паходзіў з забяспечанай арыстакратычнай сям’і з самымі шырокімі сувязямі ў брытанскім эстэблішменце. На яго вяселлі з малодшай дачкой тагачаснага кіраўніка Форын-офіс (міністэрства замежных спраў) Сінціяй Кэрзан прысутнічалі брытанскі кароль Георг V з каралевай Марыяй, бельгійскі кароль Альберт з жонкай, Э. Бонар Лоў ды іншыя тытулаваныя і ўплывовыя асобы. Яшчэ ў 1918 г. ён быў абраны ў Палату абшчын ад Кансерватыўнай партыі.

Аднак вялікія амбіцыі вымусілі маладога палітыка рэзка змяніць яго палітычныя прыхільнасці і ў 1924 г. ён перайшоў у Лейбарысцкую партыю. У 1929 г. яму даверылі пасаду "малодшага міністра" (міністра без партфелю), які адказваў за барацьбу з беспрацоўем. Спрэчкі ва ўрадзе вакол антыкрызіснай палітыкі прадвызначылі яго добраахвотную адстаўку. Расчараванне ў традыцыйных брытанскіх партыях (лейбарысцкая ўжо стала адной з іх) падштурхнула О. Мослі да ідэі стварэння альтэрнатыўнай г.зв. "Новай партыі". Яе фіяска на выбарах 1931 г. прывяло яго да страты веры ў парламентарызм.

Асабліва О. Мослі зацікавіў вопыт італьянскіх фашыстаў. Пасля наведвання Італіі і сустрэчы з Б. Мусаліні ён вырашыў арганізаваць брытанскую фашысцкую арганізацыю. У кастрычніку 1932 г. быў створаны Брытанскі саюз фашыстаў (БСФ). БСФ выступаў за абмежаванне ўлады парламента і ўсталяванне дыктатуры са сваім лідэрам на чале. Брытанскія фашысты выкарыстоўвалі сацыяльную рыторыку, нацыяналістычную і антыкамуністычную прапаганду. З 1934 г. яны сталі праводзіць антысеміцкую кампанію. Да лета 1934 г. БСФ меў дзесяткі аддзяленняў па ўсёй Вялікабрытаніі і за яе межамі. Былі створаныя фашысцкія арганізацыі жанчын, Фашысцкі саюз брытанскіх рабочых, Федэрацыя брытанскіх універсітэцкіх фашысцкіх арганізацый з прадстаўніцтвамі ў Оксфардзе і Кембрыджы. На пачатковым этапе дзейнасці арганізацыі прыкметную ролю адыгрывалі штурмавыя атрады, г.зв. Сілы абароны БСФ. На сярэдзіну 1934 г. ў шэрагах БСФ знаходзілася ад 40 да 50 тыс. чалавек. Сацыяльны склад Саюзу вызначаўся неаднароднасцю: сярод яго членаў можна было сустрэць і арыстакрата, як сам баранет О.Мослі, і беспрацоўнага. Шмат у БСФ было моладзі, на якую немалое ўздзеянне аказвала і знешняя атрыбутыка фашыстаў.



Візіт у нацысцкую Германію ў 1936 г. толькі ўмацаваў О. Мослі ў правільнасці свайго выбару. Там ён, дарэчы, ажаніўся ў другі раз (другое дзіця ад гэтага шлюбу – Макс Мослі, які з 1993 па 2009 гг. з'яўляўся прэзідэнта ўплывовай Міжнароднай федэрацыі аўтаспорту). На гэтым вяселлі ў асабняку Ё. Гёбельса прысутнічаў нават сам А. Гітлер.

Тым не менш, у Вялікабрытаніі, краіне "старога капіталізму" з трывалымі дэмакратычнымі традыцыямі і ўстойлівай сістэмай сацыяльнай псіхалогіі, якая складвалася на працягу доўгай эвалюцыйнай мадэрнізацыі грамадства, фашызм не меў гэткіх глыбокіх гістарычных перадумоў, як у Германіі, Італіі, Іспаніі, Аўстрыі і г.д. З гэтай прычыны фашысты карысталіся пэўным поспехам толькі ў часткі афіцэрства, нязначнай часткі дробнабуржуазных колаў і сярод дэкласіраваных элементаў. Вузкасць сацыяльнай базы фашызму, рашучы адпор з боку грамадства, а потым і палітычнай улады канчаткова выкінулі яго з брытанскай палітычнай сцэны.

Адной з першых антыфашысцкіх акцыяў у Вялікабрытаніі стала спроба сарваць масавы мітынг фашыстаў у лонданскай залі "Алімпія" 7 чэрвеня 1934 г. Ад фашысцкіх малойчыкаў пацярпела каля 70 антыфашыстаў. 9 верасня 1934 г. каля 100 тыс. лонданцаў не дапусцілі правядзення ў Гайд-парку фашысцкага мітынгу. Толькі паліцыя не дапусціла расправы народу над імі. Яшчэ больш маштабная акцыя антыфашысцкіх сіл адбылася 4 кастрычніка 1936 г. Перайшоўшыя да паслядоўнай антысеміцкай прапаганды брытанскія фашысты спрабавалі маршам прайсці праз Усходні Лондан (Іст-Энд) – бяднейшы раён сталіцы, дзе пражывала шмат яўрэяў. У выніку на вуліцы горада выйшлі каля 300 тыс. антыфашыстаў і, нягледзячы на спробы паліцыі забяспечыць правядзенне афіцыйна дазволенай акцыі, ў раёне вуліцы Кейбл-стрыт яны здолелі канчаткова сарваць правакацыйную вылазку фашыстаў (г.зв."бітва на Кейбл-стрыт"). Значную ролю ў антыфашысцкай барацьбе адыгрываў рабочы рух, чыя барацьба за эканамічныя правы працоўных у 1934-1939 гг. не вызначалася асаблівай актыўнасцю.



Парламенцкі "Акт аб грамадскім парадку" (1936) нанёс першы адчувальны ўдар па фашыстах. Адзіная добра падрыхтаваная спроба фашыстаў дамагчыся электаральнага поспеху (выбары ў Раду Лонданскага графства) скончылася правалам. Яшчэ напачатку другой сусветнай вайны БСФ працягваў дзейнасць, але з прыходам на пасаду прэм’ер-міністра Уінстана Чэрчыля вольніца для брытанскіх фашыстаў скончылася: у траўні-ліпені 1940 г. партыя была забаронена, а яе лідэры на чале з О. Мослі – арыштаваныя.


Просмотров 418

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!