Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Урэгуляванне адносін на Далёкім Усходзе і ў зоне Ціхага акіяна. Вашынгтонская канферэнцыя



Міжнародная канферэнцыя ў Вашынгтоне (12 лістапада 1921 г. – 6 лютага 1922 г.) была павінна, з аднаго боку, змякчыць міжнародныя праблемы і супярэчнасці ў Далёкаўсходнім рэгіёне і зоне Ціхага акіяну і, з іншага боку, зняць самаізаляцыю ЗША, небяспечную для новага сусветнага ладу. Тры дагаворы, заключаныя ў амерыканскай сталіцы прынеслі бліскучую перамогу Злучаным Штатам.

Амерыканская дыпламатыя здолела дамагчыся разрыву існаваўшага з 1902 г. англа-японскага саюзу, які замацоўваў іх супольнае панаванне ў Ціхаакіянскім рэгіёне. У "Дагаворы чатырох" (13 снежня 1921 г.) ЗША, Вялікабрытанія, Францыя і Японія абавязваліся паважаць правы на астравы і астраўныя ўладанні ў Ціхім акіяне, што юрыдычна замацоўвала статус-кво і часовую раўнавагу названых дзяржаў у рэгіёне.

Дагавор аб абмежаванні марскіх узбраенняў, "Дагавор пяці" (6 лютага 1922 г.), абмяжоўваў ваенныя флаты пяці вялікіх дзяржаў – ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Францыі і Італіі – у прапорцыі, адпаведна, 5 : 5 : 3 : 1,75 : 1,75. Уводзіліся пэўныя абмежаванні на стварэнне ваенна-марскіх баз у Ціхім акіяне. Абмежаванне флатоў дало Злучаным Штатам магчымасць у бліжэйшай перспектыве зраўняцца з Вялікабрытаніяй.

"Дагавор дзевяці" (6 лютага 1922 г.), падпісаны ўсімі ўдзельнікамі канферэнцыі (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Японія, Італія, Бельгія, Нідэрланды, Партугалія і Кітай), абвяшчаў прынцып павагі суверэнітэту, тэрытарыяльнай і адміністратыўнай недатыкальнасці Кітаю. На яго тэрыторыі ўводзіліся прынцыпы "адчыненых дзвярэй" і "роўных магчымасцяў" у гандлі развіцці прамысловасці, што аблягчала ЗША доступ на бязмежны кітайскі рынак і пазбаўляла еўрапейскія дзяржавы іх манапольнага становішча ў асобных раёнах Паднябеснай. У дадатак да асноўнага пагаднення быў падпісаны мытны трактат, які замацоўваў мытнае нераўнапраўе Кітая з дзяржавамі Захаду.

Праблемы і супярэчнасці сістэмы пасляваеннага ўрэгулявання.

Нягледзячы на беспрэцэдэнтныя маштабы юрыдычна-прававой базы Версальска-Вашынгтонскай сістэмы міжнародных адносін, яе рэвалюцыйны інстытуцыйны падмурак – Лігу Нацыяў, устойлівасць новай светабудовы не выглядала бездакорнай.



Па-першае, Версальскі парадак не быў усеабдымным. Пасляваенныя пагадненні былі заснаваны на дыскрымінацыі пераможаных дзяржаў і Расіі. Германія страціла свае калоніі і частку тэрыторыі, абмяжоўвалася ў магчымасці стварэння гарантыяў бяспекі, падаўлялася эканамічна праз механізм рэпарацый. Блізкія да гэтага ўмовы датычыліся і яе былых саюзнікаў. Прайграўшыя вайну дзяржавы былі на пэўны час выключаныя з шэрагу сістэмаўтваральных элементаў новага сусветнага парадку і зведзены да стану аб’ектаў уплыву вялікіх дзяржаў. Азлобленасць і прага да рэваншу пакрыўджаных аўтсайдэраў будзе пастаянна атручваць атмасферу міжнародных адносін у міжваенны час. Нават не будучы пераможанай, была спачатку пакінутая на задворках сусветнай палітыкі і ізаляваная Савецкая Расія.

Па-другое, не спрыялі доўгатэрміноваму міру і спакою ў свеце новыя еўрапейскія межы. Дзіўнае спалучэнне прынцыпу "нацыянальнай дзяржаўнасці", закладзенага ў "14 пунктах", і рэпрэсіўна-абмежавальны дух палітыкі Версаля адносна пераможаных дзяржаў, што груба парушаў яго, спарадзілі дзесяткі ачагоў супярэчнасцяў, якія не паўсюды паспелі канчаткова згаснуць і да нашых дзён. Акрамя таго, новае дзяржаўнае размежаванне ў Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропе цалкам разбурыла эканамічныя сувязі ў рэгіёне.



Па-трэцяе, Ліга Нацый як прылада захавання стабільнасці міжнародна-палітычнай сістэмы была занадта моцна падпарадкаваная інтарэсам Вялікабрытаніі і Францыі, а таму не здолела эфектыўна спраўляцца з выкананнем ускладзеных на яе функцый. Гэта таксама з’яўлялася ускосным сведчаннем адсутнасці трывалай дагаворна-прававой базы Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.

Па-чацвёртае, кансервацыя каланіяльнай сістэмы, няхай і мадэрнізаванай, пры дапамозе "мандатаў" Лігі Нацый, пакідала гатовае поле для супярэчнасцяў паміж жывымі і былымі каланіяльнымі дзяржавамі і спрыяла далейшаму росту нацыянальна-вызваленчых рухаў заняволеных народаў свету.

 

 

Тэма 3. Рабочы і дэмакратычны рух у міжваенны перыяд.

Арганізацыйны раскол рабочага руху. Стварэнне Камуністычнага інтэрнацыяналу. Распрацоўка тактыкі адзінага рабочага фронту, яе сутнасць. Вынікі рэвалюцыйных падзей 1918-1923 гг. і Камінтэрн.

Адсутнасць трывалага адзінства рабочага руху была відавочным фактам і ў другой палове ХІХ ст. Але арганізацыйны раскол аформіўся толькі з пачаткам першай сусветнай вайны і крахам ІІ Інтэрнацыяналу. Вылучыліся рэвалюцыйная (камуністычная) і сацыял-рэфармісцкая плыні.

Актывізацыя рэвалюцыйнай барацьбы ў Еўропе пасля першай сусветнай вайны падштурхнула расійскіх бальшавікоў да згуртавання камуністычных сіл. Іх шляхі з памяркоўнымі сацыял-дэмакратамі разышліся. У сакавіку 1919 г. у Маскве адбыўся Ўстаноўчы кангрэс ІІІ Інтэрнацыяналу (Камінтэрну). Асноватворныя дакументы, прынятыя на гэтым форуме сфармулявалі асноўныя праграмныя ідэі рэвалюцыйнага марксізму: рэвалюцыйны характар сацыялістычнага будаўніцтва і дыктатура пралетарыяту (г.зн. адмаўленне эвалюцыйнага шляху да сацыялізму ў рамках буржузна-дэмакратычнай дзяржаўнасці), злом буржуазнай дзяржавы, экспрапрыяцыя буйнога капіталу, падтрымка нацыянальна-вызваленчага руху народаў калоніяў і г.д. Быў утвораны Выканаўчы Камітэт Камуністычнага Інтэрнацыяналу (ВККІ). Канчатковае арганізацыйнае афармленне Камінтэрну адбылося ў 1920 г. на ІІ Кангрэсе, дзе былі прынятыя Статут Камінтэрна і "21 ўмова аб прыёме". У дакументах была дэталізавана ідэалагічная платформа арганізацыі, напрыклад, тут падкрэслівалася прынцыповасць разрыву з сацыял-дэмакратыяй і абавязковасць рашэнняў Камінтэрну для асобных партый.



Рашэнні ІІІ і IV Кангрэсаў Камінтэрну (1921-1922 гг.) замацавалі арганізацыйныя прынцыпы яго дзейнасці. У выніку савецкія бальшавікі і іх бліжэйшыя саюзнікі ўзялі пад кантроль усе рычагі кіравання. IV Кангрэс замацаваў стратэгію "адзінага рабочага фронту": рэвалюцыйная стратэгія камуністаў павінна была спалучацца з тактычнымі задачамі ў галіне эканамічнага і сацыяльнага становішча рабочага класа.

Пры гэтым да збліжэння камуністаў з сацыял-дэмакратыяй было яшчэ вельмі далёка. Спроба Карла Радэка давесці Кангрэсу, што ў новых умовах сацыял-дэмакратыя становіцца часовым саюзнікам камуністаў, не мела поспеху. Перамагла пазіцыя, агучаная Р. Зіноўевым: сацыял-дэмакратычныя партыі – левая частка буржуазнага палітычнага лагера, а таму ёсць найбольш небяспечнымі праціўнікамі камуністычнага руху.


Просмотров 425

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!