Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Вывучэнне археалагічных помнікаў жалезнага веку прадстаў-лена ў працах А.А.Егарэйчанка, Л.М.Лашанкова, С.Я.Расадзі-на, В.С.Вяргей, В.I.Шадыра, Г.В.Штыхава, А.А.Макушнікава



У апошніх навуковых выданнях, асабліва ў чатырохтамовіку «Археалогія Беларусі» (выданне завершана ў 2001 г.), праводзіцца думка, што беларусы з’яўляюцца часткай славянскага свету. Су-працоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ прытрымліваюцца індаеўра-пейскай этнагенетычнай тэорыі (аўтахтоннае насельніцтва > ста-ражытныя індаеўрапейцы > балты > усходнія славяне > беларусы). Праблемай застаецца пачатак фармавання беларускага этнасу, у прыватнасці, фармаванне «старажытнарускай народнасці», або «усходнеславянскай», як гэта прапануе беларускі даследчык М.Ф.Піліпенка. Новую дыскусійную манаграфію «Древнерусская народность» (1999 г.) выдаў адзін з заснавальнікаў тэорыі балцка-га субстрату В.В.Сядоў.

Не страчвае актуальнасці тэма Кіеўскай Русі. Існуюць розныя пункты гледжання на храналагічныя рамкі існавання старажытна-рускай дзяржавы. Так, Г.В.Штыхаў лічыць, што ўжо ў гады кня-жання Яраслава Мудрага Кіеўская Русь як адзіная дзяржава фак-тычна перастала існаваць. У другой палове XI ст., паводле яго сцвяр-джэння, Кіеўская Русь распалася на часткі, а пазней, у XII ст., на яе месцы ўтварылася пяць зямельных аб’яднанняў, у якіх адбывалася паступовае складванне элементаў рэгіянальнага дзяржаўнага ладу. На Любецкім з’ездзе князёў у 1107 г. юрыдычна была замацавана раздробленасць Русі. Гэты ж факт адзначае і расійскі гісторык А.М.Сахараў (дырэктар Інстытута расійскай гісторыі РА Н ).

У сувязі з гэтай праблемай узнікае пытанне, што ўяўляла ста-ражытнаруская народнасць? Пазіцыі даследчыкаў зводзяцца да двух палажэнняў: 1) старажытнаруская народнасць была ўстойлівай эт-нічнай супольнасцю, якая перажыла Кіеўскую Русь і на яе аснове сфармаваліся тры народнасці – беларуская, руская, украінская; 2) старажытнаруская народнасць канчаткова не склалася, яе рас­пад быў вызначаны распадам Кіеўскай Русі ў XII – XIII стст.

Грунтоўную распрацоўку атрымала гісторыя Беларусі ў вучэб-ным дапаможніку Э.М.Загарульскага«Заходняя Русь. IX – XIII стст.» (1998 г.). Аўтар прааналізаваў рассяленне ўсходніх сла­вян, працэс узнікнення Старажытнарускай дзяржавы. У выданні грунтоўна падаецца палітычнае, эканамічнае, культурнае развіццё ўсходніх славян, раскрываецца фармаванне старажытнарускай народнасці.

У першай палове 90-х гг. у гістарычнай літаратуры замацава-лася пазіцыя, сфармуляваная ў працах В.Ластоўскага, аб беларускім характары Полацкай зямлі ў ІХ – ХІІІ стст. Першым гэты тэзіс па-даў М.І.Ермаловічу кнізе «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды» (1990 г.). Затым канцэпцыя разам з поста-цямі Рагвалода, Рагнеды, Усяслава Брачыславіча, Еўфрасінні По-лацкай увайшла ў навучальныя дапаможнікі. Але ў сярэдзіне 90-х гг. ацэнка мяняецца да вызначэнняў: «адно з феадальных княстваў на тэрыторыі Беларусі» (А.П.Ігнаценка), «самастойная дзяржава», «зыходны пункт беларускай дзяржаўнасці» (Г.В.Штыхаў).



Галоўным пытаннем беларускай гістарыяграфіі 90-х гг. ста-новіцца гісторыя Беларусі ў кантэксце гісторыі ВКЛ. Аб гэтым свед-чыць рост колькасці публікацыяў: у 1990 г. – 47, у 1991 г. – 100, у 1992 г. – 183. Адной з цэнтральных тэмаў навуковай дыскусіі стала праблема ўзнікнення ВКЛ.

Першым, хто ў 80-х – 90-х гг. прапанаваў уласную канцэпцыю ўзнікнення і развіцця ВКЛ як беларускай дзяржавы ХІІІ – ХV стст., быў беларускі даследчык М.І.Ермаловіч. Пастаноўка пытання была слушнай, і шэраг аспектаў яго працаў заслугоўваюць увагі. Аўтар падмацоўвае сваю пазіцыю вядучай роллю Навагародка, беларускім характарам Вільні і герба «Пагоні», дзяржаўным стату­сам беларускай мовы. Але канцэпцыя носіць гіпатэтычны харак-тар. Даследчык не выкарыстаў набыткі літоўскай і польскай гіста-рыяграфіяў. А.Кыштымаў назваў Ермаловіча «нашым апошнім ле-тапісцам», «першым інтуітывістам беларускай гістарыяграфіі».

Да праблемы фармавання ВКЛ звярнуліся беларускія прафе-сійныя гісторыкі В.Л.Насевіч(«Пачаткі Вялікага княства Літоў-скага. Падзеі і асобы») (1993 г.), А.К.Краўцевіч(«Стварэнне Вял-ікага княства Літоўскага») (1998 г.). Паводле Краўцэвіча, ВКЛ складалася на аснове літоўска-славянскай супольнасці пры пера-важнай палітычнай ролі Беларусі, бо Літва не мела яшчэ сваёй дзяр-жаўнасці. У святле пазнейшай гісторыі Беларусі і Літвы, у тым ліку Гарадзельскай уніі 1413 г., гэта канцэпцыя патрабуе дадатковага абгрунтавання. Больш рэалістычная выснова выкладзена ў працы Насевіча: на ранніх стадыях фармавання ВКЛ пэўнае палітычнае дамінаванне мела літоўская знаць, у той час як беларускія і украін-скія землі адыгрывалі прыярытэтную ролю ў культурным і сацыя-льным развіцці дзяржавы.



Па пытаннях фарміравання ВКЛ і яго гісторыі да Люблінскай уніі сярод сучасных літоўскіх і іншых замежных гісторыкаў пануе пункт гледжання, што гэта была літоўская дзяржава, якая паступо

ва падначаліла землі Беларусі, Украіны і некаторыя княствы Паў-ночна-Усходняй Русі.

Супярэчліва асвятляецца дзяржаўны лад ВКЛ. У большасці працаў прынята, што да смерці Вітаўта панавала абсалютная ма-нархія. Пасля прывілея 1492 г. стала зацвярджацца саслоўна-прад-стаўнічая манархія. Пры гэтым не ўлічваецца дэцэнтралізацыя ВКЛ, што знайшло адлюстраванне ў тэрытарыяльна-адміністрацыйным падзеле, дэмаграфічных і тэрытарыяльных дыспрапорцыях паміж этнічна-літоўскім землямі і «рускім» арэалам ВКЛ. У сучасных даследаваннях звернута ўвага на гэтую акалічнасць, якая рабіла немагчымай рэалізацыю абсалютызму ў яго тыповым еўрапейскім варыянце. Паказальныя ў гэтым плане работы па гісторыі дзяржа-вы і права Беларусі: С.А.Падокшынаі С.Ф.Сокала«Дзяржаў-насць і права Беларусі са старажытных часоў да канца ХVІ ста-годдзя» (2000 г.), Г.В.Штыхава«Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі» (1992 г.) і С.В.Тарасава«Полацк ІХ – ХVІІ ст.: Гісторыя і тапаграфія» (1998 г.) па гісторыі Полацкага княства, Л.Вайтовіча«Удільні князівства Рюриковичів і Гедиміновичів у ХІІ – ХVІ ст.» (1996 г.).

Недахопам айчыннай і замежнай гістарыяграфіі можна лічыць недастатковую распрацаванасць «рускай» праграмы вялікіх князёў літоўскіх, асабліва праблему ўдзелу беларускіх земляў ва ўмаца-ванні і абароне ВКЛ. Слаба даследуюцца змены ва ўнутрыпалі-тычнай сітуацыі ВКЛ у канцы ХV – сярэдзіне ХVІ ст., узрастанне ўплыву беларуска-ўкраінскай знаці і кансалідацыя шляхты.

Навукова-папулярны і абагульняльны характар па гісторыі дзяржаўнасці Беларусі ад старажытнасці да нашых часоў мае ка-лектыўная праца, падрыхтаваная беларускім згуртаваннем «Баць-каўшчына», «Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы» (2001 г.) і манаграфія гродзенскіх даследчыкаў М.У.Сільчанкіі І.А.Басюка«Беларуская дзяржаўнасць» (1997 г.).

Гістарыяграфія знешняй палітыкі ВКЛ – самая нявывучаная частка беларускай гістарычнай навукі. Яе адставанне абумоўлена метадалагічнымі цяжкасцямі, бо Беларусь (у сучасным сэнсе гэта-га тэрміна) не праводзіла асобнай знешняй палітыкі, калі не лічыць ВКЛ монаэтнічнай беларускай дзяржавай. У савецкай гістарыя-графіі 30 – 80-х гг. у якасці адзінага цэнтра «збірання» земляў ста-ражытнай Русі звычайна разглядалася толькі Вялікае княства Мас-коўскае. З беларускіх гісторыкаў часткова закранулі гэтую тэму А.Янушкевіч, Г.М.Сагановіч. Інфлянцкай вайне прысвечаны ма-награфіі С.В.Бахрушына, В.Д.Каралюка, В.Навадворскагаі іншых даследчыкаў.

Істотна разышліся гісторыкі ў ацэнцы дзяржаўных уніяў ВКЛ з Польшчай. У працах польскіх гісторыкаў ХІХ – першай паловы ХХ ст. ідэалізавалася палітычная роля Кароны, не даследавалася сацыяльна-эканамічная аснова экспансіі. На думку большасці літоўскіх гісторыкаў, Крэўская ўнія не была актам рэальнага аб’-яднання дзвюх дзяржаваў, пытанне аб ролі ўдзельных князёў і ба-ярства ў яе заключэнні застаецца нявысветленым. Польскія гісто-рыкі, наадварот, падкрэслівалі раўнапраўны саюз дзвюх дзяржа-ваў і яго пазітыўныя вынікі. У беларускай гістарыяграфіі негатыўны кантэкст уніяў звязваецца з польскай феадальнай і каталіцкай экс-пансіяй і з унутранай палітыкай правячых колаў ВКЛ.

Недастаткова вывучаны адносіны з Крымскім ханствам. Да-следчыкі адзначаюць слабую каардынацыю сумесных дзеянняў Польшчы і ВКЛ супраць паўднёвых суседзяў. Невывучанымі за-сталіся палітычныя сувязі Вялікага княства Літоўскага з Ноўгара-дам і Псковам.

Вывучэнне эвалюцыі сялянства, яго гаспадарчай дзейнасці і працэсу яго запрыгоньвання зроблена М.Ф.Спірыдонавыму пра-цы «Закрепощение крестьянства Беларуси (ХV – ХVІ вв.)» (1993 г.). Аўтар абапіраўся на актавыя матэрыялы Метрыкі ВКЛ і мясцовых судоў, што дазволіла яму параўнаць юрыдычныя нормы і рэаль-ную сацыяльную практыку, паказаць паступовае зліццё сялянства ў адзінае залежнае саслоў’е. Асобным катэгорыям сялян прысве-чаны працы П.А.Лойкіі В.Ф.Голубева.

Асобная ўвага надаецца гісторыі шляхты, пытанням генеалогіі і геральдыкі беларуска-літоўскіх шляхецкіх родаў у даследаван-нях Н.У.Казлоўскай, Н.Сліж, А.І.Шаланды, Н.Гардзіенкаі інш.

Глыбокае вывучэнне атрымала гісторыя праваслаўнай і ўніяц-кай цэркваў. Руская патрыярхія пачала выдаваць шматтомавую «Праваслаўную энцыклапедыю». Маскоўскі даследчык Я.Шчапаўнапісаў курс лекцыяў па ранняй гісторыі праваслаўнай царквы і дзяржавы Х – ХІІІ стст. Рэктар Духоўнай акадэміі ў Львове Б.Гу-дзаквыпусціў сінтэтычную працу па старажытнай гісторыі ўкраін-скай царквы (з уключэннем значных матэрыялаў па гісторыі Бела-русі) «Криза і реформа» (1999 г.). Гісторыяй праваслаў’я ў Пад-ляшшы займаецца беластоцкі даследчык А.Мірановіч.

Павярхоўна вывучана гісторыя ордэнаў у Беларусі. Выклю-чэнне складаюць езуіты, гісторыі якіх прысвечаны даследаванні Т.Б.Бліновай.

Эвалюцыю хрысціянскіх цэркваў на адпаведным кантынен-тальным узроўні вывучаюць супрацоўнікі Інстытута Цэнтральна-

Усходняй Еўропы ў Любліне пад кіраўніцтвам праф. Е.Клачоўс-кага, гістарыяграфічныя аспекты царкоўнай праблематыкі – заход-небеларускага Цэнтра гістарычных даследаванняў, які ўзначальвае прафесар Д.У.Караў.

Рэфармацыйная царква, якая заснавалася ў Беларусі у сярэдзіне ХVІ ст., даследавалася галоўным чынам у ХХ ст. Розныя аспекты рэфармацыйнага руху асвятляюцца ў публікацыях І.Саверчанкі, Л.Івановай, Я.Н.Парэцкага, М.Б.Дзмітрыеваі іншых даследчы-каў. Фундаментальнае даследаванне па гісторыі Рэфармацыі ў Літве падрыхтавала літоўскі гісторык І.Лукшайтэ. Спрэчнымі застаюц-ца пытанні аб перадумовах Рэфармацыі ў Беларусі, яе сацыяль-ным уплыве на сялянства, мяшчан, секулярызацыі царкоўных ула-данняў, гісторыі асобных кальвінісцкіх збораў.

Цікавасць да гісторыі уніяцтва ўзрасла ў 90-я гг. ХХ ст. у су-вязі з 400-гадовым юбілеем ІІ-га Берасцейскага сабора. Новыя пра-цы па гісторыі уніяцкай царквы ў Беларусі прадставілі С.В.Маро-зава« Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі ( 1596 – 1839 гады)» (2001 г.), С.А.Падокшын«Унія, дзяржаўнасць, куль­тура (Філасофска-гістарычны аналіз)» (1998 г.). Важнымі праб-лемамі застаюцца перадумовы Берасцейскай уніі, уплыў палітыч-ных і царкоўных тэндэнцыяў на дзейнасць уніяцкай царквы, ас-таўленне каталіцкай іерархіі, правячых колаў Рэчы Паспалітай, розных пластоў беларускага насельніцтва да уніятаў.

У апошнія дзесяцігоддзі пашырыліся даследаванні па гісто-рыі нехрысціянскіх канфесіяў ў Беларусі, з’явіліся публікацыі па гісторыі татарскай абшчыны і мусульманства (I.Собчака, П.Ба-раўскага, С.Думіна).

Відавочныя дасягненні беларускіх даследчыкаў у вывучэнні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ХІV – ХV стст. і ХVІ стагоддзя. Першы этап не паддаецца больш шырокаму аналізу з прычыны недахопу пісьмовых і наратыўных крыніцаў. У сінтэтыч-най працы Л.М.Лычаі У.І.Навіцкага«Гісторыя культуры Бела-русі» (1996 г.) гісторыя культуры Беларусі ХІІІ – ХVІ стст. асвятля-ецца ў яе сувязях з развіццём культурна-гістарычных працэсаў у ВКЛ, асаблівасцямі фармаванныя беларускай народнасці і дзяржаў-ным статусам старабеларускай мовы.

Відавочны дыспрапорцыі ў развіцці айчыннай і замежнай гістарыяграфіі. Гісторыкі Беларусі распрацоўваюць асобныя праб-лемы культурнага, моўнага, этнічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця ВКЛ. Дзяржаўна-прававыя інстытуты ВКЛ, сацыяльна-палітычныя рухі, знешнепалітычныя і царкоўна-канфесійныя ад

носіны Беларусі з Расіяй – тэмы рускай гістарыяграфіі канца ХІХ – ХХ стст. Але найбольшымі дасягненнямі адзначана польская гіста-рыяграфія. Асноўным недахопам замежнай гістарыяграфіі можна лічыць яе замкнёнасць у сваёй нацыянальнай гісторыі. На думку Г.Я.Галенчанкі, развіццю беларускай сярэдневяковай гістарыяграфіі перашкаджае адсутнасць моцных гістарыяграфічных традыцыяў, нераспрацаванасць шэрагу напрамкаў айчыннай гісторыі, распаў-сюджанасць гістарычных стэрэатыпаў у навукова-папулярнай літа-ратуры і вучэбных дапаможніках.

У 90-я гады пачаўся паступовы адыход ад палітызаваных ацэ-нак праблемаў гісторыі грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў XIX ст. Менавіта гэтым вызначаецца манаграфія В.В.Шведа«Паміж Польшчай і Расіяй: грамадска-палітычнае жыццё на зем­лях Беларусі (1772 – 1863 г.)». У ёй на падставе новых крыніцаў асвятляецца механізм далучэння земляў Беларусі да Расійскай імпе-рыі, раскрыта палітыка адносна іх расійскага ўрада, паказаны роля і значэнне розных палітычных і рэвалюцыйных арганізацыяў, у тым ліку і масонскіх ложаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, у польскім і рускім апазіцыйных рухах. У гэтым кантэксце разгляда-юцца польская і руская плыні грамадска-палітычнага жыцця на землях Беларусі, а таксама зараджэнне беларускага нацыянальна-га руху.

Паралельна актывізуецца вывучэнне праблемы дваранства ў Беларусі. Па гісторыі гэтага саслоўя першай паловы ХІХ ст. былі абаронены кандыдацкія дысертацыі Г.Н.Туміловіч, С.Л.Лугаўцо-вай, С.У.Амелькай. Гістарычную ролю і месца дваранства ў са-цыяльна-эканамічным жыцці Беларусі ў другой палове ХІХ – па-чатку ХХ ст. прасачыў А.П.Жыткоў манаграфіі «Дваранства Бе-ларусі перыяду капталізму. 1861 – 1914 гг.» (2003 г.).

Вывучэнне праблемаў грамадска-палітычнага жыцця ў XIX – пачатку XX ст. стымулявала разгортванне даследаванняў па гісто-рыі палітычных партыяў, якія праявілі актыўнасць у Беларусі ў ходзе трох расійскіх рэвалюцыяў. Гэтыя праблемы занялі важнае месца ў беларускай гістарыяграфіі. У выдадзеных навуковых пра-цах яскрава пераважалі мясцовыя сюжэты. П.І.Брыгадзін, напры-клад, даследаваў дзейнасць эсэраўскіх арганізацыяў на тэрыторыі Беларусі з канца XIX ст. да лютага 1917 г. у манаграфіі «Эсэры ў Беларусі (канец XIX – люты 1917 г.)» (1994 г.). У ёй даследуецца гісторыя ўзнікнення і дзейнасць мясцовых арганізацый партыі са-цыялістаў-рэвалюцыянераў у беларускіх губернях ад яе зараджэн-ня да лютага 1917 г.

Адным з цэнтраў, дзе стваралася ПСР, была Беларусь. Эсэраў-скія арганізацыі мелі моцныя пазіцыі ў Віцебску, Магілёве, Гомелі, Мінску, Бабруйску, Пінску і іншых гарадах і мястэчках. Камітэты і групы ПСР ствараліся ў асноўным у гарадах і складаліся са служа-чых, рамеснікаў, моладзі. Па нацыянальным складзе ў пераважнай большасці гэта была яўрэйская моладзь.

Дзейнасць эсэраўскіх арганізацыяў у Беларусі П.I.Брыгадзін падзяляе на некалькі этапаў. Першым быў перыяд станаўлення, які завяршыўся стварэннем у 1904 г. Паўночна-Заходняга абласнога камітэта. Партыя эсэраў, зацвердзіўшы на І-м з’ездзе сваю прагра-му, прыняла актыўны ўдзел у рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. У Беларусі эсэраўскія арганізацыі значна павялічылі сваю колькасць, сфарма-валі 12 мясцовых камітэтаў. З другой паловы 1907 г. пачаўся спад у дзейнасці ПСР. Адыход інтэлігенцыі ад партыйнай работы, маса-выя арышты кіраўнікоў, разгром падпольных друкарняў, сенсацый-нае раскрыццё Е.Азэфа аслабілі ўплыў эсэраў у беларускіх губер-нях. Аднак іх арганізацыі існавалі да Першай сусветнай вайны.

Гэтай праблематыцы прысвечаны і працы А.А.Вараб’ёва. Ён даследаваў дзейнасць эсэраўскіх арганізацыяў у Беларусі ў перы-яд рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. У яго публікацыях на грунтоўнай дакументальнай аснове раскрыты палітычная стратэ-гія і тактыка партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Беларусі ў 1917 – 1920 гг., асэнсоўваецца яе палітыка ў аграрным і нацыяналь-ным пытаннях. У арыгінальных працах М.М.Забаўскага, У.С.Пу-цікараскрыты важныя аспекты тактыкі мясцовых арганізацый (ка-дэтаў), рэвалюцыйна-дэмакратычных партыяў ( сацыял-дэмакратаў, эсэраў, БСГ) пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Дзяржаў-ную думу. Актуальныя аспекты гэтай тэмы атрымалі асвятленне ў публікацыях М.С.Сташкевіча. У іх дадзена новая інтэрпрэтацыя стратэгіі і тактыкі палітычных партыяў у рэвалюцыі 1905 – 1907 гг., раскрыта іх палітычная эвалюцыя ў пасляваенны перыяд.

Праблемы палітычнай стратэгіі і тактыкі кадэтаў і партыяў урадавага блока (Рускай манархічнай партыі, Усерасійскага саюза зямельных уласнікаў, Саюза рускага народа) у Беларусі на этапе дэмакратычнай рэвалюцыі атрымалі асвятленне ў працах К.М.Бан-дарэнкіі Д.С.Лаўрыновіча. У публікацыях У.У.Шардыкіпраа-налізавана ў шырокім кантэксце рэвалюцыйных падзеяў тактыка кадэтаў, беларускіх палітычных, ліберальных і рэвалюцыйна-дэ-макратычных партый (меншавікоў, эсэраў, БСГ) у вырашэнні аг-рарнага пытання ў Беларусі ў 1905 – 1918 гг.

У першай палове 90-х гг. беларускія гісторыкі падрыхтавалі абагульняльныя працы па гісторыі палітычных партыяў Беларусі: «Политические партии и политическая оппозиция», «Октябрь 1917 г. и судьбы политической оппозиции» (у 3 ч.), «Становление и кру­шение однопартийной системы в СССР. 1917 – 1991», «Палітыч-ныя партыі Беларусі». У іх раскрыты працэс нараджэння і развіцця палітычных партыяў беларускай нацыянальнай арыентацыі, пра-аналізаваны ў шырокім гістарычным кантэксце палітычная стра-тэгія і тактыка як агульнарасійскіх, так і нацыянальных партыяў у Беларусі ў перыяд трох расійскіх рэвалюцыяў і гады грамадзянс-кай вайны, паказаны станаўленне і крушэнне аднапартыйнай сістэ-мы ў БССР.

Традыцыю вывучэння рабочага руху ў Беларусі ў перыяд паміж дзвюма рэвалюцыямі (1907 – 1917 гг.) працягваў Э.М.Савіцкіў манаграфіі «Рабочы рух у Беларусі (чэрвень 1907 – люты 1917 г.)» (1995 г.). У ёй асвятляюцца змены ў эканоміцы Беларусі, прасочва-ецца ўплыў Першай сусветнай вайны на стан прамысловасці, сель-скай гаспадаркі, гандлю і фінансаў, аналізуецца прафесійны, са-цыяльны і нацыянальны склад, колькасць, канцэнтрацыя рабочых на буйных прадпрыемствах, умовы іх працы і быту, палітыка-пра-вавы статус і ўзровень заработнай платы. У манаграфіі ўпершыню ў беларускай гістарыяграфіі даецца поўная статыстыка стачачнага руху, складзеная на аснове архіўных і іншых матэрыялаў, у боль-шасці сваёй раней невядомых, вызначана колькасць удзельнікаў стачак, паказаны іх характар, выніковасць, геаграфія, формы, маш-таб, выяўлены месца і роля палітычных партыяў, прафсаюзаў і іншых арганізацыяў у рабочым руху.

Важны ўклад у распрацоўку праблемы развіцця культуры Бе-ларусі ўнесла С.Я.Куль-Сяльверстава. Гэтай праблематыцы яна прысвяціла манаграфію «Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур. Фарміраванне культуры новага часу на беларускіх землях (другая палова XVII – 1820 гады)» (2000 г.).

Відавочна пэўнае аслабленне цікавасці даследчыкаў да сацы-яльна-эканамічнай гісторыі ХІХ – пачатку ХХ ст. З апошніх пра-цаў вылучаецца манаграфія У.А.Сосны«Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы ХVІІІ – першай пало-ве ХІХ ст.» (2000 г.). Аўтар раскрыў палітыку царскіх уладаў па фармаванні саслоўна-групавога складу земляробчага насельніцтва Беларусі, прааналізаваў сацыяльна-прававы статус асноўных і спе-цыяльных катэгорыяў сялянства. Таксама выданне ўтрымлівае каш-тоўны матэрыял аб канфіскацыі і падараваннях маёнткаў, секуляры-зацыі царкоўных уладанняў у канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст.

У 1996 г. была апублікавана манаграфія В.П.Панюціча«На­ёмная праца ў сельскай гаспадарцы Беларусі. 1861–1914 гг.». Аў-тар упершыню ў гістарычна-эканамічнай літаратуры ўсебакова разглядзеў перадумовы і крыніцы фармавання сельскагаспадарчых наёмных рабочых у Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст., іх колькасць, асноўныя катэгорыі, умовы найму, працы і побыту. Як падкрэсліваецца ў манаграфіі, асноўнымі сацыяльна-экана-мічнымі перадумовамі фармавання сельскагаспадарчага пралета-рыята з’явіліся рост гандлёвага капіталістычнага земляробства, раз-лажэнне сялянства як класа – саслоўя феадальнага грамадства, шы-рокае выкарыстанне наёмнай працы памешчыкамі і заможнай вярхушкай сялянства. Асноўнымі крыніцамі фармавання наёмных сельскагаспадарчых рабочых у Беларусі, як і ў Расіі ў цэлым, пасля адмены прыгоннага права былі дарэформенныя батракі, іх сем’і, былыя дваровыя людзі, збяднеўшыя сяляне, беззямельная і мала-зямельная шляхта, прышлыя сельскагаспадарчыя рабочыя, кала-ністы. Яны складалі ядро пастаянных наёмных сельскагаспадарчых рабочых. Іх фарміраванне ішло на працягу ўсёй эпохі капіталізму. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Беларусі ўжо налічвалася больш за 200 тыс. пастаянных наёмных сельскагаспадарчых рабо-чых. Для выканання работ, якія патрабавалі вялікай колькасці ра-бочых рук (касьба, пасадка і ўборка бульбы, малацьба і г.д.), па-мешчыкі і заможныя сяляне наймалі «срокавых» (сезонных) і асаб-ліва падзённых рабочых, колькасць якіх намнога перавышала колькасць пастаянных наёмных рабочых – батракоў. Наём іх насіў больш прагрэсіўны, капіталістычны характар.

Складаным пытанням структурнай перабудовы сельскай гас-падаркі Беларусі пад уплывам аграрнага крызісу канца ХІХ ст. пры-свечана манаграфія Х.Ю.Бейлькіна«Аграрный кризис и струк­турная реконструкция сельского хозяйства Беларуси» (2001 г.).

У манаграфіі З.В.Шыбекі, выдадзенай у 1997 г., прасочваец-ца дынаміка колькасці насельніцтва гарадоў і мястэчак Беларусі ў 60-я гг. ХІХ – пачатку ХХ ст., паказана роля ў гэтым працэсе нату-ральнага і механічнага прыросту. Аўтар прааналізаваў нацыяналь-ны склад гараджан, вызначыў месца і ролю сялянства ў структуры горада.

Новы для беларускай гістарыяграфіі погляд на падзеі Каст-рычніцкай рэвалюцыі раскрыў І.М.Ігнаценкаў даследаванні «Ок­тябрьская революция и самоопределение Беларуси» (1992 г.). Гісто-рык лічыў Кастрычніцкую рэвалюцыю другім этапам буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, распачатай у лютым 1917 г. На яго думку, а яна супадае з пазіцыяй У.І.Леніна, падзеі Кастрычніка 1917 г. насілі рабоча-сялянскі характар, а не сацыялістычны. Аўтар на падставе вынікаў выбараў ва Устаноўчы сход пераглядзеў астаўленне мяс-цовага «тутэйшага насельніцтва» да партыі бальшавікоў.

З падыходам І.М.Ігнаценкі пагадзілася большая частка да-следчыкаў (М.Я.Сямёнчык, У.Н.Сідарцоў, У.У.Мянькоўскіі інш.). Яны прызналі, што вынікам Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. было афармленне новага грамадскага і эканамічнага ладу. Гэта была сацыяльная рэвалюцыя, якая аказала ўплыў на ўсё ХХ ст.

Найбольш актуальнай на мяжы стагоддзяў стала праблема беларускай дзяржаўнасці ў ХХ ст. Ёй прысвечаны праца В.А.Кру-талевіча «На путях национального самоопределения: БНР – БССР – РБ» (1995 г.). Станаўленне беларускай дзяржаўнасці і фар-маванне тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі разглядзелі П.І.Бры-гадзіні У.Ф.Ладысеўу кнізе «Паміж Усходам і Захадам. Ста-наўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917 – 1939 гг.)» (2003 г.). Паглыблена, з аналізам практыкі заход-нерусізму ва ўмовах рэвалюцыі 1917 г. распрацавана праблема са-мавызначэння Беларусі С.С.Рудовічаму манаграфіі «Час выбару. Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе» (2001 г.). Гра-мадска-палітычнае жыццё Беларусі ў перыяд Лютаўскай і Каст-рычніцкай рэвалюцыяў праз дзейнасць партыяў, рухаў, арганіза-цый даследаваў М.Я.Сямёнчык. У.Я.Казлякоўу манаграфіі «На­циональный вопрос и неонароднические партии. Начало ХХ в. – конец 20-х гг. (На материалах России, Беларуси, Украины)» (2001 г.) прааналізаваў праграмы і тактыку неанародніцкіх партыяў. У кнізе А.В.Ціхамірава«Беларусь у сістэме міжнародных адносін перыяду пасляваеннага ўладкавання Еўропы і савецка-польскай вай-ны (1918 – 1921 гг.)» (1999 г. ) раскрываецца ўплыў міжнароднага фактара на фармаванне беларускай дзяржаўнасці.

Шырокая панарама гісторыі Беларусі 20 – 30-х гг. прадстаў-лена ў працах Р.П.Платонава «Палітыкі, ідэі і лёсы. Грамадзянс-кія пазіцыі ва ўмовах нарастання ідэолага-палітычнага дыктату ў Беларусі 20-х – 30-х гадоў» (1996 г.), «Лёсы. Гісторыка-дакумен-тальныя нарысы аб людзях і малавядомых падзеях духоўнага жыц-ця Беларусі 20-х – 30-х гадоў» (1998 г.), «Беларусь у міжваенны перыяд. Старонкі палітычнай гісторыі ў святле архіўных крыніц» (2001 г.). У своеасаблівай манеры, спалучаючы навуковае даследа-ванне з публікацыяй невядомых архіўных крыніцаў, аўтар прад-ставіў карціну палітычнага жыцця рэспублікі ў 20 – 30-я гг. ХХ ст.

Няма адзінага падыходу да пытання грамадскага ладу 30 – пачатку 50-х гг. ХХ ст. У гістарычнай літаратуры замацаваўся тэрмін «дзяржаўны сацыялізм» (Я.М.Бабосаў, Р.П.Платонаў, А.М.Сіда-рэвіч, М.С.Сташкевіч). Абагульняльны характар мае манаграфія акадэміка М.П.Касцюка«Бальшавіцкая сістэма ўлады на Бела-русі» (2000 г.). У ей аўтар вызначыў характар палітычнай сістэмы ў БССР як бальшавіцкі і таталітарны, падмацаваўшы свае высно-вы архіўным і дакументальным матэрыялам. Фармаванню таталі-тарызма ў Беларусі прысвяціла сваю кнігу Т.С.Процька«Становле­ние советской тоталитарной системы в Беларуси (1917 – 1941 гг.)» (2002 г.).

Неабаснаваным рэпрэсіям на Беларусі прысвяцілі свае працы У.І.Адамушка «Палітычныя рэпрэсіі 20 – 50-х гадоў на Беларусі» (1994 г.), А.П.Урублеўскі, Т.С.Процька «Из истории репрессий против белорусского крестьянства. 1929 – 1934».

З канца ХХ ст. адбываюцца пэўныя зрухі ў гістарыяграфіі гісто-рыі Заходняй Беларусі. Яны звязаны з увядзеннем у навуковы зва-рот новых архіўных крыніцаў і новых метадалагічных падыходаў. Гісторыя камуністычнага руху Заходняй Беларусі знайшла адлюст-раванне ў даследаваннях У.Ф.Ладысева, беларускай асветы – А.Вабішчэвіча, клуба « Змаганне» – В.Даніловіча, рабочага руху – М.Б.Сямёнчыка, уніяцкай царквы – А.Свірыдаі інш. Узрасла ўвага да гісторыі заходніх абласцей БССР у 1939 – 1941 гг., што знайшло адлюстраванне ў працах А.Вялікага, В.А.Белазаровіча, Э.С.Ярмусікаі іншых даследчыкаў.

У 1990-я г. у беларускай гістарыяграфіі актуальнай заставала-ся тэма Другой сусветнай вайны. Галоўная ўвага надавалася праб-лемам, якія не атрымалі дастатковага асвятлення ў гістарычнай навуцы. Гэта тычылася асобных пытанняў функцыянавання аку-пацыйнага рэжыму, эканамічнай палітыкі нацысцкай Германіі ў Беларусі, праблемаў калабарацыянізму, укладу беларускай інтэлі-генцыі ў супрацьстаянне фашызму, ролі праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла ў народным жыцці ў гады вайны, трагедыя мірнага насельніцтва, у тым ліку і яўрэйскага, дзейнасці на тэры-торыі Беларусі польскай Арміі Краёвай.

Зусім неапраўдана была спынена праца па далейшым выву-чэнні розных формаў супраціву мірнага насельніцтва нямецка-фа-шысцкім акупантам, асабліва антыфашысцкіх арганізацыяў у за-ходніх рэгіёнах Беларусі, баявой дзейнасці партызанскіх фарма-ванняў, асаблівасцяў партызанскай стратэгіі і тактыкі, пытанняў стратаў Беларусі ў вайне.

У апошнія гады актывізавалася вывучэнне сацыяльна-экана-мічных і палітычных працэсаў, якія адбываліся ў Рэспубліцы Бе­ларусь пасля распаду СССР. Аднак у апублікаваных даследаван-нях, найперш у вучэбнай літаратуры, аўтары толькі рэгіструюць асноўныя падзеі палітычнага ладу Рэспублікі Беларусь 90-х гг., не выяўляючы ключавыя тэндэнцыі яе эканамічнага, палітычнага і сацыяльнага развіцця.


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2019 год. Все права принадлежат их авторам!