Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Асноуные падыходы да вывучэння гисторыи. Перыядызацыя гисторыи Беларуси. 5 часть



32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны і Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.

Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская і кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. на Беларусі У пачатку ХХ стагоддзя абвастрыліся супярэчнасці з-за калоній, рынкаў збыта і сфер уплыву паміж еўрапейскімі дзяржавамі і перш за ўсё паміж старай каланіяльнай дзяржавай Англіяй і хутка набіраючай эканамічную і ваенную моц Германіяй. Гэта прывяло да ўтварэння двух ваенна-палітычных блокаў дзяржаў: Германія, Аўстра-Венгрыя і Італія, з аднаго боку, Францыя, Англія і Расія, з другога, і пачатку 1 жніўня 1914 г. вайны паміж імі. Гэтая вайна з цягам часу перарасла ў сусветную, у якой прыняло ўдзел 38 краін з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. Першапачаткова германскі блок імкнуўся шляхам “бліцкрыга “ разграміць Францыю, каб пазбегнуць вайны на два фронты. Расійскія войскі, каб аблегчыць палажэнне саюзнікаў, пачалі актыўныя дзеянні у Галіцыі і Усходняй Прусіі. Паступова пасля перадыслакацыі нямецкіх войск Усходні фронт стаў галоўным: тут к 1915 г. было сканцэнтравана 140 аўстра-германскіх дывізій супраць 91 на англа-французскім фронце. Пасля некалькі паражэнняў расійская армія аставіла тэрыторыю Польшчы, частку заходняй Беларусі і толькі ў кастрычніку 1915 года фронт стабілізіраваўся па лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск. Прыкладна 25% тэрыторыі Беларусі аказалася ў акупацыйнай зоне. Тут быў устаноўлены акупацыйны рэжым, які суправаджаўся рэквізіцыямі, увядзеннем прымусовых работ, розных падаткаў і інш. Але і ў гэтых умовах беларускія палітычныя дзеячы паспрабавалі выкарыстаць вызваленне з пад расійскіх улад для нацыянальна-вызваленчага руху. У 1915 г. быў утвораны Беларускі народны камітэт (БНК) на чале з А. Луцкевічам. Пад яго кіраўніцтвам пачала выпускацца газета “Гоман”, працавалі таварыствы “Золак”,”Навуковае таварыства”,”Беларускі вучыцельскі саюз” і інш. У снежні 1915 г. быў выпушчаны “Універсал Вялікага княства Літоўскага”, у якім адзначалася аб намеры ўтварыць канфедэратыўную дзяржаву. Але немцы аддалі перавагу літоўцам і згадзіліся на ўтварэнне ў пачатку 1917 г. літоўскай Рады (Тарыбы), кіруючага органа літоўскай дзяржаўнасці пад пратэктаратам Германіі. На неакупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі склалася складанае сацыяльна-эканамічнае становішча. У расійскую армію было мабілізавана каля паловы мужчын. 1,5 млн. чалавек эвакуіраваліся ўглыб Расіі, адначасова ў Беларусі аказалася каля 1,7 млн. бежанцаў з заходніх рэгіёнаў Расійскай імперыі. Большая частка прамысловасці таксама была эвакуіравана, астатняя пераведзена на выпуск ваеннай прадукцыі. На 70 % скараціліся пасяўныя плошчы. Адпаведна пачаў адчувацца востры дэфіцыт прадуктаў харчавання, прамысловых тавараў, у некалькі разоў узраслі цэны на іх. Усё гэта вызывала нездавальненне насельніцтва. Гэта выявілася ў ажыўленні рабочага руху, захопу сялянамі памешчыцкай маёмасці. Пачаліся хваляванні сярод салдат, найбольш буйным з якіх стала выступленне 4 тыс. ваеннаслужачых на Гомельскім размеркавальным пункце ў кастрычніку 1916 г. Нарастала нездавальненне і ў цэнтральных рэгіёнах Расіі. 23 лютага 1917 г. у Петраградзе пачаліся стыхійныя хваляванні, якія да 27 лютага перараслі ва ўзброенае паўстанне. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. З ліку дэпутатаў дзяржаўнай думы быў створаны часовы ўрад, які спачатку ўзначаліў князь Г. Львоў, затым А. Керэнскі. У ходзе паўстання быў сфарміраваны таксама Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які меў рэальную ўладу ў сталіцы. Такім чынам утварылася двоеўладдзе. Савет, дзе пераважалі меньшавікі і эсеры, падтрымаў Часовы ўрад, але аставіў за сабой права кантроля за яго дзейнасцю. Канчатковае рашэнне аб будучым дзяржаўным ладзе, як і пытанне аб зямлі, былі адкладзены да Ўстаноўчага схода.



33. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі.

Пасля атрымання звестак аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе ў Мінску 4 сакавіка быў утвораны Часовы грамадскі камітэт парадку як орган мясцовага кіравання Часовага ўрада. Падобныя камітэты ўзніклі і ў другіх буйных гарадах Беларусі. 6 сакавіка Часовы ўрад перадаў уладу на месцах сваім камісарам, як правіла, старшыням губернскіх і павятовых земскіх упраў. У гэты ж дзень быў створаны і Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Такія ж саветы пачалі ўтварацца і ў другіх гарадах. Такім чынам, у Беларусі таксама назіралася двоеўладдзе, але асаблівасцю было тое, што ў гэтым рэгіёне знаходзілася стаўка вярхоўнага камандавання і дыслацыраваліся воінскія часці. Ваенные сталі трэцяй рэальнай сілай, якая аказвала свой уплыў на дальнейшае развіццё падзей. Але і ў арміі таксама пачалася дэмакратызацыя, пачынаючы з 1 сакавіка, ва ўсіх вайсковых падраздзяленнях былі створаны вайсковыя камітэты. Хаця яны і прызналі Часовы ўрад, але часта не падпарадкоўваліся камандаванню і нават бралі дзейнасць камандзіраў пад свой кантроль. Паступова вызначалася і чацвёртая сіла: нацыянальныя арганізацыі, якія сталі на шлях нацыянальнага адраджэння. Пасля рэвалюцыі пачалі аднаўляцца і пашыраць сваю дзейнасць палітычныя партыі: кадэты, эсеры, бундаўцы, сацыял-дэмакраты. Аднавіла сваю дзейнасць і Беларуская сацыялістычная грамада, якая летам 1917 г. ужо налічвала 5 тысяч членаў. Акрамя яе, узніклі яшчэ 23 нацыянальныя арганізацыі, найбольш буйнымі з іх з’яўляліся Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС), Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), Беларускі саюз зямельных ўласнікаў і іншыя. 25 сакавіка яны правялі ў Мінску свой з’езд і выбралі Беларускі нацыянальны камітэт на чале з буйным памешчыкам Р. Скірмунтам для падрыхтоўкі выбараў ў Беларускую краявую раду. Рада падтрымала Часовы ўрад, але дабівалася аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэрацыі. Нявырашанасць галоўных пытанняў, якія ставіліся народам у часы рэвалюцыі, пагаршэнне эканамічнага становішча мас, няўдачы на фронце падарвалі давер народа да ўлады. Палітычны крызіс асабліва абвастрыўся пасля 4 ліпеня 1917 г., калі была растраляна масавая дэманстрацыя, якая прайшла ў Петраградзе пад лозунгамі перадачы ўлады Саветам і заключэння міру. Перыяд двоеўладдзя скончыўся перамогай буржуазіі. Страціў уплыў і Беларускі нацыянальны камітэт, дзе пераважалі прадстаўнікі маёмасных слаёў насельніцтва. 10 ліпеня ў Мінску адбыўся другі з’езд беларусскіх арганізацый, на якім замест БНК была створана Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый, больш левая па свайму складу і кіраўніцтву. Пазней, у кастрычніку 1917 г. ЦБР была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду. У яе увайшлі і прадстаўнікі Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, якая была выбрана на з’ездзе воінаў-беларусаў заходняга фронту 18-24 кастрычніка 1917 г. У умовах паглыбляўшагася палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага крызісу галоўнакамандуючы генерал Л. Карнілаў вырашыў устанавіць ваенную дыктатуру. Для гэтага ён рушыў з фронта частку войскаў на Петраград. Адпор мецяжу аказалі бальшавікі. Пад іх кіраўніцтвам пры саветах пачалі стварацца ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, чырвонагвардзейскія атрады, якія блакіравалі ў Беларусі на шляху руху карнілаўскіх часцей вузлавыя чыгуначныя станцыі і адначасова вялі прапаганду сярод салдат. Пасля падаўлення карнілаўскага выступлення ўплыў бальшавікоў значна ўзмацніўся, у многіх саветах прайшлі перавыбары. У гэтых умовах бальшавікі ўзялі курс на ўзброенае паўстанне, якое адбылося 25 кастрычніка 1917 г. ў Петраградзе. У гэты ж дзень П з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў сфарміраваў урад на чале з У.І. Леніным, абраў Цэнтральны Выканаўчы камітэт, прыняў дэкрэты аб міры і зямлі. Калі ў Мінску стала вядома аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе, Мінскі Савет аб’явіў аб пераходзе краявой улады ў яго рукі. 27 кастрычніка пры ім быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. У гэты ж дзень быў таксама створаны ў Мінску Камітэт выратавання рэвалюцыі, які не прызнаў савецкую ўладу. Яго падтрымалі мінская гарадская дума, стаўка. У горад былі ўведзены ваенные часці. Але падыход з фронта на дапамогу Мінскаму Савету браняпоезда з дэсантам змяніў суадносіны сіл і Камітэт выратавання рэвалюцыі быў распушчаны. На працягу кастрычніка – лістапада адносна хутка і бяскроўна Савецкая ўлада перамагла і ў другіх гарадах Беларусі, а таксама на Заходнім фронце. У лістападзе 1917 г. адбыліся тры з’езды Саветаў: з’езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, трэці з’езд саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерній, другі з’езд армій заходняга фронта. Выбраныя імі выканаўчыя камітэты аб’ядналіся ў Аблвыканкамзах, які стаў галоўным органам улады на Беларусі. Выканаўчым органам стаў Абласны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці. Апошнім горадам, дзе была ўсталявана савецкая ўлада, стаў Магілёў. Толькі з дапамогай балтыйскіх маракоў 5-10 студзеня 1918 г. тут была ліквідавана стаўка і праведзены губернскі з’езд Саветаў.



34. Першы Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Першы ўсебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі Пасля перамогі кастрычніцкай рэвалюцыі Вялікая беларуская рада адхіліла прапанову Аблвыканкамзаха аб сумесным кіраванні Беларуссю і разам з Беларускім абласным камітэтам (БАК), які быў утвораны на Ўсерасійскім сялянскім з’ездзе, пачалі рыхтаваць з’езд для рашэння пытання аб будучым дзяржаўным будаўніцтве і органах улады. Афіцыйна ўсебеларускі кангрэс, на які былі запрошаны 1872 дэлегаты, пачаў працаваць 14 снежня 1917 г. На ім выявіліся тры плыні: незалежнікі (ў асноўным прадстаўнікі ВБР, ЦБВР) выступалі за незалежнасць Беларусі, цэнтр – галоўным чынам дэлегататы ад БАКа, члены БСГ, эсеры – выступаў за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэрацыі, і так званыя асімілятары, якія лічылі найбольш мэтазгодным захаваць існуючае палажэнне Паўночна-Заходняга краю. Дэлегаты выбралі прэзідыум, утварылі раду з’езда, 15 снежня прынялі парадак дня і пасля абмеркавання яго на секцыях вечарам 16 снежня сабраліся на плянарнае паседжанне. З’езд прызнаў цэнтральную ўладу ў Расіі, выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэрацыі, але не прызнаў мясцовую ўладу Аблвыканкамазаха і пастанавіў “вылучыць са свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, якому ўручыць кіраванне Беларуссю аж да склікання Беларускага ўстаноўчага сходу”. У адказ у ноч з 17 на 18 снежня Аблвыканкамзах распусціў з’езд. На падпольным паседжанні 18 снежня рада з’езда абявіла сябе пастаянна дзейнічаючым органам мясцовай улады – Саветам з’езда, выбрала выканкам Савета і прыняла рашэнне аб скліканні II усебеларускага кангрэса. У студзені 1918 г. III Усерасійскі з’езд рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў ухваліў дзеянні Аблвыкакамзаха і СНК Заходняй вобласці, расцаніўшы ўсебеларускі кангрэс як з’езд буржуазных нацыяналістаў, памешчыкаў, якія хацелі рэстаўрыраваць старую ўладу. У гэты час у снежні 1917 – студзені 1918 гг. у Брэсце праходзілі перагаворы аб міры паміж Германіяй і Савецкай Расіяй. Савецкі бок не згадзіўся з цяжкімі ўмовамі міру, прапанаванымі Германіяй, і немцы 18 лютага пачалі наступленне. Дзейнічаючы сумесна з часцямі польскага корпуса Доўбар-Мусніцкага, яны хутка падыйшлі да Мінска. 19 лютага савецкія органы ўлады эвакуіраваліся ў Смаленск і ў гэтых умовах выканкам з’езда аб’явіў сябе мясцовай ўладай. 21 лютага ён прыняў першую статутную грамату і сфарміраваў урад – Народны сакратарыят, але беларускую дзяржаўнасць не абвясціў. 9 сакавіка выйшла 2-я статутная грамата, у якой абвяшчалася Беларуская народная рэспубліка ў этнаграфічных межах рассялення беларусаў. Вызначаліся заканадаўчы орган БНР – Рада і выканаўчы – Народны сакратарыят. Абвяшчалася аб скасаванні прыватнай уласнасці на зямлю, увядзенні васьмігадзіннага рабочага дня. 25 сакавіка была прынята 3-я статутная грамата, у якой дэкларыравалася незалежнасць Беларусі. Беларуская народная рэспубліка абвяшчалася ўжо пасля таго, як па ўмовах Брэсцкага міру паміж Германіяй і Расіяй ад 3 сакавіка 1918 г. 85 % Беларусі адыходзілі да Германіі, другімі словамі, у умовах нямецкай акупацыі. Таму абвяшчэнне дяржаўнасці і тым больш яе незалежнасці насіла дэкларатыўны характар, паколькі рэальная ўлада належала нямецкаму камандаванню. Афіцыйна Германія не прызнала БНР, не праявілі да яе цікавасці і краіны Антанты і США, але акупацыйныя ўлады не перашкаджалі займацца культурна –асветніцкай дзейнасцю. Калі ж кіраўніцтва БНР паспрабавала стварыць свае ўзброеныя сілы, у пачатку красавіка акупанты забаранілі яго дзейнасць. Пасля гэтага была фактычна створана новая рада, дзе пераважалі Р. Скірмунт і іншыя прадстаўнікі заможных колаў. Рада звярнулася да кайзера з тэлеграмай, у якой заявіла аб тым, што толькі пад апекай Германіі Беларусь бачыць сваю будучыню. Гэта паглыбіла палітычны крызіс. З рады выйшлі эсеры, БСГ, меншавікі. Астаўшаяся яе частка заняла адкрыта прагерманскую пазіцыю, адмяніла палажэнні 2-й Статутнай граматы БНР адносна адмены ўласнасці на зямлю і 8-гадзіннага рабочага дня, заявіла, што на тэрыторыі Беларусі не дзейнічаюць пастановы РСФСР, нават выступіла з пратэстам, калі згодна з дадатковай дамоўленасцю з Савецкай Расіяй Германія ў жніўні 1918 г. пачала частковы вывад войск з Беларусі. Улічваючы змены ў арыентацыі Рады БНР, акупацыйныя ўлады перадалі ў яе веданне гандаль, сацыяльную апеку, асвету і культуру. Адносныя поспехі былі дасягнуты толькі ў галіне адукацыі і навукі: адкрыты больш за 150 беларускіх школ, Мінскі педагагічны інстытут, выдавецтва “Прасвета”. Працягваўся выпуск газет “Гоман”, “Вольная Беларусь”, утвораны культурна-асветніцкіе таварыствы “Бацькаўшчына”, драмы і камедыі. Беларуская народная рэспубліка спыніла сваю існаванне на тэрыторыі Беларусі адначасова з выгнаннем акупантаў. Дзеячы БНР эмігрыравалі і частка іх увайшла ў склад Літоўскай Тарыбы. Такім чынам, утварэнне БНР было спробай рэалізацыі ідэі беларускай дзяржаўнасці, але не реальнай дзяржаўнасцю. Заслуга БНР перш за ўсё ў тым, што перад грамдскасцю было заяўлена аб існаванні беларускага нацыянальнага руху і неабходнасці вырашэння праблемы Беларускай дзяржавы.

35. Утварэнне ССРБ і Літоўска-Беларускай ССР.

У лістападзе 1918 г., пасля паражэння аўстра-германскага блока ў сусветнай вайне і рэвалюцыі ў Германіі, бальшавікі анулявалі Брэсцкі мір і рушылі на Захад. 10 снежня 1918 г. Чырвоная Армія заняла Мінск. Мінскі Савет аб'явіў аб аднаўленні Савецкай улады. Адна частка Рады БНР пераехала ў Гродна, дзе арганізавала органы мясцовай улады, другая - эмігрыравала, а сацыял-дэмакратычная фракцыя засталася ў Мінску. К сярэдзіне лютага 1919 г. амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі зноў усталявалася ўлада бальшавікоў.

Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці (Аблвыканкамзах) не прызнаваў існаванне беларускай нацыі. Узначальвалі камітэт А. Мяснікоў і В. Кнорын. У кіраўніцтве РКП(б) панавала думка, што чалавецтва знаходзіцца напярэдадні сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Германія і Польшча быццам бы ўжо стаялі на мяжы сацыяльнага ўзрыву. Самавызначэнне нацый, стварэнне самастойных рэспублік здавалася справай непатрэбнай, нават шкоднай, таму што вяло да пабудовы бар'ераў на шляху сусветнай рэвалюцыі. Аднак надзеі на пралетарскую рэвалюцыю ў Польшчы і Германіі не збываліся. Пашыраўся рух за нацыянальнае самавызначэнне ў Літве, на Беларусі, ва Украіне. Гэта прымусіла бальшавіцкае кіраўніцтва прыслухацца да патрабаванняў нацыянальных секцый ЦК РКП(б) аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці. ЦК РКП(б) пайшоў насустрач патрабаванням беларускіх камуністаў і прыняў рашэнне аб стварэнні БССР.

30 снежня 1918 г. у Смаленску адбылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Вырашалася пытанне аб утварэнні БССР і КПБ. Было прынята рашэнне аб стварэнні самастойнай сацыялістычнай рэспублікі, перайменаваць Паўночна-Заходнюю арганізацыю РКП(б) у КП(б)Б. ЦК КП(б)Б узначалілі А. Мяснікоў, В. Кнорын, якія не былі беларусамі і яшчэ напярэдадні выступалі супраць беларускай дзяржаўнасці. Урад БССР узначаліў беларус З. Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест урада Беларусі, які абвясціў утварэнне БССР. Уся ўлада аб'яўлялася толькі за Саветамі. Сталіцай БССР стаў Мінск, куды са Смаленска пераехаў ўрад. 2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў. (Паколькі ні I З'езд КП(б)Б, ні ЦК КПБ(б) не мелі права абвяшчаць дзяржаву і ствараць уладныя органы, каб надаць дэмакратычнасць гэтым актам, склікаўся з'езд Саветаў.) У перыяд падрыхтоўкі з'езда адбыліся наступныя змены: ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай, Смаленскай губерняў і аб'яднанні БССР з Літоўскай ССР. Гэта рабілася дзеля таго, каб адмежаваць РСФСР ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю і для барацьбы супраць БНР і Літоўскай рэспублікі за ўсталяванне сваёй улады. На з'ездзе Саветаў было прынята рашэнне аб'яднаць БССР (шэсць паветаў Мінскай губерні) з Літоўскай ССР. Такім чынам суверэнітэт БССР прыносіўся бальшавікамі ў ахвяру ідэі сусветнай рэвалюцыі.

27 лютага 1919 г. адбылося аб'яднанне Літвы і Беларусі ў адзіную Літоўска-Беларускую ССР са сталіцай у Вільні. Старшынёй Цэнтральнага выканаўчага камітэта стаў К. Цыхоўскі, Савета народных камісараў - В. Міцкявічус-Капсукас. З наступленнем палякаў ЛітБел так сама хутка памёрла, як і нарадзілася.

У сакавіку 1919 г. пачынаецца наступленне палякаў (у лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава, якую ўзначаліў Ю. Пілсудскі. Ён аб'явіў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.). Пад націскам перавышаючых сіл праціўніка савецкія войскі вымушаны былі адступіць. 8 жніўня 1919 г. праціўнік уварваўся ў Мінск. Акупанты рухаліся на ўсход, фронт стабілізаваўся толькі на лініі ракі Бярэзіна. На захопленай тэрыторыі польскія улады ўсталявалі жорсткі рэжым. Але народ не пакарыўся акупантам. У тыле ворага разгортвалася ўзброеная барацьба супраць іх. Актыўна дзейнічаў партызанскі атрад пад камандаваннем матроса Балтыйскага флоту А. Блажко ў мястэчку Дукора. Партызаны рыхтавалі паўстанне да моманту прыходу часцей Чырвонай Арміі. Аднак месцазнаходжанне штаба атрада стала вядома палякам і яны нечакана атакавалі яго. У палон трапілі 11 партызан, якія на досвітку 17 мая былі расстраляны. У раёне Петрыкава на Палессі дзейнічаў партызанскі атрад пад кіраўніцтвам селяніна Талаша. Яго партызаны рабілі смелыя налёты на гарнізоны ворага. У Рудабельскай воласці Бабруйскага павета ў перыяд нямецкай і польскай акупацыі (1918 - 1920 гг.) захоўвалася Савецкая ўлада. Гэта была партызанская зона - Рудабельская рэспубліка. Кіраўнікамі яе былі Салавей, Адзінцоў, Ус.

Поспехам інтэрвентаў садзейнічалі выступленні супраць бальшавікоў унутры краіны. Стракапытаўскі мяцеж - антысавецкае выступленне двух палкоў у Гомелі ў сакавіку 1919 г. пад кіраўніцтвам генерала Стракапытава. Мяцежнікі захапілі Гомель, Рэчыцу. Аднак у канцы сакавіка часці Чырвонай Арміі перамаглі стракапытаўцаў, невялікая група на чале з Стракапытавым перайшла за лінію фронту.

Неабходна таксама сказаць аб выступленні С. Булак-Балаховіча восенню 1920 г., Слуцкім паўстанні ў снежні 1920 г.

18 сакавіка 1921 г. быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж РСФСР і Польшчай.


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2019 год. Все права принадлежат их авторам!