Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Шматварыянтнасць інтэрпрэтацыі зместу навейшай гісторыі. Праблема спалучэння розных метадалагічных падыходаў – цывілізацыйнага, фармацыйнага, культуралагічнага ды інш



Навейшы час з'яўляецца адным з найбольш насычаных перыядаў сусветнай гісторыі. Ён звязаны з разгортваннем працэсаў, лёсавызначальных для ўсяго чалавецтва, падзеямі глабальнага маштабу, якія вызначылі напрамак і дынаміку развіцця сучаснай цывілізацыі.

Вылучэнне асаблівага перыяду сусветнай гісторыі – гісторыі навейшага часу – зыходна было звязана з марксісцкай гістарыяграфічнай традыцыяй. Згодна з яе фармацыйнай канцэпцыяй кожны перыяд гісторыі адлюстроўвае ключавыя этапы працэсу абагульнення працы і змены грамадска-эканамічных сістэм ў выніку барацьбы антаганістычных класаў. Гісторыя навейшага часу ўяўлялася як эпоха, калі адбываецца працэс фармацыйнага пераходу ад капіталістычнага грамадства да камуністычнага, заканчэнне "перадгісторыі чалавецтва" і пачатак "сапраўднай гісторыі".

Першапачаткова пункт гледжання пра навейшую гісторыю як перыяд з самастойным фармацыйным значэннем, прадстаўлены, у прыватнасці, у працах знакамітага савецкага прафесара Б.Ф. Поршнева, не стала дамінуючай. У вядомай працы "Замечания И.Сталина, С.Кирова и А.Жданова о проекте учебника новой истории" (1934) змяшчалася паняцце "трэцяга перыяду новай гісторыі, або навейшай гісторыі", які разглядаўся ў якасці этапу "заняпаду капіталізму і пераможнага будаўніцтва сацыялізму". Некалькі пазней з гэтым паняццем была суаднесена канцэпцыя "агульнага крызісу капіталізму", распрацаваная ідэолагамі Камінтэрну.

Постсавецкая, у тым ліку беларуская, гістарычная навука адмовілася ад падобнай трактоўкі навейшай гісторыі. Асабліва бурна і плённа праблемы абнаўлення метадалагічнай базы курса навейшай гісторыі, у тым ліку вырашэнне пытання пра асноўны змест эпохі і схемы перыядызацыі, абмяркоўваліся ў 1990-я гг. у расійскай гістарыяграфіі. Першапачаткова яна датычылася праблемы знешніх храналагічных рамак навейшай гісторыі. Паказальная з гэтага пункту гледжання серыя дыскусійных матэрыялаў, якія з'явіліся на старонках часопіса "Новая и новейшая история" у 1994-1997 гг. Іх аўтары адстойвалі пераважна два пункты гледжання: згодна з першым, у якасці мяжы паміж новай і навейшай гісторыяй прымаецца 1917 г. (раскол свету на дзве грамадскія сістэмы, які пацягнуў за сабой прынцыповыя змены ў характары сусветнай гісторыі), згодна з другім як рубеж прымаўся 1918 год (заканчэнне першай сусветнай вайны і якаснае пераўладкаванне сусветнай палітычнай прасторы, якое адбылося следам).



Але ў далейшым падобныя дыскусіі страцілі сваё значэнне. Па меры таго як на змену ідэалагізаванай і палітызаванай гісторыі, што акцэнтавала ўвагу на дэталёвым апісанні класавай барацьбы, рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху, прыходзіць больш збалансаваны аналіз развіцця грамадства як цэласнай сістэмы, знікае неабходнасць і сама магчымасць пошуку канкрэтнай даты "пачатку" той ці іншай гістарычнай эпохі. Ключавую ролю набывае канцэптуальнае асэнсаванне гістарычнага працэсу, суаднясенне яго з рэальнымі вынікамі развіцця чалавецтва, актуальнымі праблемамі сучаснага грамадскага жыцця.

У выніку на постсавецкім этапе развіцця гістарычнай навукі гісторыя навейшага часу трактуецца як эпоха станаўлення сучаснай цывілізацыі (пераход ад індустрыяльнай да постіндустрыяльнай, інфармацыйнай цывілізацыі), паэтапнага фармавання яе асноўных сацыяльна-эканамічных, палітычна-прававых, духоўных характарыстык.

Апошнім часам у расійскай гістарыяграфіі перыяд навейшай гісторыі звязваецца з ўсім ХХ ст. Пунктам адліку для гэтай эпохі называецца рубеж ХІХ-ХХ стст. Гэта час найбольш поўнай і паслядоўнай рэалізацыі базавых прынцыпаў індустрыяльнага грамадства, перамогі ідэалаў разняволенай, незалежнай асобы, якая мае права на свабодную, неабмежаваную сацыяльную творчасць. У сучаснай беларускай гістарыяграфіі, бясспрэчна, больш маналітнай метадалагічна і арганізацыйна цэнтралізаванай за расійскую, пачатак навейшага часу па-ранейшаму звязваецца з падзеямі 1918 г. Тым не менш, што да вызначэння агульнага зместу і характарыстыкі асобных этапаў эпохі, беларускія гісторыкі таксама даўно прызналі неабходнасць адмаўлення ад багатага на пазнавальныя магчымасці, але спецыфічнага і аднабаковага марксісцкага метадалагічнага інструментарыя і належным чынам ацанілі перспектыўнасць спалучэння фармацыйнага з цывілізацыйнымі і культуралагічнымі падыходамі ў вывучэнні сусветнай гісторыі.



Пры ўсёй пазітыўнасці і шматабяцальнасці многіх развіццёвых працэсаў эпохі навейшага часу, яна канчаткова зруйнавала вялікую мару папярэдняй новачаснай эпохі – мару аб зыходнай гуманнасці чалавечай прыроды, усёмагутнасці Розуму, гатоўнасці чалавецтва да незваротнага духоўнага і сацыяльнага ўдасканалення. Нарастанне супярэчнасцяў у вытворчасці, класавых узаемаадносінах, палітычных працэсах, у масавай псіхалогіі мела адзіныя вытокі – яго прычынай з'яўляўся крызіс грамадскай сістэмы, заснаванай на прынцыпе самадастатковасці індывідуума. У працэсе мадэрнізацыі разбурэнне зазналі не толькі рэлігійныя, саслоўныя "кайданы" асобы, але і сама духоўная і сацыяльная пераемнасць чалавечага жыцця. Індывідуалістычная сацыяльная філасофія, прагматызм, дзелавітасць, узведзеныя ў ранг агульначалавечых каштоўнасцяў, дэфармавалі псіхалагічны лад асобы. Грамадства, якое абвясціла прыярытэтнай каштоўнасцю інтарэсы асобы, прыйшло ў сваім развіцці да адмаўлення яе самабытнасці, да "дэперсаналізацыі" асобы.



У філасофскай думцы пачатку ХХ ст. гэтая сітуацыя атрымала назву "Заката Еўропы" (ням. – Der Untergang des Abendlandes; ад назвы аднайменнай працы нямецкага філосафа і культуролага Освальда Шпенглера) – узрастальнага расчаравання ў саміх духоўных падмурках індустрыяльнага грамадства, усведамленне абмежаванасці ідэалаў Новага часу. Сімваламі гэтага "Закату Еўропы", Еўропы Новага часу з'явіліся ўзнікненне ў далейшым таталітарных рэжымаў, успышкі нацыяналістычнай і расісцкай істэрыі, трагедыя дзвюх сусветных войнаў.

Тым не менш, новы перыяд навейшай гісторыі стаў часам зараджэння новага грамадства. Першая палова ХХ ст. азнаменавалася новым рыўком у пашырэнні еўропацэнтрысцкага свету. Рэальнасцю станавілася геапалітычнае, эканамічнае адзінства чалавецтва. Складваецца Ліга Нацый і Версальска-Вашынгтонская сістэма міжнародных дагавораў – правобраз планетарнай палітычна-прававой сістэмы. Пачынаецца і працэс глыбінных змен самога заходняга грамадства. Пры ўсёй супрацьлегласці ліберальна-дэмакратычнай і таталітарнай альтэрнатыў яго развіцця з'яўляюцца і некаторыя агульныя заканамернасці – дэмакратызацыя палітычнага жыцця (узрастальная роля народных мас у палітычным працэсе), сацыялізацыя дзяржавы і ўсёй сістэмы грамадскіх інстытутаў, развіццё інфармацыйнай прасторы, імклівае нарошчванне навукова-тэхнічнага патэнцыялу, больш складаная дыферэнцыяцыя сацыяльнай структуры. Гэтыя змены ўжо ў другой палове ХХ ст. прывядуць да паступовай трансфармацыі індустрыяльнага грамадства і фармаванню сучаснай постіндустрыяльнай, інфармацыйнай цывілізацыі.

Некалькі дзесяцігоддзяў эйфарыі, выкліканай поспехамі навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, прарыву ў касмічных, інфармацыйных, прамысловых тэхналогіях, насычэння спажывецкіх патрэбаў прытупілі адчуванне хісткасці "цывілізаванага існавання". Аднак новая мяжа стагоддзяў – ХХ і ХХІ – ізноў спарадзіла здань "Закату Еўропы/Захаду". Сучаснае пакаленне мысліцеляў заявіла пра "канец гісторыі", пра "варварства як адваротным баку цывілізацыі", "пра расколатае грамадства". Усё вастрэй гучыць пытанне пра неабходнасць больш глыбокага разумення чалавечай прыроды, успрыняцця асобы як шматграннага духоўнага феномену, вывучэння усёй шматстайнасці сацыяльных адносін, якія ўзнікаюць па-за тэхнакратычным, механізаваным асяроддзем пражывання. Усё гэта дае падставы разглядаць гістарычныя падзеі пачатку ХХІ ст. нават у якасці фіналу Навейшай гісторыі і пачатку цалкам новай эпохі – станаўлення інфармацыйнага грамадства.


Просмотров 463

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!