Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду 1917 – 1945 гг



Вядучымі кірункамі даследаванняў у сярэдзіне 50 – 80-я гг. з’яўля-ліся гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі, ўстанаўленне Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі, утварэнне беларускай савецкай дзяр-жаўнасці, працэс «сацыялістычнага будаўніцтва».

Вывучэнне гісторыі сацыялістычнай рэвалюцыі ў Беларусі звязана з імем І.М.Ігнаценкі. У манаграфіі «Беднейшее крестьян­ство – союзник пролетариата в борьбе за победу Октябрьской революции в Белоруссии (1917 – 1918 гг.)» (1962 г.) ён ахарактары-заваў палітычнае становішча на неакупаванай тэррыторыі Бела-русі напярэдадані і падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі, упершыню пасля 20 – 30-х гг. паказаў уплыў на сялянства беларускіх нацыя-нальных партыяў, увёў новую гістарыяграфічную тэму – аналіз складу і рашэнняў Усебеларускага з’езда.

Барацьбу з «карнілаўскім мяцежом», падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску, падпісанне Брэсцкага міру разглядаў у сваіх працах У.Р.Івашын, дзейнасць партыі бальшавікоў, ваеннае будаў-ніцтва, дзейнасць Саветаў і рэўкамаў, удзел Беларусі ў ваенна-палі-тычным саюзе савецкіх рэспублік – П.А.Селіванаў, унутраную і знешнюю барацьбу на тэрыторыі Беларусі ў перыяд грамадзянс-кай вайны - С.З.Пачанінстановішча рабочага класа і дзейнасць прафсаюзаў у 1917 - 1918 гг. - В.Р.Гнеўка, дзейнасць атрадаў Чыр-вонай гвардыі, атрадаў Частак асобага прызначэння - А ГХахлоў, арганізацыю Саветаў - ПК.Блашко

Значная ўвага даследчыкаў у 50 - 60-я гг. была накіравана на вывучэнне аграрных пераўтварэнняў Савецкай улады. У працах В.А.Мілаванава, І.Я.Марчанкі, Б.М.Фіхаі іншых даследчыкаў аб-грунтоўвалася аграрная палітыка партыі бальшавікоў яе сацыялі-стычны характар Галоўным аспектам вывучаемай праблемы з’яў-ляўся працэс арганізацыі калектыўнага сектара ў беларускай вёсцы.

У пасляваенных выданнях утрымліваецца значны факталагіч-ны матэрыял, прысвечаны стану беларускага грамадства ў 20 -30-я гг. Шырока пададзены станоўчы вопыт, але не асвятляецца шэраг тагачасных праблемаў: нізкі ўзровень жыцця насельніцтва, супярэчлівы характар дэмакратызацыі ў перыяд НЭПа, цяжкасці ў ажыццяўленні палітыкі «беларусізацыі», пачатак фармавання ка-мандна-адміністрацыйнай сістэмы і інш.

Асобнай тэмай даследавання ў сярэдзіне 50 - 80-я гг. стала гісторыя нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР. Н.В.Ка­менскаяў манаграфіях «Утварэнне БССР» (1946 г.), «Вялікая Ка-стрычніцкая Сацыялістычная рэвалюцыя і ўтварэнне БССР» (1954 г), «Первые социалистические преобразования в Белоруссии» 1957 г.) упершыню паказала ўплыў Кастрычніцкай рэвалюцыі на «сацы-яльнае і нацыянальнае вызваленне працоўных» Беларусі, але зусім не разгледжаны беларускі нацыянальны рух.



Ніна Васілеўна Каменская(1913 - 1986 гг.), беларускі гісто-рык. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1959 г.). Доктар гіста-рычных навук (1959 г.), прафесар (1961 г.). Скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут. У 1944 - 1962 гг. старшы навуковы супра-цоўнік, загадчык сектара, намеснік дырэктара, у 1965 - 1969 гг. дырэктар Інстытута гісторыі АН Беларусі у 1962 - 1964 гг. дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1969 - 1974 гг загадчык кафедры гісторыі БССР Мінскага педагагічнага інстытута.

Найбольш грунтоўны аналіз праблемы ўтрымліваецца ў двух-томавай працы В А.КруталевічаРождение Белорусской Совет­ской Республики» (1976 г., 1979 г.).

Вадзім Андрэевіч Круталевічнарадзіўся ў 1922 г. у в Малы Хонаў Магілёўскага раёна, беларускі юрыст, гісторык, сацыё-лаг. Доктар юрыдычных навук (1974 г), прафесар (1987 г.).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Маскоўскі дзяр-жаўны універсітэт. З 1954 г. старшы навуковы супрацоўнік, з 1979 г. загадчык сектара, з 1989 г. вядучы, з 1992 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН Бела-русі.

У манаграфіі Я.Н.Шкляр«Борьба трудящихся Литовско-Белорусской ССР с иностранными интервентами и внутренней контрреволюцией (1919 – 1920 гг.)» (1963 г.) раскрыта гісторыя ўтварэння і роль ЛітБелССР.

Па-ранейшым актуальным для беларускай савецкай гістарыч-най навукі заставалася пытанне барацьбы з «дробнабуржуазнымі і нацыяналістычнымі партыямі». Гэты аспект знайшоў адлюстраван-не ў працах М.С.Сташкевіча« Непазбежнае банкруцтва» (1974 г.), «На защите идей Октября: Из истории идейно-политической борьбы в Белоруссии в годы гражданской войны (1919 – 1920 гг.)» (1978 г.), «На пути к истине: Из истории национально-освободи­тельного движения в Белоруссии, 1917 г.» (1983 г.), «Приговор ре­волюции: Крах антисоветского движения в Белоруссии, 1917 – 1925.» (1985 г.).



Мікалай Сцяфанавіч Сташкевічнарадзіўся ў 1938 г. у в.Мок-рае Быхаўскага раёна, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990 г.), прафесар (1994 г.). Скончыў БДУ. З 1967 г. у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ: з 1976 г. загадчык сектараў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі партыі, з 1991 г. гісторыі палітычных партыяў сацыялістычнай арыента-цыі. У 1992 – 1999 гг. вядучы навуковы супрацоўнік Белару-скага навукова-даследчага цэнтра дакументацыі і рэтраінфар-мацыі, загадчык кафедры гісторыі і беларусазнаўства Рэспуб-ліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. У 1999 – 2005 гг. в.а. дырэктара Інстытута гісторыі НАНБ.

Але ў 80-я гг. рэзка скарацілася цікавасць даследчыкаў да праб-лемаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, хаця шэ-раг пытанняў засталіся амаль нявывучанымі: ажыццяўленне нацы-янальнай і сацыяльнай палітыкі партыяй бальшавікоў, узаемаад-носіны рабочага класа з нацыянальным рухам, псіхалогія і настрой працоўных, адсутнічала абагульняльная праца па гісторыі грама-дзянскай вайны.

У Праграме КПСС, прынятай на ХХІІ з’ездзе партыі ў 1961 г. , сцвярджалася, што «індустрыялізацыя краіны, кааперыраванне сельскай гаспадаркі, культурная рэвалюцыя –... асноўныя пала-жэнні ленінскага плана пабудовы сацыялізму» у СССР. Гэты пас-тулат стаў асноўнай схемай у вывучэнні гісторыі савецкага грамадства 20 – 30-х гг. Было выдадзена больш за 40 манаграфіяў, пры-свечаных аднаўленчаму перыяду (1921 – 1925 гг.), індустрыяльна-му развіццю БССР, калектывізацыі сельскай гаспадаркі, гісторыі рабочага класа і гісторыі КП(б)Б.

У 50-я гг. узрасла цікавасць даследчыкаў да палітыкі індуст-рыялізацыі, паколькі лічылася, што перамога ў Вялікай Айчыннай вайне стала вынікам праведзенай у СССР індустрыялізацыі. Сфар-мавалася пазіцыя беларускіх гісторыкаў па гэтай праблеме – лічы-лася, што індустрыялізацыя ў БССР пачалася з ХІV з’езда ВКП(б) (1925 г.) і працягвалася да пачатку вайны. Аўтары зводзілі працэс індустрыялізацыі да тэхніка-эканамічных аспектаў. Галоўную асаб-лівасць сацыялістычнай індустрыялізацыі ў адрозненне ад капіта-лістычнай яны бачылі ў прыярытэтным развіцці цяжкай прамыс-ловасці.

Першыя вынікі НЭПа ў рэспубліцы прааналізаваў М.Я.Шк-ляру манаграфіі «Борьба Компартии Белоруссии за укрепление союза рабочего класса и трудового крестьянства в восстанови­тельный период (1921 – 1925 гг.)» (1960 г.). Таксама гэтай прабле-матыкай займаўся М.Я.Завалееў. У манаграфіі «Рабочий класс Белоруссии в борьбе за социализм. 1917 – 1932 гг.» (1967 г.) ён раз-глядзеў змены ў колькасным, культурна-тэхнічным стане пралета-рыята Беларусі, раскрыў шэфскую дапамогу вёсцы, дзейнасць праф-саюзаў. А.І.Жаўнерчыкі І.В.Міронаўраскрылі ажыццяўленне ІІ-й пяцігодкі ў БССР, а І.С.Росман– пачатковы перыяд ІІІ-й пяцігодкі.

У 1979 г. выйшла манаграфія А.Т.Нятылькіна«Осуществ­ление ленинской политики индустриализации в Белоруссии (1926 – 1941 гг.)», якая абагульняла гісторыю першых пяцігодак. Але аў-тар не раскрыў поўна крыніцы індустрыялізацыі, не паказаў фарс-іраванне гэтай палітыкі з боку партыйнага кіраўніцтва краінай, абыйшоў сваёй увагай невыкананне першых пяцігадовых планаў.

Адным з першых да праблемы масавай калектывізацыі сельс-кай гаспадаркі ў БССР звярнуўся А.А.Філімонаўу манаграфіі « Ук­репление союза рабочего класса и трудового крестьянства в пери­од развернутого строительства социализма, 1929 – 1936 гг. На материалах Белоруссии» (1968 г.).

Аляксандр Андрэевіч Філімонаўнарадзіўся ў 1918 г. у в.Ку -чын Кармянскага раёна, беларускі гісторык, Герой Савецкага Саюза (1945 г.). Доктар гістарычных навук (1969 г.), прафесар (1970 г.). Скончыў Арлоўскае танкавае вучылішча, БДУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 г. на выкладчыцкай рабоце. З 1969 г. у Інстытуце гісторыі АН Беларусі (загадчык сектара), у 1975 – 1991 гг. у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Дзейнасць саўгасаў рэспублікі прадстаўлена ў даследаваннях А.М.Сарокіна«Совхозы БССР в период построения фундамента социализма (1926 – 1932 гг.)» (1971 г.), «Совхозы Белорусской ССР (1917 – 1941 гг.)» (1979 г.).

Анатоль Мікалаевіч Сарокіннарадзіўся ў 1940 г. у Мінску, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1980 г.). Скон-чыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1965 – 1997 гг. у Інстыту-це гісторыі НАНБ: малодшы, старшы, вядучы навуковы супра-цоўнік, в.а. загадчыка аддзела. У 1997 – 2000 гг. начальнік атэ-стацыйнага аддзела гуманітарных навук Вышэйшага атэстацыйнага камітэта РБ.

Пытанні ажыццяўлення культурных пераўтварэнняў у БССР прадставіў у кнізе «Деятельность КПБ по осуществлению куль­турной революции в республике ( 1919 – 1937 гг.)» П.П.Сіліванчык, гісторыю беларускага савецкага друку – С.В.Марцалеў, станаўлен-ня вышэйшай школы – Н.І.Красоўскі. Але высокая палітызацыя, заідэалагізаванасць культурнай работы ў БССР не раскрывалася.

У 80-я гг. значная ўвага стала надавацца праблемам фарма-вання інтэлігенцыі ў БССР, ваенна-патрыятычнаму выхаванню пра-цоўных, ідэалагічнай рабоце з насельніцтвам у працах Ю.С.Куз-няцова, А.Ф.Васілеўскай, Е.В.Маскоўкінай, П.Г.Чыгрынава, М.П.Касцюка. Фармаванне кадраў для сістэмы народнай адука-цыі рэспублікі плённа вывучаў Я.К.Новік.

Яўген Канстанцінавіч Новікнарадзіўся ў 1939 г. у в.Рахавец Навагрудскага раёна, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1989 г.), прафесар (1991 г.). Скончыў Мінскі педагагіч-ны інстытут. З 1962 г. працаваў настаўнікам, выкладчыкам На-вагрудскага гандлёва-эканамічнага тэхнікума. З 1970 г. у Мінскім педагагічным інстытуце, Мінскім інстытуце культу­ры, Рэспубліканскім міжгаліновым інстытуце павышэння ква-ліфікацыі кіруючых кадраў і спецыялістаў галінаў народнай гаспадаркі. З 1990 г. загадчык кафедры гуманітарных дысцып-лінаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і ра-дыёэлектронікі. З 2000 г. начальнік атэстацыйнага аддзела гу-манітарных навук ВАКа РБ.

6. Этапы гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны.У пасля-ваенны перыяд у айчыннай i сусветнай гістарыяграфіі з’явілася больш за 10 тыс. прац, прысвечаных гісторыі Белаpyci перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Пераважна яны датычацца баявых дзе-янняў Чырвонай Арміі падчас абарончых баёў 1941 г. i наступаль-ных аперацыяў 1943-1944 гг., стварэння i дзейнасці партызанскіх

фарміраванняў, зараджэння i развіцця падполля ў населеных пунк­тах, кіруючай і арганізуючай ролі падпольных партыйных і камса-мольскіх органаў, масава-палітычнай i прапагандысцкай працы ў тыле ворага, пытанням акупацыйнага рэжыму, палітыцы генацыду супраць насельніцтва Беларусі. У навуковы абарот уведзена шмат архіўных крыніцаў, выдадзены тэматычныя зборнікі дакументаў і матэрыялаў, сотні мемуараў удзельнікаў вайны, абаронены больш за сто доктарскіх і кандыдацкіх дысертацыяў, выдадзены фунда-ментальныя абагульняльныя працы. У 2005 г. завяршылася выдан-не кніг серыі гісторыка-дакументальных хронік «Памяць». Склаў-ся самастойны кірунак – гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыя-ду Вялікай Айчыннай вайны.

А.М.Літвін вылучае два асноўныя перыяды вывучэння гісто-рыі Беларусі перыяду Другой сусветнай вайны: савецкі і сучасны. Першы перыяд ён вызначае з чэрвеня 1941 г. па канец 1991 г. і па-дязляе яго на тры этапы.

Першы (ваенны; чэрвень 1941 г. – канец вайны) – зараджэнне літаратуры, першыя крокі ў арганізацыі навуковых даследаванняў, пачатак збору дакументальных крыніцаў, фармаванне архіўных фондаў. У гады вайны гісторыкі, журналісты, партыйныя і савец-кія работнікі Беларусі ў сваіх артыкулах, брашурах апавядалі пра падзеі на франтах, у савецкім тыле і на акупаванай ворагам тэры-торыі (публікацыі П.К.Панамарэнкі«Партызанскі рух у Вялікую Айчынную вайну» (1943 г.), Ц.С.Гарбунова«Беларусь жыве, Бела­русь змагаецца!» (1943 г.), М.В.Зімяніна«Моладзь Беларусі зма-гаецца» (1942 г.), выступленні кіраўнікоў партызанскага руху Ц.П.Бумажкова, П.З.Калініна, В.І.Казлова і інш. Летам 1942 г. была створана Камісія па гісторыі Айчыннай вайны пры ЦК КП(б)Б і Надзвычайная Дзяржаўная Камісія па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Другі этап (пасляваенны; другая палова 40 – канец 50-х гг.) – этап далейшага назапашвання дакументальнага матэрыялу, першых спробаў навуковага асэнсавання асобных пытанняў барацьбы на-сельніцтва Беларусі. Выйшлі працы Л.Ф.Цанавы«Усенародная партызанская вайна ў Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў» (ч..1, 1949 г. ; ч..2, 1951 г.), І.С.Краўчанкі«Падпольны бальшавіцкі друк у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (1950 г.) і «Рабо­та Кампартыі ў тыле ворага (1941 – 1944 гг.)» (1959 г.), П.П.Ліпілы«КПБ – арганізатар і кіраўнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (1959 г.), шэраг зборнікаў дакументаў і матэрыялаў, успамінаў удзельнікаў барацьбы, якія паклалі пачатак паглыбленаму вывучэнню партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. На гэтым этапе значна пашырыліся магчымасці для працы з дакументамі ваенных гадоў, былі створаны першыя навуковыя падраздзяленні ў вывучэнні гісто-рыі вайны ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ і ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Літаратура і навуковыя дысертацыі першага пасляваеннага дзесяцігоддзя ў большасці не мелі абагульняльнага характару, бо кіраўніцтва рэспублікі лічыла, што гісторыю вайны павінны най-перш напісаць яе кіраўнікі. Згодна з прынятай 3 ліпеня 1946 г. па-становай ЦК КП(б)Б « Аб збіранні, распрацоўцы і выданні дакумен-таў і матэрыялаў аб рабоце партыйных арганізацый КП(б)Б і парты-занскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну 1941 – 1945 гг.» быў зацверджаны спіс з 38 асобаў, якія павінны былі пад-рыхтаваць да выдання свае кнігі. Для працаў абодвух этапаў харак-тэрны неабгрунтаванае засакрэчванне архіўных крыніцаў, абме-жаваны доступ да іх выкарыстання, жорсткі ідэалагічны кантроль.

Трэці этап (канец 50-х гг. – 1991 г.) – найбольш прадуктыўны ў вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Многія яе аспекты атрымалі грунтоўнае асвятленне (кіруючая роля КПСС і асобныя пытанні акупацыйнага рэжыму, падпольная і партызанская бараць-ба, дапамога савецкага тылу партызанам, ідэйная і масава-палітыч-ная праца савецкага падполля, жыццё і дзейнасць насельніцтва ў партызанскіх зонах і інш.). Гэта працы Р.Ц.Аблавай, Г.І.Аляхновіч, Л.В.Аржаевай, К.М.Гоцман, С.К.Грабоўскага, У.І.Гуленкі, В.С.Да-выдавай, Б.Дз.Далгатовіча, К.І.Дамарада, І.М.Ігнаценкі, А.І.Залес-кага, А.Л.Манаенкава, А.М.Мацко, В.К.Кісялёва, Г.Дз.Кнацько, П.М.Кобрынца, А.А.Кузняева, Г.П.Купрэевай, У.І.Кузьменкі, Р.Р.Кручка, В.С.Лазебнікава, У.І.Лемяшонка, А.М.Літвіна, С.В.Мар-цэлева, А.Д.Цітова, А.А.Тозіка, У.С.Пасэ, В.П.Паўлава, Я.С.Паў-лава, П.С.Паўлаўца, В.П.Раманоўскага, С.У.Сілавай, А.В.Сямёна-вай, Г.М.Шавялы, А.Ф.Хацкевіча, А.А.Фактаровіча, А.А.Філімо-нава, Э.Ф.Языковіч, М.А.Якубоўскага і інш. Але шэраг пытанняў заставаўся па-за полем зроку даследчыкаў (асобныя пытанні аку-пацыйнага рэжыму, праблема калабарацыянізму, супрацоўніцтва і здрадніцтва, узаемаадносіны партызан і мясцовага насельніцтва, роля царквы і канфесіяў у жыцці народа ў ваенныя гады, трагедыя яўрэйскага насельніцтва, дзейнасць Арміі Краёвай, палітычныя рэпрэсіі, ваеннапалонныя і г.д.).

7. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі пасляваеннага савец-ага перыяду. У вывучэнні сучаснага гістарычнага перыяду прыя-рытэт належаў супрацоўнікам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Даследчыкі спачатку зыходзілі з задачы пабудовы камуністыч-нага грамадства, вызначанай на ХХІІ з’ездзе КПСС у 1961 г., а за-тым – задачы пабудовы «развітога сацыялізму» (канцэпцыі, зама-цаванай у Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г.).

Асноўная ўвага звярталася на аналіз кіруючай ролі Камуні-стычнай партыі Беларусі ў палітычным, сацыяльна-эканамічным, ідэалагічным жыцці грамадства. У 1974 г. выйшла калектыўная праца пад кіраўніцтвам А.Н.Аксёнава «Возрастание руководящей роли партии в коммунистическом строительстве (на материалах Компартии Белоруссии. 1959 – 1973 гг.)». Раней былі апублікава-ны зборнікі артыкулаў: «КПБ в борьбе за дальнейшее развитие народного хозяйства республики в послевоенные годы» (1961 г.), «Деятельность Компартии Белоруссии в период социализма и ком­мунистического строительства» (1969 г.).

Адной з першых спробаў абагульнення дзейнасці КПБ у галі-не эканамічнай палітыкі стала манаграфія Г.Д.Мацюшэнкі«Ком­мунистическая партия Белоруссии в борьбе за восстановление и развитие промышленности в послевоенные годы ( 1946 – 1950 гг.)» (1962 г.). Шэраг даследаванняў былі прысвечаны арганізацыйна-кадравай дзейнасці партыйных органаў. Таксама аналізавалася роля партыі ў эканамічнай адукацыі кадраў, у павышэнні ролі насцен-нага друку, у кіраванні народнымі дружынамі і г.д.

Актуальным кірункам гістарычных даследаванняў з’яўлялася гісторыя Саветаў, прафсаюзаў, камсамола і грамадскіх арганізацы-яў. Сярод іх кніга П.Ц.Петрыкава«Советы депутатов трудя­щихся БССР и их роль в создании материально-технической базы коммунизма (1959 – 1965 гг.)» (1972 г.), В.М.Фаміна«Профсоюзы Белоруссии в борьбе за технический прогресс в промышленности (1946 – 1971 гг.)» (1971 г.).

Віталій Міхайлавіч Фаміннарадзіўся ў 1927 г. у в.Чорнае Рэчыцкага раёна, беларускі гісторык. Доктар гістарычных на-вук (1973 г.), прафесар (1974 г.). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З 1960 г. працуе ў ім: старшы выкладчык, дацэнт, у 1972 – 1997 гг. загадчык кафедры. У 1976 – 1985 гг. рэдактар навуковага зборніка «Вопросы истории».

Глыбокую распрацоўку атрымала праблема прамысловага раз-віцця БССР і стану рабочага класа ў працах І.Я.Марчанкі«Рабо­чий класс БССР в пслевоенные годы (1945 – 1950 гг.)» (1962 г.),

«Трудовой подвиг рабочего класса Белорусской ССР ( 1943 – 1950 гг.)» (1977 г.), «Ведущая сила: Рабочий класс Белоруссии на этапе раз­витого социализма» (1980 г.) (разам з Л.М.Лычом), Л.М.Лыча«Восстановление и развитие железнодорожного транспорта Бе­лорусской ССР (сентябрь 1943 – 1970 гг.)» (1976 г.), І.П.Крэняі інш., развіцця сельскай гаспадаркі – у працах А.П.Белязо«Бела-руская вёска ў пасляваенныя гады (1945 – 1950)» (1974 г.), «Совре­менная белорусская деревня» (1976 г.), «Крестьянство Белоруссии на пути к развитому социализму ( 1951 – 1960 гг.)» (1982 г.), І.В.Па-луяна«Технические кадры белорусской деревни и развитие сельс­кого хозяйства республики» (1978 г.), Н.В.Кузняцова«Курсом спе­циализации и концентрации сельского хозяйства: На материалах Компартии Белоруссии (1965 – 1983 гг.)» (1984 г.), М.П.Касцюка«Трудовой вклад крестьянства в победу и укрепление социализма: на материалах БССР» (1986 г.) і інш., гісторыі культурных пераўт-варэнняў – у працах С.А.Умрэйкі, І.В.Царук, М.Г.Мінкевіча, С.В.Марцалеваі інш.

Іван Ягоравіч Марчанка(1923 – 1997 гг.), беларускі гісто-рык. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1980 г.). Доктар гіста-рычных навук (1969 г.), прафесар (1980 г.). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1945 – 1951 гг. на партыйнай рабоце. З 1954 г. у Інстытуце гісто-рыі АН Беларусі: навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, у 1962 – 1968 гг. і 1976 – 1981 гг. намеснік дырэктара па навуко-вай рабоце, адначасова загадчык сектара і аддзела.

Міхаіл Паўлавіч Касцюкнарадзіўся ў 1940 г. у в.Масцішча Навагрудскага раёна, беларускі гісторык. Акадэмік НАНБ ( 1996 г.). Доктар гістарычных навук (1980 г.), прафесар (1987 г.). Скон-чыў Гродзенскі педагагічны інстытут. З 1969 г. у Інстытуце гісто-рыі АН Беларусі, з 1970 г. вучоны сакратар. У 1975 – 1981 гг. вучоны сакратар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. З 1981 г. намеснік дырэктара, з 1989 па 1999 гг. дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ.

У 70-я гг. савецкія гісторыкі пачалі актыўную распрацоўку праблемы «развітога сацыялізму» на прыкладах адносна блізкага мінулага – фактычна сучаснага этапа развіцця краіны. Прадметам даследавання сталі кіраўніцтва КПСС эканомікай і сацыяльнымі адносінамі, грамадска-палітычным і культурным жыццём, нацыя-нальнай палітыкай. У « авангардзе» ішлі маскоўскія гісторыкі ( В.Ка-сьяненка, П.Ігнатоўскі, В.Старавераў, І.Берхін і інш.). Уж о ў пачат-ку 80-х гг. была зроблена выснова аб канцэпцыі «развітога сацыя-

лізму» як найбольш буйнога ўкладу ў развіццё марксісцка-ленінс-кай тэорыі пасля ХХ з’езда КПСС. На сучасным этапе гістарычнай навукі працы па гэтай праблематыцы ацэньваюцца як «міфатвор-часць».

№54 Арганізацыя гістарычнай навукі Беларусі на мяжы ХХ – ХХІ стст.Паварот у развіцці гістарычнай навукі Беларусі адбыва-ецца ў другой палове 80-х гг. пад уплывам «перабудовы». Можна нагадаць петыцыю 28 беларускіх навукоўцаў да М.С.Гарбачова аб прыніжэнні статуса беларускай мовы (15 снежня 1985 г.), ліст-пра-тэст А.Адамовіча да М.С.Гарбачова аб няпоўным асвятленні на-ступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у СМІ (1 чэрвеня 1986 г.), утварэнне аб’яднання «Мартыралог Беларусі» (1988 г.) і іншыя падзеі. Палітыка «галоснасці», дэмакратызацыя грамадства карэн-ным чынам паўплывалі на масавую самасвядомасць, выклікалі за-цікаўленасць да т.зв. «белых плямаў» гісторыі, найперш савецкага перыяду. На думку У.М.Міхнюка, адбыўся « крызіс даверу да гіста-рычнай навукі». У другой палове 80-х гг. новыя падыходы да пад-зеяў савецкай гісторыі былі вызначаны расійскімі даследчыкамі (Валабуевым, Данілавым, Палікарпавым, Афанасьевым і інш.), што знайшло адлюстраванне ў калектыўных зборніках, напрыклад, «Страницы истории советского общества» (1989 г.). Аўтары пісалі аб дэфармуючым уплыве «сталінізму» і «таталітарызму» на ўсе сферы палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцця савецкага грамадства пры захаванні сацыялістычнага ідэалу.

У гістарычнай навуцы БССР пачала нанава фармавацца нацыя-нальная гістарыяграфічная канцэпцыя, падмацаваная дзейнасцю палітычнай апазіцыі (БНФ) і літаратараў. Выступленні і публіка-цыі супраць дэнацыяналізацыі і саветызацыі ў БССР выклікалі дыскусію не толькі сярод адукаваных слаёў насельніцтва, але і ў навуковых колах рэспублікі.

М.С.Сташкевіч лічыць, што ў гістарычнай навуцы Беларусі ў канцы 80 – пачатку 90-х гг. склаліся тры падыходы даследчыкаў да праблемы абнаўлення гістарычнай навукі і гістарычнай свядомасці беларусаў. Першы – кансерватыўна-дагматычны – прадугледжваў нежаданне адмовіцца ад ранейшых ідэалагічных прынцыпаў, схільнасць да захавання класавага падыходу. За яго выступалі чле­ны грамадскага аб’яднання «Гістарычныя веды», якое ўзнікла ў 1996 годзе. Другі падыход – нацыянал-патрыятычны – прадугле-джваў поўны перагляд гістарыяграфічных канцэпцыяў з пазіцыяў этнацэнтрызму і «нацыяналізацыі гісторыі». Яго прыхільнікамі былі гісторыкі, якія тоесна супрацоўнічалі з палітычнай апазіцы-яй. Трэці падыход – крытычны – вызначаўся грунтоўным аналізам папярэдняй савецкай гістарыяграфіі, выкарыстаннем новых мета-далагічных падыходаў. Ён быў характэрны для большасці супра-цоўнікаў Інстытута гісторыі НАНБ і выкладчыкаў ВНУ.

У першай палове 90-х гг. супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ распрацавалі нацыянальную канцэпцыю гісторыі Беларусі. Яе прадставіў у 1993 г. доктар гістарычных навук М.В.Бічу пра-екце «Аб нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і гістарычнай адука-цыі». Канцэпцыя прадугледжвала дэпартызацыю і дэідэалагізацыю гістарыяграфіі, выкарыстанне плюралістычнай метадалогіі, прыя-рытэт прынцыпу аб’ектыўнасці і гуманістычных каштоўнасцяў.

На падставе праекту была распрацавана новая праграма гіста-рычнай адукацыі ў РБ. З 1993/1994 навучальнага года ў пачатко-вую школу ўведзены курс «Мая Радзіма – Беларусь», у базавую школу – курс «Гісторыя Беларусі» са старажытных часоў да сучас-насці, аналагічна і ў старэйшыя класы сярэдняй школы, але на праб-лемным узроўні. У вышэйшай школе замест курса «Гісторыя КПСС» для студэнтаў усіх ВНУ быў уведзены курс «Гісторыя Бе-ларусі».

Для асвятлення ўсеагульнай гісторыі спачатку ўжываліся рас-ійскія падручнікі. А для асвятлення савецкага перыяду айчыннай гісторыі быў падрыхтаваны дапаможнік для настаўнікаў і вучняў старэйшых класаў «Актуальныя пытанні гісторыі БССР. Савецкі перыяд» (1991 г.). З мэтай поўнага забеспячэння вучэбнага працэ-су беларускія навукоўцы (Г.В.Штыхаў, У.К.Пляшэвіч, П.А.Лойка, М.В.Біч, В.М.Фамін, У.Н.Сідарцоў і інш.) падрыхтавалі вучэбныя дапаможнікі па гісторыі Беларусі для 5–6-га, 7-га, 8-га, 9-га, 10 і 11-га класаў школы. Выданні характарызуюцца высокім навуко-вым узроўнем, аўтарскім падыходам да праблемаў мінулага Бела-русі, пэўнай палітызацыяй гісторыі, недастаткова распрацаваным метадычным апаратам.

Для настаўнікаў, студэнтаў і аматараў гісторыі выйшлі навуко-ва-папулярныя выданні: «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Бела-русі» (укладальнікі І.Саверчанкаі З.Санько), «История Беларуси: вопросы и ответы» (укладальнікі Г.Галенчанкаі У.Асмалоўскі), «Крыжовы шлях» (укладальнікі Л.Лойкаі Т.Лойка). Аўтары ў да-ступнай форме імкнуліся задаволіць патрэбу ў папулярнай літарату-ры па асноўных аспектах гісторыі Беларусі. Выданні маюць слабы метадычны аппарат і аўтарскую інтэрпрэтацыю.

Упершыню айчынная гісторыя з нацыянальна-дзяржаўных пазіцыяў была прадстаўлена ў « Нарысах гісторыі Беларусі» (1994 – 1995 гг.), падрыхтаваных аўтарскім калектывам Інстытута гісто-рыі НАНБ пад кіраўніцтвам акадэміка М.П.Касцюка.

Распараджэннем Прэзідэнта РБ ад 16 жніўня 1995 г. была ство-рана Дзяржаўная камісія па падрыхтоўцы і выданні падручнікаў і

вучэбных дапаможнікаў па сацыяльна-гуманітарным цыкле. У яе склад увайшлі вядомыя даследчыкі – Я.М.Бабосаў, І.Я.Навуменка, Э.М.Загарульскі, І.В.Аржахоўскі, У.С.Кошалеў, А.І.Падлужны, Г.Я.Галенчанка, П.Ц.Петрыкаў, П.Ф.Дзмітрачкоў. Пад кіраўніцтвам камісіі было падрыхтавана другое пакаленне дапаможнікаў па гісто-рыі Беларусі (5 – 11 класы), выдадзеных у 1997 – 1998 гг. Сярод аўтараў – Г.В.Штыхаў, Э.М.Загарульскі, В.У.Ракуць, П.А.Лойка, М.В.Біч, У.Н.Сідарцоў, В.М.Фамін, С.В.Паноў, П.Ц.Петрыкаў, В.А.Мілаванаў, Г.Я.Галенчанка, І.А.Аўдзееў і інш.

Для студэнтаў ВНУ, найперш гістарычных факультэтаў, калек-тыў аўтараў пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук Я.К.Но-віка(Г.С.Марцуль, Э.А.Забродскі, У.К.Коршук, М.С.Сташкевіч, М.К.Сакалоў і інш.) выдаў у 1998 г. вучэбны дапаможнік па « Гісто-рыі Беларусі». У выніку супрацоўніцтва кафедры гісторыі Бела-русі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта і Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры БДУ ў 2000 – 2002 гг. быў апублі-каваны курс лекцыяў (у 2-х частках) па айчыннай гісторыі. З аў-тарскіх працаў заслугоўваюць увагі выданні Г.М.Сагановіча« На-рыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца ХVІІІ ст.» (2001 г.), З.В.Шыбекі«Нарыс гісторыі Беларусі (1795 – 2002)» (2003 г.), П.Г.Чыгрынава«Очерки истории Беларуси» (2000 г.).

Вядучым навуковым цэнтрам, які ажыццяўляе і каардынуе гістарычныя даследаванні ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца Інстытут гісторыі НАНБ(дырэктар – доктар гістарычных навук А.А.Каваленя).

Аляксандр Аляксандравіч Каваленянарадзіўся ў 1946 г. у г.п.Капыль, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2000 г.), прафесар. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут, дзе і праца-ваў. З 1996 г. загадчык кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі. З 2005 г. дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ. Даследуе пытанні барацьбы беларускага народа на акупаванай тэрыторыі Бела-русі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, маладзёжнага руху ў ХХ ст.

Структурна Інстытут гісторыі складаецца з дванадцаці аддзе-лаў, якія вызначаюць прыярытэтныя кірункі ў вывучэнні айчын-най гісторыі.

Супрацоўнікі інстытута праводзяць фундаментальныя дасле-даванні па пяцігадовых тэмах, якія зацвярджаюцца і фінансуюцца ўрадам краіны. У 1990 – 1995 гг. рапрацоўвалася тэма «Гісторыя станаўлення і развіцця беларускай народнасці і нацыі. Нацыяналь-ныя працэсы і міжнацыянальныя адносіны на сучасным этапе», у 1996 – 2000 гг. – «Нацыянальная гісторыя Беларусі», у 2001 – 2005 гг. – «Беларусь у сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных пра-цэсах ХХ стагоддзя». На 2006 – 2010 гг. запланавана тэма «Гісто-рыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры».

З абагульняльных акадэмічных працаў неабходна адзначыць выданне шасцітомавай «Гісторыі Беларусі» (у 2000 – 2006 гг. выйшлі чатыры тамы (1-ы, 3-і, 4-ы, 5-ы)), трохтомавай «Гісторыі сялянства Беларусі» (у 1997 – 2002 гг. выйшлі два тамы), «Кан-фесіі на Беларусі» (1998 г. ) і інш.

Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі» ажыц-цявіла выданне «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (у 6-і тамах, 1993 – 2003 гг.), якому няма аналагаў на постсавецкай прасторы. У 1995 г. пад кіраўніцтвам Б.І.Сачанкі выйшлі аднатомныя энцыкла-педычныя даведнікі «Мысліцелі і асветнікі Беларусі. ХІ – ХІХ ста-годдзі» і «Беларусь». Апошняе выданне стала асновай для «Бела-рускай Энцыклапедыі» у 18 тамах, якія былі надрукаваны ў 1996 – 2004 гадах. У 2005 – 2006 гг. выйшлі двухтомавыя энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае» і «Беларускі фальклор».

11 снежня 1991 г. на базе Інстытута гісторыка-палітычных даследаванняў быў арганізаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. Яго супрацоўнікі даследуюць пытанні дакументазнаўства, архівазнаўства, археа-графіі, крыніцазнаўства. У структуры інстытута 5 аддзелаў: даку-ментазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, аўтаматызацыі архіў-ных тэхналогіяў, редактарска-выдавецкі. У 1993 г. была праведзе-на навуковая канферэнцыя «Архівазнаўства, крыніцазнаўства, гістарыяграфія Беларусі: стан і перспектывы» (г.Мінск), у 1994 г. – «Армія Краёва на тэрыторыі заходняй Беларусі» (г.Гродна), у 1996 г. – «М.М.Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніца-знаўства і археаграфіі» (г.Мінск). Таксама супрацоўнікі інстытута падрыхтавалі і выдалі зборнік дакументаў «Архіўная справа на Беларусі ў дакументах і матэрыялах (1921 – 1995 гг.)», шэраг ма-награфіяў.

Плённа працуе калектыў Інстытута мастацтвазнаўства, эт-награфіі і фальклора імя К.Крапівы. Супрацоўнікі гэтай наву-ковай установы, якая структурна складаецца з 10 аддзелаў (тэат-ральнага мастацтва, выяўленчага мастацтва, гісторыі культуры, антрапалогіі, славістыкі і інш.), падрыхтавалі «Гісторыю кінама-стацтва Беларусі» ў 4-х тамах, фундаментальнае выданне «Бела-русы» ў 8 тамах.

Для арганізацыі святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Ф.Скарыны 15 жніўня 1990 г. па распараджэнні ўрада БССР быў

створаны часовы творчы калектыў у складзе АН БССР. Праз год ён атрымаў статус Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны(першы дырэктар цэнтра – А.В.Мальдзіс).

Адам Восіпавіч Мальдзіснарадзіўся ў 1932 г. у в.Расолы Ас-травецкага раёна, беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік-пуб-ліцыст, грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1987 г.), прафесар (1990 г.). Скончыў БДУ. У 1963 – 1991 гг. працаваў у Інстытуце літаратуры імя Я.Купалы АН Беларусі. З 1991 г. ды-рэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Ска-рыны. Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, стар-шыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры.

Супрацоўнікі цэнтра даследуюць гісторыю і тэорыю беларус-кай культуры, працэс фармавання сучаснай беларускай нацыі, ажыц-цяўляюць збор бібліяграфічнай інфармацыі, распрацоўваюць бе-ларускую навуковую тэрміналогію, займаюцца праблемай рэсты-туцыі культурных каштоўнасцяў, вывучаюць беларускую дыяспару. За 1991 – 1997 гг. імі было праведзена 20 навуковых канферэнцы-яў, у тым ліку два кангрэсы беларусістаў. Цэнтр падтрымлівае су-вязі з 200 замежнымі беларусістамі ў 23 краінах свету.

З гістарычных грамадскіх арганізацыяў у постсавецкі час пра-цягвае сваю дзейнасць Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (заснавана ў 1968 г.), якое мае свае аддзяленні ва ўсіх абласцях рэспублікі. Часопіс, які выдае та-варыства, «Памятники истории и культуры Белоруссии», з 1989 г. стаў называцца «Спадчына». Артыкулы ў асноўным былі прысве-чаны праблеме беларускай гістарычнай і культурнай спадчыны ў еўрапейскім кантэксце, а таксама гісторыі Беларусі, гісторыі філа-софскай думкі, гісторыі мастацтва і рэлігіі, гісторыі нацыяналь-ных меншасцяў, беалрускай дыяспары. Друкаваліся гістарычныя крыніцы.

5 лютага 1993 г. на Усебеларускім кангрэсе гісторыкаў у Мінску была створана грамадская навуковая арганізацыя «Бела-руская асацыяцыя гісторыкаў» (ініцыятары – М.П.Касцюк, У.М.Міхнюк, П.А.Шупляк). Яе першым старшынёй выбралі та-гачаснага дэкана гістфака БДУ П.А.Шупляка, якога ў 1997 г. змяніў акадэмік М.П.Касцюк. Пазней на аснове асацыяцыі быў арганіза-ваны Нацыянальны камітэт гісторыкаў Рэспублікі Беларусь. Ён у 1995 г. упершыню прадстаўляў рэспубліку на ХVІІІ Міжнародным кангрэсе гістарычных навук у Манрэалі, а праз два гады – у італь-янскім Спалета афіцыйна прыняты ў склад гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі гісторыкаў.

Вясной 1996 г. пры Мінскім доме ветэранаў было арганізава-на Беларускае рэспубліканскае аб’яднанне «Гістарычныя веды» (ініцыятар - прафесар А.І.Залескі) з гісторыкаў, якія стаялі на па-зіцыях класавага падыходу і савецкай дзяржаўнасці. Яны заяўлялі, што будуць весці барацьбу супраць «фальсіфікацыі» падзеяў міну-лага, «выкарыстоўваючы вопыт сусветнай рэвалюцыі і контррэва-люцыі». Члены гэтага аб’яднання востра крытыкавалі супрацоў-нікаў Інстытута гісторыі, рэдакцыю «Беларускай Энцыклапедыі», шэраг пісьменнікаў у «маральна-палітычным заняпадзе», «нацыя-нал-экстрэмізме» і «прыслужніцтве капіталізму».

З 1996 г. пачала дзейнасць Беларуская асацыяцыя «Гісторыя і камп ’ютар» пад кіраўніцтвам прафесара БДУ У.Н.Сідарцова. Яе мэта - прапаганда і распрацоўка найноўшых метадаў гістарычна-га пазнання.

У Рэспубліцы Беларусь пашырылася кола навуковай гістарыч-най перыёдыкі Акрамя часопіса «Весці НАНБ» і «Веснікаў» уні-версітэтаў з 1993 г пачалося выданне «Беларускага гістарычнага часопіса» (гал. рэдактар - В.Ф.Кушнер). У часопісе абмяркоўва-юцца праблемы айчыннай і сусветнай гісторыі, публікуюцца матэ-рыялы па методыцы выкладання гісторыі праграмы, рэцэнзіі. З 1994 г. выходзіць «Беларускі гістарычны агляд» у якім друкуюц-ца арыгіналы і пераклады дакументаў рэцэнзіі, артыкулы па пы-таннях этнічнай гісторыі, метадалогіі гісторыі. Папулярнасць ся-род настаўнікаў школаў і сярэдніх спецыяльных установаў рэспублікі набыў часопіс «Гісторыя праблемы выкладання» (з 1997 г.).

2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў вышэйшай кваліфі-кацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Па дадзеных Г.УКарзенкі, за пе-рыяд з 1991 па 2000 гг. колькасць спецыялістаў-гісторыкаў вышэй­шай кваліфікацыі скарацілася ў Беларусі ў 2 разы. Напрыклад, у Інстытуце гісторыі НАНБ агульная колькасць супрацоўнікаў змен-шылася са 189 да 125 чалавек, а ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору колькасць кандыдатаў навук - з 24 да 10 чалавек. На думку УМ.Міхнюка, гэты працэс быў абумоўлены спыненнем падрыхтоўкі гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі па спе-цыяльнасці «Гісторыя КПСС», адсутнасцю гістарычных кафедраў у камерцыйных ВНУ, зніжэннем маральнай і матэрыяльнай маты-вацыі ў атрыманні вучонай ступені крызісам гістарычнай навукі, карпаратыўнасцю і іншымі фактарамі

Як вынік, адбываецца пераход вучоных з Нацыянальнай Ака-дэміі навук у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Набыла актуаль-

насць праблема старэння кадраў. У 2000 г. сярэдні ўзрост дактароў гістарычных навук складаў 64,3 года, кандыдатаў навук – 48,2 года. Ужо ў 2003 г. больш за 1/3 даследчыкаў мелі ўзрост больш за 50 гадоў, уключаючы 80 % дактароў і 25 % кандыдатаў навук. Гэ-тая акалічнасць выклікала праблему функцыянавання саветаў па абароне дысертацыяў, якіх у рэспубліцы налічваецца 6: пры Інсты-туце гісторыі НАНБ, пры Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка, пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы, пры Інстытуце ма-стацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора НАНБ, пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (два).

Асноўнымі формамі падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфі-кацыі з’яўляюцца аспірантура, дактарантура і суіскальніцтва. У

2002 г. колькасць аспірантаў па гістарычным профілі (спецыяльнасці 07.00.02 «айчынная гісторыя», 07.00.03 «усеагульная гісторыя», 07.00.05 «гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі», 07.00.06 «археалогія», 07.00.07 «этнаграфія», 07.00.09 «гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання» і інш.) складала 253 чалавекі (4,2 % ад агульнай колькасці). Падрыхтоўка спецыялістаў гістарычнага профілю апярэджвае падрыхтоўку спецыялістаў па сельскагаспадарчых навуках, навуках аб Зямлі, мастацтвазнаўстве, псіхалогіі, сацыялогіі, культуралогіі, але адстае ад эканамічных, біялагічных, філалагічных, юрыдычных, педагагічных і медыцынскіх навук.

У 2002 г. аспірантуру скончылі 53 чалавека, з іх 94 % без аба-роны дысертацыі. Гэта сведчыць аб нізкай эфектыўнасці аспіран-туры. То е ж характэрна і для дактарантуры.

Што датычыцца дынамікі абароны дысертацыяў, то за 1991 – 2003 гг. было абаронена 323 дысертацыі: 63 доктарскіх і 260 кандыдацкіх. Іх доля ў агульнай колькасці абароненых дысертацыяў у РБ складае 4 %. Найбольш эфектыўным У.М.Міхнюк лічыў перыяд з 1986 па 1995 гг., калі ў рэспубліцы было абаронена 57 доктарскіх і 240 кандыдацкіх працаў.

Палова доктарскіх працаў і 60 % кандыдацкіх прысвечана праблемам айчыннай гісторыі, кожная шостая праца – сусветнай гісторыі. Напрыклад, з 34 доктарскіх дысертацыяў, абароненых у 1991 – 1996 гг., 16 – па гісторыі Беларусі, 7 – па ўсеагульнай гісто-рыі, 4 – па этнаграфіі, этналогіі і антрапалогіі, 4 – па гістарыяграфіі, крыніцазнаўстве і метадах гістарычнага даследавання, 3 – па архе-алогіі. З 136 кандыдацкіх дысертацыяў, абароненых у 90-я гг., 88 – па гісторыі Беларусі, 15 – па археалогіі, 14 – па ўсеагульнай гісторыі, 9 – па гістарыяграфіі, крыніцазнаўстве і метадах гістарычнага даследавання, 8 – па этнаграфіі, этналогіі, антрапалогіі, 2 – па гісто-рыі міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі.

3. Асноўныя кірункі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі. Мяжа ХХ – ХХІ стст. трактуецца метадолагамі гісторыі (АМ.Не-чухрын) як перыяд крызісу гістарычнай навукі. Пад ім разумеецца не дэградацыя навуковых ведаў, а працэс пераасэнсавання тэарэ-тычных і метадалагічных асноў навукі. Праблемай для беларускай гістарыяграфіі стала абмежаванасць метадалагічнай падрыхтоўкі гісторыкаў, недастатковае валоданне імі сучаснымі метадамі гіста-рычных даследаванняў, слабая матэрыяльная база навукі. Назіра-ецца дыспрапорцыя ў падрыхтоўцы спецыялістаў па асобных га-лінах навукі і ў праблематыцы навуковых працаў.

Вывучэнне першабытнага грамадства на Беларусі ў канцы XX – пачатку ХХІ ст. значна ўзбагацілася новымі археалагічнымі даследаваннямі перыядаў каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў. Грунтоўнае даследаванне атрымалі культуры фінальнага палеалі-ту і мезаліту: лінгбійская культура (М.М.Чарняўскі), свідэрская культура (У.П.Ксяндзоў), грэнская культура (В.Ф.Капыцін), кунд-ская культура (У.П.Ксяндзоў), сожская культура (В.Ф.Капыцін, А.Г.Калечыц), яніславіцкая культура (М.М.Чарняўскі), кудлаеў-ская культура (Н.Н.Крывальцэвіч, В.Я.Кудрашоў), помнікі на-рачанскага тыпу (У.П.Ксяндзоў, М.М.Чарняўскі).

З наступных археалагічных эпох абагульняльныя працы прад-стаўлены па днепра-данецкай культуры (У.Ф.Ісаенка), нёманскай культуры ( М.М.Чарняўскі, В.Л.Лакіза, У.Ф.Ісаенка), верхнедняп-роўскай культуры ( А.Г.Калечыц), нарвенскай культуры ( М.М.Чар-няўскі), культуры шарападобных амфараў (М.М.Чарняўскі, В.Я.Кудрашоў, В.Л.Ліпніцкая), помнікам тыпу Бабінавічаў (Э.М.Зайкоўскі) перыяду неаліту.

Эпоха бронзавага веку атрымала вывучэнне праз сярэднедняп-роўскую культуру (А.Г.Калечыц, М.М.Крывальцэвіч), палескую шнуравой керамікі культуру (М.М.Крывальцэвіч), помнікі са шнуравой керамікай Панямоння (М.М.Чарняўскі), паўночна-бе-ларускую культуру (М.М.Чарняўскі), культуру тшцінецкую (В.Л.Лакіза, М.М.Крывальцэвіч), помнікі сосніцкага тыпу (А.Г.Калечыц), сярэдняй і позняй бронзы культуру Паазер’я (Э.М.Зайкоўскі).


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2019 год. Все права принадлежат их авторам!