Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Унутраная палітыка Нацыянальнага ўраду. Крызіс брытанскай манархіі сярэдзіны 1930 - х гг



Нягледзячы на захаванне пасады прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі за Р. Макдональдам, яго палітычны ўплыў у 1933-1934 гг. працягваў змяншацца. Гэта тлумачылася не толькі дамінаваннем у кабінеце міністраў і парламенце кансерватараў. Сталы ўзрост і праблемы са здароўем сталі перашкаджаць яму нармальна выконваць абавязкі. (Як заўважыў адзін яго сучаснік: "Справы… зайшлі так далёка, калі ніхто не ведаў, што прэм’ер-міністр будзе казаць у Палаце Абшчын, а калі ён казаў, то ніхто не разумеў".) Яго пацыфізм, які заслугоўваў захапленне ў 1920-х гг., цяпер выклікаў абвінавачванні У. Чэрчыля і цэлага шэрагу іншых палітыкаў у няздольнасці супрацьстаяць А. Гітлеру.

Палітыка Нацыянальнага ўраду ў 1934-1935 гг. характарызавалася імкненнем аслабіць рабочы рух і асабліва яго радыкальнае левае крыло. Акт аб страхаванні па беспрацоўю (1934 г.) пры дапамозе складаных бюракратычных працэдур значна абмяжоўваў забеспячэнне рабочых дапамогамі і выплатамі. Закон аб падбухторванні да мяцяжу (1934 г.) за спробы адцягнуць увагу салдат ад выканання імі службовых абавязкаў (напрыклад, вядзенне сярод іх прапаганды) прадугледжвалася турэмнае зняволенне на двухгадовы тэрмін. Другім важным накірункам палітыкі Нацыянальнага ўраду стала ўмацаванне абароназдольнасці краіны. У сакавіку 1935 г. была прынята маштабная праграма пераўзбраення.

У чэрвені 1935 г. Р. Макдональд зышоў з пасады прэм’ер-міністра і перадаў уладу С. Болдуіну (1935-1937). Адстаўны палітык застаўся ва ўрадзе, атрымаўшы цырыманіяльны пост Лорда Старшыні Таемнай Рады Яго Вялікасці. Нацыянальнае лідарства С. Болдуіна было замацавана парламенцкімі выбарамі, якія прайшлі 14 лістапада 1935 г. Кааліцыя Нацыянальнага ўраду ўпэўнена захавала яўную парламенцкую большасць. Пры гэтым поспех быў дасягнуты амаль выключна сіламі кансерватараў: нацыянал-лібералы і нацыянал-лейбарысты правалілі выбары (Р. Макдональд нават не быў абраны). Пад моцным кіраўніцтвам Клемента Этлі адышлі ад няўдачы 1931 г. лейбарысты (набралі на 102 месцы болей). А вось заняпад лібералаў працягнуўся: за іх аддалі свае галасы толькі 6,7% выбаршчыкаў. Перабудова брытанскай двухпартыйнай сістэмы стала неабвержным фактам.



Узрастальная актыўнасць фашысцкага руху (гл. ніжэй) у краіне выклікала да жыцця "Акт аб грамадскім парадку", які набыў моц з 1 студзеня 1937 г. Ім забаранялася нашэнне палітычнай формы і абмяжоўваліся правы распараджальнікаў мітынгаў. Паліцэйскія атрымлівалі права прысутнічаць на сходах і нават распускаць іх, калі, на іх думку, яны набывалі "бунтарскі характар". Былі пашыраны паўнамоцтвы міністра ўнутраных спраў: ён мог забараняць правядзенне дэманстрацый у тым ці іншым раёне на тэрмін да трох месяцаў. (Гэты акт дазваляў таксама стрымліваць рабочы рух.) Эканамічная палітыка Нацыянальнага ўраду 1934-1939 гг. сведчыла пра рост умяшання дзяржавы ў эканоміку і сацыяльныя адносіны, пра рост дзяржаўна-манапалістычных тэндэнцый.

Самай бурнай падзеяй брытанскага палітычнага жыцця сярэдзіны – другой паловы 1930 - х гг. стаў дынастычны крызіс брытанскай манархіі, які пагражаў перарасці ў крызіс сістэмны. Пасля смерці Георга V (1910-1936) на брытанскі прастол узышоў яго сын 42-гадовы Эдуард VIII. Яму было наканавана быць галавой дзяржавы толькі 10 месяцаў і, таму ён нават не быў каранаваны.

Прамы і адкрыты чалавек, далёкі ад умоўнасцяў брытанскага двара, Эдуард VІII жадаў ажаніцца на разведзенай амерыканцы неарыстакратычнага паходжання Уоліс Сімпсан. Кансерватыўная большасць у парламенце, падтрыманая і дамініёнамі (акрамя Ірландыі), прыгразіла каралю ў выпадку гэтага недапушчальнага шлюбу адстаўкай ураду і канстытуцыйным крызісам. Не жадаючы разрастання далейшай палітызацыі яго асабістай праблемы і палітычных ускладненняў для сваёй краіны, Эдуард VIII адмовіўся ад кароны і заявіў: "Я палічыў немагчымым несці цяжар адказнасці і выконваць абавязкі караля без дапамогі і падтрымкі жанчыны, якую я кахаю". Карона дасталася яго малодшаму брату – Георгу VI (бацьку дагэтуль правячай Лізаветы ІІ).



Гэты крызіс дазволіў ізноў узняць пытанне аб прэрагатывах прэм’ер-міністра. "Актам аб міністрах" (1937) яго паўнамоцтвы ўпершыню ў брытанскай гісторыі былі юрыдычна акрэслены і замацаваны. Яшчэ адным важным наступствам падзей 1936 г. стала нарастанне унутрыпартыйнай барацьбы за лідарства паміж кансерватарамі Нэвілам Чэмберленам (лічыў немагчымым настолькі няроўны шлюб караля) і Уінстанам Чэрчылям (выступіў на баку манарха). Абвастрэнне міжнароднай абстаноўкі напрыканцы 1930-х гг. надала іх рознагалоссям яшчэ больш прынцыповы характар. У траўні пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі заняў Н. Чэмберлен (1937-1940)


Просмотров 488

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!