Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Перыядызацыя і галоўныя праблемы навейшай гісторыі



Перыядызацыя навейшай гісторыі першапачаткова таксама засноўвалася на марксісцкай тэарэтычнай базе. Першы этап навейшай гісторыі пачынаўся з 1917 г., калі адбылося ўзнікненне "рэальнага сацыялізму" і пачаўся "агульны крызіс капіталізму", другі этап – з 1939 г., калі, паводле гісторыкаў-марксістаў, пачынаецца другі перыяду агульнага крызісу капіталізму. У красавіку 1954 г. на пасяджэнні супрацоўнікаў кафедр новай і навейшай гісторыі пад эгідай Міністэрства вышэйшай адукацыі было афіцыйна зацверджана паняцце другога перыяду навейшай гісторыі па аналогіі з другім перыядам агульнага крызісу капіталізму, звязаным з падзеямі і вынікамі другой сусветнай вайны.

У 1960-я гг., пасля замацавання ў марксісцкай навуцы канцэпцыі трох этапаў агульнага крызісу капіталізму, змянілася і перыядызацыя навейшай гісторыі: 1917-1945 гг. - пачатак агульнага крызісу капіталізму пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі і ўзнікненне сацыялістычнай сістэмы ў асобна ўзятай краіне (1-шы перыяд); 1945-1949 гг. - складванне сусветнай сацыялістычнай сістэмы (2-гі перыяд); 1949-1970 гг. - крушэнне каланіяльнай сістэмы і нарастанне агульнага крызісу капіталізму (3-ці перыяд). Пры гэтым у межах міжваеннага перыяду вылучаліся ўнутраныя этапы: 1917-1923 гг. - пасляваенны рэвалюцыйны ўздым пад уплывам Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі; 1923-1929 гг. - часовая стабілізацыя капіталістычнай сістэмы пры ўмацаванні сацыялізму ў СССР; 1929-1939 гг. сусветны эканамічны крызіс і абвастрэнне класавай барацьбы ва ўмовах "актывізацыі сіл імперыялістычнай рэакцыі і яе скрайняй формы – фашызму"; 1939-1945 гг. - перыяд другой сусветнай вайны (да 1941 г. - імперыялістычнай па характары, пасля 1941 г. - вайны якая выступае як працяг класавай барацьбы з сусветным імперыялізмам).

З развалам Савецкага ад падобнага заідэалагізаванага падыходу да перыядызацыі навейшай гісторыі хутка адмовіліся. Тым не менш, у айчыннай гістарыяграфіі і навучальным працэсе многія напрацоўкі савецкіх марксісцкіх гісторыкаў па-ранейшаму захоўваюць сваю актуальнасць.



Гэткім чынам вылучаюцца два перыяды навейшай гісторыі:

- першы перыяд (1918‑1945 гг.) – краіны Еўропы і Амерыкі паміж дзвюма сусветнымі войнамі і падчас другой сусветнай вайны (другая сусветная таксама можа вылучацца ў асобны перыяд);

- другі перыяд (1945‑2010‑я гг.) – краіны Еўропы і Амерыкі пасля другой сусветнай вайны.

Першы перыяд падзяляецца на наступныя этапы:

1918‑1923 гг. - пасляваенны эканамічны і сацыяльна-палітычны крызіс; мірнае ўрэгуляванне і ўзнікненне Версальскай сістэмы міжнародных адносін; рэвалюцыйныя выступленні ў краінах Цэнтральнай Еўропы.

1924‑1929 гг. - стабілізацыя эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця ў краінах Захаду; стабілізацыя міжнародных адносін; эвалюцыя партыйна-палітычнай сістэмы капіталістычных краін.

1929‑1933 гг. - сусветны эканамічны крызіс і пошукі выйсця з яго; нарастанне палітычных супярэчнасцяў і прыход да ўлады нацыстаў; абвастрэнне міжнародных адносін.

1933‑1939 гг. - развіццё буржуазнага рэфармізму; спробы аб'яднання дэмакратычных сіл у барацьбе супраць фашызму і пагрозы вайны; крах Версальскай сістэмы; агрэсіўная палітыка фашысцкіх краін; палітыка "замірэння" агрэсараў; спаўзанне свету да другой сусветнай вайны.

1939-1945 гг. - другая сусветная вайна.

У сваю чаргу ў другім перыядзе вылучаюць:

1945 г. - канец 1950-х гг. - першыя крокі навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР) і складванне разгалінаванай сістэмы дзяржаўнага рэгулявання ў капіталістычных краінах; народна-дэмакратычныя рэвалюцыі ў краінах Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы і станаўленне сусветнай сацыялістычнай сістэмы; пачатак распаду сістэмы каланіялізму; развязванне "халоднай вайны" паміж двума блокамі на чале з супердзяржавамі – ЗША і СССР – і фармаванне на гэтым падмурку біпалярнага (двухполюснага) міру як новай сістэмы міжнародных адносін.



Канец 1950-х гг. - пачатак 1970-х гг. - асабліва дынамічнае развіццё капіталістычых краін на базе далейшага развіцця НТР і неакейнсіянскай мадэлі дзяржаўнага рэгулявання; заканчэнне фармавання ў іх індустрыяльнага грамадства масавага спажывання з шырокай сацыяльнай сферай; разгортванне працэсаў інтэграцыі і інтэрнацыяналізацыі гаспадарчага жыцця, складванне сістэмы транснацыянальных карпарацыяў; заканчэнне распаду каланіяльнай сістэмы і выхад на сусветную палітычную арэну незалежных дзяржаў былой каланіяльнай "перыферыі"; для краін дзяржаўнага сацыялізму гэта быў час дастаткова энергічных спроб эканамічных рэформ і час нарастання цяжкасцяў; працяг "халоднай вайны", але паступовае ўзмацненне тэндэнцыі да разрадкі напружанасці.

Сярэдзіна 1970-х гг. - канец 1980-х гг. - перыяд структурных крызісаў сусветнай капіталістычнай гаспадаркі – праблемы функцыянаванне старой мадэлі дзяржаўнага рэгулявання і пераход да новага, больш кансерватыўнага варыянту эканамічнай палітыкі; на фоне другога этапу НТР пачынаецца пераход ад індустрыяльнага грамадства да постіндустрыяльнага, інфармацыйнага грамадства; сацыялістычныя краіны, якія не здолелі прыстасавацца да новага этапу НТР, перажываюць перыяд абвастрэння застойных і крызісных тэндэнцый, што, у рэшце рэшт, вядзе да распаду сусветнай сацыялістычнай сістэмы і краху рэжымаў дзяржаўнага сацыялізму ў Еўропе; заканчэнне "халоднай вайны" і існавання біпалярнай сістэмы міжнародных адносін.



З пачатку 1990-х гг. і да нашых дзён – далейшае развіццё НТР як інфармацыйнай ітэхналагічнай рэвалюцыі і фармаванне інфармацыйнага грамадства ў вядучых дзяржавах свету; спалучэнне рыначнай эканомікі з дзяржаўным рэгуляваннем; узмацненне тэндэнцый да лібералізацыі і транснацыяналізацыі сусветнай гаспадаркі пад эгідай фінансавай эліты высокаразвітых краін Захаду, да глабалізацыі сусветнага развіцця; пераход былых сацыялістычных краін Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы і краін, якія з'явіліся ў выніку распаду СССР, да рыначнай эканомікі і рэжымам прадстаўнічай дэмакратыі, іх інтэграцыя ў міжнародныя эканамічныя і палітычныя структуры; агульная нестабільнасць міжнародных адносін ва ўмовах распаду біпалярнай сістэмы і няўдалых спроб ЗША сфармаваць "аднапалярны свет"; абвастрэнне нацыянальна-этнічных і міжканфесійных канфліктаў, міжцывілізацыйных супярэчнасцяў; нарастанне глабальных праблем сусветнай цывілізацыі.

 

 


Просмотров 548

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!