Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Эканамічная палітыка нацыстаў. Сацыяльныя мерапрыемствы



Нацысты прынялі германскую эканоміку ў 1933 г. у паўжывым стане. Напрыканцы 1930-х гг. ад большасці эканамічных хваробаў засталіся адны ўспаміны. Некаторыя сучасныя палітыкі нават выказваюцца наконт слушнасці эканамічнага курсу Гітлера. Што ж было на самой справе? На канец 1932 г. па самых аптымістычных дадзеных беспрацоўнымі з'яўляліся 5,6 млн. чалавек (43% членаў прафсаюзу або 29,9% усёй працоўнай сілы), а з улікам схаванага беспрацоўя – ажно 7,6 млн. Індэкс прамысловай вытворчасці за крызісныя гады няўхільна змяншаўся. Рэзка пагоршылася матэрыяльнае становішча немцаў.

Эканамічнае рэгуляванне ў нацысцкай Германіі праводзілася галоўным чынам тымі ж метадамі, што і ў іншых краінах. Гэтак назіралася рэзкае павелічэнне дзяржаўных выдаткаў. За перыяд з 1933 па 1938 гг. яны ўзраслі ажно ў 7 разоў. Для аздараўлення эканомікі выкарыстоўваліся многія іншыя традыцыйныя механізмы – заахвочванне капіталаўкладанняў прадпрымальнікаў, субсідыі, падатковыя ільготы буйным фірмам.

Аднак таталітарна-фашысцкая мадэль дзяржаўна-манапалістычнага рэгулявання мела некаторыя прынцыповыя асаблівасці. Па-першае, большая частка выдаткаў дзяржавы ішла на стварэнне ваеннай прамысловасці і аднаўленне магутных узброеных сілаў. Выдаткі на вайсковыя патрэбы за 1933-1938 гг. ўзраслі ў 20 разоў! Такім чынам напрыканцы 1930-х гг. можна казаць аб стварэнні ў Германіі ваенна-дзяржаўнага рэгулявання. Па-другое, у нацысцкай Германіі ўзнікла сістэма не ўскоснага, а прамога рэгулявання эканомікі. Дзяржава ўсталявала непасрэдны кантроль за ходам вытворчасці і размеркавання прамысловай прадукцыі, а часам і дзяржаўнага кіравання эканомікай за кошт абмежавання прыватнаўласніцкіх правоў. Вось важнейшыя захады нацыстаў па пераадоленні крызісу і стварэнні нацысцкай эканамічнай мадэлі.

15 ліпеня 1933 г. была створана Генеральная рада эканомікі. У Раду ўвайшлі кіраўнікі буйнейшых манапалістычных аб'яднанняў (Круп, Цісэн і інш.), а таксама прадстаўнікі гітлераўскай правячай вярхушкі, якія самі хутка пераўтвараліся ў буйнейшых манапалістаў. Напрыклад, за кошт "арыізацыі" эканомікі (пагалоўнай канфіскацыі ўласнасці яўрэяў) і падобных надзвычайных мерапрыемстваў адным з багацейшых у Германіі чалавекам стаў старшыня рэйхстагу, міністр-прэзідэнт Прусіі і рэйхсміністр авіяцыі Герман Герынг. Аднак найвышэйшым органам эканомікі Рада не была. Усе самыя прынцыповыя праблемы дзяржаўнага рэгулявання вырашаліся ў Імперскім міністэрстве гаспадаркі, дзе непадзельна панавалі нацыянал-сацыялісты.



Важнейшым прынцыпам кіравання эканомікай закон ад 27 лютага 1934 г. абвясціў т.зв. “фюрэрскі прынцып”. Гэта азначала ліквідацыю ўсялякага выбарнага пачатку ў эканоміцы. Кіраўнікі ўсіх гаспадарчых аб'яднанняў атрымлівалі званне фюрэра дадзенага падраздзялення і неабмежаваныя паўнамоцтвы ў сферы сваёй кампетэнцыі. Прыкладна ў той жа час, 20 студзеня 1934 г., быў прыняты Закон аб рэгуляванні нацыянальнай працы. Былі канчаткова ліквідаваныя існаваўшыя з рэвалюцыйных часоў фабзаўкамы і ўведзена жорсткая іерархічная сістэма кіравання прадпрыемствамі.

Жорсткае ваенна-дзяржаўнае эканамічнае рэгуляванне, галоўнай мэтай якога з'яўлялася падрыхтоўка Германіі да вайны, набыло сваё лагічнае завяршэнне ў верасні 1936 г. На Партыйным з'ездзе у Нюрнбергу А. Гітлер абвясціў 4-гадовы план, галоўнай мэтаю якога станавілася падрыхтоўка краіны да вайны. Планаванне і рэгуляванне эканомікі узмацніліся. Рыначныя механізмы замяшчаліся камандна-адміністрацыйнымі.



Неад'емным элементам нацысцкай эканамічнай палітыкі з'яўлялася пазаэканамічнае прымушэнне працоўных. Уводзілася 6-месячная працоўная павіннасць, кожная 18-гадовая дзяўчына мусіла адпрацаваць адзін год на карысць Рэйху ў сялянскай гаспадарцы,з уводам працоўных кніжак моцна абмяжоўвалася магчымасць змены месца працаўладкавання, з часам набывае значэнне выкарыстанне непрыхавана нявольнай працы (напрыклад, канцлагеры).

Таталітарны метады кіравання эканомікай і паляпшэнне эканамічнай кан'юнктуры дазволілі ў хуткія тэрміны пераадолець наступствы крызісу. Да 1936 г. эканоміка канчаткова выйшла на дакрызісныя паказчыкі. Індэкс прамысловай прадукцыі адносна дакрызіснага ўзроўню ў 1934 г. ужо складаў 83 пункты, у 1935 г. – 96, у 1936 г. – 107, а 1939 г., калі пачаліся актыўная падрыхтоўка да вайны і сама вайна, – 132! Хутка скарачалася беспрацоўе. У ЗША, напрыклад, у 1936 г. яго ўзровень быў яшчэ парадку 24%. А ў Германіі – ужо 7,4%, г.зн. амаль столькі ж колькі ў дакрызісным 1928 г. (і гэта пры 29,9% у 1932 г.!).

Для прыцягнення шырокіх слаёў рабочых на бок нацысцкага рэжыму выкарыстоўваліся спецыяльна разлічаныя сацыяльныя мерапрыемствы. Дзяржава не проста раздавала грошы. З вялікай увагаю яна сачыла за тым, каб атрымальнікі належным чынам ацанілі яе высілкі. Усе сацыяльныя праграмы абстаўляліся буйнамаштабнымі рэкламна-прапагандысцімі кампаніямі.

Класічны прыклад падобнай кампаніі будаўніцтва рэйхсаўтабану (Reichsautobahn), імперскай сістэмы шашэйных дарог. Плакаты, газетныя фотаздымкі і кінахроніка з А. Гітлерам і рыдлёўкай, натоўпамі радасных працаўнікоў на фоне будаўнічых пляцовак напаўнялі стомленую галодную нацыю светлымі надзеямі на забяспечанае фюрэрам і партыяй светлае заўтра. Тыя ж функцыі выконвала і гучная кампанія "Барацьба за працоўныя месцы".



Была створана сістэма дзяржаўнай дабрачыннасці. Яе асновы пачалі закладвацца яшчэ ў першыя месяцы гітлераўскага праўлення з "кампаніяй зімовай дапамогі". Асноўным каналам дзяржаўнай дабрачыннасці стала спецыяльная арганізацыя "Kraft durch Freude" ("Радасць – гэта сіла"). Яна курыравала створаную для рабочых і служачых сістэму даступнага адпачынку, турызму, заахвочвання фізічнай культуры, спорту, аматарскіх тэатраў. Нізкааплатныя рабочыя маглі карыстацца правам бясплатнага ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах. Хаця ўсе кампаніі і сістэмы працавалі на грошы страхавога і пенсійнага фондаў, г.зн за грошы рабочых, яны стваралі якасную ілюзію пастаяннага клопату НСДАП аб рабочым класе.

Падтрыманне ўстойлівай сацыяльнай стабільнасці патрабавала рознага роду падачак і дапамог сярэднім слаям – дробным прадпрымальнікам, рамеснікам, гандлярам, сялянам, а таксама найбольш “перспектыўным” групам насельніцтва. Напрыклад, дзейнічала праграма дапамогі маладым парам, якія маглі атрымаць безадсоткавы двухгадовы крэдыт на суму да 1 тыс. марак на набыццё мэблі. Ужо ў 1933 г. было заключана на 200 тыс. (!) шлюбаў болей. І хаця цяжка прывязваць гэткі рост да адной толькі дапамогі, ён не можа не адлюстроўваць, сама меней, абуджэнне надзеі нацыі.

У выніку насельніцтва змірыліся з новай уладаю, якая здолела ліквідаваць беспрацоўе, гарантавала неблагі заробак, стварыла сістэму абароны працаўнікоў ад адвольных звальненняў і спецыяльныя інстанцыі для абскарджання дзеянняў прадпрымальніка, арганізавала масавы адпачынак і г.д. Аднак цана, якую неўзабаве немцам прыйшлося заплаціць за гэты поспех, – многія мільёны загубленых жыццяў, новы эканамічны крах, раскол Германіі і г.д. – аказалася непамерна высокай.


Просмотров 375

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!