Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Станаўленне Веймарскай рэспублікі. Веймарская канстытуцыя



Гэткім чынам, рэвалюцыя ішла на спад, а рэспубліка набірала моц. 19 студзеня 1919 г. адбыліся выбары у Нацыянальны ўстаноўчы сход. Пераканаўчую перамогу на іх атрымалі партыі сацыял- і буржуазна-рэфармісцкай арыентацыі. У падтрымку СДПГ выказалася 37,9% амаль 30-мільённай арміі выбаршчыкаў, за партыю Цэнтру і яе саюзнікаў з Баварскай народнай партыяй (БНП) – 19,6%, НДП – 18,6%. Астатнія партыі паказалі нашмат слабейшыя вынікі, а камуністычная партыя ўвогуле байкатавала выбары

Дэпутаты вырашылі перабрацца з яшчэ неспакойнага Берліна ў правінцыйны і добрапрыстойны Веймар (Цюрынгія). І праз тры тыдні пасля выбараў (6 лютага 1919 г.) Нацыянальны Устаноўчы сход адкрыў свае паседжанні. У той жа дзень пасля нядоўгіх і дастаткова ўзважаных абмеркаванняў – становішча ў краіне заставалася скрайне няўстойлівым і цана канчатковых рашэнняў форуму была неймаверна высокай – буржуазная большасць вырашыла пайсці на супрацоўніцтва ва ўрадзе з сацыял-дэмакратамі. Тры партыі-пераможцы – НДП, Цэнтру і СДПГ – утварылі так званую "Веймарскую кааліцыю". 11 лютага 1919 г. сход абраў прэзідэнта краіны, ім стаў старшыня СДПГ Ф. Эберт. Яго паплечнік Ф. Шэйдэман заняў пасаду канцлера.

Цяпер кіруючым колам Германіі можна было перавесці дых і заняцца падрыхтоўкай рэспубліканскай канстытуцыі. Працэс яе распрацоўкі адбываўся ў не зусім спрыяльных умовах – вугальшчыкі Рура, Сярэдняй Германіі. Верхняй Сілезіі і Цюрынгіі правялі некалькі буйных стачак, усеагульную стачку і забастоўку правялі і рабочыя Берліна – яны выліліся ва ўзброеныя сутычкі з урадавымі сіламі на чале з генералам В. фон Лютвіцам. Напачатку красавіка была абвешчана Баварская Савецкая рэспубліка.

Напрыканцы зімы – напачатку вясны усё больш і больш выпукла праяўляецца тэндэнцыя да паступовага згортвання класавых бітваў. Веймарскі ўрад сам прымае некалькі рашэнняў, што мусілі забяспечыць далейшую стабілізацыю абстаноўкі ў краіне. Былі прынятыя закон аб сацыялізацыі (законным шляхам і за ўзнагароджанне), закон аб рэгуляванні вугальнай вытворчасці, акты, якія ўводзілі рэгуляванне і ў некаторых іншых галінах прамысловасці. А ў лютым 1920 г. быў прыняты закон аб вытворчых саветах, які прызнаваў за фабрычна-заводскімі камісіямі права ўдзелу ў вырашэнні пытанняў найму, звальнення і г.д.



31 ліпеня 1919 г. Веймарскі Нацыянальны сход прыняў канстытуцыю. 11 жніўня яна набыла моц. Германія абвяшчалася парламенцкай рэспублікай, улада ў якой зыходзіла ад народу, гарантаваліся дэмакратычныя правы і свабоды, дэкларавалася абарона працы, гаварылася і аб гарантыях дастойнага жыцця.

Заканадаўчая ўлада належала рэйхстагу і ландтагам 18 зямель. Выбары ў рэйхстаг праводзіліся раз на чатыры гады на базе ўсеагульнага выбарчага права (з 20 гадоў). У яго кампетэнцыю ўваходзіў кантроль за замежнымі і каланіяльнымі справамі. друкам і г.д. Правы заканадаўчага сходу былі абмежаваныя прэзідэнтам і рэйхсратам, прычым апошні з'яўляўся кантрольным органам і валодаў правам вета.

Галавой дзяржавы лічыўся прэзідэнт, які абіраўся на 7 гадоў. Ён атрымаў шырокія правы у тым ліку прызначаў урад, выконваў функцыі вярхоўнага галоўнакамандуючага, меў правы роспуску парламента, а таксама адтэрміноўваючага і поўнага вета, мог уводзіць надзвычайнае становішча і выдаваць надзвычайныя дэкрэты.

Версальскі мір.

Паралельна з канстытуіраваннем рэспублікі на ўнутрыпалітычным фронце вялася барацьба за максімальна годны для Германіі мір. Аднак неабходных рэсурсаў для забеспячэння сваіх знешнепалітычных інтарэсаў у краіны не аказалася.



Мірная канферэнцыя пачалася ў Парыжы 18 студзеня 1919 г. У яе рабоце ўзяла ўдзел тысяча дэлегатаў з 27 пераможных краінаў свету. Германская дэлегацыя была запрошана ў Парыж толькі 7 траўня 1919 г. Ж. Клемансо самазадаволена адзначыў: "Час расплаты прыйшоў!" І сапраўды, амаль па ўсіх пазіцыях спадзяванні немцаў не спраўдзіліся. У наступныя 23 дні прадстаўленыя Германіі для азнаямлення з праектам дагавору ёю было накіравана 20 нотаў супраць асобных палажэнняў дагавору, але гэтыя прэтэнзіі сутыкнуліся з глухой сцяной неразумення. Тады прыйшоў ультыматум пагадзіцца з дагаворам на працягу 7 дзён.

Падпісанне міру выклікала бурныя дэбаты у германскім парламенце. Рэйхсканцлер заявіў: "Няхай адсохне рука, якая накладзе на сябе і нас гэтыя кайданы!" Напрыканцы чэрвеня кабінет выйшаў у адстаўку, але праз некалькі дзён рэйхстаг усё ж выказаўся за падпісанне міру на прапанаваных умовах. 28 чэрвеня ў Люстэркавай зале Версальскага палацу Германія ўсё ж падпісала прыніжальны для сябе дагавор.

Германія не проста панесла значныя тэрытарыяльныя і звязаныя з імі людскія страты. Аграмаднымі былі эканамічныя наступствы паражэння ў вайне: краіна згубіла шэраг важнейшых прамысловых раёнаў. Напрыклад, на страчаныя землі прыпадала 75% здабычы жалезнай руды і цынку, 20% здабычы вугалю, 25% выплаўкі чыгуна. Канчаткова рухнулі спадзяванні на стварэнне магутнай каланіяльнай імперыі. Гэта быў удар не толькі па прэстыжы краіны, але й па яе эканоміцы.

У Версалі было прынятае рашэнне аб выплаце Германіяй буйных рэпарацыйных плацяжоў у рахунак нанесеных вайной страт саюзнікам-пераможцам. Папярэдне ў вусных дамовах фігуравала вялікая сума каля 40 млрд. залатых марак.

Калі дадаць да ўсяго пералічанага чалавечыя ахвяры, панесеныя за чатыры гады вайны – каля 1,8 млн. забітымі, а з улікам палонных і параненых і ўвогуле – 7,5 млн. чалавек, маштабы катастрофы Германіі будуць выглядаць зусім апакаліптычна. Агульныя выдаткі на вядзенне вайны дасягнулі 150 млрд. марак. У параўнанні з 1913 г. нацыянальнае багацце зменшылася у 2 разы, агульны аб'ём прамысловай прадукцыі ўпаў на 43%. Рэзка пагоршылася сацыяльнае становішча большасці насельніцтва, масавым стала беспрацоўе, знізіўся рэальны заробак, звыклымі сталі праблемы з харчаваннем. (Напрыклад, гадавое спажыванне мяса на душу насельніцтва знізілася з 52 кг. У 1912 г. да 26 кг. У 1922 г.) У сувязі з гэтым вытворчы траўматызм вырас на 50%. Эканоміка апынулася на мяжы краху, а на тое, што яшчэ заставалася ад былой магутнасці, прэтэндавалі пераможцы.


Просмотров 448

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!