Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Развіццё маўлення лагічнага тыпу на ўроках літаратуры



У працэсе вывучэння беларускай літаратуры школьнікі павінны авалодаць не толькі пэўнымі ведамі, але і разнастайнымі ўменнямі, якія ўласцівы культурнаму, удумліваму чытачу, здольнаму паўнацэнна ўспрыняць мастацкае слова, самастойна ацаніць ідэйна-эстэтычныя вартасці літаратурнага твора. У працэсе авалодання такімі ўменнямі надзвычай важная роля належыць урокам развіцця мовы так званага лагічнага тыпу, на якіх вучні авалодваюць уменнямі па складанні планаў, тэзісаў, канспектаў, падрыхтоўцы рэфератаў, дакладаў па адной і некалькіх крыніцах. Гэтыя ўменні неабходны не толькі для паўнацэннага ўспрымання літаратуры, яны вучаць правільна карыстацца кнігай, дапамагаюць у самавыяўленні асобы, у фарміраванні яе лепшых якасцей.

Урокі па навучанні складанню простага і складанага планаў чужой і ўласнай мовы.Уменне складаць план пачынае фарміравацца яшчэ ў пачатковай школе. Праца над складаннем плана дапаможа добра запомніць прачытанае, лепш зразумець твор, яго будову, асэнсаваць тое, што хоча данесці пісьменнік да чытача. Уменне складаць план чужой мовы ўключае шэраг дробных уменняў: дзяліць суцэльны тэкст на лагічна закончаныя часткі; азагалоўліваць іх пытальнымі і апавядальнымі сказамі; даваць загалоўкі пунктам плана паасобку і плану разам.

Для першага ўрока па навучанні складанню простага плана лепш узяць мастацкі твор, падзелены на часткі самім аўтарам, і, перачытаўшы яго ў класе, прапанаваць вучням даць загалоўкі гэтым часткам у форме пытальных ці апавядальных сказаў. Затым можна ўзяць суцэльны тэкст і пасля знаёмства з ім называць пункт плана ў форме назыўнога сказа, а вучні будуць знаходзіць у тэксце межы названай часткі і прапаноўваць свае варыянты загалоўкаў у форме назыўных, пытальных ці апавядальных сказаў.

Такім чынам, праца па навучанні складанню простага плана чужой мовы прадугледжвае наступныя этапы: чытанне тэксту; разбіўка тэксту на сэнсава закончаныя часткі, вылучэнне ў іх галоўнага; азагалоўліванне частак тэксту.

Пры састаўленні складанага плана неабходна правесці дэталізацыю кожнай часткі. Пры навучанні састаўленню складанага плана настаўнік павінен звярнуць увагу на яго афармленне. План запісваецца на дошцы і тлумачыцца яго афармленне. Неабходна вучыць вучняў і пісьменнаму стылёваму афармленню планаў, звяртаць увагу на выкарыстанне ў саміх загалоўках выразаў з тэксту, устойлівых словазлучэнняў, вобразна-выяўленчых сродкаў мовы.



Пасля таго як сфарміравана ўменне складаць план чужой мовы, можна прыступаць да фарміравання ўмення па складанні плана ўласнага маўлення; важна таксама навучыць вучняў дзяліць уласныя выказванні на часткі, вызначаць, якая думка павінна быць вядучай у кожнай з частак, даваць загалоўкі гэтым часткам рознымі відамі сказаў.

Урокі па навучанні складанню тэзісаў. Калі пункт плана вызначае пэўныя граніцы чужога ці ўласнага маўлення, то тэзіс раскрывае галоўную думку гэтай часткі. Урок па навучанні складанню тэзісаў варта пачаць з тлумачэння паняцця «тэзіс». Для навучання гэтаму віду працы неабходна падабраць невялікія літаратуразнаўчыя тэксты. Праца, якая папярэднічае тэзіраванню, блізкая да працы па складанні плана. Напачатку неабходна пазнаёміць клас з тэкстам, затым падзяліць яго на часткі, вылучыць у іх галоўную думку і сфармуляваць яе. Пасля гэтага, яшчэ раз звярнуўшыся да азначэння «тэзіс», засяродзіць увагу вучняў на тым, што тэзіс фармулюе думку, а не называе яе, як пункт плана. Можна выкарыстаць наступную схему запісаў:



План Тэзіс

Перачытваючы артыкул часткамі, трэба калектыўна сфармуляваць тэзісы і зрабіць запісы па вышэй прапанаванай схеме.

У час падрыхтоўкі рэфератаў, дакладаў, канспектаў, вусных адказаў і выступленняў, пры напісанні розных відаў творчых прац асабліва важнае значэнне мае ўменне вылучыць галоўнае з таго, што есць у літаратуразнаўчых крыніцах, ці сваё выказаць уласную думку, якую трэба данесці да аўдыторыі. Гэтаму дапамагае папярэдняе складанне тэзісаў, якія могуць быць напісаны ў форме як сцвярджэння, так і адмаўлення. Уменне фармуляваць тэзісы ў форме сцвярджэння і адмаўлення адзін з паказчыкаў культуры мовы вучня.

Урокі па навучанні канспектаванню.Для таго каб вучні маглі не толькі асэнсоўваць асноўныя палажэнні артыкулаў падручніка, дадатковай літаратуры, лекцыі настаўніка, але і аргументаваць іх, мэтазгодна карыстацца такім відам самастойнай працы, як канспектаванне. У працэсе вывучэння літаратуры вучню неабходна ўмець складаць канспекты поўных прац выбарачныя канспекты ў адпаведнасці з праблемай, прапанаванай настаўнікам. Фарміраванне ўмення канспектавання пачынаецца з навучання напісанню канспекта адной крыніцы. З гэтай мэтай падбіраецца невялікі літаратуразнаўчы артыкул. Працу на ўроку варта пачынаць з тлумачэння паняцця «канспект». Высветліўшы, што канспект гэта не проста скарочаны варыянт тэксту, а згустак яго зместу, пададзены, ў лагічнай сістэме абгрунтаваных вывадаў, патрэбна падкрэсліць, што глыбока памыляюцца тыя, хто, не прачытаўшы ўвесь тэкст і не асэнсаваўшы яго змест, пачынае механічна скарачаць і рабіць запісы.

Пасля знаёмства з тэкстам, які патрэбна заканспектаваць, вызначаецца яго галоўная думка, звяртаецца ўвага на тыя праблемы, якія ў ім ставяцца, высвятляецца, як яны вырашаюцца аўтарам. Гэта праца вельмі блізкая да складання плана, пункты якога перарастаюць у тэзісы, якія павінны быць раскрыты і абгрунтаваны. Доказная частка канспекта павінна быць сціслай, але дакладнай і пераканальнай. У мэтах навучання канспектаванню можна рабіць запісы па наступнай схеме:

План Тэзіс Аргументы

Пры складанні выбарачнага канспекта літаратуразнаўчай крыніцы праца праводзіцца такая ж, толькі ў адпаведнасці з пастаўленай праблемай.

На ўроках па навучанні канспектаванню мэтазгодна пазнаёміць вучняў і з патрабаваннямі да афармлення канспекта, адзначыўшы, што канспект павінен афармляцца так, каб ім было зручна карыстацца пры падрыхтоўцы да заняткаў. Указваюцца аўтар, назва артыкула, выданне, у якім ён быў змешчаны. Кожны вывад, яго абгрунтаванне запісваюцца асобнымі абзацамі. Дазваляецца нумарацыя тэзісаў. Найбольш значныя ў сэнсавых адносінах словы можна падкрэсліваць. У канспекце неабходна пакідаць палі, на якіх можна рабіць паметкі і дадатковыя запісы.

Праца з літаратуразнаўчымі крыніцамі спрыяе выпрацоўцы ўменняў самастойнай дзейнасці, развіццю даследчых здольнасцей, асабліва калі для падрыхтоўкі выкарыстоўваецца некалькі крыніц розных відаў. Вывучэнне кожнай з іх паглыбляе і пашырае веды па вывучаемым пытанні, дае магчымасць абагуліць здабыткі вучоных па дадзенай праблеме, развівае самастойнасць у ацэнцы літаратурных з’яў.

З ліку відаў навукова-даследчых работ вылучаюцца навуковыя артыкулы, рэфераты, даклады.

Навуковы артыкул — закончанае і лагічна цэласнае міні-даследаванне, прысвечанае канкрэтнаму пытанню, мэта якога — прааналізаваць пэўную з’яву з пункта гледжання заканамернасцей, якія знаходзяцца ў яе аснове. Артыкулу ўласцівы тэарэтычныя і практычныя абагульненні, аналіз фактаў і з’яў. Падобныя даследаванні прысвечаны актуальным і важным пытанням літаратуразнаўства.

Рэферат — слова лацінскага паходжання, даслоўна перакладаецца як ‘напісанне паведамлення або публічнага даклада’. Часцей за ўсё гэтае слова ўжываецца для азначэння паслядоўнага, пераканаўчага і кароткага выкладу зместу або вылучэння сутнасці пэўнага пытання або тэмы навукова-практычнага характару.

Пачынаць працу над рэфератам мэтазгодна з літаратуразнаўчага артыкула (артыкулаў): напачатку прачытаць яго, потым скласці план, “разгарнуць” план у тэзісы, знайсці ў тэксце аўтарскія аргументы для пацвярджэння тэзісаў і, нарэшце, аформіць рэферат.

Пад дакладам разумеецца не проста выклад зместу той ці іншай крыніцы (крыніц), але і яе ацэнка, выяўленне сваёй пазіцыі: згода з тэзісамі ці аспрэчванне тэзісаў, выказаных у навуковым артыкуле, па якім пішацца даклад; крытычнае стаўленне да аргументаў, якія выкарыстаны аўтарам (“Сродкi мастацкай псiхалагiзацыi ў прозе Васiля Быкава”, “Праблема вiны i пакаяння ў творах Васiля Быкава i Генрыха Бёля”, “«Родныя дзецi» Нiла Гiлевiча як узор сучаснага паэтычнага эпасу”).

Такім чынам, у адрозненне ад рэферата, у дакладзе абавязкова павінна прысутнічаць ацэнка думак, меркаванняў, выказаных аўтарамі артыкулаў, можна згаджацца ці дыскутаваць з аўтарамі, прыводзіць свае аргументы і контраргументы.

þ Падчас працы над рэфератам і дакладам можна выкарыстоўваць наступную табліцу:

План Тэзісы Аргументы
    1 крыніца 2 крыніца

Мы ўжо згадвалі пра тое, што рэферат — гэта скарочаны пераказ зместу першаснага дакумента (дакументаў) або яго часткі з асноўнымі фактычнымі звесткамі і высновамі. Аднак рэферат — гэты не толькі кароткі, паслядоўны выклад зместу кнігі (або яе раздзела), часопіснага або газетнага артыкула. Рэфератам таксама называецца таксама кароткая перадача зместу неапублікаванай працы. У рэфераце паказваюцца шляхі і метады даследавання пытання, падаюцца вывады аўтара. Аб’ектам рэферыравання з’яўляецца толькі навуковая або даследчая літаратура.

Сучасныя патрабаванні да рэферата — дакладнасць і аб’ектыўнасць у перадачы інфармацыі, паўната адлюстравання асноўных элементаў зместу, даступнасць успрымання тэксту рэферата як па змесце, так і па форме.

У арганізацыйным плане напісанне рэферата — працэс, размеркаваны ў часе па этапах. Усе этапы працы могуць быць аб’яднаны ў тры асноўныя: падрыхтоўчы, этап напісання, заключны этап — рэдагаванне.

Падрыхтоўчы этап уключае ў сябе пошук літаратуры па вызначанай тэме з выкарыстаннем розных бібліяграфічных крыніц; выбар літаратуры ў пэўнай бібліятэцы; вызначэнне кола даведачных дапаможнікаў для наступнай працы па тэме.

Галоўнае, што павінен паказаць аўтар, — гэтае ўменне працаваць з літаратурай, пачынаючы ад яе пошуку і заканчваючы афармленнем “Бібліяграфічнага спісу”. Калі Вы ўзялі толькі адну кнігу, перапісалі з яе некалькі старонак, нават не спаслаўшыся пры гэтым на аўтара, то падобную работу рэфератам назваць нельга.

Вы прарабілі вялікую працу: пошук літаратуры па тэме рэферата, вывучэнне пытання па розных крыніцах, напісанне цытат, планаў, тэзісаў, канспектаў. Словам, сабраны вялікі матэрыял. Але гэта толькі матэрыял.

Задача другога этапа — сістэматызацыя, перапрацоўка назапашанай інфарамацыі і, нарэшце, напісанне рэферата. У прадуктыўнай (творчай) перапрацоўцы галоўная ўвага надаецца навізне зместу, аналізу яго навуковай значнасці з улікам наяўных дасягненняў у вызначанай галіне ведаў.

З пункта гледжання логікі, рэферат можа быць індуктыўнага, дэдуктыўнага або традуктыўнага характару. Пры індуктыўнай пабудове рэферата спачатку ідуць факты, затым — высновы, а пасля абагульнення высноў — фармулёўка тэзіса. Пры дэдуктыўнай пабудове наадварот: спачатку тэзіс, потым — факты, якія яго пацвярджаюць, а затым — высновы.

Пры перадачы зместу грамадска-палітычнага ці публіцыстычнага матэрыялу асабліва часта выкарыстоўваецца традуктыўная паслядоўнасць, якая будуецца на аснове супастаўлення суадносных па змесце паняццяў: мінулае — сучаснасць — будучыня; з’явы — сутнасць; простае — складанае; падабенствы — тоеснасці; адрозненні — супрацьлегласці; аб’ектыўнае — суб’ектыўнае.

У залежнасці ад тэмы рэферат можа быць па адной або некалькіх крыніцах, прысвечаны пытанням гісторыі (“Творчая бiяграфiя Рыгора Барадулiна”) і тэорыі (“Жанр навелы ў беларускай прозе пачатку ХХІ стагоддзя”) літаратуры.

Рэферат, як і любая навуковая работа, складаецца з тытульныага ліста, зместу (з пазначэннем нумароў старонак, з якіх пачынаецца кожны раздзел рэферата); уступ; асноўная частка; заключэнне; бібліяграфічны спіс.

Ва “Уступе” тлумачыцца

— чаму выбрана тэма, чым яна важная, актуальная, якую культурную або навуковую значнасць уяўляе; вызначаюцца мэта, задачы, аб’ект і прадмет даследавання;

— якая літаратура выкарыстана (“Матэрыялам для напісання рэферата паслужылі …”)

— з чаго складаецца рэферат (“Ва “Уступе” вызначана мэта рэферата…”; “Раздзел І прысвечаны…”; “У ІІ раздзеле…”; “У “Заключэнні” сфармуляваныя асноўныя вывады…”).

“Асноўная частка” рэферата складаецца з некалькіх раздзелаў, у кожным з якіх разглядаецца пэўны аспект асноўнай тэмы. Сцвярджэнні падмацоўваюцца доказамі з літаратуры, калі яны запазычаны ў аўтара выкарыстанай літаратуры — то афармляюцца як цытата. У канцы кожнага раздзела “Асноўнай часткі” абавязкова фармулюецца выснова (“Такім чынам...”; “Можна зрабіць вывад, што…”).

У “Заключэнні” (вельмі каротка) фармулююцца агульныя высновы па асноўнай тэме, перспектывы развіцця даследавання.

“Бібліяграфічны спіс” складаецца ў алфавітным парадку ў канцы рэферата па вызначаных правілах.


Просмотров 1091

Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2020 год. Все права принадлежат их авторам!