Главная Обратная связь Поможем написать вашу работу!

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Тэма 1. Прадмет, задачы і праблемы курсу гісторыі навейшага часу



ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС

Па дысцыпліне

«ГІСТОРЫЯ НАВЕЙШАГА ЧАСУ»

 

для студэнтаў спецыяльнасці 21 03 01 “Гісторыя”

Гiсторыка-фiлалагiчнага факультэта

 

укладанне і агульная рэдакцыя

У.С. Філіпенкі

 

Наваполацк 2011

 

УВОДЗІНЫ

"Гісторыя навейшага часу" - вучэбная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі з 1918 і да нашых дзён. Курс навейшай гісторыі з'яўляецца адным з базавых у агульнанавуковым цыкле дысцыплін вучэбнага плану па спецыяльнасці "Гісторыя". Ён ахоплівае не толькі гісторыю асобных краін двух кантынентаў, але раскрывае цэласную карціну гістарычнага працэсу ў яго адзінстве і супярэчнасцях ад заканчэння першай сусветнай вайны да пачатку ХХІ стагоддзя. Маштабнасць і інтэнсіўнасць сучасных сацыяльна-эканамічных, грамадска-палітычных, міжнародных і культурна-духоўных працэсаў, далейшае паглыбленне інтэграцыі ў іх Рэспублікі Беларусь, яе грамадзян і грамадства ў цэлым абумоўлівае асаблівую актуальнасць вывучэння гісторыі навейшага часу. Фармаванне навуковых уяўленняў пра сацыяльна-палітычную гісторыю Еўропы і Паўночнай Амерыкі былі ў мінулым і застаюцца на сучасным этапе адной з найбольш складаных праблем вышэйшай гістарычнай адукацыі.

У вучэбна-метадычным комплексе "Гісторыя навейшага часу" разглядаюцца асноўныя пытанні гісторыі краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў 1918-2010-х гг. Да сённяшняга дня па праблемах курсу назапашаны каласальны гістарычны матэрыял. Праблемай з'яўляецца недастатковасць даступных на беларускай і рускай мове крыніц, манаграфічнай літаратуры, перыядычных выданняў, прысвечаных навейшай гісторыі. Яшчэ больш істотная адсутнасць на дадзены момант падручніку для вышэйшых навучальных устаноў па навейшай гісторыі заходняй цывілізацыі, няма адпаведнай хрэстаматыі, існуе відавочны недахоп метадычных публікацый. У педагагічнай практыцы, асабліва ў невялікіх правінцыйных ВНУ, выкарыстоўваюцца пераважна расійскія і старыя савецкія падручнікі, якасць і змест якіх зачастую не дацягвае да сучаснага ўзроўню навуковых ведаў па праблемах навейшай гісторыі і не адпавядае праграмам зацверджаным Міністэрствам Адукацыі Рэспублікі Беларусь.



Прапанаваны вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) закліканы ў пэўнай ступені ліквідаваць існуючы ў навучальнай літаратуры прабел. Ён зарыентаваны як на забеспячэнне непасрэднага вучэбнага працэсу студэнтаў дзённага і завочнага навучання УА "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт", гэтак і на спрыянне самастойнай рабоце студэнтаў.

Метадалагічны падмурак ВМК склалі элементы цывілізацыйнага, фармацыйнага і культуралагічнага падыходаў да вывучэння сусветна-гістарычнага працэсу. Ён змяшчае праграму курса гісторыі навейшага часу, спіс асноўнай і дадатковай літаратуры па курсу, прыкладныя экзаменацыйныя пытанні, тэматыку кантрольных работ для студэнтаў-завочнікаў, лекцыйны курс па ўсіх тэмах праграмы і тэматыку семінарскіх заняткаў па курсу.

Галоўная мэта дадзенага ВМК, як і ўсяго курсу – даць студэнтам-гісторыкам трывалыя веды пра гісторыю Заходняй цывілізацыі ў ХХ-ХХІ стагоддзях, неабходныя для фармавання ў іх пачуцця адказнасці за будучае сваёй краіны і сусветнай супольнасці, а таксама для іх навуковай і педагагічнай дзейнасці па спецыяльнасці "Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін". У яго задачы ўваходзіць:

- садзейнічаць трываламу ўсведамленню значэння і месца гісторыі Заходняй цывілізацыі азначанага перыяду ў сусветна-гістарычным працэсе;



- паглыбіць веды пра асноўныя накірункі, тэндэнцыі і перспектывы развіцця Захаду ў эпоху навейшага часу,

- выявіць агульныя заканамернасці і логіку трансфармацыі індустрыяльнага грамадства і пераўтварэнне яго ў інфармацыйнае;

- раскрыць стадыяльную і рэгіянальную спецыфіку сацыяльна-эканамічных, грамадска- і міжнародна-палітычных падзей і працэсаў;

- паспрыяць развіццю гістарычнага мыслення ды інтэлектуальных здольнасцяў студэнтаў, фармаванню сацыяльна-асобасных, акадэмічных і прафесійных кампетэнцый;

- выпрацаваць практычныя ўменні і навыкі, неабходныя для арыентацыі ў складаных падзеях і працэсах сучаснасці.

 

ПРАГРАМА КУРСА ГІСТОРЫІ НАВЕЙШАГА ЧАСУ

 

 

РАЗДЗЕЛ І.ГІСТОРЫЯ НАВЕЙШАГА ЧАСУ, 1918-1945 ГГ.

Тэма 1. Прадмет, задачы і праблемы курсу гісторыі навейшага часу.

Шматварыянтнасць інтэрпрэтацыі зместу навейшай гісторыі. Праблема спалучэння розных метадалагічных падыходаў – цывілізацыйнага, фармацыйнага, культуралагічнага ды інш. Перыядызацыя і галоўныя праблемы навейшай гісторыі.

Тэма 2. Міжнародныя адносіны ў першыя гады пасля заканчэння першай сусветнай вайны (1918-1922 гг.)

Крушэнне імперый у Расіі, Аўстра-Венгрыі, Германіі, Турцыі. Парыжская мірная канферэнцыя. Версальская сістэма і яе супярэчнасці. Урэгуляванне адносін на Далёкім Усходзе і ў зоне Ціхага акіяна. Вашынгтонская канферэнцыя.Праблемы і супярэчнасці сістэмы пасляваеннага ўрэгулявання.


Просмотров 539

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.ru - 2021 год. Все права принадлежат их авторам!