Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Знешняя палітыка гітлераўскай Германіі. Курс на развязванне вайны



Адной з першачарговых знешнепалітычных задач нацыстаў з’яўлялася ўз’яднанне нямецкай нацыі ў рамках адзінага Рэйху. Гэта ішло ў разрэз з базавымі тэрытарыяльнымі ўмовамі Версальскага мірнага дагавора. Але адмова Германіі ад удзелу ў рабоце міжнароднай канферэнцыі па раззбраенні і выхад 14 кастрычніка 1933 г. са складу Лігі Нацыяў недвухсэнсоўна паказваў імкненне нацыстаў ісці ў яе вырашэнні да канца.

Каб наблізіць магчымасць доўгачаканага аншлюсу, у ліпні 1934 г. сіламі мясцовых хаўруснікаў нацысты паспрабавалі ажыццявіць дзяржаўны пераварот ў Аўстрыі. Рашучы адпор аўстрыйскіх уладаў і жорсткая пазіцыя Італіі па пытанні захавання суверэнітэту сваёй паўночнай суседкі не дазволілі Гітлеру рэалізаваць свае планы.

Далейшы рух нацысцкай дзяржавы за абмежавальныя рамкі Версальска-Вашынгтонскай сістэмы працягнуўся ў 1935 г. Шалёную шавіністычную эйфарыю немцаў выклікалі вынікі Саарскага плебісцыту – насельніцтва выказалася за вяртанне ў склад Германіі. Неўзабаве была ўведзена ўсеагульная вайсковая павіннасць для мужчын ва ўзросце ад 18 да 43 гадоў.

Вялікія дзяржавы, гаранты непахіснасці міжнародна-прававой сістэмы аказаліся не ў стане згуртаваць свае намаганні на ўтаймаванне нацыстаў. Лагічнае збліжэнне Францыі з Італіяй на міжнароднай канферэнцыі ў Стрэзе (1935 г.) на глебе занепакоенасці рэваншысцкімі тэндэнцыямі ў Германіі выклікала рэакцыю Вялікабрытаніі ў духу "балансу сіл". Неўзабаве пасля Стрэзе быў падпісаны брытана-германскі Дагавор аб марскіх узбраеннях. Германія атрымала санкцыянаванае вялікай дзяржавай права на значнае павелічэнне свайго ваенна-марскога флоту і нават на роўнасць свайго падводнага флоту брытанскаму. Як вынік гэткай недальнабачнасці, у наступным годзе па загаду фюрэра германскія войскі ўвайшлі ў Рэйнскую зону, чым парушылі яе дэмілітарызаваны статус. Усё гэта дазволіла Гітлеру заявіць аб знішчэнні невыноснага духу Версаля.

Яшчэ мацнейшы ўдар па знікаючаму сусветнаму парадку быў нанесены аншлюсам Аўстрыі. 12 сакавіка 1938 г. ў альпійскую рэспубліку былі ўведзены германскія войскі, а на наступны дзень Аўстрыя стала часткай Трэцяга Рэйху. Тэрыторыя Германіі вырасла на 10%, а насельніцтва – на 17% (6,7 млн.).



З 1937 г. Германія пачынае палітычны ціск на кіраўніцтва Чэхаславакіі з прэтэнзіямі наконт, нібыта, невыноснага становішча нямецкай меншасці ў Судэцкай вобласці (амаль 3,3 млн. чалавек – каля 90% насельніцтва). Рэалізацыя планаў нацысцкай Германіі адносна суседняй краіны пачалася ўжо ўвосень 1938 г. На Мюнхенскай канферэнцыі (29-30 верасня 1938 г.) з удзелам брытанскага прэм’ер-міністра Нэвіла Чэмберлена, французскага прэм’ер-міністра Эдуарда Даладзье, А. Гітлера і італьянскага дыктатара Беніта Мусаліні (чэхаславацкіх палітыкаў у Мюнхен нават не запрасілі) была санкцыянавана нямецкая ваенная акупацыя Судэцкай вобласці. На думку тагачасных лідараў заходніх дэмакратычных дзяржаў, нязначныя саступкі Гітлеру павінны задаволіць немцаў і прынясуць карысць справе міра, а таму з’яўляюцца цалкам апраўданымі. У выніку гэтай тактыкі “замірэння агрэсара” у складзе Германіі апынуліся высокаразвітыя прамысловыя тэрыторыі. У сакавіку 1939 г. Гітлер паспрыяў распаду Чэхаславакіі – незалежнасць абвясціла Славакія. Ужо на наступны дзень пасля гэтага германскія войскі акупіравалі чэшскія землі – Багемію і Маравію.

Адначасова з вырашэннем задачы збірання нямецкіх зямель гітлераўская знешняя палітыка была скіравана на падрыхтоўку татальнай вайны за ўсталяванне новага сусветнага парадку. Паступова выяўляюцца абрысы новага агрэсіўнага блоку на чале з Германіяй.



Паспяховая агрэсія супраць Абісініі (1935-1936 гг.) толькі раздражніла захопніцкія апетыты Італіі. Для супрацьстаяння еўрапейскай супольнасці ёй былі патрэбныя саюзнікі. У ліпені 1936 г. было дасягнута германа-італьянскае пагадненне аб неўмяшанні Італіі ў дачыненні Германіі і Аўстрыі, г.зн. фактычна была атрымана згода Мусаліні на аншлюс.

Германа-італьянскае збліжэнне было падмацавана "братэрствам па зброі" ў час Грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1936-1939 гг.), дзе яны выступілі на баку франкістаў. А 24 кастрычніка 1936 г. саюз двух дыктатараў – Гітлера і Мусаліні – быў афіцыйна аформлены падпісаннем пакту аб стварэнні восі "Берлін-Рым". 25 лістапада 1937 г. Германія і Японія падпісалі Антыкамінтэрнаўскі пакт, згодна якому абавязваліся інфармаваць адзіна аднаго аб дзейнасці Камінтэрна і весці сумесную вайну супраць яго. Калі праз год да гэтага пакту далучылася Італія. Такім чынам склаўся агрэсіўны блок трох дзяржаў – вось "Берлін-Рым-Токіа".

Палітыка "замірэння агрэсара", якую слепа праводзілі ўлады Вялікабрытаніі і Францыі, хутка даказала сваю тупіковасць. Жаданне вярнуць у Рэйх польскіх немцаў вылілася ў пачатак другой сусветнай вайны.

 

 


Просмотров 446

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!