Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)






Асноуные падыходы да вывучэння гисторыи. Перыядызацыя гисторыи Беларуси. 1 часть



Прадмет, мэта и задачы курса Гисторыя Беларуси. Крыницы па Гисторыи Беларуси.

Слово «история» греческого происхождения-«сведения о прошлом». Т.о. История-наука о прошлом. Историю человечества принято делить на мировую (всеобщую) и историю отдельных стран и народов. В курсе «История Белоруси» изучается прошлое и современность бел. народа. В истории Белоруси выявлено много «белых пятен»-БНР,ВКЛ,создание БССР и т.д.

Наша задача - дать объективный анализ историческим фактам. История Белоруси насчитывает ни одно тысячалетие, она представляет собой важную составную часть слав., европ. и мир.цивилизаций. Бел народ в общ-культ. развитии сыграл значительную роль в мире. У него всегда существовала своя промышленность, гос-венность, культура и т.д. Прошлое бел народа-его неотъемлимое богатство, обязательный фактор нац. отличительности, способствующий росту нац самосознания.

Задачи курса: 1) углубить теоретические знания, чтобы видеть развитие общества, свободно ориентироватьсяв политической обстановке; 2) усилить национальное самосознание, воспитать гордость за государство.

Источники по истории Белорусии состоят из 6 основных групп: 1)археологические,2)этнографические,3)лингвистические,4)устные,5)письменные, 6)кино-фото-фонодокументы.

История каждого народа излагается в форме статей, монографий посвященных обычно узким темам. Подготовка обобщающих трудов велась на протяжении всего XX века. Работа над обобщ. трудом по ист Бел проведена в нач XX века Вацлавом Ластовским. В 1910г он издал «Короткую историю Белорусии»-первая популярная книга в которой отражен взгляд белоруса на прошлое Родины. Продолжил его дело Всеволод Игнатовский который на протяжении с 1919 по 1926 выпустил 4-е издания «Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi». Также «История Белорусии» М.Довнара-Запольского (сер 20-х но издана лишь в 1994).

В 1954-58 Институт истории академии наук БССР издал «Историю БССР» в 2-х томах. В ней достижения предшественников не учитывались, оценка событиям давалась в соответствии с официальными взглядами.

Конец 80-х-90-х - в связи с большимиобщ-полит изменениями в общ-ве создались условия для написания обобщ труда по истории Бел: «Энциклопедия истории БССР», «История БССР»-6 томов и др.

Асноуные падыходы да вывучэння гисторыи. Перыядызацыя гисторыи Беларуси.

К периодизации истории человечества сущ ряд подходов. Методологические подходы в изучении истории:



-формационный (материалистическое понимание истории, основанное на изучении общ-эконом. формаций)

1) первобытное об-во

2) рабовладельческий строй

3) феодальный уклад

4) капитализм (делится на капитализм и империализм)

5) коммунизм (делится на социализм и коммунизм)

- цивилизационный. Об-вом движут не только эконом. но и духовные потребности человека. Эту периодизацию сделали Дарвин и Морган:1)дикость, 2)варварство, 3)цивилизация.

Форм. концепция неточна т.к. трудно объяснить необх. переходных периодов.

Мы будем пользоваться цивилизационной периодизацией.

Цивилизационная концепция:

I период.Др об-во(100-40тыс лет до н.э.-сер I тыс.н.э.)

а) каменный век(40 тыс до н э -3 тыс лет до н э)

б) бронзовый век(2 тыс до н э-нач I тыс до н э)

в)железный век(нач I тыс до н э-сер I тыс.н.э.)

II период.Средневековье(конV-XV вв н э)

а)нач перехода к классовому общ-ву и возникн гос-ва на Бел(VI-пер пол XIII)

б)развитие феодальной системы (сер XIII-XV)

III период.Новое время (XVI-начXX в)

а)оформление феод системы и назревание ее кризиса(XVI-кон XVIIIв)

б)генезис и укрепление капитализма(конXVIII-1917)

IV период.Новейшее время (1918-наши дни)

3. Засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі.

Чалавек вылучыўся з жыв. свету 2,5-2 млн. г. назад. Першае пранікненне людзей на тэрыторю сучаснай Беларусі адбылося толькі ў верхнім палеаліце, прыкладна 40 тыс. гадоў таму назад. Вядомы дзве самыя старажытныя верхнепалеалітычныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі.У вельмі цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл.Па меры таяння і адступлення ледніка ў сярэднім каменным веку, мезаліце (8–5 тыс. гг. да н.э.) адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі.Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню (крэмніевыя пласціны, сякеры, цяслы, разцы, скрабкі, скоблі), дрэва або касці. Каменны век завяршыўся эпохай новага каменнага веку – неаліту (4–3 тыс. гг. да н.э.). На ТБ налічваецца больш за 500 стаянак эпохі неаліту (на 27-36 тыс. чалавек).3 тыс. г. да нашай эры ў Падзвінні і Падняпроўі з’явіліся фінаўгорцы, а на ПдЗ Папрыпяцці – індаеўрапейцы. Пачаўся пераход да вытворчай гаспадаркі(1-я цывіл. рэвалюцыя). З’явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва. Але вызначыць этнічную прыналежнасць насялення суч.РБ яшчэ нельга(этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць.)



4. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, Балты і Славяне.

Індаеўрапейскі перыяды этнічнай гісторыі Беларусіпачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён. Яго храналагічныя рамкі: 3–2 тыс. гг. да н.э. – да нашага часу.Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”.Інснуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. Адна з іх – канцэпцыя еўрапейскай лакалізацыі(Паўночнай Германіі і Паўднёвай Скандынавіі), сфарміравана пад уплывам пангерманскага настрою. Аправяргаецца тым, што на Балканах жывёлагадоўля распаўсюдзілась хутчэй, чым у Пн Еўропе. У пачатку ХХ ст. узнікла балканская канцэпцыя прарадзімы індаеўрапейцаў, але балканы – накірунак міграцыі, а не прарадзіма. Таксама лічылі, што усх. Еўропа і Сібір – прарадзіма індаеўрапейцаў, але гэта супярэчыць уяўленню аб пачатковай вобласці. Найбольш навукова абгрунтаванай з’яўляецца канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў. У адпаведнасці з ёй праіндаеўрапейцы да міграцыі жылі ў Пярэдняй Азіі, там, дзе цяпер знаходзяцца Іран, Ірак, АфганістанУ 4–3 тысячагоддзі да н.э. пачалася міграцыя праіндаеўрапейцаў са сваёй прарадзімы. Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення праіндаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы, якія знаходзіліся на больш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця перамагалі яго і асімілявалі. У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балт(балцкі этап). Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян. Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3–2 тыс. гг. да н.э. – 1 тыс. гг. да н.э.). Узнікалі гарадзішчы(каля 1000). Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць ад 50 да 75 тыс. чалавек.Бронзавы век саступіў месца жалезнаму веку (1 тыс. гг. да н.э. – IV–V стст. н.э.). Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку. Пачаўся славянскі этап. Ёсць некалькі канцэпцый прарадзімы славян. Але найбольш навукова абгрунтаванай і распаўсюджанай з’яўляецца канцэпцыя цэнтральнаеўрапейскай лакалізацыі славян, паводле якой прарадзімай славян трэба лічыць тэрыторыю дзе сёння знаходзяцца Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, самыя заходнія раёны Беларусі. У IV–VII стст. адбылося другое “вялікае перасяленне народаў”. Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень. Сёння гэта – балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш.Другая частка славян са сваёй прарадзімы рухалася на ўсход. Яны асімілявалі мясцовае балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва. Усходнія славяне сёння – гэта беларусы, рускія і ўкраінцы.У VI–VII стст. славяне пачынаюць пранікаць у балцкі арэал. У VIII–IX стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі крывічы, дрыгавічы, радзімічы – не непасрэдныя продкі беларусаў, а этнічныя супольнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX – першай палове XII ст. Яны ўяўлялі сабой протанароднасці, дзе кіраванне належала князю. Родавая абшчыны змянілася суседскай(сельскай).

5. Язычніцкія вераванні старажытных продкаў беларусаў.

Язычніцтва аказала вельмі вялікі ўплыў на беларускую культуру. Хрысціянства на нашых землях канчаткова ўсталявалася даволі позна, прыкладна ў сярэдзіне XIII стагоддзя, а да гэтага нашы продкі прытрымліваліся язычніцкіх вераванняў і звычаяў.

Язычніцтва - гэта тыпова натуральная рэлігія. На Беларусі яно ўзнікла з патрэб штодзённага сялянскага жыцця. Звышнатуральныя якасці нашыя продкі прыпісвалі тым прадметам і з’явам прыроды, ад якіх залежалі вынікі іх гаспадарчай дзейнасці, альбо якія адыгрывалі значную ролю ў іх побыце: сонцу, эямлі, агню, раслінам. Звычаі беларусаў былі накіраваны на ўстанаўленне кантактаў са сваім жыццёвым асяроддзем з мэтай забяспечыць поспех у працы і дабрабыт.

У беларускім язычніцтве можна вылучыць фетышысцкія, анімістычныя, магічныя і татэмістычныя вераванні і абрады.

Татэмізм – гэта вера ў роднасць асобнага чалавечага калектыва (рода) з нейкім відам жывёл ці раслін. Старажытныя людзі верылі, што могуць пераўтварацца ў свайго татэма і, наадварот, жывёлы могуць прыняць чалавечае аблічча і прыйсці на дапамогу свайму роду. З’яўленне дадзеных уяўленняў цесна звязана з паляваннем як асноўным заняткам у першабытную эпоху. У далейшым татэмізм стаў абавязковым элементам усіх рэлігій (не выключаючы і сусветных – будызма, хрысціянства, іслама). На тэрыторыі Беларусі знойдзены выявы жывёл, якія сведчаць пра існаванне тут татэмізмаю. Шмат сведчанняў аб татэмістычных культах захавалася ў фальклоры, напрыклад, у казках.

Далейшае развіццё рэлігійных уяўленняў прывяло да з’яўлення анімізму. Анімізм прадугледжвае веру ў існаванне другога, не фізічнага, а духоўнага свету, які населены духамі (душамі). Кожны чалавек, жывёла, нават рэчы маюць, згодна з анімізмам, двайніка – духа. Паміж мірам духаў і людзей магчыма камунікацыя. Для гэтага выкарыстоўваюцца магічныя абрады, лічыцца, што пры дапамозе загавораў, заклінанняў, строга зафіксаваных рытуалаў можна паўплываць на духаў і прымусіць іх выканаць патрэбныя чалавеку дзеянні.

Анімістычныя ўяўленні прывялі і да з’яўлення фетышызма – веры ў наяўнасць чароўных якасцяў у асобных неадушаўлённых рэчаў. Гэтыя рэчы (камяні, дрэвы, амулеты, ідалы) станавіліся аб’ектам пакланення.

Напрыклад, на стаянцы Юравічы, што адносіцца да верхняга палеаліту, знойдзена арнаментаваная пласцінка з біўня маманта, якая лічыцца старажытнейшым узорам мастацтва на тэрыторыі Беларусі. Яе звязваюць з фетышызмам, магчыма, гэта быў нейкі амулет.

Праяўленнямі фетышызма таксама з’яўляюцца так званыя “палеалітычныя Венеры” – жаночыя статуэткі. Яны сімвалізавалі плоднасць зямлі, жанчыну-маці, хавальніцу дамашняга вогнішча. На стаянцы Асавец знойдзены драўляны ідал у выглядзе галавы чалавека, які адносяць да перыяду неаліту.

У далейшым з’явіліся культы продкаў, агню, сонца. Гэта было звязана з новымі заняткамі чалавека – земляробствам і жывёлагадоўляй, пераходам да аседлага жыцця. Культ продкаў праявіўся ў шматлікіх пахаваннях і звязаных з імі рытуалах. Пахавальныя абрады мелі розны характар, практыкавалася трупапалажэнне ў могільніках, а таксама трупаспаленне. Побач з нябожчыкам клалі розныя бытавыя рэчы, зброю, запасы ежы, што павінна было забяспечыць яму існаванне ў замагільным жыцці.

Культы агню і сонца, якія, магчыма, генетычна звязаны адзін з другім, атрымалі адлюстраванне ў шматлікіх арнаментах, аздабляўшых рытуальныя і бытавыя рэчы. Ёсць меркаванні, што арнамент з’яўляўся своеасаблівай мовай старажытных людзей, у ім зашыфраваны звесткі аб прыродзе і каляндарных перыядах, аб побыце чалавека першабытнай эпохі.

Магія. Усё жыццё беларусаў было насычана рознымі магічнымі абрадамі і звычаямі, якія суправаджалі іх ад нараджэння да смерці.Напрыклад, каб выклікаць у цяжарнай жанчыны роды, яе муж клаўся каля парогуа, а жанчына пераступала праз яго. Існавала павер’е, што калі народзіцца дзіця і пупавіну яму перарэзаць на кніжцы, дык яно будзе вельмі разумным. Калі чалавек паміраў, на вокны ў хаце ставілі чыстую ваду, каб яго душа магла памыцца. Пры пахаванні і на памінках нельга было, каб што-небудзь рабілі родзічы памёрлага, а толькі чужыя людзі. Лічылася, што тады чалавеку будзе лягчэй пакідаць гэты свет, бо ён бачыць, што ўсе, нават чужыя, яму спрыяюць.

6. Палітычная гісторыя Полацкага і Тураўскага княства у Х-ХІІІ

Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі. Самым буйным і магутным княствам на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы з’яўлялася Полацкае княства, якое займала звыш трэці тэрыторыі сучаснай Беларусі. Прыблізна ў той час, калі на Русь былі запрошаны варагі, у Полацку існавала мясцовая княжацкая дынастыя, правы якой захоўваліся на працягу многіх пакаленняў. Пры Алегу ў ліку падданых Кіева пісьмовыя крыніцы называюць і крывічоў, на якіх ён наклаў даніну. Паход на Візантыю ў 907 г. Алег здзейсніў з удзелам крывічоў і радзімічаў. У дагаворы Алега з Візантыяй сярод іншых гарадоў, якія мелі права на даніну, упамінаецца і Полацк. Як саюзнікі Кіева, полацкая знаць і мясцовыя князі абапіраліся на вялікага кіеўскага князя. Пры пераемніках Алега – Ігары, Вользе і Святаславе – залежнасць Полацка ад Кіева паступоава слабела. У апошняй чвэрці Х ст. княжыў Рагвалод, які “трымаў Полацкую зямлю і правіў ёй”. Гэта сведчанне адноснай самастойнасці Полацка.Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол.У ХІ ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой. Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044–1101).З гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі, якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З’явіўся шэраг асобных княстваў. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найваж-нейшым палітычным цэнтрам.Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца XV ст. (1488 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю.Высокае грамадскае становішча ў Полацку займаў епіскап.Тураўскае княства ўтварылася ў ІХ–Х стст.У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Паводле задумы бацькі, ён павінен быў праводзіць у Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяванняў бацькі. Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр.Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага.У 50-я гады ХІІ ст. Воласць не мела свайго самастойнага статуса і замацаванай за ёй княжацкай лініі. Тураў мог разглядацца як буфер паміж Полацкам і Кіевам, калі мець на ўвазе агрэсіўную палітыку ў адносінах да суседзей з боку полацкіх князёў і небяспеку літоўскіх і яцвяжскіх набегаў. Пагэтаму кіеўскія князі імкнуліся трымаць Тураў пры сабе, накіроўваючы туды князямі сваіх сыноў і блізкіх сваякоў.Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусь.

7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у X – сярэдзіне XIII стст.

Галоўнымі галінамі гаспадаркі на беларускіх землях у Х – ХШ стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі глебы ў гэты час з’яўляліся саха і рала, а распаўсюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі – пшаніца, проса, ячмень, жыта, бабы, рэпа і г.д. Развіццё земляробства ішло ад падсечна – агнявога да ворыўнага.

Змены ў земляробстве прыводзілі да змен у жыцці грамадства. Вялікія патрыярхальныя сем’і сталі паступова падзяляцца на больш дробныя. Цяпер апрацоўваць зямлю і збіраць ураджай можна было сіламі адной невялікай сям’і. Сялянскія сем’і сяліліся невялікімі сёламі (весямі). Цэнтрам некалькіх весяў было вялікае сяло – пагост. Жыллём служылі зрубы ці паўзямлянкі з глінабітнымі печамі, якія вытапліваліся па-чорнаму. Земляробчае насельніцтва на беларускіх землях было арганізавана ў абшчыны, якія называліся “верв”, “грамада”. Сельскія абшчыны валодалі ворнай зямлёй і складаліся з усіх сем’яў адной або некалькіх вёсак. У іх спалучалася абшчыннае валоданне зямлёй з індывідуальным вядзеннем гаспадаркі.

На другім полюсе раннефеадальнага грамадства знаходзіліся князь і феадалы-землеўладальнікі. Уладальнікам усіх зямель лічыўся вялікі князь. За карыстанне імі насельніцтва абавязана было плаціць князю даніну прадуктамі (збожжам, мёдам, футрам і інш.). Збор даніны называўся палюддзем.

Закабаленню свабоднага сялянства садзейнічалі княжацкія даніны, войны, неўраджайныя гады. Такім чынам, збяднелыя сяляне траплялі ў феадальную залежнасць. Абшчынныя землі станавіліся ўласнасцю феадала, дзяржавы або царквы.

Залежнае насельніцтва займала самае прыніжанае становішча на сацыяльнай лесвіцы.

Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці стварыла эканамічныя прадумовы для аддзялення рамяства і гандлю. Месцамі канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі з’яўляліся гарады. Яны ўзнікалі на берагах рэк, на скрыжаванні гандлёвых шляхоў і г. д. Часцей за ўсё ўзнікалі яны з феадальнага замка, які з’яўляўся цэнтрам адміністрацыйнага і гаспадарчага жыцця. Другая група была заснавана па волі князёў – гэта Гродна, Заслаўе, Мінск і інш. Яны з’яўляліся ваенна-адміністрацыйнымі, або пагранічнымі крэпасцямі.

Горад складаўся з “дзядзінца” – ўмацаванага сценамі і валамі цэнтра горада і “пасада” – паселішча рамеснікаў і гандляроў. Важным гарадскім месцам быў рынак – “торг”.

Першым старажытным беларускім горадам па праву лічыцца Полацк.

У ХІ – ХІІІ стст. гаспадарчая дзейнасць у гарадах Беларусі мела комплексны характар, спалучала занятак рамяством, гандлем, промысламі. Асаблівы росквіт рамяства адбыўся ў ХІІ – ХІІІ стст.

Вядучая роля ў ім належала кавальству, бо яно забяспечвала ўсімі неабходнымі прыладамі працы астатнія віды рамёстваў. Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі былі ганчарства і апрацоўка драўніны, якія забяспечвалі штодзённы попыт насельніцтва. Да апрацоўкі дрэва блізкімі былі вырабы з косці. Вялікая патрэба была ў апрацоўцы скуры, з якой шылі абутак і інш. Даволі распаўсюджаным у беларускіх гарадах было і ювелірнае рамяство. Ювеліры выраблялі шырока распаўсюджаныя ў тыя часы ўпрыгожанні з каляровых металаў (скроневыя кольцы, бранзалеты, пярсцёнкі і г.д.).

Паміж гарадамі вёўся даволі актыўны гандаль. Купцы падтрымлівалі гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з далёкімі краінамі. Вядомыя сувязі нашых гарадоў з Візантыяй, Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, германскімі гарадамі. Праз беларускія землі праходзіў вялікі водны шляхз вараг у грэкі”. З замежных краін на нашы землі дастаўлялі віно, спецыі, фарбы, шкляны посуд, дарагія тканіны, упрыгожанні. З беларускіх гарадоў вывозілі футра, воск, мёд і інш.

Таксама насельніцтва беларускіх зямель (як сельскае, так і гарадское) займалася промысламі. Самымі распаўсюджанымі з іх былі паляванне і рыбалоўства. Як правіла, пасяленні, у тым ліку і гарады, размяшчаліся сярод лясоў і па берегах рэк, дзе вадзілася шмат звяроў і рыбы. Значнае месца сярод промыслаў займала бортніцтва. Яно давала не толькі мёд, але і другі вельмі патрэбны прадукт – воск. Самымі распаўсюджанымі хатнімі промысламі былі прадзенне і ткацтва, без якіх наогул нельга ўявіць жыццё сярэднявечнага грамадства. Паўсюдна пралі лён і шэрсць, з атрыманых нітак выраблялі тканіны.

Такім чынам, раннефеадальны перыяд развіцця беларускіх зямель
(Х – ХІІІ стст.) характарызаваўся ўтварэннем феадальнай зямельнай уласнасці і з’яўленнем залежных сялян, аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі, развіццём гандлю, промыслаў і ростам гарадоў.

8. Прыняццё хрысціянста і яго ўуплыў на культуру бел земель. Культура на беларускіх землях у ІХ-ХІІІ стст.

Хрысціянскай рэлігіі на Русі папярэднічала язычніцтва. З прыняццем хрысціянства разумовы, духоўны, рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя змены. Язычніцкае для хрысціянства стала сінонімам “д’ябальскага”, варварскага. Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага – руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у 988–989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Ён найперш знішчыў язычніцкіх багоў. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Тыя ж, хто не асмеліўся, прыйшлі раніцай да дняпроўскага берагу і па знаку прыбыўшага разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозаю бізуноў княжацкай дружыны ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык – і сталі хрысціянамі. Забаранялася старая і ўводзілася новая абраднасць, падлягалі забыццю імёны старых божышчаў; месцы паганскіх маленняў разбураліся. Калі з’явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў ІХ ст. тут былі хрысціяне.Хрысціянская вера не прыйшла на беларускія землі як вера, усталяваная толькі гвалтам і насіллем, агнём ды мячом.З прыняццем хрысціянства бярэ пачатак каменна-цаглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімі мастацкімі густамі, традыцыямі.Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Каля сцен цэркваў праходзілі сходы гараджан. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы.У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор.У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавешчанская царква, якая моцна пацярпела ў гады Вялікай Айчыннай вайны і канчаткова разбурана ў 1961 г.У сярэдзіне ХІІ ст. у Полацку быў пабудаваны Спаса-Праабражэнскі (Спаса-Ефрасіннеўскі) сабор, які захаваўся амаль цалкам. З пабудоў ХІІ ст. трэба адзначыць трохапсідную, чатырохслуповую Барысаглебскую царкву ў Новагародку (на рэштках старажытнай мураванай пабудовы ў ХVІ ст. узведзена новая) і царкву ў Тураве, якая была пабудавана з плінфы спосабам роўнаслойнай муроўкі на растворы з дамешкай цамянкі (дробна тоўчанай цэглы). Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі.З хрысціянствам звязана ўвядзенне і пашырэнне пісьменнасці. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты.Разам з перакладнымі кнігамі з’яўляюцца і арыгінальныя сачыненні, у тым ліку рускія летапісы. Маюцца звесткі аб тым, што летапісанне вялося ў Полацку, Тураве, Новагародку.Вакол царквы і манастыроў групаваліся адукаваныя людзі, у іх ці пры іх існавалі школы, пісаліся і перапісваліся кнігі, збіраліся бібліятэкі. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула ў пажарах, была разрабаваная ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі і іншымі каталіцкімі манаскімі ордэнамі.З прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гісторыі мы павінны адзначыць: у Смаленску – Клімента Смаляціча, у Тураве – Кірылу Тураўскага, у Полацку – князёўну Прадславу-Ефрасінню. Клімент Смаляціч жыў у 1 палове ХІІ ст. Гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, як манахам. Клімент напісаў шмат кніг, казанняў, пасланняў, тлумачэнняў. Да нашага часу дайшло толькі адно пасланне смаленскаму святару Фаме. Клімент Смаляціч з 1147 па 1154 гг. з’яўляўся мітрапалітам Кіеўскім. Кірыла Тураўскі – другі прадстаўнік асветы ХІІ ст. – паходзіў з сям’і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам. Яго абралі епіскапам. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабою ўзоры царкоўнага красамоўя таго часу.Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў ХІІ ст. Яна была ўнучкаю знаёмага нам полацкага князя-чарадзея Усяслава. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб’ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці. З імем полацкай князёўны звязаны такі помнік гісторыі і культуры, як крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясцовым майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. Вялікае развіццё ў беларускіх землях атрымала прыкладное мастацтва.

9. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага и уваходжанне бел земель у яго склад.

Сярод мноства фактараў, якія садзейнічалі ўзнікненню ВКЛ, можна выдзеліць наступныя:1. Развіццё сельска-гаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў. Усё гэта спрыяла ўзбагачэнню мясцовай эліты, якая і стала ініцыятарам утварэння новай дзяржавы, каб абараніць сваю маёмасць і статус 2. Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, сацыяльных супярэчнасцей паміж саслоўямі. У самім саслоўі феадалаў таксама абвастрылася барацьба за панаванне. Усё гэта выклікала грамадскую патрэбу ва ўтварэнні дзяржавы, якая б заканадаўча абмежавала грамадска небяспечныя разбуральныя працэсы, якія праяўляліся ў знішчэнні людзей і матэрыяльных каштоўнасцей. 3. Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Такая небяспека зыходзіла найперш ад мангола-татараў і крыжакоў, а таксама галіцка-валынскіх і польскіх князёў. Існуюць тры найбольш акрэсленыя канцэпцыі працэсу ўтварэння ВКЛ. Першая з іх умоўна называецца традыцыйнай (“літоўскай”) канцэпцыяй. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што літоўскія князі заваявалі беларускія землі, падпарадкавалі іх сабе, скарыстаўшыся аслабленнем Русі міжусобіцамі і мангола-татарскім заваяваннем. І толькі вялікі рускі народ у другой палове XVIII ст. вызваліў беларусаў з-пад ярма чужынцаў. Другой з’яўляецца так званая новая (“беларуская”) канцэпцыя, найбольш поўна абгрунтаваная М. Ермаловічам у кнізе “ Па слядах аднаго міфа” (1989). Ён пісаў, што гістарычныя крыніцы не пацвярджаюць літоўскага заваявання беларускіх зямель, а, наадварот, сведчаць аб заваяванні сучасных літоўскіх зямель Новагародскім княствам. На думку М. Ермаловіча, значнай перашкодай для аб’ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння ВКЛ з’яўляецца атаясамліванне сучаснай тэрыторыі Літвы з летапіснай Літвой, якая, як даказваў М. Ермаловіч, знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі, паміж Мінскам і Новагародкам і паміж Слонімам і Маладзечна. Такім чынам, з пункту гледжання прыхільнікаў новай канцэпцыі, ВКЛ склалася перш за ўсё як беларуская дзяржава. Трэцяя “цэнтрысцкая” канцэпцыя імкнецца пераадолець крайнасці іншых канцэпцый. Яе прыхільнікі сцвярджаюць, што ВКЛ на розных этапах свайго існавання было дзяржавай, у якой дамінавалі розныя этнічныя прыярытэты. Працяглы час (сярэдзіна ХІІІ – сярэдзіна ХV стст.) яно было літоўска- беларускай дзяржавай, у якой літоўскае палітычнае лідэрства ўраўнаважвалася беларускай палітычнай арганізацыяй. З сярэдзіны ХV ст. і ў ХVI ст. ВКЛ існавала як беларуска-літоўская дзяржава, дамінантай у якой быў беларускі пачатак. Калектыў аўтараў кафедры гуманітарных дысцыплін БДУІР прытрымліваецца пункту гледжання на ВКЛ як на поліэтнічную дзяржаву чатырох асноўных народаў – беларускага, літоўскага, украінскага і рускага, дзе славяне займалі 11/12 тэрыторыі і складалі 80% насельніцтва краіны. Усе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага княства, а найперш беларускі і літоўскі, з’яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы. Працэс утварэння ВКЛ быў працяглым і складаным. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з другой чвэрці ХІІІ па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб’яднанне праходзіла рознымі шляхамі: на аснове пагадненняў паміж мясцовай палітычнай элітай і літоўскімі князямі, шляхам дынастычных шлюбаў, у некаторых выпадках – шляхам захопу. Працэс фарміравання новай дзяржавы пачаўся з узвышэння Новагародскага княства, якое прыпала на сярэдзіну ХІІІ ст., і быў звязаны з імем князя Міндоўга. Заслуга яго заключаецца ў тым, што пры ім з разрозненых літоўскіх плямён і беларускіх княстваў пачалося станаўленне дзяржавы на новай аснове – ВКЛ, бо менавіта Міндоўг аб’яднаў Новагародскае княства з часткай балцкіх зямель. Першай сталіцай княства стаў Новагародак. Але Міндоўг сустрэў супраціўленне старой знаці, якая забіла вялікага князя і яго двух сыноў у 1263 г. Далейшы тэрытарыяльны рост дзяржавы расцягнуўся больш, чым на стагоддзе. Полацкае княства трапіла пад уплыў Літвы ў сярэдзіне ХІІІ ст., калі ў Полацку княжыў пляменнік Міндоўга Таўцівіл. У канцы ХІІІ ст. пры вялікім князю Віцені быў пакладзены пачатак далучэнню Жамойці і канчаткова далучана Полацкае княства. Жамойць жа была канчаткова далучана толькі у першай палове XV ст. Пры вялікім князю Гедыміне (1316 – 1341) у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, Берасцейская, Турава-Пінская землі і Мінскае княства. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Пры вялікім князю Альгердзе (1345 – 1377) было цалкам далучана Беларускае Падняпроўе, у 1355 г. – Бранскае княства. У 1362 г. Альгерд разбіў татар у бітве на р. Сінія Воды і далучыў да ВКЛ Кіеўскую, Чарнігава-Северскую, Падольскую і Валынскую землі. Пры вялікім князю Вітаўце (1392 – 1430) у 1404 г. да ВКЛ было далучана Смаленскае княства, быў ўстаноўлены пратэктарат над Разанскай, Пскоўскай, Наўгародскай землямі. У гады праўлення Вітаўта ВКЛ дасягнула найвышэйшай магутнасці і займала найбольшую тэрыторыю.


Эта страница нарушает авторские права

allrefrs.ru - 2019 год. Все права принадлежат их авторам!